• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка  Наталія Філіповіч

    Эўрыка

    Наталія Філіповіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 31с.
    Мінск 1993
    15.86 МБ
    вмеівіі/gig
    САПРАЎДНАЯ НАВУКА HE ВЕДАЕ HI СІМПАТЫЙ, HI АНТЫПАТЫЙ, АДЗІНАЯ МЭТА ЯЕ — ІСЦІНА.
    л навукова-пазнавальнай літаратуры
    Мінск «Юнацтва» 1993
    ББК 72
    Э 93
    УДК 087.5:001
    Серыя заснавана ў 1988 годзе
    Укладальнік Н. В. ФІЛІПОВІЧ
    Мастак У. Ц. АКАРСКІ
    Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
    СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ
    Міхась Чарняўскі, археолаг
    4802000000—020
    Э	22—93
    М 307(03)—93
    ISBN 5-7880-0663 5
    © Укладанне.
    Н. В. Філіповіч, 1993
    Афармленне. У. Ц. Акарскі, 1993
    Неўры, гуты, балты, славяне
    Чалавек нараджаецца і памірае. Адыходзяць, знікаюць пакаленні. Ды што пакаленні, бывае — і цэлыя народы... Але не бясследна. На зямлі, у гэтай вялікай кнізе Жыцця, застаюцца знакі — сляды дзейнасці іх працавітых рук. Глядзіш, недзе на ўскрайку поля ледзь праступае каляінамі старая дарога. I ніхто ўжо не памятае, калі па ёй ездзілі. Або вось на сухім грудзе ўдзірванелыя межы, а побач між кустоў шыпшыны ледзь праступае падмурак зруйнаванай колісь бажніцы. Нават у лясных нетрах можна натрапіць на заімшэлы роў — траншэю даўняй ці пазнейшай вайны. Есць і старажытнейшыя сляды людскога існавання — гарадзішчы, курганы, селішчы... Гэта «нямыя сведкі» чалавечай гісторыі, падзей даўніх, далетапісных. Але яны «нямыя» толькі да пары,
    пакуль іх вывучэннем не зоймсцца археолаг. Тады яны «загавораць» і шмат чаго раскажуць пра сівую мінуўшчыну.
    Археалагічныя раскопкі засведчылі, што чалавек упершыню трапіў на тэрыторыю Беларусі больш як 50 тысячагоддзяў назад, у старажытным каменным веку. Каменны век — найбольш працяглы перыяд нашай мінуўшчыны, і скончыўся ён чатыры тысячагоддзі назад. I фактычна толькі ў яго канцы пачалі адчувацца больш прыкметныя зрухі ў развіцці грамадства — зарадзіліся земляробства і жывёлагадоўля. У бронзавым веку, які на Беларусі пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э., людзі пазнаёміліся з першымі вырабамі з медзі і бронзы. Аднак і ў бронзавым веку працягвалі дамініраваць ранейшыя традыцыі веку каменнага. I толькі калі нашы продкі авалодалі жалезаробствам, развіццё чалавечай матэрыяльнай і духоўнай культуры пачало прыкметна паскарацца.
    На землях Беларусі бронзавы век змяніўся жалезным у 7—6 стагоддзях да нашай эры, калі пачалася здабыча жалеза з балотнай руды. Такая сыравіна распаўсюджана ў многіх месцах, таму і жалеза атрымоўвалі шмат. I яго хапала для вырабу самых розных рэчаў — сякер, сярпоў, нажоў, наканечнікаў коп’яў і стрэлаў, рыбалоўных кручкоў і восцяў, шылаў, паясных спражак, запінак для вопраткі і шмат чаго іншага. Да таго ж прадукцыйнасць металічных прыладаў працы была значна большая, чым каменных і нават бронзавых, таму ў новую эпоху камень амаль поўнасцю быў выцеснены з ужытку, а медзь і бронза сталі выкарыстоўвацца пераважна толькі для ўпрыгожанняў.
    Посуд (кераміка) жалезнага веку, як і ў папярэднія часы, ляпіўся з гліны рукамі. Карысталіся амаль выключна пласкадоннымі гаршкамі, рознымі кубкамі, міскамі, збанамі. Іх пласкадоннасць сведчыць пра тое, што ў інтэр’еры тагачаснага жытла былі агнішчы з роўным чэранем, дашчаныя сталы, паліцы. Гліняныя вырабы страцілі багатую арнаментацыю, характэрную для бронзавага веку, а большасць іх увогуле не мела ўзораў. У гэты час, мяркуючы па знаходках праселак ад верацёнаў і
    ткацкіх станкоў, было распаўсюджана прадзенне і ткацтва, і людзі насілі палатняную вопратку.
