Дзе яно, мора герадота?
Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1999
вхеіьіі/Qig
вмелвіі/gig
навукова-пазнавальнай літаратуры
A. А. Макарэвіч
ДЗЕ ЯНО, МОРА ГЕРАДОТА?
НАРЫСЫ
Мінск «Юнацтва» 1999
УДК 087.5:947.6
ББК63. 3 (4 Бен)
Г 93
Серыя заснавана ў 1988 годзе
Мастак Ю. Ц. ЦЯРЭШЧАНКА
Для малодшага школьнага ўзросту
4-98
ISBN 985 05-0195-2
© В. М. Губін, A. А. Макарэвіч, 1999
© Афармленне. ІО. Ц. Цярэшчанка, 1999
Таццяне Міхайлаўне Макарэвіч ( Калацэй) прысвячаецца
“Край балот, нізін, азёраў наскіх, край лясоў, маўклівых сосен-струн..."
Паўлюк Трус
АД АЎТАРАЎ
рырода шчодра адарыла Беларусь разнастайнымі багаццямі. Больш трэці яе тэрыторыі займаюць лясы, каля паловы лугі і ворныя землі. Значная колькасць водных рэсурсаў. У рэспубліцы налічваецца
больш за 10 тысяч азёр, 20 тысяч рэк і ручаёў.
Усе мы любім свой родны край, яго цудоўныя па прыгажосці краявіды з блакітнымі азёрамі і стужкамі рэк, акружаных лясамі, абшарамі ворнай зямлі, лугоў і балот. Кожны з гэтых краявідаў мае сваю асаблівасць, цэннасць і значнасць.
Разам з захапленнем прыгажосцю прыроды, яе незвычайнымі з’явамі, мы павінны помніць, што трэба паклапаціцца аб яе ахове, таму што ўплыў гаспадарчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе пастаянна ўзрастае.
У цяперашні час ахова навакольнага асяроддзя з’яўляецца адной з самых вострых, актуальных праблем. Асабліва добра гэта відаць з космасу, у чым чытач зможа пераканацца, калі азнаёміцца з гэтай кнігай.
Наш абавязак захаваць дзеля будучых пакаленняў унікальныя і непаўторныя куткі прыроды, беражліва асвойваць новыя тэрыторыі, не парушаць пры гэтым экалаггчнай раўнавагі і эстэтычнай цэннасці ландшафтаў, натуральнае аблічча якіх складалася на працягу цэлых геалагічных эпох.
НЁМАН УЧОРА, СЁННЯ
е выпадкова наш расказ аб прыродзе роднага краю мы пачынаем з ракі Нёман. У 1230 1240 гадах на яго берагах размяшчалася Новагародская зямля, якая стала ядром новага дзяржаўнага ўтварэння нашай Баць-
каўшчыны — Вялікага княства Літоўскага.
Гістарычна здарылася так, што народы, якія жылі на берегах Нёмана, па-свойму і называлі гэтую раку: немцы Мемелем, літоўцы Нямунасам, беларусы Нёманам. Для беларусаў Нёман тое ж самае, што Волга для рускіх, Дняпро для ўкраінцаў, Вісла для палякаў.
Агульная даўжыня Нёмана складае 935 кіламетраў, з іх каля 460 кіламетраў на тэрыторыі нашай рэспублікі. Здаўна рэкі нёманскага басейна выкарыстоўваліся для суднаходства, рыбалоўства, па іх сплаўлялі лес. Чалавек усё болып асвойваў Нёманскі край, развіваў сельскагаспадарчую вытворчасць, прамысловасць, гандаль... Усё гэта вымагала будаўніцтва новых камунікацый.
У 1767 1783 гадах па ініцыятыве магната Міхала Казіміра Агінскага (дзядзькі вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага) быў пабудаваны Агінскі канал, які злучыў Нёман з Прыпяццю. Яго адкрыццё мела вялікае значэнне для краю. Агульная даўжыня канала 54 кіламетры, з якіх 3,5 праходзіць па рацэ Шчара (прыток Нёмана), 5,5 па водападзельнаму возеру Выганашчанскае, 46 кіламетраў па рацэ Ясельда (прыток Прыпяці). Канал меў шырыню да 16 метраў, глыбіню да 0,7 метра.
У пачатку XIX стагоддзя сістэма была рэканструява-
на. Па ёй хадзілі баркі, умяшчальнасць якіх складала да 5000 пудоў. На іх перавозілі збожжа, бочкі, гаршкі. Здаралася, плытоў на канале збіралася так многа, што ў чаканні адкрыцця шлюза яны расцягваліся па Шчары да самага Слоніма.
