Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
Чацвёра паляўнічых чакалі з’яўлення першай мышы, ружжо ляжала ў Самсона напагатове папярок калена.
— Калі куля дасць рыкашэт,— сказаў Скоці,— яна каго-небудзь з нас укакошыць.
— Мо і цябе, Скоці,— сказаў Рой.
Самсон выстраліў.
Куля вылецела са ствала з хуткасцю каля двух тысяч футаў у секунду. Гэта была куля з мяккім наканечнікам, яна стукнулася ў сухое сасновае бервяно зусім побач з мышшу, адкалола трэску, якою мыш расплюшчыла аб страху, адскочыла да бакавой сцяны і правалілася ў бярозавыя цуркі. Гук выстрала і віск рыкашэта прымусіў усіх прыгнуцца і на імгненне знерухомець. Пасля гэтага Скоці ўсклікнуў:
— Ен заразіў твае пяць долараў, Рой!
— I праўда, халера, папаў,— сказаў Рой.
Замест таго каб скончыць гульню, Самсон стаў хваліцца сваім майстэрствам.
Нават Скоці не магло не падабацца, як страляе Самсон. Бо нават п’яны Самсон страляў лепш за ўсіх. Гук выстрала не прымусіў мышэй уцякаць, а толькі ўстурбаваў іх, і Самсон злёту дастаў куляй беланогую мыш, калі яна скокнула на пустую бляшанку з-пад тытуню.
— 3 такога ружжа нельга прамазаць,— сказаў Мэрэй.
Вінтоўка Скоці была новенькая, і яе затвор шчоўкаў з выразным гукам дакладнага механізма. Гэта было першае, што набыў Скоці на дэмабілізацыйную дапамогу пасля вайны. Безадмоўнае, сучаснае, дальнабойнае і трапнае ружжо. У самога Самсона быў стары бокфлінт1, і Рой пераконваў, што няма на свеце ружжа больш няўклюднага і дрэнна збалансаванага. Сам-
1 Двухстволка з вертыкальным размяшчэннем ствалоў.
сон карыстаўся самаробнымі валавянымі кулямі, вялікімі цяжкімі балванкамі, якія зблізку забівалі напавал, але на адлегласці болып за шэсцьдзесят крокаў выдыхаліся.
— А ты паспрабуй са сваёй бранябойкі,— папрасіў Рой Самсона.— Паглядзім, як лупіць гэтая гармата па маленькіх мышах.
Самсон паспрабаваў і прамахнуўся, валавяная куля зрабіла дзірку ў страсе, неверагодны выстрал аглушыў іх гулкім рэхам ад усіх чатырох сцен. He вытрымаў нават Рой.
— Хопіць,— сказаў ён.— Смальні вось з гэтага.— I ён падаў сваё ружжо.
Гэта быў паляўнічы вінчэстэр з рычажным механізмам затвора, самае жаданае ружжо лесавікоў усёй Амерыкі і асабліва канадскіх трапераў. Яно было не даўжэйшае чым карабін. Ложа ў яго было пашчапанае, механізм затвора крыху расхлябаны, але ў руках Роя гэта было дасканалае ружжо. Для свайго калібра яно мела зычны голас, і першасны шчаўчок яго рычажнага затвора супадаў з выстралам, так хутка ён адбываўся ў руках добрага стралка. Самсон зрабіў з яго два стрэлы: адзін раз папаў, другі прамазаў.
Затым мышы пэўны час не паказваліся, але ўсе чацвёра цярпліва чакалі.
Зараз кожны вышукваў сабе цэль, і калі перапалоханыя мышы зноў замітусіліся з кута ў кут, уверх па сценах і ўніз па бярвеннях,— адзін паляўнічы за другім спускаў курок, і ўсе разам прыгіналіся, калі куля рыкашэціла над іхнімі галовамі альбо скакала каля іх на падлозе. Толькі Скоці не страляў. Ен любіў страляць, але не хацеў браць удзел у тым, што лічыў жорсткай забаўкай.
