Дзе яно, мора герадота?
Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1999
Адзіны невялікі востраў узвышаецца з вады каля паўночна-усходняга берага возера. У яго межах археолагі знайшлі рэшткі старажытнага паселіпіча эпохі неаліту. Каля пратокі Скема, якая злучае Нарач з возерам Мястра,
у раннім жалезным веку размяшчалася селішча.
Нарач прыцягвала чалавека здаўна, перш за ўсё рыбалоўствам. I сёння баркасы баразняць азёрныя прасторы. Больш двух дзесяткаў відаў рыб насяляюць празрыстыя воды возера: судак, лінь, мянтуз, сазан і іншыя. Ваўловах пераважаюць плотка, акунь, шчупак.
Самая незвычайная рыба Нарачы — вугор еўрапейскі. Асобныя рыбіны дасягаюць паўтарамятровай даўжыні і жывуць амаль чвэрць стагоддзя. На нераст вугор мігрыруе да берагоў Паўночнай Амерыкі і ў Саргасава мора. Вяртаюцца ў вадаёмы Еўропы малькі вугра трохгадовага ўзросту.
Блізка ад возера Нарач гняздзяцца рэдкія птушкі: лебедзь-шыпун, качка малая, скапа і іншыя. Яны занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Возера Нарач і наваколыіыя ландшафты складаюць адзіны прыродны комплекс, які ўсё болып эксплуатуецца чалавекам. Атмасферны перанос забруджваючых рэчываў, развіццё курортнай зоны, сельская гаспадарка вось няпоўны пералік уздзеянняў на стан экасістэмы возера. За апошнія 30 гадоў празрыстасць вады панізілася з 14 да 6 метраў. Па усёй акваторыі можна прасачыць рэзкае паніжэнне насычанасці вады кіслародам, узмацненне развіцця сіне-зялёных водарасцей. Сёння неабходна правядзенне комплексу прыродаахоўных мерапрыемстваў, якія будуць накіраваны на захаванне ўнікальнага прыроднага комплексу возера Нарач.
ДЗЕ БЫЛО ГЕРАДОТАВА МОРА?
а тэрыторыі нашай рэспублікі сустракаюцца ўнікальныя балотныя ландшафты. I асноўныя з іх знаходзяцца ў басейне ракі Прыпяць. Выгляд гэтых ландшафтаў Палесся фарміраваўся на працягу многіх тыся-
чагоддзяў, што аддзяляюць нас ад той эпохі, калі ўся даліна Прыпяці была залітая вадой морам Герадота краінай вод і туманаў, як называў яе персідскі цар Дарый I у сваім паходзе на Скіфаў паўночнага Прычарнамор’я ў V стагоддзі да н. э.
Сведка гэтых падзей гісторык Герадот распавядае пра вялікае возера (мора), у якое ўліваюцца чатыры вялікіх ракі Оар (сучасная Гарынь), Сюргіс (Стыр), Лік (Случ) і Танаіс. Танаісам называўся Дон, які тут не працякае і пра якую раку ў дадзеным вынадку гаворыць Герадот вызначыць цяжка. Некалькімі стагоддзямі пазней на картах арабскага географа аль-Ідрысі (XII стагоддзе) на месцы Герадотава мора намалявана вялізнае возера Цсрмі, у якое цякуць 7 рэк з поўначы і па 4 з захаду і поўдня. Гэта ні што іншае як сённяшняе Прыпяцкае Палессе.
Шмат радкоў захаплення напісана пра своеасаблівую прыроду гэтага краю. Вядомы польскі гісторык Юзэф Некрашэўскі (1812 1887 гг.), у прыватнасці, пісаў, што “...вялікая колькасць рэк і рэчак, якія перасякаюць гэты край, і вясновыя іх разлівы, што затопліваюць вялізныя прасторы, былі, відаць, прычынай сучаснага падання, што некалі Чорнае мора прасціралася да самага Пінска; але нейкі магутны князь Кіеўскі пракапаў горы і спусціў затрымліваемыя імі воды, ад чаго на месцы мора засталіся адны балоты. У доказ гэтага прыводзяць якары, што знойдзены пры апрацоўцы палёў, але дзе гэтыя якары, калі і кім знойдзены невядома”.
Аднак знаходзіліся не толькі якары, але і цэлыя судны невялікія караблі. Гэта з’яўляецца лішнім доказам таго, ійто сучасныя балоты ўтварылі калі не мора, дык вялікае возера.
