Дзе яно, мора герадота?
Валерый Губін, Аляксандр Макарэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1999
Комплекс Раўбічы карыстаецца вялікай папулярнасцю ў спартсменаў. Сюды прыязджаюць шматлікія аматары лыжных прагулак і актыўнага адпачынку. “Беларуская Швейцарыя” прыгожая ў любую пару года. У рэстаўрыраваным у канцы 70-х гадоў Крыжагорскім храме адкрыты музей народнага мастацтва. У музеі экспануюцца больш за 500 вырабаў ткацтва, разьбы па дрэве, керамікі, саломапляцення. Яны даюць уяўленне аб развіцці народнай творчасці ў мінулым і знаёмяць з работамі вядомых сучасных беларускіх майстроў.
Маляўнічы раўбіцкі ландшафт і ўнікальнае спартыўнае збудаванне з’яўляецца ўзаемазвязанай прыродна-тэхнагеннай сістэмай. Занадта вялікае ўздзеянне чалавека на прыроду несумненна прывядзе да негатыўных змяненняў у ландшафце.
“3 ВАРАГАЎ У ГРЭКГ’
айчыннай гісторыі першай з рэк Беларусі ўпамінаецца Дняпро. Пра гэта сведчаць археалагічныя помнікі, летапісы, а таксама творы антычных аўтараў старажытнай Грэцыі і ста-
ражытнага Рыму.
Першапачаткова ў Герадота ў чацвёртай кнізе яго гісторыі (“Мельпамена”, V стагоддзе да н. э.), а затым у Страбона (“Геаграфія”, I стагоддзе), Пталемея (“Геаграфія”, II стагоддзе), візантыйскага імператара Канстанціна VII Багранароднага (“Выклад дзяржаўнага парадку”, X стагоддзе) і іншых можна знайсці вельмі каштоўныя для таго часу звесткі пра раку Днабрус. Упершыню ж Дняпро названы як сёння ў творы невядомага аўтара (330 год) “Плаванне вакол Понта Эўксінскага (Чорнае мора) і Меаційскага возера (Азоўскае мора)”.
Найбольш поўнымі і дакладнымі крыніцамі звестак
пра Дняпро ў старажытны перыяд з’яўляюцца рускія летапісы і ў першую чаргу “Аповесць мінулых часоў” ці так званы летапіс Нестара, складзены ў Кіеве ў другім дзесяцігодзі XII стагоддзя, што апісвае падзеі з 852 па
1110 год.
У летапісе даецца апісанне галоўнага воднага шляху Старажытнай Русі “з варагаў у грэкі”: “...быў шлях з варагаў у грэкі і з грэкаў па Дняпры, а зверху Дняпра волак да Ловаці, а па Ловаці ўваходзяць у Ільмень-возера вялікае; з гэтага ж возера цячэ Волхаў і ўпадае ў возера вялікае Нева, а вусце таго возера ўпадае ў мора Варажскае, а па тым моры да Царграда, а ад Царграда прыйсці ў Понт-мора, у якое ўпадае Дняпро-рака...”.
Адным з варыянтаў шляху “з варагаў у грэкі” быў шлях па Дняпры і Заходняй Дзвіне (у Варажскае мора), па іх берагах рассялілася племя Крывічаў,у той час самае шматлікае з тых, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У геаграфічных апісаннях мінулых стагоддзяў пры-
рода Дняпра паўстае як велічная, суровая. Працякаючы болыпай часткай сярод дрымучых лясоў, рака надавала наваколлю змрочны выгляд, месцамі нават паўдзікі. Узбярэжжы ж Заходняй Дзвіны са шматлікімі азёрамі, рэшткамі старажытных замкаў, сярод якіх знакаміты сабор Еўфрасінні Полацкай (X стагоддзе),уяўлялі жывапісную суровую прыроду, звязаную з успамінамі пра крывавае мінулае гэтай краіны.
Вось як падаюцца гэтыя рэкі ў “Кароткім апісанні ўнутранага Расійскай імперыі вадаходства” (1802 год):
“Дняпро ёсць без сумнення самы карысны і галоўны шлях да суднаходства. Гэтая рака, малодшая сястра і спадарожніца Волгі, выходзіць непадалёку ад вытокаў Заходняй Дзвіны. Але дзве вельмі адчувальныя перашкоды ўскладняюць па ёй плаванне пясчанае мелкаводдзе і парогі. Але паміж мелкаводдзем заўсёды знаходзіцца шлях ці фарватэр для праходу суднаў. Парогі ж суднаходніцтва па гэтай рацэ абмяжоўваюць на адзін толькі ў годзе час веснавога разводдзя, ды і тое гэта не больш 2 ці 3 тыдняў працягваецца... Штогод ходзіць да 60 вялікіх баркаў з соллю па Дняпры да Смаленску і іншыя вялікія
рэкі, як Прыпяць і Бярэзіна, да Пінску і Барысаўскай прыстані...”
