Дзе яно, мора герадота?  Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч

Дзе яно, мора герадота?

Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1999
10.09 МБ
Вось напрыклад, як апісвае раку ў “Запісках аб Маскавіцкіх справах” (1549 год) нямецкі барон Сігізмунд Герберштэйн, які падарожнічаў тут у пачатку XVI стагоддзя на шляху з Масквы ў Заходнюю Еўропу: ‘Торад Барысаў знаходзіцца на дваццаць дзве мілі ад Оршы на захад, уздоўж яго працякае рака Бярэзіна, якая ўпадае ў Барысфен ніжэй Бабруйска. Наколькі я мог заключыць на вока, Бярэзіна трошкі шырэйшая за Барысфен каля Смаленска (на самой справе рака Дняпро каля Смаленска прыкладна ў два разы шырэйшая, чым Бярэзіна каля Барысава). Я думаю, што гэту Бярэзіну старажытныя людзі лічылі за Барысфен, на што, відаць, указвае нават і само гучанне яе назвы. Бо калі мы ўгледзімся ў апісанне Пталемея, то яно падыйдзе больш да вытокаў Бярэзіны, чым Барысфена, які называецца Дняпром”.
Значнасць Бярэзіны як воднага шляху асабліва ўзрасла пасля стварэння Бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучыла гэту раку з Заходняй Дзвіною. Царскі ўказ Паўла I
ад 25 лютага 1797 года загадваў “Збудаваць водную сувязь паміж Дняпром і Заходняй Дзвіною праз Бярэзіну”. Да 1805 года будавалася гэта водная сістэма.якая працягнулася па рэках Сергуч, Бярэшча, Эса, Ула, азёрах Манец, Плаўна, Бярэшча, Проша, Лепельскае. Даўжыня злучальных і абводных каналаў 24 кіламетры, а ўся сістэма з 14 шлюзамі працягнулася на 169 кіламетраў. Яе галоўным прызначэннем быў сплаў будаўнічага і мачтавага лесу ў Рыгу і іншыя порты Балтыйскага мора. Тут хадзілі баркі, паўбаркі, лодкі, гружаныя хлебам, маслам, мясам, скурамі. У канцы XIX стагоддзя з-за канкурэнцыі чыгунак, празмернай высечкі лясоў, абмялення рэк і азёр сістэма страціла гаспадарчае значэнне, гідратэхнічныя збудаванні разбурыліся і зараз яна з’яўляецца гістарычнай славутасцю.
Бярэзінскі край цікавы сваім мінулым. Праз яго двойчы пралягаў шлях напалеонаўскіх войскаў. У апошні раз, 26-28 лістапада 1812 года, адступаўшы з Расіі, французы ў час пераправы цераз Бярэзіну ля вёскі Студзёнка (на поўдзень ад возера Палік) згубілі больш за 10 тысяч салдат. У гонар перамогі на правым беразе ракі ля маста пераправы ўсталяваны мемарыяльны помнік рускім воінам.
У цяперашні час Бярэзіна іграе важную ролю ў эканоміцы рэспублікі. У яе басейне размяшчаецца шэраг буйных прамысловых цэнтраў, што ў многім абумовіла месцамі нязручнае экалагічнае становішча паверхневых вод. Так, на Свіслачы галоўным прытоку Бярэзіны знаходзіцца сталіца рэспублікі Мінск, на самой Бярэзіне гарады Барысаў, Бабруйск, Светлагорск.
У ніжнім цячэнні на гідрахімічны рэжым Бярэзіны нэгатыўны ўплыў аказвае рака Свіслач. Нават будаўніцтва Вілейска-Мінскай воднай сістэмы не дазволіла поўнасцю вырашыць тут праблему падтрымання якасці вады на ўзроўні неабходных нарматываў. У верхнім жа цячэнні, a таксама на шматлікіх маляўнічых прытоках Бярэзіны, воды застаюцца чыстымі.
У справе аховы прыроды Бярэзіншчыны вялікую ролю іграюць запаведнікі і заказнікі. Акрамя сусветна вядомага
Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў межах басейна Бярэзіны ўтвораны гідралагічны заказнік “Заазер’е”, на міжрэччы Клявы і Ліпаўкі (Бялыніцкі раён) для захавання ў натуральным стане балотнага масіва, заалагічнага заказніка “Лебядзіны”, які размясціўся ў Мінску паблізу ад вадасховішча Дразды для аховы ўнікальнага воднабалотнага і прыбярэжнага заакомплесу, шэраг заказнікаўжуравіннікаў. Сярод ахоўваемых помнікаў прыроды і садова-паркавага мастацтва вылучаецца эталонная для паўднёва-ўсходняй часткі Беларускага Палесся Шолкавіцкая грабова-арляковая дуброва ў нізоўях Бярэзіны (Рэчыцкі раён), а таксама палаца-паркавы комплекс “Раванічы” з сістэмай вадаёмаў (вадазбор Ушы, Чэрвеньскі раён), які быў заложаны ў мінулым стагоддзі. Тут растуць каля 60 відаў і форм экзатычных раслін.
