Дзе яно, мора герадота?  Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч

Дзе яно, мора герадота?

Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1999
10.09 МБ
Веданне гэтых змяненняў неабходна для распрацоўкі рэкамендацый па арганізацыі прыродаахоўных, планіровачных і градабудаўнічных мерапрыемстваў. Захаванне і аднаўленне рэк і ручаёў, як аб’ектаў прыроды, мае вялікую ландшафтаўтвараючую і эстэтычную цэннасць.
ВУЛІЦЫ ПАД ВАДОЙ
мінулыя гады, да стварэння каскаду вадасховішчаў на Свіслачы, у межах Мінска ў выніку высокіх разводдзяў і паводак затапляліся вуліцы, жылыя кварталы, разбураліся збу-
даванні.
Звесткі пра вясновыя разлівы Свіслачы маюць цяпер толькі гістарычны інтарэс; аднак яны даюць магчымасць папоўніць нашы веды пра гідралагічнае мінулае ракі і параўнаць з яе цяперашнім станам.
Вельмі высокае вясновае разводдзе назіралася на Свіслачы ў 1845 і 1888 гадах. Многія вуліцы Мінска былі затоплены, цячэнне зрывала і зносіла драўляныя пабудовы. Усе масты праз раку былі пашкоджаны.
Вадамерныя назіранні на рацэ былі арганізаваны ў Мінску толькі ў 1925 годзе. I ўжо праз некалькі год, у 1931 годзе, на Свіслачы было зарэгістравана самае высокае за некалькі стагоддзяў вясновае разводдзе, якое ахапіла вялізную тэрыторыю басейна Верхняга Дняпра.
Да гэтага прырода быццам бы загадзя падрыхтавалася. Восенню 1930 года ападкі ў 1,5 разы перавысілі норму. У другой палове лістапада, адначасова з наступленнем маразоў, утварыўся снежны покрыў. Зіма была ўстойлівая і суровая нізкая тэмпература трымалася да красавіка, a запасы вады ў снезе да гэтага часу былі ў 1,5-2 разы вышэйшая за норму.
I вось уся гэтая агромністая маса снегу пад гарачымі промнямі красавіцкага сонца пачала хутка раставаць. Да 15 красакавіка ўзровень вады пачаў узнімацца: спачатку паступова, а затым рэзка, нястрымна. Бурныя патокі вады паліліся ў раку, перапоўнілі яе. Пік разводдзя наступіў 22 красавіка.
Стыхія нарабіла ў горадзе шмат разбурэнняў. У раёне вуліц Няміга і Гандлёвая шмат дамоў было затоплена, іх жыхары эвакуіраваны. Поўнасцю пад вадою апынуліся
Татарскія агароды (раён Палаца спорту). Вуліца Савецкая (праспект імя Ф. Скарыны), ад сучаснага Дзяржцырка да плошчы Перамогі, была таксама затоплена, у выніку чаго быў перапынены рух гарадскога транспарту. У многіх месцах былі размытыя дарогі, разбураныя масты. Рака сцішылася толькі ў другой дэкадзе мая.
Такія звесткі пра вядомыя разводдзі ў Мінску, выкліканыя вясновым расталым снегам. Што тычыцца непрацяглых затапленняў у выніку ліўневых дажджоў, дык яны здараліся ў горадзе даволі часта.
Адна з мацнейшых дажджавых паводак здарылася ў Мінску 20 сакавіка 1901 года. Дождж пачаўся напярэдадні ўвечары і ішоў усю ноч. Тады выйшла з берагоў і нечакана паказала свой нораў Няміга. У 6 гадзін раніцы Рыбны рынак (зараз раён злучэння вуліц Няміга і Астроўскага) апынуўся пад вадой. Затым была заліта вадой тэрыторыя ад вугла Нова-Раманаўскай вуліцы (раён вуліц Раманаўская Слабада і Мяснікова) і да вугла вуліцы Школьнай (пачатак сучаснага праспекту Машэрава). Вада прасочвалася ў магазіны і падвальныя кватэры, якіх тут было шмат. Гэтая паводка нанесла вялікі ўрон насельніцтву горада.
Гарадскія кварталы, што прылягалі да Нямігі, у канцы XIX пачатку XX стагоддзя пакутвалі таксама і ад паводак, выкліканых лядовымі заторамі на Плябанскай плаціне (з двума вадзянымі млынамі), якая знаходзілася ніжэй па цячэнні Свіслачы ў канцы Садовай вуліцы (зараз парк імя Я. Купалы).
