Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Ну, табе давядзецца папрацаваць на возеры Т, каб абагнаць іх. Так, папрацаваць давядзецца добра! — сказаў Джэк.— Але ты ідзі. I хутчэй. Сахаты і Зол, відаць, яшчэ там і нічога не ведаюць. Калі інспектар накрые іх, усім вам хана. Хутчэй, Рой!
Але Рой ужо імчаўся па схіле да далёкай унізе вады. Сваю ношую ён скінуў побач з Джэкам і зараз узрываў рыхлы снег, коўзаючыся па ім на крутым доўгім схіле. Джэк не мог зразумець, як Рою ўдаецца трымацца на нагах, бо ён спускаўся вельмі хутка. Але Рой здолеў захаваць над самай зямлёй цэнтр цяжару свайго каржакаватага важкага цела і без прыгод скаціўся ўніз да вады.
Каля таго месца, дзе ён схаваў човен, вада ўжо добра замерзла, і Рою давялося цягнуць човен па здрадным лёдзе да чыстай вады. Калі лёд пачаў трэскацца пад нагой, ён ускочыў у човен, вывеў яго з дробных ільдзін і пачаў веславаць. Да гэтага часу ён ужо спацеў і знясілеў, але рукі яго самі па сабе апускалі жоўтае вясло ў халодную ваду. Там, дзе яна была вольнай ад лёду, ён хутка слізгаў уперад, але там, дзе шаўкавісты лядок ужо ўкрыў паверхню, яму даводзілася націскаць і тады чуліся крохкія гукі ледзяных крышталікаў, якія крышыліся пад носам чоўна падчас кожнага ўдару вясла. Ен зразумеў, што рухаецца надта марудна. Знайшоўшы чарговую водмель, ён павярнуў да берага, хутка выскачыў з чоўна і зламаў сухую ялінку, мёртвую і рудую, але яшчэ з іголкамі. У яго не было сякеры, каб ссекчы жывое дрэва, і таму ён замацаваў сухую елку паміж распоркамі, прывязаў яе раменнымі ўключынамі, a затым зноў стаў на калена і веславаў далей. Вецер ударыў у густую паверхню елкі, якая складала каля дванаццаці футаў, і човен адразу паплыў хутчэй. Пры спадарожным парывістым ветры ён нёсся зараз з такой хуткасцю, што пад цяжарам елкі ледзь не чэрпаў носам бурлівую ваду. Нават на падмерзлых участках ён рассоваў тонкія льдзіны і не збаўляў хуткасць.
Рою ўдалося абысці найбольш замерзлыя ўчасткі, але часам, калі лёд са скрыгатаннем слізгаў па афарбаваным брызенце бартоў, яму здавалася, што човен прабіты. Чым бліжэй падплываў ён да хаціны, тым
больш дапамагаў яму вецер, і, імкнучыся злавіць яго парывы ці прасоўваючы човен праз ледзяную плёнку, Рой ужо пачынаў спадзявацца, што паспее.
Ен з такой хуткасцю нёсся да скалістага прычала, што яму давялося кінуць вясло і паспрабаваць утрымаць човен, адвязаўшы елку, затым надзвычайнымі высілкамі ён падняў яе тырчком і, захоўваючы раўнавагу падчас рэзкіх парываў ветру, вывеў ствол за борт і кінуў убок, як дроцік. Гэта яму ўдалося, але човен ледзь не перакуліўся і зачэрпнуў столькі вады, што адно вясло сплыло. Рой ледзь паспеў схапіць другое і хоць крыху затармазіў човен, тым самым аслабіў удар аб скалу.
Але ён спазніўся. Побач з Зелам Сен-Клэрам там ужо стаялі два мужчыны.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
— Гэта Рой Мак-Нэйр,— сказаў Зел незнаёмым мужчынам.
Рой ужо заўважыў, што сярод іх не было інспектара.
— Добры дзень,— сказалі яны Рою.
Рой нічога не адказаў. Ен яшчэ не мог аддыхацца пасля такога напружання. Ен ведаў, што гэта прадстаўнікі нейкай улады, ён беспамылкова вызначыў гэта па іхняй гаворцы і манерах, як бы па-сяброўску і нязмушана яны сябе ні паводзілі. Адзін быў таўстун, з праніклівымі вачыма і ўпэўненай лініяй рота. Другі — малады бландзін сярэдняга росту. Апрануты як паляўнічыя, у чырвоныя курткі і кепкі, абодва ў высокіх паляўнічых ботах і скураных пальчатках. Тыповыя асобы пры пасадзе, толькі невядома якой. Рой падумаў, ці не леснікі гэта? Ва ўсякім разе не пушнінныя інспектары.
