Дзе яно, мора герадота?
Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1999
У наш час на Зямлі выяўлена каля сотні кальцавых структур, якія ўзніклі ў выніку падзення метэарытаў рознага памеру. Толькі ў Еўропе іх налічваецца каля 30. Такія формы называюць астраблемамі, што ў перакладзе з грэчаскай мовы значыць “зорныя раны”.
Вядомыя астраблемы маюць памеры ў папярочніку ад некалькіх метраў да сотні кіламетраў. Напрыклад, дыяметр найвялікшага метэарытнага кратэра Манікуаган у
Канадзе складае 100 кіламетраў. Магчыма на Зямлі існуюць больш гіганцкія астраблемы, якія нагадваюць месяцавыя моры, кратэры Марса і Меркурыя.
На тэрыторыі Беларусі метэарытны кратэр знойдзены ў 10 кіламетрах ад г. Лагойска, у паўночна-заходнім напрамку. Астраблема знаходзіцца пад двухсотмятровым слоем зямлі і з паверхні яе не убачыш. Геолагі заўважылі яе выпадкова, у пачатку 1970-х гадоў пры вывучэнні электрамагнітнага поля зямных нетраў. Кальцавая геафізічная анамалія сведчыла аб магчымым існаванні захаванага кратэра. Зробленыя на плошчы анамаліі некалькі дзесяткаў свідравін і лабараторная апрацоўка ўзораў горных парод дазволілі пранікнуць у таямніцы выбуху касмічнага цела паблізу Лагойска.
Аказалася, што метэарытны кратэр пры дыяметры 13,5 кіламетраў мае амаль паўкіламетровую глыбіню. Пад уздзеяннем магутнай ударнай хвалі ўтварыліся дзве варонкі, укладзеныя адна ў адну. Будова кратэра нагадвае нейкае падабенства застылых кругоў на вадзе ад кінутага каменя.
На касмічным здымку ў раёне Лагойскай астраблемы кідаюцца ў вочы фрагменты кальцавых фотаанамалій. Кратэр быццам “прасвечвае” з зямных глыбінь, дзякуючы аптычным уласцівасцям фота з космасу. Пра метэарытнае паходжанне Лагойскай структуры сведчаць спецыфічныя змены ў горных пародах, якія выкліканы магутнай ударнай хваляй і тэмпературай у момант выбуху да 10 000 градусаў. Гэты факт пацвярджаецца прысутнасцю ў кратэры вялікай колькасці абломкаў скальных парод, ударнага і аплаўленага шкла, наяўнасцю мінералаў, што ўзніклі пры моцных нагрузках.
Разлікі паказваюць, што метэарыт, які ўтварыў Лагойскую астраблему, быў каменны. Яго памеры ў папярочніку складалі каля 600 метраў, а маса 400 мільёнаў тон. Скорасць падзення метэарыта на Зямлю раўнялася 18 кіламетрам у секунду. Цяжка сабе ўявіць геалагічную падзею, якая звязана з магутным матэарыт-
ным выбухам накшталт Лагойскага феномена. Такія касмічныя катастрофы ў памяці чалавецтва не засталіся.
Найбольш даследавана падзенне Сіхатэ-Аліньскага метэарыта зімой 1947 года. На думку відавочцаў, вогненны шар меў скорасць вольтавай дугі і пакідаў пасля сябе дымавы след. Пры падзенні баліда адбыўся выбух, які выклікаў лесапавал на вялікай плошчы. Утварылася поле дробных кратэраў дыяметрам ад некалькіх метраў да 30. Энергія ўдару на Сіхатэ-Аліні была значна меншая за выбух паблізу Лагойска.
Вучоныя мяркуюць, што метэарытныя выбухі аказалі ўплыў на клімат і жыццё на Зямлі. Пры ўтварэнні кратэраў выпараецца значны аб’ём горных парод. На вялікай вышыні пара кандэнсуецца, утвараючы пылава-ланцуговы вэлюм у атмасферы. Па разліках замежных спецыялістаў, якія зроблены на кратэры Рыс у Германіі, што адносіцца, як і Лагойская астраблема, да групы сярэдніх кратэраў, існаванне такога экрана для сонечных промняў магло панізіць сярэднегадавую тэмпературу Зямлі на некалькі градусаў па Цэльсію.
Цікавы той факт, што касмічная катастрофа паблізу Лагойска супадае па часе з глабальным выміраннем на Зямлі марскіх відаў, у першую чаргу планктону. У той жа прамежак часу адзначалася паўсюднае памяншэнне плошчы мораў. Паніжэнне сярэднегадавой тэмпературы выклікала пахаладанне клімату, што прывяло да скарачэння вечназялёнай расліннасці. На думку спецыялістаўпалеантолагаў глабальная “тэрмінальная падзея” можа быць растлумачана сутыкненнем Зямлі з метэарытамі. Вывучэнне слядоў старажытнай метэарытнай “бамбардзіроўкі” Зямлі ускладняецца тым, што многія кратэры разбураны паслядоўнымі геалагічнымі працэсамі. Пытанне разгадкі таямніц “зорных ранаў” застаецца адкрытым.
ПОГЛЯД 3 КОСМАСУ
езвычайныя з’явы на Беларусі лішні раз пераконваюць нас, наколькі таямнічая і непрадказальная прырода. Разгадаць яе дзівосныя сюрпрызы, а таксама істотна знізіць урон, які наносіцца не толькі катаклізмамі
прыроды, але і дзейнасцю чалавека, дапаможа агляд зямной паверхні з вышыні. “Толькі цяпер, з вышыні прамалінейнага палёту мы адкрываем сапраўдную аснову нашай Зямлі, фундамент скал, пяску і солі, на якім “быццам мох сярод руін, квітнее жыццё”,пісаў выдатны французскі пісьменнік А. Сэнт -Экзюперы.