“Заходняя Дзвіна гэтаю ракою адпраўляюцца тавары, якія выраблены ўсімі заходнімі правінцыямі Расійскай імперыі. Штогод праходзіць гэтай ракою да тысячы барак; больш таго гоняць у вялікай колькасці будаўнічы, а больш мачтавы лес, да Рыжскага порта... Дзвіна месцамі напоўнена падводнымі камянямі. Зараз робіцца ўсё магчымае каб расчысціць паміж парогамі зручны фарватэр для прахода суднаў. У вусці Дзвіны ёсць і іншыя перашкоды суднаходству да Рыжскага порта рухомыя пясчаныя мелі засыпаюць фарватэры.
Калі для воднага рэжыму апісанай вышэй Прыпяці і яе вытокаў характэрныя частыя паводкі, дык для Дняпра і Заходняй Дзвіны, з-за іх прыродных асаблівасцей моцныя малаводдзі, што выкліканы працяглымі засухамі, якія суправаджаюцца катастрафічнымі неўраджаямі.
Наібольш значныя з іх здарыліся у 1340, 1508, 1598, 1603, 1733 гадах: былі гады калі Дняпро “конны пераязджаў у брод” і нават пераходзілі раку статкі авечак. Болып поўныя дадзеныя пра малаводдзі дайшлі да нас, пачынаючы з мінулага стагоддзя.
Так, вельмі сухое малаводнае лета было ў 1815 годзе, калі на Дняпры ўзніклі перашкоды для суднаходства. У 1868 годзе вельмі нізкія ўзроўні вады адзначаліся на Заходняй Дзвіне: тады ў яе басейне пры жаркім леце з мая па верасень не выпала ніводнай кроплі дажджу, быў неверагодна малы ўраджай, гарэлі лясы, балоты.
У нашым стагоддзі самым страшэнным было малаводдзе 1939 года. На многіх рэках былі зарэгістраваны найніжэйшыя ўзроўні і расходы вады за ўвесь перыяд назіранняў. Прычынамі выключнага малаводдзя, верагоднасць узнікнення якога на Дняпры, Заходняй Дзвіне і іншых рэках ацэньваецца як адзін раз у 100 гадоў, з’явіліся папярэдняе невысокае вясновае разводдзе, а таксама метэаўмовы летняга перыяду: сума атмасферных ападкаў за чэрвень верасень 1939 года была ў 2 3 разы меншая
за норму, а сярэдняя тэмпература ў гэты перыяд была на 2 3 градусы вышэй звычайнай.
Яшчэ ў мінулым стагоддзі рабіліся спробы растлумачыць перыяды, што час ад часу здараліся, уплывам гаспадарчай дзейнасці. Аднак пазней вядомы гідролаг Яўген Апокаў, знаўца пытання аб зменлівасці ваданоснасці рэк, пісаў, што абмяленне рэк тлумачыцца вельмі проста: яно ўяўляе часовую з’яву, звязаную з наступленнем вядомага перыяду зменлівасці клімату. Пры гэтым не трэба звяртацца для тлумачэння абмялення рэк ні да вырубкі лесу, ні наогул вінаваціць у гэтым прагрэсіўную культуру краіны.”
Уяўляецца, што гэтыя словы, у дачыненні да вялікіх рэк, поўнасцю захавалі сваё значэнне і ў нашы дні. Аднак, трэба адзначыць, што ў апошні час узраслі выпадкі перасыхання некаторых малых рэк у раёнах вялікіх гарадоў з-за інтэнсіўнага адбору падземных вод. У асобных выпадках, асушэнне зямель, якое праводзілася без уліку прыродаахоўных патрабаванняў, прывяло да павелічэння ўхілаў і хуткасцей цячэння малых рэк і, як следства, памяншэнню глыбіні воднага патоку, якую часта памылкова прымаюць за паказчык ваданоснасці ракі.
ДЗІЎНЫ ЛАНДШАФТ
алі ля горада Крупкі звярнуць з аўтастрады Мінск Масква на поўнач, то цераз паўгадзіны вы трапіце да аднаго з найпрыгажэйшых азёр Беларускага Паазер’я Сялява. Цудоўны куток прыроды, што заха-
ваўся тут, размясціўся сярод своеасаблівага непаўторнага ландшафта, утворанага старажытным ледніковым покры-
вам, якое пакінула гэты край 15-16 тысяч гадоў таму.
