Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Да мяне прыйшоў Лаберг, пасланы Маршалем і Абгралем. Нельга дапусціць, каб Барк паміраў з голаду, прыляцеўшы на радзіму. Яны сабралі да яго тысячы франкаў: каб Барку было на што жыць, пакуль знойдзе сабе работу.
I я міжволі прыгадаў старых пань з сентыментальных раманаў, якія «займаюцца міласэрнасцю», раскашэльваюцца на дваццаць франкаў і патрабуюць удзячнасці. Авіямеханікі Лаберг, Маршаль і Абграль, даючы тысячу не займаліся міласэрнасцю і яшчэ меней патрабавалі ўдзячнасці. I не з жалоты, як тыя разлетуцененыя пра шчасце старыя пані, рабілі яны так. Проста яны садзейнічалі таму, каб чалавеку была вернута яго чалавечая годнасць. Бо яны выдатна ведалі, што, як толькі пройдзе ап’яненне ад вяртання на радзіму, найпершай вернай сяброўкай, якая наведае Барка, будзе галеча і што не праміне і трох месяцаў, як ён будзе вымушаны знясільвацца на якой-небудзь чыгунцы, выварочваючы старыя шпалы. Ен будзе ўжо не такі шчаслівы, як цяпер у пустыні побач з намі. Але ён меў права быць самім сабой і жыць сярод сваіх блізкіх.
— Ну, дружа Барк, адпраўляйся і будзь чалавекам.
Самалёт дрыжаў ад вібрацыі, гатовы ўзляцець. Барк апошні раз абвёў вачыма бязмежную пустэльню вакол Кап-Джубі. Каля двухсот маўраў сабралася ля самалёта, каб пабачыць, які выраз твару набывае раб на парозе новага жыцця. Калі б толькі здарылася вымушаная пасадка, яны б адправілі яго куды далей.
На развітанне мы махаем рукамі нашаму пяцідзе-
сяцігадоваму нованароджанаму, трошкі ўсхваляваныя гэтым адпусканнем яго ў свет.
— Бывай, Барк!
— He!
— Як — не?
— He. Я Магамет бен Лаўсін!
Апошнія весткі пра яго мы атрымалі ад араба Абдалы, які па нашай просьбе суправаджаў Барка да Агадзіра.
Аўтакар адпраўляўся толькі вечарам, Барк, такім чынам, меў у сваім распараджэнні цэлы дзень. Спярша ён так доўга і моўчкі блукаў па маленькім гарадку, што Абдала заўважыў ягоную ўстрывожанасць і здзівіўся:
— Што з табой?
— Нічога...
Барк разгубіўся ад гэтай раптоўнай, бязмежнай волі і яшчэ не адчуваў, што ўваскрэс. Яго перапаўняла глухое шчасце, але за гэтым шчасцем ён не выяўляў у сабе ніякіх перамен, сёння ён — усё той жа Барк, што і ўчора. Аднак цяпер ён нароўні з іншымі людзьмі дзяліў і гэтае сонца, і права сесці тут, пад гэтай павеццю арабскага кафэ. Ен сеў. Ен заказаў чаю Абдале і сабе. Гэта быў яго першы ўчынак валадара, a не раба, і гэтая ўлада павінна была пераўтварыць яго. Але афіцыянт наліў яму чаю без усялякага здзіўлення, нібыта гэта быў самы звычайны ўчынак. Ен не адчуваў, што, наліваючы чай, ганаруе вольнага чалавека.
— Пойдзем адсюль,— сказаў Барк.
Яны падняліся да Касбе — квартал гэты пануе над Агадзірам.
Да іх падышлі зграбненькія берберскія танцоўшчыцы. Яны выказвалі столькі прыручанай лагоды, што Барк адразу акрыяў, яму здалося — самі таго не ведаючы, яны віталі яго вяртанне да жыцця. Яны ўзялі яго за руку і прапанавалі чаю — але гэтак жа ветла і сардэчна прынялі б яны і любога іншага. Барку захацелася расказаць ім пра сваё адраджэнне. Яны слухалі і пяшчотна ўсміхаліся. Яны радаваліся таму, што быў рады ён. Каб канчаткова заваражыць іх, ён дадаў: «Я Магамет бен Лаўсін». Але гэта іх не ўразіла.
У кожнага чалавека ёсць імя, і шмат хто вяртаецца богведама адкуль...
Ен зноў пацягнуў Абдалу ў горад. Ен сноўдаўся каля яўрэйскіх крамак, і глядзеў на мора, і думаў, што вось ён можа пайсці ў любым накірунку, што ён вольны... Але гэтая воля прыносіла яму горыч: яна выявіла, у якой ступені не хапала яму повязяў са светам.