— Гэтыя беланогія мышы нікому не робяць шкоды,— казаў ён.— Навошта вы іх расстрэльваеце? Пашкадуйце кулю для пацука.
Рой таксама нічога не меў супраць мышэй, але сцвярджаў, што яны крадуць у яго шкарпэткі, зацягваюць у нару і робяць з іх гнёзды. Гэта было апраўданнем, да таго ж Рой наўрад ці ўсведамляў, што ён забівае. Самсон ужо наогул не ўсведамляў, што робіць. Мэрэю было рашуча ўсё роўна, што ён робіць, усё роўна, што трапляла яму на мушку: птушка, звер ці чалавек. У яго была старая вінтоўка ваеннага ўзору, няўклюдны прыклад якой ён абстругаў пад паляўні-
чае ружжо. Гэта зрабіла значна цяжэйшай яе дульную частку, акрамя таго, падчас кожнага стрэлу вочы зацярушвала порахам, але біла ружжо даволі трапна па асноўнай дзічыне — ласю; страляючы па ласю, ён рэдка прамахваўся.
— Глядзіце,— сказаў Рой у час чарговай перадышкі.
Невялікая рабая ласка, выскачыўшы з кутка, пагналася за мышшу і знікла ўслед за ёю. Яна мільганула так хутка, што яны яе ледзьве прыкмецілі.
— Яна ў мяне свойская,— сказаў Рой.— Ловіць мышэй.
— Вось гэта мішэнь,— дадаў Мэрэй.— Рухомая мішэнь, тое, што трэба.
Усе пагадзіліся. Калі назіралі за ласкай, якая ганялася за мышамі, здавалася, што яна не адна, а не менш дзесятка. Ласка знікала ў самай маленькай дзірцы і вылятала адтуль з неверагоднай хуткасцю.
— Давайце прыбавім святла,— сказаў Мэрэй і падцягнуў кнот газавай лямпы так, што яна ярка асвяліла падстрэшша, дзе схавалася ласка.
— Даю дзесяць долараў, што ніхто не пападзе ў ласку,— сказаў ён.
Рой лічыў гэтак жа. Ды ён і не хацеў пападаць у ласку.
Яна з’явілася ў хаціне летам, калі ёй было некалькі месяцаў — яшчэ ў карычневай скурцы. А зараз яна ўжо насіла сваю белую зімовую апратку і амаль што вырасла. Рой не хацеў, каб яе падстрэлілі, але яму хацелася паспрабаваць выйграць у гэтай амаль безнадзейнай гульні.
Яны сядзелі і чакалі, і кожны падрыхтаваў ружжо.
Самсон свістаў і пішчаў, імкнучыся выклікаць ласку са сваёй схованкі.
Скоці насцярожана маўчаў.
Рой хістаўся, хоць і меў насалоду ад гэтага спаборніцтва.
Мэрэй чакаў, нібыта ні пра што і не думаў.
Раптоўнае з’яўленне ласкі імгненна выклікала выстрал. Адбылося гэта так хутка, што ўсе здзівіліся, а яшчэ болып яны здзівіліся, калі ўбачылі, што ласка, разарваная куляй амаль папалам, звалілася ў рукамыйны таз.
Усе зірнулі на Скоці.
— He люблю ласку,— сказаў ідэаліст Скоці.— Яна
заўсёды на некага палюе — крыважэрная. Забівае дзеля таго, каб забіць.
— Вось гэта быў выстрал! — шчыра здзівіўся Самсон удачы сябра.
Роя гэта амаль працверазіла, а Мэрэй гучна засмяяўся.
— He сярдуй, Рой,— сказаў Скоці, адчуваючы, што Рой незадаволены,— Трымай! — ён зноў палез у мех і дастаў яшчэ адну бутэльку гарэлкі.— Гэтая яшчэ мо смачнейшая.