Адно з шматлікіх народных паданняў звязана з самым вялікім возерам Палесся — Чырвоным (Князь-возера). Адпаведна гэтаму паданню пасярод возера на востраве стаяў замак, які належыў князям Слуцкім-Алелькавічам. Адзін з гэтых князёў, пасварыўшыся са сваім братам, зняволіў яго ў гэтым замку. Праз некаторы час воды возера вельмі падняліся, затапілі востраў і разбурылі замак.
Няшчасны князь загінуў. Пазней на дне возера знаходзілі цэглу, розныя рэчы; запэўнівалі, што захаваліся нават каменныя скляпенні замка.
Яшчэ ў мінулым стагоддзі Прыпяцкае Палессе ўяўляла сабой вялізную нізіну, спаласаваную рэкамі, рэчкамі, раўчукамі, пратокамі, усеяную азёрамі, бродамі, з непраходнымі балотамі. Вясною яна на трэцюю частку залівалася полымі водамі і мела выгляд мора. У знойныя леты над балотамі падтрымлівалася празрыстая дымка туману. Высокія бугры, што пакрывалі балоты, быццам астравы,уяўлялі з сябе спляценне карэньчыкаў раслін. Адская пучына быццам пагражала паглынуць нявопытнага, калі ён адважваўся прабіцца па іх праз балота.
Такое было наша Палессе ў мінулым стагоддзі. Новая эпоха ў жыцці гэтага краю пачалася ў 1873 годзе, калі была створана Заходняя экспедыцыя па асушэнню балот на чале з ваенным тапографам, генералам Іосіфам Іпалітавічам Жылінскім (1834 1926 гг.). За 25.год вынаходнікамі было ахоплена каля 100 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі, апісана і нанесена на карту каля 700 азёр і 500
рэк агульнай даўжынёй 9 тысяч кіламетраў, расчышчаны рэчышчы малых рэк на працягу каля 200 кіламетраў, прарыта каля 5 тысяч каналаў.
3 тых часоў неймаверна змяніўся воблік Палесся. У наш час выраўнованне і паглыбленне зведалі больш за 160 рэк на ўчастках даўжынёй 3,3 тысячы кіламетраў, што складае 15 працэнтаў іх сумарнай даўжыні. Агульная ж даўжыня адкрытай меліярацыйнай сеткі дасягае 50 тысяч кіламетраў, што перавышае працягласць прыроднай гідрасеткі больш чым у 2 разы.
Спецыфічныя умовы, характэрныя для Палесся,плоскі рэльеф, забалочанасць, высокія ўзроўні грунтавых вод,заўсёды спрыялі ўзнікненню тут частых паводак. Звесткі аб іх дайшлі да нас, пачынаючы з X стагоддзя. Летапісы сведчаць, што найбольш значныя з іх здарыліся ў перыяд летне-восеньскіх дажджоў у 1108, 1255,1604 і 1608 гадах. Вясновае разводдзе пакінула след у 1481 годзе, а ўражваючыя зімовыя паводкі здарыліся ў 1250 і 1620 гадах.
За два апошнія стагоддзі зафіксаваны больш канкрэтныя звесткі аб разлівах палескіх рэк. У 1845 годзе адбылося вясновае разводдзе, якое адносяць да катэгорыі катастрафічных, гранічна магчымых у нашу кліматычную эпоху. Яно ахапіла значную тэрыторьпо еўрапейскай часткі Расіі. Гідролагі падлічылі, што верагоднасць узнікнеішя такога разводдзя адзін раз у 600 год. Пра яго маштабы гавораць такія факты, што ІІрыпяць каля Мазыра разлілася на 6 вёрст, затапіла прыбярэжныя дамы і іншыя пабудовы, а Тураў увесь апынуўся пад вадой.
Найбольш значная з вядомых у апошні час паводак, выкліканых працяглымі і інтэнсіўнымі дажджамі, з катастрафічнымі вынікамі, здарылася восенню 1974 года. Восеньская паводка праходзіла некалькімі хвалямі і трымалася да другой паловы снежня. Высокая вада заставалася ў рэках Палесся і зімой 1975 года. Надвор’е выдалася цёплым, што садзейнічала ўзнікненню зімовай паводкі. А ўжо вясновае разводдзе быццам бы падсумоўвала ўвесь
гэты ланцужок прыродных з’яў. Такія з’явы на Палессі здараюцца адзін раз у сто гадоў.