    Вострай жалезнай сякерай можна было ссекчы тоўстае дрэва, нашчапаць дошак, вычасаць моцную драўляную рыдлёўку. Таму і чалавечае жытло ў жалезным веку стала больш надзейнае і даўгавечнае. На поўдні Беларусі пераважалі паўзямлянкі, болып на поўнач тубыльцы жылі амаль выключна ў наземных хацінах слуннай канструкцыі. Пазней паўзямлянкі распаўсюджваюцца і на іншыя рэгіёны Беларусі, паяўляюцца зрубныя жытлы. Некалькі жылых і гаспадарчых збудаванняў утварылі паселішчы. Тыя, што неўмацаваныя, археолагі называюць селішчамі, а ўмацаваныя—гарадзішчамі. На значнай частцы басейнаў Прыпяці і Дняпра існавалі як селішчы, так і гарадзішчы, у цэнтральнай і паўночнай Беларусі — пераважна гарадзішчы. Гарадзішчы ладзіліся на высокіх берагавых мысах, на стромкіх пагорках. Каб зрабіць іх больш недаступнымі, навокал паселішчаў капалі глыбокія равы, насыпалі валы, ставілі паркан або сцены з бярвення. Часам было па некалькі равоў і валоў, што стварала эшаланіраваную абарону. Усярэдзіне гэтых земляных замкаў знаходзіліся, як правіла, роўныя
    пляцоўкі, забудаваныя па краях, з загонамі для жывёлы. Часам забудоўвалася ўся тэрыторыя гарадзішча.
    Тагачасныя людзі хаваліся са сваімі пажыткамі, плёнам жывёлагадоўлі і земляробства за ўмацаваннямі. Справа ў тым, што новыя, прагрэсіўныя формы гаспадарання, якія ўсё больш выцяснялі спрадвечныя паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, вялі да накаплення ў асобных родах багаццяў. Таму стала прыбытковым не толькі стваральная праца, але і ўзброенае грабежніцтва суседзяў. Пры адсутнасці сістэмы калектыўнай абароны, без дзяржаўнай арганізаванасці кожны чалавечы калектыў спадзяваўся толькі на ўласныя сілы, на ўмацаванні гарадзішча.	,
    Развіццё ворнага земляробства і жывёлагадоўлі — заняткаў пераважна мужчынскіх — прывяло да прыкметнага росту аўтарытэту мужчыны — бацькі ў сям’і і родзе, які імкнуўся перадаць сваю маёмасць у спадчыну сынам. Так яшчэ ў бронзавым веку пачаў фарміравацца патрыярхальны родавы лад, які свайго росквіту дасягнуў У раннім жалезным веку. Таксама яшчэ ў папярэднюю эпоху на Беларусі распаўсюдзіліся рэлігійныя вераванні, звязаныя з земляробчымі культамі, з абагаўленнем нябесных свяцілаў, жыватворнай моцы агню.
    Даследчыкамі было заўважана, што ў асобных вялікіх рэгіёнах канцэнтруюцца помнікі — гарадзішчы, селішчы, могільнікі, блізкія між сабою па тыпах жытлаў, характару пахаванняў, па прыладах працы, кераміцы, упрыгожаннях. Гэта дазваляла выяўленыя старажытнасці аб’ядноўваць у археалагічныя культуры. Лічыцца, што такія культуры адпавядаюць плямёнам, што размаўлялі на адной мове або блізкіх дыялектах. Вось у жалезным веку нашы землі і засялялі плямёны розных археалагічных культур. Напачатку на паўднёвым усходзе Беларусі гэта было насельніцтва мілаградскай культуры (названа так па характэрнаму гарадзішчу каля вёскі Мілаграды Рэчыцкага раёна). Яно першым пачало будаваць гарадзішчы, ляпіла і ўжывала арыгінальны кругладонны посуд, а таксама рагатыя гліняныя праселкі з каляндарнымі знакамі на некаторых з іх, статуэткі жывёл. У 3-м стагоддзі да н. э. мілаградскую культуру
    змяніла зарубінецкая (названа па характэрнаму могільніку каля вёскі Зарубінцы на Кіеўшчыне).
    Зарубінцы жылі пераважна на гарадзішчах сваіх папярэднікаў, абнавіўшы іх умацаванні. Яны мелі шмат жалезных вырабаў, бронзавых і шкляных упрыгожанняў, карысталіся ляпным і глянцаваным пласкадонным посудам. Аб этнічнай прыналежнасці мілаградцаў вучоныя часта спрачаюцца. Іх лічаць то старажытнымі балтамі (продкамі сённяшніх латышоў і літоўцаў), то славянамі, то прадстаўнікамі нейкага невядомага этнасу. Зарубінцаў большасць даследчыкаў лічыць ужо славянамоўнымі. Прыкладна адначасова з мілаградцамі крайні паўднёвы захад Беларусі займала насельніцтва паморскай культуры, для якога характэрны селішчы з паўзямлянкамі і наземнымі жытламі, разнастайны посуд з заглян цаванай і няроўнай паверхняй. Этнічная прыналежнасць паморцаў канчаткова не вызначана.