Рой выпіў, выпіў і Скоці. Пра іншых яны забыліся, бо паміж Скоці і Роем была даўняя спрэчка, якую не маглі зразумець Мэрэй і Самсон. Спрэчка была такая сур’ёзная і глыбокая, што нікому з іх не трэба было зараз гаварыць. Яны ведалі думкі адзін аднаго і без гэтага. Стрэл, які забіў ласку, быў толькі чарговай праявай іхняй спрэчкі, і хоць абодва былі п’яныя, яны і зараз вялі спрэчку.
Рой быў матэрыяліст, аб’ектыўны назіральнік жыцця лесу. Уласны вопыт навучыў яго, што ўсе звычкі і навыкі лясных звяроў (лютыя альбо спакойныя) — гэта частка натуральнага працэсу, працэсу эвалюцыі і барацьбьі за існаванне, што кожны звер мусіў забіваць, каб выжыць, хоць у далейшым ён і сам можа стаць ахвярай больш дужага драпежніка. Для Роя гэта быў натуральны працэс, тое, што варта прызнаць як існасць, няхай сабе гэта жорстка ці міласэрна, трагічна ці смешна. Ен прымаў гэта як аб’ектыўны факт і даўно перастаў шукаць у гэтым працэсе дабро ці зло, бо сам ён не ўдзельнічаў у гэтым. Рой ведаў, што чалавек стаіць збоку і над усімі іншымі. Ен уключаецца ў працэс толькі як валадар, бо прырода і ўсё ў ёй варожае да чалавека. Прырода знішчыла б людзей, калі б яны агульнымі намаганнямі не дабіліся перамогі над ёй і не сталі кіраваць ёю. Рой заўсёды ўключаў сябе ў гэтую агульную барацьбу з прыродай; часткай яе былі і пабудова гэтай надзейнай хаціны, і скарыстанне чалавечага спрыту падчас адлову звяркоў: пушніна на продаж, мяса на ежу — усё дзеля таго, каб выжыць у гэтай барацьбе з прыродай. Як істота грамадская, якая здольная да спачування і самаабмежавання, Рой, вядома, меў свае сімпатыі і антыпатыі і ў тым, што рабіў сам, і ў тым, што рабілі звяры, але, сімпатызуючы аднаму зверу, ён прымаў іх усіх і без патрэбы ніколі не ўмешваўся ў іхняе жыццё. Ен любіў назіраць за
жыццём, не парушаючы яго рытму. Яму падабаліся мышы, але ён з задавальненнем назіраў, як ласка выконвае сваё прьізначэнне, калі палюе на мышэй. Гэта была не жорсткасць, гэта быў закон жыцця. Часам Рой усё ж умешваўся, часам ён уключаў сябе альбо сваё ружжо ў гэты працэс, проста, каб паглядзець, што з гэтага атрымаецца, але нават і тады гэта было толькі развіццё працэсу, яго праверка. У астатнім Рой захоўваў найстражэйшы нейтралітэт. Часам жорсткасць таго, што адбывалася ў лесе, абурала яго, але ён ніколі не караў аднаго звера за жорсткасць у адносінах да другога. Гэта было б таксама праявай жорсткасці, яго жорсткасці, а ён не хацеў быць жорсткім. Ен забіваў мядзведзя, калі той нападаў на яго, аленя — калі патрэбен быў харч, бабра — за тое, што яго скурка патрэбна яму; але забойства дзеля забойства было яму агідна. I не менш агідным было б для яго забойства на правах нейкай боскай асобы, якая абвясціла адных жывёл добрымі, другіх — дрэннымі, адных невінаватымі, другіх вінаватымі. Для Роя гэта было б адзнакай самай неверагоднай абстрактнай жорсткасці, і менавіта ў гэтым быў сэнс яго маўклівай спрэчкі са Скоці Малькольмам.