У выніку паводкі 1974 года насельніцтву і гаспадарцы быў нанесены значны матэрыяльны ўрон. Сотні вёсак былі затоплены і адрэзаны ад дарог. Асноўным транспартным сродкам сталі лодкі. Пад вадой апынуліся заліўныя лугі і ралля, каля 30 працэнтаў пасеваў азімых культур. Акрамя таго, моцны ўраган, які пранёсся ў канцы кастрычніка, вывеў са строю сотні кіламетраў электраліній і тэлефоннай сувязі.
Як бачым, нават пасля масавага асушэння праблема аховы зямель ад затаплення на Палессі застаецца актуальнай. Таму быў распрацаваны праект абвалоўвання поймы Прыпяці і яе прытокаў. Ён ужо пачаў часткова здзяйсняцца, аднак у хуткім часе работы былі спынены з-за пратэстаў грамадскасці. Справа ў тым, што здзяйсненне праекту магло выклікаць негатыўныя экалагічныя з’явы. А пазней, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылося радыёактыўнае забруджванне поймы Прыпяці.
У наш час выкарыстанне і ахова водных і зямельных рэсурсаў гэтай зоны маюць вельмі вялікае значэнне. Таму вучоныя працягваюць весці ў гэтым напрамку сур’ёзныя навукова-даследчыя работы.
БЕЛАРУСКАЯ ШВЕЙЦАРЫЯ
енавіта так горда называюць маляўнічыя Раўбічы, якія размясціліся на паўночным усходзе ад Мінска, што ўсяго ў 15 мінутах язды па аўтамагістралі. Своеасаблівы і непаўторны ўзгоркавы ландшафт гэтай
прыроднай зоны нагадвае алыіійскі пейзаж. Калі на рэльеф Швейцарскіх Альп значны ўплыў аказалі сучасныя горныя леднікі, дык фарміраванне паверхні “беларускай
Швейцарыі” звязана з актыўнай дзейнасцю ледніковага покрыва, якое існавала на гэтай тэрыторыі каля 200 тысяч гадоў таму. Ляднік таўшчынёю больш за кіламетр стварыў высокія купалападобныя ўзгоркі і масівы вялікіх град. Калі лёд адступіў, рэльеф набыў сучасны выгляд.
Асаблівую прыгажосць раўбіцкаму ландшафту надаюць цяністыя яловыя лясы, якія пакрываюць вяршыні і стромкія схілы ўзгоркаў. Сям-там можна сустрэць рэдкае для гэтай тэрыторыі цёплалюбівае дрэва граб. У паніжаных месцах паміж узгоркамі расце арэшнік. Улетку можна прайсці пешшу па рукатворных сцяжынках лясных трасах, любавацца пейзажамі і ўдыхаць водар хвоі векавых ялін. Сваю назву мясцовасць атрымала ад вёсачкі Раўбічы, якая некалі існавала на беразс рэчкі Усяжа. Адзінокія грушы адзіныя старажылы, якія напамінаюць аб тым часе. Першаадкрывальнікамі Раўбічаў па-праву лічацца беларускія слаламісты прыхільнікі горных лыжаў. Яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў яны аблюбавалі адзін з высокіх узгоркаў, вяршыня якога ўвенчана Крыжагорскім храмам (былы касцёл). Стромкі схіл у некалькіх сотнях метраў з эстакадай для разгону забяспечваў правядзенне
спаборніцтваў па слаламу. Напаўразбураны ў свой час касцёл служыў месцам трэніровак скалалазаў і спелеолагаў. Зараджэнне беларускага дэльтапланерызму адбывалася на схілах маленькай “Швейцарыі”.
Прыгожа ўпісваецца градава-ўзгоркавы ландшафт у спартыўны комплекс “Раўбічы”, які быў пабудаваны ў 1973 годзе, паводле арыгінальнага праекта архітэктараў В. Аладава, С. Няўмывакіна і М. Гордзіна. Тут неаднаразова праводзіліся чэмпіянаты свету па біятлону і многія іншыя міжнародныя спаборніцтвы па лыжных гонках, дваябор’ю, скачках з трампліна, фрыстайлу. Раўбіцкі коічплекс гэта перш за усё цудоўная лыжная траса, агульнай працягласцю больш за 50 кіламетраў. Адзін з участкаў трасы мае спецыяльнае пакрыццё, якое дазваляе праводзіць у бясснежны перыяд спаборніцтвы на лыжаролерах. Трэба адзначыць, што ў апошнія гады зіма не песціць спартсменаў-лыжнікаў снегам і марозам. На падмогу прыходзяць снежныя пушкі, якія апранаюць лыжню ў час адлігі ў белае ўбранне.