Міма праходзіла дзіця. Барк ласкава пагладзіў яго па шчацэ. Дзіця ўсміхнулася. Гэта быў не гаспадарскі сынок, перад якім трэба ліслівіць. Гэта быў нечы заморак, якому Барк аддаваў сваю шчырую ласку. I хлапчанятка ўсміхнулася. Менавіта гэтае хлапчанятка абудзіла Барка да жыцця, яно ўсміхнулася — і вось Барк адчуў, што пачынае нешта значыць у гэтым свеце. Нешта стала праясняцца, і ён закрочыў упэўнена і хутка.
— Што ты шукаеш? — пытаўся Абдала.
— Нічога,— адказваў Барк.
Але калі на рагу адной з вуліц ён натыкнуўся на чародку дзятвы, занятай гульнёй, ён спыніўся. Вось яно. Ен моўчкі паглядзеў на іх. Потым кінуўся да яўрэйскіх крамак і вярнуўся з бярэмем пакункаў. Абдала ўзлаваўся:
— Дурню, паберажы грошы!
Але Барк ужо нічога не чуў. Ен урачыста, па аднаму, падзываў да сябе дзяцей, і маленькія ручаняты пацягнуліся да цацак, бранзалетак і вышываных золатам пантофлікаў. I кожнае дзіця, завалодаўшы сваім скарбам, адразу ж дзікавата ўцякала.
Але на змену ім набеглі іншыя агадзірскія дзеці: Барк апрануў і іх у залатыя пантофлікі. Вестка пра гэта маланкава разнеслася па ўскраінах Агадзіра, і вось ужо ўся чыста дзятва ўсхапілася на ногі і з воклічамі рынулася да чорнага бога і, тузаючы яго бедную апратку раба, запатрабавала сваю долю. Барк абанкручваўся. На думку Абдалы, Барк «ад радасці звар’яцеў». Але, па-мойму, справа не ў тым, што Барк хацеў падзяліцца лішкам уласнай радасці.
Ен быў вольны і таму валодаў самым галоўным, самым дарагім — правам быць любімым, правам ісці ў любым накірунку і зарабляць свой хлеб сваёй працай. Навошта яму гэтыя грошы... калі яго, як жорсткі голад, мучыла патрэба быць чалавекам сярод людзей, патрэба адчуваць сваю цесную повязь з людзьмі. Агадзірскія танцоўшчыцы выказвалі ласку да старога
Барка, але ён развітаўся з імі гэтак жа лёгка, як і сустрэўся; яны не мелі патрэбы ў ім. Гэты афіцыянт арабскай кавярні, гэтыя прахожыя на вуліцах — усе паважалі ў ім вольнага чалавека, усе нароўні з ім дзялілі сонечнае святло, але, тым не меней, ніводзін з іх не выказваў патрэбы ў ім. Ен быў вольны, але бясконца вольны, настолькі вольны, што ўжо не адчуваў сваёй вагі на зямлі. Яму не хапала грузу чалавечых адносін, якія часам нават замінаюць у дарозе наперад, не хапала слёз, разлук, папрокаў, радасцей — усяго, што чалавек песціць альбо штораз кожным сваім новым учынкам безаглядна шкуматае,— не хапала той процьмы повязяў, якія лучаць чалавека з іншымі людзьмі і надаюць яму вагу. А вось цяпер Барка абцяжвала безліч дзіцячых надзей...
Так у раскошы адвячорка над Агадзірам, у час вячэрняй прахалоды, якая так доўга была для яго адзінай чаканай ласкай і адзіным прытулкам, пачалося цараванне Барка. Набліжаўся час ад’езду,— і ён ішоў, амыты прылівам дзятвы, як амывала яго некалі даверлівая атара, і пракладваў у занава набытым свеце сваю першую баразну. Заўтра ён вернецца ў галечу сваёй радні, прыме адказнасць за столькі жыццяў, колькі, магчыма, і не змогуць пракарміць яго старыя рукі., але ён ужо адчуваў уласную вагу. Як легкакрылы архангел, якому, каб жыць жыццём людзей, давялося б пайсці на хітрыкі — зашыць у пояс кавалак свінцу,— гэтак і Барк з цяжкасцю рабіў першыя крокі, прыцягнены да зямлі натоўпам дзяцей, якім так неабходны вышываныя золатам пантофлікі.