Цяпер паводкі гораду не пагражаюць, як у мінулыя стагоддзі. I нягледзячы на тое, што ў перспектыве чакаецца далейшае змяненне воднага рэжыму Свіслачы дадатковая падача вады з басейну Віліі, магчымасць вясновых разводдзяў у Мінску і зараз, і ў будучым практычна выключаецца.
У адрозненне ад вясновых разводдзяў верагоднасць затаплення вуліц горада ліўневымі дажджамі застаецца высокай. Так, у апошнія дзесяцігоддзі (у!955 годзе 2 разы, у 1973 таксама, у 1977 і 1983 гадах) пасля летніх
ліўняў пад вадой апынуліся ўчасткі вуліц Інтэрнацыянальнай, Янкі Купалы, Максіма Горкаг'а і Веры Харужай. Прычына ў тым, што горад працягвае забудоўвацца, павялічваецца плошча воданепранікальных пакрыццяў (дахі дамоў, асфальтавыя пакрыцці на вуліцах і інш.). A гэта стымулюе ўтварэнне паверхневага сцёку, што вядзе да непрацяглых затапленняў у выніку перапаўнення ліўневай каналізацыі.
ВІДАВОЧНАЕ НЕВЕРАГОДНАЕ?
матары падарожжаў па прасторах нашай Беларусі, назіраючы за прыроднымі з’явамі могуць сутыкнуцца з такімі з іх, якія на першы погляд загадкавыя і незразумелыя, а на самай справе яны маюць свае
заканамерныя прычыны.
Наш аповяд пра незвычайныя з’явы на Беларусі мы пачынаем з паўночнага ззяння, якое добра вядома жыхарам паўночных шыротаў. “Бліскавіцы іграюць”,гавораць жыхары поўначы. Між тым, у Беларусі гэта з’ява даволі рэдкая. За апошнія паўвека паўночныя ззянні адзначаліся ў нас у сакавіку 1940, красавіку 1946, студзені 1949, кастрычніку 1961, лютым 1983 гадоў, а найбольш інтэнсіўныя у 1957 -1958 гадах.
Асабліва яркім і велічным было паўночнае ззянне над Мінскам 30 верасня 1957 года. Патокі зараджаных часцінак, што ўзмацніліся і ішлі ад Сонца, выклікалі свячэнне зараджаных слаёў атмасферы Зямлі. Спачатку пасвятлела, як перад усходам сонца, паўночная частка гарызонту, потым ззянне набыло барвовую афарбоўку, нібы зарава далёкага і моцнага пажару. Яно паступова разгаралася. На фоне чырвонага асвятлення неба сталі ўзнікаць белыя і зеленаватыя слупы, якія апускаліся да лініі гарызонту і перамяшчаліся з усходу на захад. Пры гэтым некаторыя з
іх нагадвалі прамяні пражэктара, якія з’яўляліся з-пад гарызонту. У перыяд найвялікшага развіцця ззяння ўсімі колерамі іскрылася вясёлка. З’ява працягвалася каля дзвюх гадзін.
Да незвычайных з’яў на Беларусі трэба аднесці і землетрасенні, паколькі тэрыторыя нашай рэспублікі належыць да адносна спакойнай сейсмічнай зоны. Яны звязаны з мясцовымі ачагамі сейсмічнасці ці з’яўляюцца адгалоскамі моцных землетрасенняў у Карпатах.
Да першых з іх трэба аднесці землетрасенні, якія мелі месца ў наваколлі Барысава ў снежні 1887 года (4-6 балаў па шкале Рыхтэра), на тэрыторыі сучаснага Астравецкага раёна ў снежні 1909 года (5-6 балаў). Галоўная асаблівасць мясцовых землетрасенняў заключаецца ў неглыбокім палажэнні іх ачагоў (ад 5 да 20 кіламетраў) і такім чынам, у вельмі абмежавапай зоне распаўсюджвання.