    3 самага пачатку жалезнага веку і да сярэдзіны першага тысячагоддзя нашай эры шырокія прасторы цэнтральнай Беларусі засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. Сама назва культуры паказвае, што яе носьбіты мелі вельмі характэрны посуд з выразна за-
    штрыхаванымі паверхнямі. На гарадзішчах штрыхавікі жылі ў доўгіх наземных жытлах слупнай канструкцыі. На паўночным усходзе ад гэтага насельніцтва знаходзілася тэрыторыя плямёнаў днепрадзвінскай культуры. Гэтая культура блізкая да культуры штрыхаванай керамікі і мае найбольш істотнае адрозненне — гладкасценны посуд. Аб’ядноўвае іх і адсутнасць пахаванняў. Тагачас; ныя жыхары цэнтральнай Беларусі, басейна Дзвіны і Верхняга Дняпра трымаліся нейкіх пахавальных абрадаў, якія не захоўвалі рэшткаў цела нябожчыка. Носьбітаў абедзвюх культур болыласць даследчыкаў залічвае да старажытных балтаў, а на самай поўначы беларускага Падзвіння адчуваўся ўплыў і фіна-угорскага насельніцтва.
    Старадаўнія жыхары Беларусі, нягледзячы на бясконцыя пушчы і палескую дрыгву, не былі ізаляваныя ад блізкіх і нават далёкіх земляў. На поўдзень ад іх знаходзіліся неспакойныя скіфы, якія аказвалі ўплыў на насельніцтва Падняпроўя і берагоў Прыпяці, і не заўсёды мірным шляхам, пра што сведчаць знаходкі наканечнікаў скіфскіх стрэлаў на некаторых тутэйшых гарадзішчах. Мела яно разнастайныя кантакты і з кельтамі
    Цэнтральнай Еўропы, антычнымі гарадамі Прычарнамор’я, ускраіннымі землямі Рымскай імперыі. Праз Беларусь з Прыбалтыкі ў Міжземнамор’е вёў адзін з бурштынавых шляхоў.
    Нашы продкі ў жалезным веку абыходзіліся без пісьменнасці, таму яны не захавалі нам сваёй палітычнай гісторыі і нават саманазовы. Але вось грэкі яшчэ ў 5-м стагоддзі да н. э. ведалі, што на поўнач ад скіфаў жыў народ неўры, з якімі звязаны паданні аб змеях і ваўках — пярэваратнях. Змяіныя культы сярод беларусаў захоўваліся да самага апошняга часу, як і вера ў ваўкалакаў, да таго ж там-сям на Беларусі і сёння маюцца вёскі з назвамі Наўры, наўране. Таму не выключана, што менавіта неўрамі — наўрамі і называліся тагачасныя жыхары дзесьці на поўначы Прыпяці. Некаторыя даследчыкі лічаць неўрамі носьбітаў мілаградскай культуры. Тыя ж грэкі лічылі, што побач з неўрамі жыло іншае племя — андрафагі (пажыральнікі людзей). 3 імі часам звязваюць насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі або днепра-дзвінскай. Калі гэта і сапраўды так, то нас не павінна бянтэжыць, што нашы продкі на нейкай тэрыторыі і ў нейкі час, магчыма, былі людаедамі. Праз рытуальны канібалізм прайшлі многія першабытныя народы, а можа, і ўсе. Пра гэта сведчаць і этнаграфія і археалогія.
    Ведаем мы назву і яшчэ аднаго племя, якое, хоць і нядоўга, жыло на паўднёвым захадзе Беларусі. Гэта былі германцы готы, або, як яны сябе часцей называлі, гуты, што ў 2-м і 3-м стагоддзях нашай эры рухаліся з берагоў суровай Балтыкі на цёплае і ўрадлівае Прычарнамор’е. Пэўны час яны затрымаліся на сучаснай Брэстчыне, адкуль рабілі рабаўнічыя паходы на суседнія землі, у тым ліку і на Панямонне, заселенае балтамі. I так даліся ім у знакі, што, мабыць, па гэтай прычыне літоўцы яшчэ і сёння славян-беларусаў, што жывуць на поўдзень ад іх, называюць гудамі, а Беларусь — Гудзіяй.