Дзе яно, мора герадота?
Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1999
Да старых паркаў можна аднесці Аляксандраўскі сквер з басейнам і фантанам, які быў усталяваны ў цэнтры Мінска ў 1872 годзе віце-губернатарам М. Дараганам на ўласныя сродкі. Адзін з самых прыгожых пейзажных паркаў — Гомельскі палаца-паркавы ансамбль на абрывістым правым беразе ракі Сож. Добра захаваўся Мірскі парк (Карэліцкі раён), абсаджаны па перыметру ліпамі. Яны прывабліваюць непаўторнай прыгажосцю і прыносяць нам радасць.
ДЗЕ ТОЙ ПЯРЭСПІНСКІ МАСТОК?
даўна людзі стараліся сяліцца каля рэк, рачаёў, азёраў, якія служылі ім крыніцамі вады і пражытку, выконвалі ролю ўнутрыгаспадарчых і гандлёвых транспартных шляхоў. Гісторыя ўзнікнення і развіцця
многіх вялікіх гарадоў звязана з рэкамі вялікімі і малымі.
Як і многія старажытныя гарады, будаваўся на берагах ракі і Мінск. На прыкладзе нашай сталіцы і яе гісторыі можна ясна прасачыць як чалавечая дзейнасць пераўтварыла прыродную гідраграфічную сетку, сцёрла асацыятыўныя сувязі з назвамі рэк і ручаёў, змяніла іх гідралагічны рэжым ці прывяла да поўнага знікнення.
У першым летапісным упамінанні 1067 года сказана, што пасяленне ўзнікла пры зліцці рэк Свіслач і Няміга, дзе некалі ўзвышаліся валы і драўляныя абарончыя сцены Замчышча дзяцінца старажытнага Менска ці Менеска. Зараз гэта раён плошчы 8-га сакавіка.
Рака Свіслач, атрымаўшая сваю назву ад славянскай асновы “вісла” (што абазначае Вільгаць, балота, разліў), адыграла вялікую ролю ў развіцці эканомікі і культуры Мінска. Яна ў свой час злучыла горад з важнейшым водным шляхам “з варагаў у грэкі”, які праходзіў па Дняпры. Акрамя таго, з Свіслачы ў Ушу (левы прыток Віліі) у тыя часы мог існаваць волак. Гэта тым больш верагодна, што самая кароткая дарога з Мінска ў Вільню праходзіла ўздоўж Свіслачы і Ушы, вытокі якіх знаходзяцца ўсяго ў трох кіламетрах адзін ад другога.
3 прычыны свайго геаграфічнага становішча Мінск быў скрыжаваннем гандлёвых шляхоў. Купцы, дыпламаты, падарожнікі данеслі да нашых дзён свае ўражанні і пра горад, і пра раку Свіслач. Так, у 1697 годзе рускі стольнік, а потым саратнік Пятра I Пётр Андрэевіч Талстой пісаў, што Мінск стаіць на рацэ Вісловіцы, на ёй ёсць
млын на чатыры камяні (жорны), а цераз тую раку мост вялікі, драўляны.
На першых планах Мінска 1793 і 1797 гадоў на Свіслачы ў межах горада было ўжо тры масты: адзін каля плошчы Нізкага рынку (цяпер ён злучае вуліцы Няміга і Максіма Багдановіча), два у раёне вуліцы Забіцкай (цяпер Гандлёвая). Акрамя таго, быў яшчэ адзін мост за межамі горада вышэй па цячэнні (у раёне сённяшняй вуліцы Арлоўскай).
3 часу заснавання Мінска Свіслач выкарыстоўвалася для суднаходства, сплаву лесу, рыбалоўства, а таксама для патрэб мясцовых жыхароў перавозкі сена, жывёлы, дроў. У “Кароткім апісанні ўнутранага Расійскай імперыі вадаходства...” (1802 год) гаворыцца, што “...з мноства рэчак, якія ўпадаюць у Бярэзіну, Свірлац ёсць знакамітая; у вясновую паводку і да ліпеня ёю можна хадзіць да самага Мінска: а асабліва ганяць будаўнічы лес з мноства непраходных лясоў, якія акружаюць гэты горад...”