Іншы ўплыў аказваюць карпацкія землетрасенні, звесткі пра якія дайшлі да нас з глыбінь стагоддзяў. Найбольш вядомае з іх, якое адбылося 10 мая 1230 года, апісана ў рускіх летапісах. Тады “патрэслася зямля” ў Кіеве, Ноўгарадзе, Уладзіміры, Суздалі і многіх іншых гарадах Русі. Пра сілу землетрасення гаворыць той факт, што разбурыліся нават цэрквы. За апошнія паўстагоддзя найболыіі інтэнсіўныя карпацкія землетрасенні, хвалі якіх дакаціліся да Беларусі, зарэгістраваны 10 лістапада 1940, 4 сакавіка 1977, 31 жніўня 1986 і 30 мая 1990 гадоў. Сіла некаторых з іх у эпіцэнтры на тэрыторыі Румыніі (горы Вранча) дасягала 9 балаў. Тут, на глыбіні 100 150 кіламетраў знаходзіцца адзіны ва Ўсходняй Еўропе ачаг глыбокафокусных землетрасенняў, хвалі якіх, сілай не менш 3 балаў, ініпы раз ахопліваюць вялікія тэрыторыі, уключаючы Францыю і Італію на захадзе, Грэцыю і Турцыю на поўдні, Польшчу на поўначы, Расію на паўночным усходзе (да Петразаводска), усходзе (да Ніжняга Ноўгарада) і паўднёвым усходзе (да Сочы). На тэрыторыі Беларусі інтэнсіўнасць карпацкіх землетрасенняў у асоб-
ных месцах складала ад 3 да 5 балаў. Штуршкі суправаджаліся пагаршэннем самаадчування ў людзей, неспакойнымі паводзінамі хатняй жывёлы; у Мінску і іншых гарадах рэспублікі на вышэйшых паверхах вялікіх будынкаў заўважалася хістанне люстраў, бразганне посуду, лёгкае трасенне мэблі і сценаў.
Вялікі інтарэс прадстаўляюць экстрэмальныя метэаралагічныя з’явы на Беларусі. Сярод іх у першую чаргу трэба выдзяліць зімовыя навальніцы. Як вядома, навальнічныя з’явы звычайна назіраюцца ў цёплую пару года, сярод зімы яны бываюць вельмі рэдка. Так, напрыклад, у Мінску зімовыя навальніцы адзначаны ў снежні 1951, студзені 1958, лютым 1990 гадоў.
Асабліва незвычайнай і запамінальнай была навальніца ў снежні 1882, года, напярэдадні якой над тэрыторыяй Паўночнай Атлантыкі і Скандынавіі на працягу некалькіх сутак развівалася інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць. У ноч з 15 на 16 снежня на Беларусі ў зоне цёплага фронту цыклона назіраліся інтэнсіўныя снегапады і завірухі, якія потым змяніліся дажджамі. У зоне халоднага фронту, які праходзіў удзень 16 снежня з хуткасцю 80 100 кіламетраў у гадзіну, у выніку вялікіх кантрастаў тэмператур у атмасферы ўтварылася кучава-дажджавая воблачнасць. Шквалісты вецер, хуткасцю да 20 25 метраў ў секунду, суправаджаўся ліўневымі і навальнічнымі з’явамі.
У ноч перад навальніцай у Мінску стала холадна, на зямлю густа пасыпаліся белыя камякі снегу. Але ўжо да раніцы снегавы покрыў ператварыўся ў лужыны каламутнай вады. У поўдзень 16 снежня над горадам навіслі цяжкія хмары і на яго вуліцы абрушыўся суцэльны шквал снегу, дажджу і граду. Вадзіцелям гарадскога транспарту прыйшлося нават уключыць фары машын. Толькі на некалькі хвілін паказалася па-вясноваму ласкавае сонейка, як раптам узнялася навальніца. Ад грымот здрыганулася зямля.
А вось рэдкая метэаралагічная з’ява некалькі іншага роду летні снегапад. Яго можна было назіраць у чэрвені
1962 года. Беларусь у гэты час знаходзілася пад уплывам паўночнай перыферыі цыклону, які ўтварыўся на паўднёвым захадзе рэспублікі, а з паўночнага ўсходу ўварвалася вельмі халоднае і вільготнае арктычнае паветра, што і выклікала выпадзенне снегу. У Мінску, напрыклад, 6 чэрвеня снежны покрыў ляжаў на працягу дзвюх з паловай гадзін.
МЕТЭАРЫТНЫЯ КРАТЭРЫ
райшло каля 40 мільёнаў год з таго часу, калі гіганцкі метэарыт, прарваўшы тоўшчу атмасферы, на вельмі вялікай скорасці ўрэзаўся ў зямлю. На месцы падзення касмічнага цела ўтварыўся кратэр дыяметрам болып
за дзесяць кіламетраў. Энергія выбуху баліда перавышала ў 10 тысяч разоў магутнасць атамнай бомбы, якую скінулі на Хірасіму.
Здымкі з космасу дазволілі вучоным выявіць на зямной паверхні вялікую колькасць кальцавых структур. Дыяметр іх бывае вельмі розны. Паходжанне таямнічых кальцавых аб’ектаў у многіх выпадках патрабуе разгадкі. Несумненна, нейкая іх частка ўяўляе з сябе старажытныя метэарытныя кратэры, што нагадваюць тыя, якія распаўсюджаны на іншых планетах Сонечнай сістэмы.