Раён возера быў апошнім прыпынкам ледніковага гіганта.
Сялява адносіцца да ліку вялікіх азёр Беларусі (плошча 15 квадратных кіламетраў). Яго максімальная глыбіня -17,6 метра. Працягласць возера з поўначы на поўдзень складае 15 кіламетраў. На фатаграфіях, якія атрыманы з космасу, добра відаць, што Сялява істотна адрозніваецца ад шматлікіх вадаёмаў Паазер’я сваёй арыгіналыіай канфігурацыяй. Катлавіна возера ў цэнтральнай частцы мае выразны каленападобны выгіб працягласцю ў некалькі кіламетраў.
Азёрная катлавіна лагчыннага тыпу сфарміравалася ў выніку выворваючай дзейнасці ледніка. Як адзначаюць геолагі, на рух ледзяных мас значны уплыў аказаў актыўны разлом у зямных нетрах, які вызначыў рэзкі злом катлавіны возера. Гэты лінеамент падзяляе Сяляву на дзве зоны: паўночную — шырокую і мелкаводную, і паўднёвую вузкую і больш глыбокую. Асаблівую характэрнасць паўночнаму плёсу надаюць тры астравы.
Возера Сялява акружае маляўнічы ландшафт, які прад-
стаўлены мазаікай узгоркаў, град і паката7хвалістай паверхні. На паўднёва-заходнім узбярэжжы прыкоўваюць увагу грады вышынёй 6-8 метраў і працягласцю ў некалькі соцень метраў. Гэтыя ўнікальныя формы рэльефу ўзніклі пры выцісканні пясчана-гліністых парод з-пад ледніка. Грады, якія непасрэдна прылягаюць да воднай роўнядзі, пакрытыя рэдкім сасновым лесам і зручныя для адпачынку.
Сялява адносіцца да ліку праточных вадаёмаў. У возера ўпадаюць рэкі Высокая, Ракітаўка, некалькі ручаёў, a ў паўночнай частцы яно злучана пратокаю з возерам Абіда. Дно праглядваецца да глыбіні 2-3 метраў. Уздоўж прыбярэжнага мелкаводдзя адзначаецца перарывістая трыснягова-чаротавая паласа шырынёй ад 50 да 100 метраў. Сялява багатая рыбаю. Тут водзяцца судак, лешч, шчупак, плотка, акунь, лінь.
Своеасаблівы непаўторны ландшафт возера Сялява ўпрыгожваюць валуны сведкі ледніковай эпохі. Асобныя з іх маюць памеры каля 2-3 метраў. Асабліва часта сустракаюцца граніты, радзімай якіх з’яўляецца Фінляндыя. Прыйшлі яны разам з апошнім ледніком. Паблізу ад возера са старажытных часоў захаваліся высячаныя чалавекам з валуноў каменныя крыжы. Яны з’яўляюцца сімвалам хрысціянскай веры і маюць навукова-гістарычнае значэнне.
Ландшафт возера Сялява належыць да найбольш цікавых помнікаў ледніковага перыяду. Улічваючы ўнікальныя рысы прыроднага азёрнага комплексу, разгледжаная тэрыторыя аб’яўлена ў 1993 годзе Дзяржаўным ландшафтным заказнікам “Сялява”.
НЕПАЎТОРНАЯ БЯРЭЗІНШЧЫНА
іха і плаўна, пятляючы сярод палёў і лясоў, нясе свае воды адна з найбольш вялікіх рэк Беларусі Бярэзіна. У адрозненні ад іншых рэк, Бярэзіна і яе басейн цалкам знаходзяцца ў межах рэспублікі, перасяка-
ючы яе тэрыторыю з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Даўжыня ракі 613 км, плошча вадазбору 24500 квадратных кіламетраў (каля 12 працэнтаў тэрыторыі рэспублікі).
Бярэзінай карысталіся яшчэ славянскія плямёны дзеля абмену таварамі з жыхарамі Прычарнамор’я, Прыкаспія, Прыбалтыкі цераз важнейшы водны шлях “з варагаў у грэкі”, які праходзіў па Дняпры. Цераз басейн Бярэзіны пралягалі шляхі-дарогі з захаду на ўсход і назад. Падарожнікам даводзілася пераадольваць шматлікія рэкі, часцей за ўсё ўброд, бо ў той час масты былі рэдкасцю, як, напрыклад, мост цераз Бярэзіну ля Барысава.