7
Такая яна, пустыня. Каран — а ён усяго толькі пэўны звод правілаў гульні — ператварае яе пяскі ў незвычайнае царства. He будзь гэтых правілаў, Сахара была б пустэльняй, між тым у яе нетрах разыгрываецца таемны спектакль, бурляць людскія страсці. Сапраўднае жыццё пустыні не ў масавым бадзянні плямён у пошуках пашы для вряблюдаў, а ў гэтай гульні, што вядзецца і па сённяшні дзень. Якая вялізная розніца паміж скоранымі пяскамі і няскоранымі! А хіба не гэтак яно і сярод людзей? Перад воблікам пераўтворанай пустыні мне прыгадваюцца гульні майго мален-
ства, цёмны, і ў пазалоце, парк, які мы насялялі багамі, бязмежнае царства, якое мы стварылі з гэтага квадратнага кіламетра, так дарэшты і не зведанага, так дарэшты і не абгледжанага. У нас быў свой свет, са сваімі асновамі, дзе крокі мелі такое гучанне, дзе рэчы мелі такі сэнс, якія былі немагчымы ў ніякіх іншых краях. Што застаецца ад запоўненага магічным, ледзяным, пякельным ценем маленства парку, калі, даўно дарослы, даўно падначалены іншым законам жыцця, ты аднойчы вяртаешся сюды, і з пачуццём нейкай роспачы ідзеш уздоўж ягонай агароджы — нізенькай сцяны з шэрага каменю, і дзівуешся, як такая невялічкая тэрыторыя ўмяшчала ў сабе цэлы бязмежны свет, і горка разумееш, што ў тое бязмежжа не вернешся ўжо аніколі, бо для гэтага не ў парк — у гульню ўвайсці трэба.
Але болей няма непадлеглых арабскіх земляў. КапДжубі, Сіснерос, Пуэрта-Кансада, Сагіэт-эль-Хамра, Дора, Смара — не таямніца болей. Далягляды, куды мы так імкнуліся, пагаслі адзін за адным, як тыя кузуркі, што, трапіўшы ў сіло цёплых далоняў, трацяць свае фарбы. Але той, хто паляваў на іх, не быў ахвярай самападману. Мы не ашукваем сябе, калі імкнёмся да ўсё новых адкрыццяў. Як не ашукваў сябе і султан з «Тысячы і адной ночы», які прагнуў нейкай выключнай дзівоснасці,— але світала, і красуні наложніцы пагасалі ў ягоных абдымках, ад першага ж дотыку страціўшы пазалоту сваіх крылцаў. Нас заварожвалі самі пяскі, а некалі, магчыма, нехта прабуравіць тут нафтавыя свідравіны і разбагацее на гандлі нафтай. Але тыя людзі прыйдуць сюды надта позна. Бо недаступныя пальмавыя гаі ці некрануты пыл ракушніку сваю самую каштоўную долю ўжо ўручылі нам: яны дарылі ўсяго толькі гадзіну захаплення, і перажылі гэтую гадзіну мы,
Што такое пустыня? Мне было наканавана аднойчы апынуцца ў самым яе сэрцы. У 1935 годзе я ляцеў у Індакітай, а апынуўся ў Егіпце, на мяжы з Лівіяй, у палоне пяскоў, як у смале, і ўжо думаў, што і загіну там. Вось як гэта было.
VIL У СЭРЦЫ ПУСТЫНІ
I
На падьіходзе да Міжземнага мора мяне сустрэла нізкая воблачнасць. Я знізіў вышыню да дваццаці метраў. Лівень хвошча ў ветравое шкло, а мора, здаецца, аж дыміць. Як ні напружваю зрок, нічога ў гэтай каламуці не відно, хоць бы не напароцца на мачту якога судна.
Мой механік Андрэ Прэво запальвае мне цыгарэту.
— Кавы...
Ён знікае ў хвасце самалёта і вяртаецца з тэрма. сам. П’ю. Час ад часу паддаю газу, каб падтрымаць шаг вінтоў у дзве тысячы сто абаротаў. Акідваю вокам цыферблаты: усе прыборы паслухмяныя, кожная стрэлка на сваім месцы. Кідаю хуткі позірк на мора, якое парыць пад дажджом, як агромністы басейн з гарачай вадой. Калі б я быў на гідраплане, я пашкадаваў бы, што яно такое «глухое». Але я на самалёце. «Глухое» мора ці не, тут усё роўна не сядзеш. I гэта невядома чаму надае мне недарэчнага адчування бяспекі. Мора належыць свету, які мне чужы. Аварыя ў гэтай мясціне не для мяне, яна нават не страшыць мяне: я зусім не аснашчаны для мора.