Нягледзячы на існуючыя экалагічныя праблемы, якія патрабуюць свайго вырашэння, асабліва ў раёнах вялікіх гарадоў, прыродныя ўмовы і рэсурсы басейна Бярэзіны спрыяльныя для развіцця турызму і адпачынку, арганізацыі шырокай сеткі лячэбных і аздараўленчых устаноў. Сярод іх рэспубліканскае значэнне маюць курорты Ждановічы, Бабруйск і Горваль, зоны адпачынку Бярэзіна і Асіповічы.
У прыгараднай зоне Мінска вядомымі зонамі масавага адпачынку з’яўляюцца Вяча, Стайкі, Вясёлка, Гайна і іншыя, а самым вядомым Мінскае мора (Заслаўскае вадасховішча), на месцы якога ў недалёкім геалагічным мінулым у прыроднай катлавіне існавала возера, якое знікла з адступленнем апошняга ледніка. Увядзенне ў эксплуатацыю Вілейска-Мінскай воднай сістэмы дазволіла стварыць уздоўж яе ўнутрыгарадскія зоны адпачынку ў Мінску.
У дні адпачынку тысячы людзей накіроўваюцца ў лясы, на берагі рэк і вадаёмаў. Непаўторныя ландшафты, цікавыя помнікі прыроды, гістарычныя, турысцкія і іншыя аб’екты. Маляўнічыя берагі Бярэзіны і яе прытокаў вельмі прывабныя для турыстаў, якія выбіраюць сабе водныя маршруты.
Бярэзіншчына заўсёды будзе прыцягваць да сябе тых, хто даражыць родным краем, яго гісторыяй і непаўторнай прыродай. Шмат цікавага адкрыюць тут для сабе замежныя турысты і госці нашай рэспублікі.
ЛЯ МОРАЎ РУКАТВОРНЫХ
апошні час шмат увагі ўдзяляецца праблеме ўзаемадзеяння штучных вадасховішчаў і прыроднага ясяроддзя. Сёння важна ведаць станоўчыя і негатыўныя бакі ўплыву рукатворных мораў на прыроду. Колькасць
іх у Беларусі павялічваецца з кожным годам.
Вілейскае, Заслаўскае, Салігорскае, Любанскае і іншыя вадасховішчы спрыяюць больш поўнаму і планамернаму выкарыстанню водных рэсурсаў, дапамагаюць вырашаць праблемы водазабеспячэння гарадоў, меліярацыі сельскагаспадарчых угоддзяў, арганізацыі зон масавага адпачынку. Аднак на тэрыторыях, якія прылягаюць да такіх вадаёмаў, назіраюцца парупіэнні прыродных ландшафтаў, выкліканыя змяненнем воднага рэжыму грунтавых вод, другасным забалочваннем, разбурэннем берагоў, трасфармацыяй расліннага покрыву і г. д.
Па аэрафотаздымках і фатаграфіях з космасу вылучаюцца ўчасткі моцнага, умеранага і слабага падтаплення ландшафтаў у зоне вадасховішчаў. Упэўнена распазнаюцца значна падтопленыя ўчасткі, дзе на залітай вадою зямлі гіне каранёвая сістэма дрэў, фарміруюцца расліны з плаваючымі лістамі — белы і жоўты гарлачык, драсён і іншыя. На здымках прасочваецца вузкая прыбярэжная паласа, у межах якой грунтавыя воды залягаюць на глыбіні каля паўметра. Тут на абводненых пясках растуць лугавазлакавыя.
Ландшафты, якія знаходзяцца на адлегласці ад першых сотняў метраў ад вадаёма, падтапліваюцца меней. Грунтавыя воды тут знаходзяцца на глыбіні каля двух
метраў і садзейнічаюць развіццю чарнічна-імшыстых згуртаванняў на пясках і супясках.
Працэсы забалочвання, звязаныя з дзейнасцю чалавека (яшчэ іх называюць антрапагеннымі), найбольш выразна праяўляюцца ў тым выпадку, калі ўздзеянне вадасховішча нібы накладваецца на прыродны ландшафт, дзе ўжо сфарміраваліся прыкметы забалочвання. У гэтым выпадку ў днішчах паніжэнняў паміж водападзеламі і ў бяссцёкавых замкнутых катлавінах назіраецца ўзмацненне працэсаў забалочвання, індыкатарамі якіх служыць асаковае разнатраўе. У ландшафтах, якія прымыкаюць да дамбаў вадасховішча, развіліся мікрапаніжэнні, часам залітыя вадою.