Мінск рос, забудоўваўся галоўным чынам у паўднёва-усходнім накірунку, уздоўж Свіслачы. Лясныя ўчасткі высякаліся, землі разворваліся пад сады і агароды, будаваліся новыя вуліцы. У выніку мялелі ці зусім знікалі многія рэчкі і ручаі, рэчышчы іх засмечваліся, засыпаліся. Асабліва інтэнсіўна гэтыя працэсы развіваліся ў сувязі з заборам падземнай вады і агульным водапаніжэннем. Сёння многія мінчане ўжо не ведаюць, дзе цяклі гэтыя рэчкі, дзе былі балоты, дзе прабіваліся жыватворныя падземныя крыніцы. Таму, думаецца, цікава будзе расказаць пра лёс “мінскіх” прытокаў Свіслачы.
Ручай Пярэспа калісьці цёк па аднайменным урочышчы (прыгараднай слабадзе). Славянская назва “пярэспа” абазначае насып, насыпаную дарогу цераз рэчку, балота, іншы раз па спецыяльна пакладзеным бярвенням. Паводле падання, недалёка ад Пярэспінскага мастка і Віленскага гасцінца (галоўнай дарогі) яшчэ ў дакняжацкі перыяд жыў асілак Менеск, які заснаваў Менск (Мінск). У канцы XIX
стагоддзя раён, які прылягаў да ручая Пярэспа, увайшоў у мяжу горада.
Няма ўжо ні Пярэспінскага мастка, ні самога ручая. Да 1911 года па яго рэчышчы сцякала вада з камароўскага балота (раён паміж сённяшнімі вуліцамі Някрасава, Карастаянавай і Максіма Багдановіча), аднак у асобных месцах вада надоўга застойвалася. У 1911 1915 гадах ручай на працягласці 1,8 кіламетры быў ператвораны ў магістральны канал водапрыёмнік меліярацыйнай сеткі Мінскай балотнай вопытнай станцыі (зараз эксперыментальная гаспадарка Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і лугаводства), якая пачала дзейнічаць у 1911 годзе. Гэта быў адзін з цэнтраў вывучэння і практычнага выкарыстання балот Расіі.
Агульная даўжыня ручая Пярэспа, з улікам каналізаванага ўчастка, дасягала 3 кіламетраў. Цяпер па рэчышчы ручая на ўчастку уздоўж вуліцы Крапоткіна пакладзены падземны калектар. Ад ручая застаўся толькі вадасцёк, які ўпадае ў Свіслач ніжэй плаціны Камсамольскага возера.
Наступны прыток Свіслачы рака Няміга. Яе назва, відаць, пайшла ад славянскага “не мігаць” (што абазначае не спаць) і нейкім чынам звязана з вартавымі пастамі, якія знаходзіліся ў старажытнасці на рацэ. Няміга вядомая тым, што на ёй адбылася гістарычная бітва (1067 год) паміж Кіеўскімі князямі Яраславічамі і Полацкім князем Усяславам Брачыслававічам, якая згадваецца ў “Слове пра паход Ігаравы” і ў “Аповесці мінулых часоў”.
Рака Няміга, якая цякла ў самым цэнтры Мінска, час ад часу мяняла сваё натуральнае аблічча. Так, па старых тапаграфічных планах, даўжыня ракі была каля 4 кіламетраў. Адзін з вытокаў знаходзіўся непадалёку ад былога ўрочышча Мядзвежына (гэта ў раёне цяперашняй вуліцы Волаха), другі каля былога вакзала МаскоўскаБрэсцкай чыгункі (раён сённяшняга інстытута культуры). У XIII стагоддзі па берагах Нямігі пралеглі тратуары.
У пачатку нашага стагоддзя у кнізе “Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны. Том 9. Верхняе Падняпроўе і Беларусь” (1905 год) аб Нямізе гаворыцца, што рэчышча ужо высахла і зрабілася адной з самых дрэнных вуліц у той частцы горада, якая мае назву Рыбны Рынак, аднак сляды ракі Нямігі захаваліся, і да цяперашняга часу невялікі ручай, які ў разводдзе бывае мнагаводны і бурны, і акрамя таго і брудны, таму што напаўняецца патокамі, якія ўпадаюць у яго з усіх бакоў”.
У 1925 годзе па рэчышчы Нямігі пакладзены драўляны, а потым бетонны калектар. Пра яе цяпер напамінае толькі паніжаная мясцовасць.
Рэчка Лошыца атрымала сваю назву ад беларускага слова “лох” (лош, лошак), што абазначае ласось. Рэчкі, якія так называліся, звычайна мелі хуткую плынь і чыстую ваду.