— Мяне завуць Бэрк,— сказаў камлюкаваты.
Ен гаварыў рашуча, амаль рэзка, не спускаючы жывых вачэй з заклапочанага твару Роя.
— А гэта Ласон,— сказаў ён пра маладога бландзіна.— Мы работнікі па ахове рэсурсаў пушніны і рыбы.
Рой ніколі пра такіх не чуў.
— Вы інспектары? — смела спытаўся ён.
— Біёлагі,— адказаў Бэрк. Ен заўважыў спалох Роя і ледзь прыкметна ўсміхнуўся, але вочы яго смяяліся з удалага жарта.
— Інспектары? — паўтарыў ён.— He, з інспектарамі мы не маем нічога агульнага.
Ласон таксама зразумеў сітуацыю і рассмяяўся, адкінуўшы галаву назад.
— Мы вас устурбавалі,— сказаў Ласон, праводзячы рукой па доўгіх светлых валасах. Ён усё яшчэ смяяўся проста ў твар Рою.— Мы аддзел Упраўлення па запаведніках. He маем нічога агульнага ні з інспекцыяй, ні з кантролем — толькі ахова.
Рой трымаўся насцярожана.
— Ці можна нам у вас пераначаваць? — спытаў Бэрк.— У нас ёсць спальныя мяшкі, і спаць мы будзем на падлозе.
— Калі ласка,— сказаў Рой, нічога больш ім не прапануючы і ўсё яшчэ з сумневам.— А чаго вы з’явіліся на возеры Піт-Піт?
— Возера Піт-Піт? — паўтарыў Бэрк, нібыта ўслухоўваўся ў гэтую назву.
— Гэта адзіная тут прыдатная пасадка на ваду,— сказаў Ласон.— У возера ўпадае некалькі рэк, і яны адсунулі плывучы лёд. Але ля берага яго ўсё адно шмат, так што я сеў крыху далей. Вы задаволены?
Ен пытаўся ў Роя, як госць у гаспадара, і тут не чуваць было ніякага ашуканства. Рой сказаў, што ўсё нармальна, толькі ён здзіўлены, чаму яны не селі бліжэй да хаціны. Аднак пазней Рой зноў засумняваўся.
— А адкуль вы пра мяне даведаліся? — спытаў ён як мага больш абыякава.
— Мы ведалі толькі, што недзе недалёка павінна быць паляўнічая хаціна,— сказаў Бэрк і ледзьве ўсадзіў сваё масіўнае цела ля печы.— Мы абляцелі ўвесь Муск-о-гі, і нам трэба было дзе-небудзь апусціцца на начлег.
— А ваша хаціна нанесена на карту,— дадаў Ласон.
Яны відочна хацелі развеяць сумненні Роя, і Рой бачыў, што яны робяць гэта старанна і цярпліва, але яму і гэтага было мала.
— А з вамі ёсць яшчэ хто-небудзь? — спытаўся ён і падклаў дроў у печ.
— He. Нас толькі двое,— сказаў яму бландзін Ласон.— Наша машына падымае толькі дваіх. I то яна з цяжкасцю садзіцца на ваду.
Рой верыў ім, але ведаў, што іхняе з’яўленне тут можа абярнуцца рознымі нечаканасцямі. I чаго іх сюды занесла? Што спатрэбілася гэтым біёлагам у такой глу-
шы? Рою не зусім было зразумела, чым наогул займаюцца біёлагі, але ён ведаў, што гэтая праца надта спецыфічная, вельмі складаная. Яны, вядома, адукаваныя людзі, але не навічкі ў лесе. Трэба з імі асцярожна. He інакш гэта звязана з Сахатым і з заказнікам.
— Ну што ж, вы патрапілі адразу на вячэру,— сказаў ён.
Гэта былі першыя дружалюбныя словы. Ен заўважыў, што яны пераглянуліся нібыта з палёгкай. Нягледзячы на падазрэнні, яны падабаліся Рою, як часта падабаліся людзі з першага позірку. Яны вельмі розныя, але яскрава бачна, што яны добра разумеюць адзін аднаго і што іх яднае сапраўдная дружба. А Рою падабалася, калі адзін чалавек разумее другога, калі адзін аднаго разумеюць усе людзі, звязаныя агульнай справай.
— Вы, відаць, ляцелі па возеры з усёй моцы,— сказаў Бэрк Рою.
Рой усё яшчэ цяжка дыхаў, шапкай выціраючы пот з твару, куртку ён скінуў, каб крыху астыць у цёплай хаце.