У кнізе “Кароткае апісанне ўнутранага Расійскай імперыі вадаходства...” (1802 год) гаворыцца, што Нёман “...ёсць адна з самых карысных рэк Еўрапейскай Расіі, па якой ажыццяўляецца значнае суднаходства з усёй Літоўскай вобласці і часткі Валыні, а пасля завяршэння Агінскага канала будзе непасрэдная камунікацыя з Украіны, Маларасіі і Чорнага мора ў Балтыйскае”.
Значэнне Нёмана як воднага шляху яшчэ болып узмацнілася пасля стварэння ў 1824 1839 гадах Аўгустоўскага канала, які злучыў Нёман з Віслай. Сістэма мела агульную даўжыню 102 кіламетры (на тэрыторыі Беларусі 15 кіламетраў), сярэднюю глубіню 1,8 метра. Яна была пабудавана, каб стварыць водны шлях для перавозкі грузаў з басейна Дняпра, Віслы і Нёмана да Балтыйскага мора. Аўгустоўскі канал складаецца з сістэмы каналаў, азёр, сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж
азёрамі. На тэрыторыі Беларусі сістэма ўключае частку ракі Чорная Ганча даўжынёй 9 кіламетраў і асобнае рэчышча даўжынёй 6 кіламетраў, якое злучае раку Чорная Ганча з Нёманам.
Зараз і Агінскі, і Аўгустоўскі каналы страцілі сваю транспартную ролю і з’яўляюцца проста помнікамі гідратэхнічнага будаўніцтва. Ды і сам Нёман ужо не тая камунікацыйная водная артэрыя, якой была ў мінулым. Але і ён, і рэкі яго басейна па-ранейшаму служаць чалавеку — з’яўляюцца крыніцамі вады і энергіі для населеных пунктаў, што раскінуліся на іх берагах. А галоўны прыток Нёмана — Вілія, якая ўпадае ў яго на тэрыторыі Літвы каля г. Каўнаса, папаўняе па Вілейска-Мінскай воднай сістэме раку Свіслач (прыток Бярэзіны) і такім чынам дадаткова забяспечвае вадой сталіцу Беларусі.
Асаблівай увагі заслугоўвае прырода Нёманскага краю, якая усё яшчэ, нягледзячы на не зусім беражлівае абыходжанне з боку чалавека, застаецца багатай і прыгожай. Суцэльныя лясныя масівы змяняюцца шырокімі лугамі, рассякаюцца звілістымі рэкамі, маляўнічыя пагоркі плаўна пераходзяць у раўніны з блакітнымі азёрамі. Шмат чаго чалавечыя рукі тут змянілі, аднак засталіся яшчэ запаведныя куточкі.
Адна з такіх мясцін Налібоцкая пушча, што знаходзіцца ў міжрэччы Нёмана і яго прытока Заходняй Бярэзіны. Гэта найвялікшы лясны масіў еўрапейскай тайгі на тэрыторыі Беларусі. Яшчэ адзін запаведны куток Свіцязянскі ландшафтны заказнік, унікальны азёрналясны раён у цэнтры Навагрудскага ўзвышша з рэліктавымі і рэдкімі раслінамі і жывёламі.
А яшчэ Нёманскі край багаты на азёры — іх тут больш за тысячу. Далёка за межамі Беларусі вядома Нарачанская група азёр, дзе знаходзіцца цудоўная зона адпачынку. Любяць турысты ваколіцы возера Свір і асабліва Свіцязі — самага празрыстага вадаёма ў рэспубліцы.
Свіцязь праславіў знакаміты польскі паэт Адам Міцкевіч (1798 1855 гг.). Тут у свой час ён любіў ся-
дзець пад шатамі векавых дрэў, у гэтых мясцінах напісаў баладу “Свіцязь”.
Цудоўная прырода заўсёды натхняла людзей на пошукі. На гэтай зямлі ўзведзены вядомыя помнікі беларускага дойлідства Барысаглебская і Ніжняя цэрквы ў Гродне (XII стагоддзе), Мірскі замак (XV стагоддзе). Вабяць памятныя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы мемарыяльны запаведнік “Вязынка” і Якуба Коласа мемарыяльны заказнік (вёска Мікалаеўшчына).