На берагах Лошыцы у X XII стагоддзях было дванадцаць паселішчаў, сярод якіх самае вялікае размяшчалася каля яе вытока. Адсюль да месца ўпадзення рэчкі Менкі ў Пціч, дзе, паводле гіпотэзы, знаходзілася першапачатковае паселішча Мінска,усяго чатыры кіламетры. У другой палове XI стагоддзя гэтыя паселішчы, у сувязі з
узвядзеннем новага цэнтра (цяперашняга Мінска),прыйшлі ў заняпад.
Выток Лошыцы (зараз перасохлы) знаходзіцца за Мінскай кальцавой аўтадарогай на паўднёвы захад ад вёскі Дварэцкая Слабада, а вусце вышэй ад Чыжоўскага вадасховішча. Даўжыня рэчкі дасягала 12 кіламетраў, а ў наш час яна скарацілася да 7 кіламетраў. Лошыца мае свой прыток рэчку Мышка. На іх створана некалькі вадаёмаў. Найбольш значны з іх Курасоўшчына. Плануецца ў недалёкай будучыні стварэнне Лошыцкай унутрыгарадской воднай сістэмы, куды вада будзе падавацца з вадасховішча Дразды.
Рэчка Сляпанка, як і аднайменная вёска (былы прыгарад усходняй часткі Мінска), атрымала назву ад беларускага слова “слепень” (насякомае). Менш верагодная гіпотэза ад стараславянскай асновы “слеп” (сляпы). Выток яе знаходзіўся ў раёне перасячэння цяперашняга праспекта імя Ф. Скарыны і Мінскай кальцавой аўтадарогі. А забудаваная ў канцы XIX стагоддзя частка дарогі, што вяла да Камароўкі, стала называцца вуліцай Даўгабродскай.
Рэчка мела даўжыню 17 кіламетраў і ўпадала ў Свіслач у раёне сёняшняга Чыжоўскага вадасховішча. У 1979 1983 гадах рэчышча выраўнавана амаль на усёй працягласці (за выключэннем перасохлага вярхоўя). Яно стала састаўной часткай Сляпянскай унутрыгарадской воднай сістэмы: вада сюды пампуецца з вадасховішча, а потым ужо самацёкам трапляе па сістэме.
Рэчка Дражня атрымала сваю назву, хутчэй за усё, ад слова “драза” (кусты, гушчар) або ад асновы “драць”, якая абазначала даўбёжныя работы па дрэве.
Яна брала пачатак каля вёскі Сцяпянка (зараз жылы мікрараён горада) і ўпадала ў Свіслач непадалёку ад яе перасячэння з кальцавой аўтадарогай. Даўжыня Дражні дасягала 10 кіламетраў. Цяпер рэчка амаль цалкам перасохла, месцамі засыпана. Па рэчышчы пакладзены калектар. Рачную даліну можна прасачыць на мясцовасці уздоўж вуліцы Солтыса, Алтайскай, каля прыгараднай аўтастанцыі “Аўтазавадская”.
Гаспадарчая дзейнасць змяніла абрысы не толькі малых рэк і ручаёў Мінска, але і яе галоўнай воднай артэрыі Свіслачы. Для прадухілення пагрозы частых навадненняў у 1941 годзе, напярэдадні вайны, па метаду народнай будоўлі было створана Камсамольскае возера, якое разам з Чыжоўскім і Заслаўскім вадасховішчамі (пабудаваны адпаведна у 1951 і 1955 гадах) сталі крыніцамі водазабеспячэння горада.
Хуткі рост насельніцтва і прамысловасці выклікаў павелічэнне колькасці спажывання вады. Узнікла рэальная пагроза змяншэння ваданоснасці Свіслачы ў межах горада. Таму ў 1968 1976 гадах была пабудавана ВілейскаМінская водная сістэма, якая дала магчымасць перакінуць ваду Віліі ў Свіслач. Такое вырашэнне праблемы водазабеспячэння і экалогіі вялікага горада з’яўляецца ўнікальным у сусветнай практыцы.
Для забеспячэння дадатковай вадой спатрэбілася расчысціць раку, рэканструяваць Заслаўскае вадасховішча, пабудаваць вадасховішчы Крыніцы і Дразды, стварыць унутрыгарадскую Сляпянскую водную сістэму. Свіслач разам са штучнымі воднымі аб’ектамі стала важным архітэктурным элементам горада.
У выніку праведзеных мерапрыемстваў значна змяніўся і гідралагічны рэжым. За кошт абваднення Свіслачы Вілейскай вадой яе сярэднегадовы сцёк у межах горада павялічыўся больш чым у 2 разы. Унутры горада сцёк ракі рэгулюецца вадасховішчамі.