— Відаць, цяжка веславаць у чоўне,— дадаў Бэрк. — Я стараўся ісці ўпоравень з ветрам,— сказаў Рой. Бэрк уважліва паглядзеў на Роя, і той зразумеў, што гэтыя словы спадабаліся камлюкаватаму біёлагу. Рою здавалася, што гэты чалавек хутка схоплівае і разумее думкі і пачуцці іншых, і скаванасць Роя паступова знікала.
— Вы, спецыялісты, відаць, прагаладаліся? — спытаўся ён.
— Праўда, мы не супраць згатаваць для ўсіх смажаніну,— адказаў Бэрк.— Калі ў вас знойдзецца каструля добрай ёмістасці, я адразу ж і пачну. Вы не супраць?
Зноў Рой ацаніў гэтую шчырую прапанову. Ен не пярэчыць, калі яны зоймуцца вячэрай. 3 іхняга боку гэта было ветліва. Яны, відаць, ведалі, як трэба паводзіць сябе ў чужой хаціне і як паводзіў бы сябе ў падобных абставінах прышлы паляўнічы. Насцярожанасць Роя стала яшчэ меншай, і ён выйшаў пашукаць Зела СенКлэра, які знік, як толькі з’явіўся Рой. Зела знайшоў каля скалістага прычала, ён лавіў вясло Роя, якое плавала ў вадзе.
— Пайшлі да іх, Зел,— сказаў Рой.— Яны неблагія хлопцы.
— Пайшлі,— сказаў Зел.— Зірні.
Рой паглядзеў туды, куды паказваў Зел. А ён паказваў на два калы, якія тырчалі з вады маленькай бухты, што пачыналася ля скалістага прычала. Гэта былі небяспечныя кальі рыбалоўнай сеткі, той сеткі, якая забяспечвала Роя шчупачаняткамі і шчупакамі для прынады, для ежы. Падчас доўгай адлучкі на Чатыры Азёры і на Зялёныя Азёры ён забыўся затапіць яе на зіму. I зараз прысутнасць яе была відавочнай для кожнага чалавека, які хоць крыху разбіраўся ў лоўлі рыбы.
— «Лоўля сеткай альбо іншым чынам, акрамя вуды ці спінінга, строга забаронена»,— сказаў Рой. Вось што гаворыць закон, і хоць гэта было не надта страшнае парушэнне, якое іншым часам сышло б з рук, зараз выяўленая сетка магла мець сур’ёзны вынік.
— Пайшлі, Зел, затопім яе,— сказаў Рой.
Яны ўжо спускалі човен на ваду, калі з хаціны выйшаў Ласон з цэлым абярэмкам нейкіх прыбораў.
— Ці не дазволіце пакарыстацца вашым чоўнам? — спытаў ён у Роя.
Рой не адказаў.
— Толькі дзеля некалькіх глыбінных пробаў,— патлумачыў Ласон і падняў на выцягнутай руцэ нейкі палатняны конус з медным цыліндрычным наканечнікам.— Толькі вось тут, побач,— дадаў ён у адказ на недаверлівы позірк Роя.
Рой даў яму човен і стаў сачыць, як лоўка ён вяслуе ўздоўж берага. Ласон спачатку агледзеў азерныя водмелі, затым выбраў месца і падвеславаў да берага. Рознымі шуфлікамі, чарпакамі і прыборамі ён узяў у бутэлечкі пробы вады, глею, наносаў, а пасля пераправіўся на другі бераг возера. Ужо сцямнела, і назіраць за ім азначала толькі прыцягваць увагу. Рой махнуў на яго рукой і павёў Зела назад у хаціну, каб ён дапамог другому біёлагу гатаваць смажаніну. А Бэрк зняў куртку і боты, абуў зручныя макасіны і стаяў над самай вялікай каструляй Роя, дзе былі ўжо тлушч і масла. Ен прынёс сюды свой правіянт, і на падлозе ля дзвярэй былі складзены бабёр, андатра, заяц і курапатка.
— Гэта з тых узораў, якіх мы сёння знайшлі,— сказаў ён.— Я пакінуў толькі тое, што спатрэбіцца, а іншыя пойдуць у кацёл. Для сапраўднай паляўнічай смажаніны не хапае толькі вавёркі.
— Вы што, і гэтага бабра пусціце ў кацёл? — спытаў Рой.
— Вядома. А вы супраць?
— He, давайце! — сказаў Рой, яшчэ не зусім давяраючы таму, што гэты спецыяліст можа згатаваць смажаніну з бабра, андатры і вавёркі.
— Дык вам сапраўды патрэбна вавёрка? — недаверліва спытаў Рой, маючы жаданне паглядзець, як гэты прафесар будзе гатаваць смажаніну з вавёркі.