Нельга абысці ўвагай і Нясвіжскі парк помнік прыроды і садова-паркавага мастацтва. Яго асноўным ядром з’яўляецца палаца-замкавы комплекс, закладзены яшчэ ў 1583 годзе Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткай. Замак, які ў XIX стагоддзі страціў сваё стратэгічнае значэнне, з рэшткамі бастыёнаў і равоў, авеяны легендамі і паданнямі, стаў спрыяльным фонам для фарміравання пейзажнага рамантычнага парку ў пойме Ушы з двума штучнымі вадаёмамі Дзікім і Замкавым. Аб характары насаджэнняў у парку гавораць іх назвы: Стары парк, Новы (Марысін) парк, створаны ў гонар княжны Марыі, Рускі лес, Японскі сад, Англійскі сад. На тэрыторыі парку налічваецца 190 відаў раслін, сярод якіх шмат экзатычных.
Паводле народнай легенды, Нёман “нарадзіўся” з невялічкай крынічкі, якая выцякала з-пад вялізнага каменя. Але наша меліярацыя непазнавальна змяніла натуральнае аблічча гэтага непаўторнага кутка прыроды. I знік выток Нёманца...
Пасля працяглых даследванняў сляды вытоку былі знойдзены непадалёку ад вёскі Верхні Нёман Уздзенскага раёна. Вучоныя прапанавалі зрабіць тут спецыяльную водаахоўную зону — біяцэнарый. Хочацца спадзявацца, што адсюль, ад вытокаў вялікай ракі, пачнецца адраджэнне яе аблічча, якое пакуль што захавала шматлікія шрамы сляды чалавечай дзейнасці.
НАРАЧАНСКІЯ ЭЦЮДЫ
алі разглядваеш фотапартрэт тэрыторыі Беларусі, які атрыманы пры здымцы з космасу, адразу звяртаеш увагу на возера Нарач. “Беларускае мора” мае форму сэрца з блакітнымі артэрыямі рэк і пацеркамі азёр.
Нарач самы вялікі вадаём у рэспубліцы. Плошча возера амаль 80 квадратных кіламетраў. Даўжыня берагавой лініі 41 кіламетр. Шырыня возера дасягае 13 кіламетраў, а найболыпая глыбіня ў межах Гатаўскіх ям амаль 25 метраў.
Нарач уражвае чысцінёю і празрыстасцю вады. Дно праглядваецца да глыбіні 6 метраў. Прыбярэжную паласу пакрываюць трыснягова-чаротавыя зараснікі.
Як узнік гэты цудоўны вадаём? 20 тысяч гадоў таму са Скандынавіі і Фінляндыі ў паўночныя раёны Беларусі трапіў вялізны ляднік. Слой ільда меў амаль кіламетровую таўшчыню. Пры руху ледзяныя масы фарміравалі дугападобныя грады ўзгоркаў вышынёй да некалькіх дзесяткаў метраў. Ледніковае покрыва адступіла пры агульным пацяпленні клімату і пакінула пасля сябе ўзгоркавыя сажалкі. У іх межах у выніку атмасферных ападкаў, дзейнасці паверхневых і падземных вод узніклі многія сучасныя азёры Беларусі. Да іх ліку належыць і возера Нарач.
Касмічны здымак дазваляе ўбачыць, што самае вялікае возера рэспублікі нібы сціснута з поўначы і поўдня адгор’ямі Свянцянскіх град. Тут узгорыста-градавыя ландшафты з участкамі хваёвых лясоў. Вось чаму паўночныя і паўднёвыя берагі возера стромкія, яны паступова разбураюцца ад уздзеяння хваляў.
Найболый зручнымі для адпачынку з’яўляюцца берагавыя схілы ўсходняй часткі возера Нарач: яны спадзістыя, пясчаныя. Навакольныя водна-ледніковыя ланд-
шафты маюць хвалепадобную, злёгку ўзгорыстую паверхню з сасновымі лясамі.
Асобы каларыт гэтым мясцінам надаюць камы узгоркі акруглай формы вышынёй ад некалькіх дзесяткаў метраў, пакрытыя елкай і сасной. Іх узнікненне звязана са старажытнымі азёрамі, што размяшчаліся ў расколінах ледніка. Пасля раставання ільду на месцы вадаёмаў і ўзніклі гэтыя маляўнічыя прыродныя аб’екты.
3 паўднёвага ўсходу да возера прымыкае вялікая азёрна-балотная нізіна з участкамі вярховых балот і бярозавых лясоў. Тут цячэ рака Нарач (правы прыток Віліі), якая прыцягвае аматараў водных маршрутаў на байдарках. У 1981 годзе на гэтай тэрыторыі створаны гідралагічны заказнік Чарэмшыца (плошча якога 6,2 тысячы гектараў) для падтрымання воднага балансу возера Нарач. На тэрыторыі заказніка растуць бяроза карлікавая, купальнік горны і іншыя рэдкія расліны.