Сёння, дзякуючы сучасным аэраздымкам і фатаграфаванню з космасу стала рэальным комплекснае вывучэнне прыроды. Аператыўная касмічная інфармацыя іграе важную ролю ў экалагічным маніторынгу, правядзенні інжынерных даследаванняў, у разгадцы розных прыродных з’яў. Здымка з космасу перспектыўная для вырашэння актуальных праблем экалогіі.
На землях рэспублікі, якія інтэнсіўна асвойваюцца, стварылася напружаная сітуацыя, а ў некаторых выпадках экалагічна крызісная. Распрацоўка Старобінскага радовішча калійных соляў, здабыча нафты на Палессі, стварэнне вялікіх вадасховішчаў (Вілейскае, Салігорскае і інш.). Асабліва выдзяляюцца вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Разнастайнасць гаспадарчай дзейнасці вядзе да негатыўных і часта незваротных парушэнняў ландшафтаў. На здымках з космасу добра бачныя, напрыклад, прасадкі зямной паверхні, абумоўленыя шахтнымі выпрацоўкамі калійных гарызонтаў на глыбіні ў некалькі соцень метраў. Па касмічных фотаздымках удалося вызначыць неўрадлівыя землі Палесся.
У канцы красавіка 1986 года са спадарожніка быў заўважаны інтэнсіўны ачаг цеплавога выпраменьвання, які
знаходзіўся ў Чарнобылі, дзе працавала АЭС. Па спадарожнікавых дадзеных у розных раёнах Швецыі былі зафіксаваны перавышэнні звычайнай фонавай радыёактыўнасці. Так увесь свет даведаўся пра найвялікшую на Зямлі экалагічную катастрофу па віне чалавека. Ад выпадзення радыёактыўных ападкаў больш за ўсіх пацярпела Беларусь.
Камп’ютэрная апрацоўка лічбавай касмічнай інфармацыі, якая атрымана са спадарожніка “Рэсурс-01”, дазволіла ўпершыню зрабіць электронныя экалагічныя карты раёнаў Новалукомскай ДРЭС і Сяляўскага ландшафтнага заказніка. На такіх мадэлях паказаны забалочаныя землі, ачагі тэрмічнага забруджвання водных ландшафтаў возера Лукомскае ў месцах скіду цёплых сцёкаў ДРЭС і іншыя трансфармацыі.
3 дапамогай касмічных здымкаў у зямных глыбінях заўважаны разломы-шчыліны, многія з якіх кантралююць размеркаванне залежаў нафты, калійных соляў, бурага вугалю, жалезных руд і іншых карысных выкапняў. Вывучэнне разломаў, уздоўж якіх магчыма з’яўленне земле-
трасенняў, узмацненне сучасных геалагічных працэсаў, мае практычнае значэнне ў інжынерных мэтах.
Вызначаныя па касмічных здымках і геафізічных дадзеных сістэмы актыўных разломаў паблізу возера Сялява з’явіліся адной з прычын для таго, каб адмовіцца ад будаўніцтва ў гэтым раёне Беларускай АЭС. Пры ўзвядзенні такіх адказных аб’ектаў лепш аддаць перавагу ўсходу рэспублікі, паколькі гэты рэгіён найбольш спакойны ў геалагічных адносінах. Што ж да захавання таксічных адходаў, месца для іх можа быць вызначана толькі там, дзе разломы ў зямной кары таксама адсутнічаюць.
Трэба адзначыць, што выяўленыя на касмічных здымках актыўныя разломы вызначаюцца даволі магутнымі патокамі энергіі, што ідуць з нетраў Зямлі. У апошні час іх звязваюць з так званымі геапатагеннымі зонамі, якія адлюстроўваюцца ў біяхімічных, геафізічных і біялакацыйных палях. Такія зоны трэба адзначаць пры экалагічных даследаваннях, паколькі энергетычныя патокі дрэнна ўздзейнічаюць на энергетыку біясістэм, садзейнічаюць паталагічным зменам у арганізме чалавека.
Вывучэнне стану навакольнага асяроддзя на аснове касмічнай інфармацыі з’яўляецца адным з прыарытэтных напрамкаў экалагічных даследванняў і садзейнічае планаванню прыродаахоўных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.
ЗМЕСТ
Ад аўтараў 3
Нёман учора.сёння 4
Нарачанскія эцюды 8
Дзе было Герадотава мора? -10
Беларуская Швейцарыя 14
“3 варагаў у грэкі” 17
Дзіўны ландшафт 20
Непаўторная Бярэзіншчына 23
Ля мораў рукатворных 26
Губернатарскі парк 28
Дзе той Пярэспінскі масток? 30
Вуліцы пад вадой 36
Відавочнае неверагоднае? 38
Метэарытныя кратэры 41
Погляд з космасу 44
Навукова-папулярнае выданне
ГУБІН Валсрый Мікалаевіч, МАКАРЭВІЧ Аляксандр Аляксандравіч
ДЗЕ ЯНО, МОРА ГЕРАДОТА?
Нарысы
Рэдактар Н. В. Філіповіч
Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка
Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук
Камп'ютэрны ііабор і вёрстка С. А. Абрамчук
Падпісана да друку з арыгіналмакета 07. 04. 99. Фармат 60X90' / Папера афсетная. Гарнітура Кудрашэўская. Афсетны друк.
Ум. друк. арк. 3,0. Ул.-выд. арк. 2,18. Тыраж 3000экз Зак 470
Дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Юнацтва” Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку Ліцэпзія ЛВ № 7, 20. 12. 1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
Надрукавана з арыгінал-макета на Мінскай фабрыцы каляровага друку.
220024, Мінск, Каржаігеўскага, 20