Звычайна шырыня забалочанай зоны вадасховішча невялікая дзесяткі і сотні метраў. Аднак, калі памножыць сярэднюю шырыню падтопленых ландшафтаў на іх агульную даўжыню, то атрымаюцца значныя лічбы. Напрыклад, плошча забалочанай тэрыторыі каля невялікага Плешчаніцкага вадасховішча роўная прыблізна плошчы самога вадаёма.
Пры даследванні антрапагенных працэсаў у зоне вадасховішчаў даводзіцца сутыкацца з сур’ёзнымі праблемамі. Так, звычайна мы маем вельмі абмежаваныя звесткі аб стане прыроды да часу будаўніцтва вадаёма. Вось чаму вялікую дапамогу ў вывучэнні дынамікі ландшафтаў аказвае аналіз матэрыялаў паўторных аэракасмічных здымак, якія забяспечваюць аператыўнымі дадзенымі аб стане прыроды да часу стварэння чашы вадаёма і пасля запаўнення яе вадой.
На касмічных здымках можна заўважыць працэсы, якія звязаны з будаўніцтвам вялікіх вадаёмаў, каналаў і дамбаў. Вылучаюцца тэрыторыі, якія адчуваюць сыходныя рухі зямной кары. Утвораныя ў такіх зонах вадасховішчы моцна забалочваюць навакольныя ландшафты. Гэта абумоўлена як значнай статычнай нагрузкай воднай масы, так і агульным павольным апусканнем зямной паверхні. Так, на космаздымку раёна Вілейскага вадасховішча фіксуецца апушчаны блок зямной кары, у межах якога шырока развіты
азёрныя далінныя, значна забалочаныя, ландшафты Нарачана-Вілейскай нізіны. Інструментальнымі метадамі ўстаноўлена апусканне гэтай тэрыторыі з хуткасцю каля 7 міліметраў у год.
Вывучэнне ўсялякіх аспектаў уплыву рукатворных мораў на прыроду паказваюць, што многіх негатыўных сітуацый можна пазбегнуць. Важна пры распрацоўцы новых праектаў “упісваць” гідратэхнічныя аб’екты ў ландшафт, шукаць спосабы комплекснай арганізацыі ландшафтнай прасторы.
ГУБЕРНАТАРСКІ ПАРК
то мы ведаем аб парках? Напрыклад, аб парку імя Максіма Горкага ў Мінску? Ён быў закладзены ў 1800 годзе на беразе ракі Свіслач як Губернатарскі сад (па ініцыятыве губернатара 3. Карнеева адсюль
назва), які пазней быў перайменаваны ў гарадскі, а пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі у сад “Прафінтэрн”. У 1936 годзе саду было прысвоена імя Максіма Горкага, а з 1960 года ён стаў Цэнтральным дзіцячым паркам.
Парк, плошча якога зараз складае каля 25 гектараў, раскінуўся на свіслачскай тэрасе і схіле даволі высокай марэннай грады. Паркавы комплекс з’яўляецца пейзажным з элементамі рэгулярнай планіроўкі. Але і дэкаратыўныя вадаёмы ўмела ўпісаны ў прыродны ландшафт. Уваход у парк адкрываюць манументальныя вароты, пабудаваныя ў 1953 годзе паводле праекта архітэктара Г. У. Заборскага.
У парку растуць некалькі дзесяткаў відаў дрэў і кустоў. Сярод мясцовых парод пераважаюць бяроза, елка, клён, ліпа, ясень, увезеных сасна Веймутава, елка канадская (з блакітнымі ігліцамі), сасна кедравая сібірская, конскі каштан. Маляўніча выглядае алея векавых ліп сведкаў падзей далёкага мінулага.
Асаблівую прывабнасць паркаваму пейзажу надае
Свіслач, якая утварае доўгую лукавіну. Павольна і плаўна цячэ яна ў рукатворных муравапых берагах. Ля невялікай плаціны водны паток нібы ажывае і ператвараецца ў імклівы вадаспад.
Малавядомы той факт, што на тэрыторыі парка паблізу ад Свіслачы ў 1874 годзе ўпершыню было прабурана некалькі свідравін глыбінёю 20-25 метраў. Помпай вада падавалася ў гарадскі водаправод. У канцы 1920-х гадоў тут жа прабурана свідравіна, якая раскрыла на глыбіні 350 метраў мінеральныя воды, аналагічныя цяперашняй вадзе “Мінская-4”. У свой час беларуская свідравіна была самай глыбокай у межах еўрапейскай часткі Расіі.