Скоці Малькольм быў ідэаліст, ён верыў, што існуе агульнаабавязковы для ўсіх прынцып дабра і зла, што дабро і зло існуюць на свеце, проста існуюць, існуюць як вышэйшы закон. Для Скоці ўвесь жывёльны свет быў страшньім асяроддзем, жорсткім і злачынным кругаваротам: забі, каб не быць забітым; працэсам, які па самой сваёй сутнасці заганны, заганны ў цэлым і ва ўсіх сваіх частках. Кожны раз, калі гэтага патрабавала яго пачуццё дабра і зла, Скоці ўмешваўся ў гэты працэс. Ен забіваў саву, калі бачыў, што яна Hana дае на зайца; ён вызваляў муху з павуціны і забіваў павука; ён забіў ласку, бо яна палявала за дробнымі мышамі. Ен не задумваючыся караў вінаватых, бо дакладна ведаў, што добра і што дрэнна. Ен гэта ведаў, пакуль не сутыкнуўся з супярэчнасцямі, якія ўзрушвалі яго. Сёння ён мусіў забіць ласку, бо яна напала на мышэй, але ж заўтра ён, магчыма, будзе вымушаны забіць лісу, якая пагоніцца за ласкай.
Рой не пераставаў выкрываць гэтае слабае месца ў яго тэорыях, але Скоці заўсёды пачынаў талкаваць пра жорсткасць, апраўданую і неапраўданую. Ен сцвярджаў, што некаторыя жывёлы горшыя за іншых
і таму іх трэба вучыць. Гэта прыводзіла Скоці да прызнання, што некаторых жывёл ён ненавідзіць і пагарджае, а іншых паважае як узор прыстойнасці і добрых паводзін. Ен усіх лясных звяроў надзяляў чалавечымі якасцямі: жорсткасцю, вернасцю, ахайнасцю, стараннем альбо знарочыстай подласцю. Жывёл, якія яму падабаліся, ён забіваў неахвотна. Тых, якіх ненавідзеў, забіваў з задавальненнем. Ен ненавідзеў норку, таму што норка, гэтаксама як і ласка, бьіла самым пражорлівым з маленькіх драпежнікаў лесу. Скунс яму падабаўся сваёй храбрасцю, мядзведзь тым, што ён прасцяк, янот тым, што ён чысцюля, бабёр — як выключны разумнік; але лісой ён грэбаваў за яе хітрыкі, ваўка не любіў за бязлітаснасць, вавёрку за надакучлівасць, куніцу за тое, што яна абкрадвала яго пасткі. У яго была тэорыя, што самыя пакорлівыя насельнікі лесу — самыя жывучыя і таму яны перажывуць драпежнікаў і заселяць зямлю. Ен сцвярджаў, што дзікабраз, які толькі тым і ўмее ўратавацца, што згортвацца ў калючы клубок,— цар лесу таму, што выйграваў барацьбу з праціўнікам. 3 ім не маглі справіцца нават пражэрлівасць і жорсткасць самага мацёрага забойцы лесу — расамахі. Расамаха магла забіць і з’есці дзікабраза, нягледзячы на яго іголкі, але адразу пасля гэтага яна і сама здыхала, вельмі пакутліва, бо іголкі з’едзенага дзікабраза раздзіралі ёй горла, лёгкія і страўнік. Для Скоці ў гэтым была паэзія справядлівай адплаты і зарука таго, што пакорлівыя ўзвысяцца і што пасіўная абарона адзіна правільная абарона. Ен дастасаваў гэта і да скунса, спрачаўся з Роем, што скунс ідэал жывёльнага свету. Скунс бясшкодны, адважны, усе ў лесе пазбягаюць яго проста таму, што баяцца, каб ён не абліў іх смярдзючым струменем з хваставой залозы; скунс своеасаблівы і незалежны, жыве адзін і не кантактуе нават са сваімі родзічамі, ён ахайны, надзейны, дужы. Скунсу прызначана было стаць ідэальным узорам дабра, як ваўку альбо норцы — узорам зла. Усё прадвызначана — каму наканавана нарадзіцца забойцам, а каму — яго ахвярай; і барацьба паміж імі — гэта барацьба зла з дабром. Вера Скоці ў дзікабраза і скунса прыводзіла яго да высновы, што пакорлівыя перамогуць, хоць і з яго дапамогай.