• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка  Наталія Філіповіч

    Эўрыка

    Наталія Філіповіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 31с.
    Мінск 1993
    15.86 МБ
    Давайце паспрабуем разабрацца ў гэтым. Наш мозг нярэдка працягвае ноччу работу, пачатую днём. Для творчых работнікаў пяро і запісная кніжка на тумбачцы ля ложка — прадметы зусім не лішнія. Начную работу мозга ў час сну трэба браць на ўзбраенне. Хто ведае, а ці не была ідэя дывана-самалёта або транспартнага памяла для нейкай сеньёры з доміка на курыных ножках падказана казачніку ў час сну!
    У свеце сноў усё магчыма. Тое, што ўвачавідкі ніколі не прыйшло б у галаву, тое, што мы абверглі б, ні на мінуту не задумваючыся, як неверагоднае,— у час сну прымаецца як належнае. Між тым тое, што ў першую мінуту здалося зусім намагчымым, пасля абдумвання можа здацца не такім ужо безразважным.
    На жаль, вельмі мала людзей умеюць карыстацца дарам бачыць сны. Нямала людзей сцвярджаюць, што ўвогуле не бачаць сноў. Гэта памылковая думка. Усе здаровыя людзі рэгулярна бачаць сны, але, прачнуўшыся раніцай, іх не памятаюць. Добра памятаюць сны людзі, якія спяць неглыбока. Магчымасць своечасова прачнуцца або запомніць сон звязана з вартавымі пунктамі. Яны могуць узнікнуць у чалавека, захопленага сваёй работай. Зрабіць навуковае адкрыццё ў час сну здольны толькі чалавек, які застаецца вучоным усе 24 гадзіны ў суткі — і на рабоце, і дома. У гэтым сэнсе аб уменні бачыць сны і пісаў вялікі хімік Ф. Кекуле.
    Спяшаюся суцешыць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія «не ўмеюць» бачыць сны: выкананая мозгам за ноч работа не прападае дарэмна, нават калі аб ёй не засталося ўспамінаў. Некаторыя вучоныя лічаць, што сэнс сну не ў ажыццяўленні асобных біяхімічных рэакцый, звязаных з аднаўленнем клетак мозга, а ў патрэбе бачыць сны. Савецкія псіхолагі звярнулі ўвагу на тое, што ў чалавека, які спіць, раптам узнікаюць хуткія рухі вочных яблыкаў. Менавіта ў гэтыя моманты яму сняцца сны.
    Звычайны сон праходзіць некалькі этапаў. Санлівасць (А) змяняецца стадыяй лёгкай дрымоты (В), потым неглыбокага сну (С). На працягу наступных (Д) і (Е) сон чалавека паглыбляецца і ўзнікае апошні перыяд «хуткіх рухаў» вачэй. У гэты ж час адбываецца затрымка дыхання, арытмія пульса і ўзнікаюць рухальныя рэакцыі, а чалавек працягвае спаць. Сон у гэты момант вельмі моцны. Стадыю хуткіх рухаў вачэй называюць парадаксальнай.
    Працягласць кожнай стадыі залежыць ад многіх прычын. У нармальнага чалавека найбольш працяглая стадыя (С). На яе прыходзіцца болып палавіны сну. Другое месца займае парадаксальная стадыя, а самай кароткай з’яўляецца стадыя Д. На працягу ночы кожная стадыя ўзнікае па некалькі разоў.
    Працягласць кожнай стадыі з узростам мяняецца. У маленькіх дзяцей увесь цыкл стадый заканчваецца за 50—60 мінут. Стадыя Е, пачынаючы з паўналецця, паступова скарачаецца і к канцу жыцця змяншаецца ў два
    разы. Спаць парадаксальна ўмеюць галубы, куры, галкі, мышы, пацукі, трусы, авечкі, кошкі, сабакі, малпы — гэта значыць, вышэйшыя жывёлы. Ніжэйшым гэта не дадзена. Hi рыбы, ні жабы спаць парадаксальна не ўмеюць.
    Ці бачаць сны жывёлы? Сказаць цяжка, аб гэтым нават папугая не спытаеш. Есць думкі вучоных, што ўсе жывёлы бачаць сны. Але гэта гіпотэза. Між тым, у сабакі ў час сну ўздрыгваюць лапы. Часам у сне ён паскугольвае то жаласліва, то радасна, а часам скавыча або нават гыркае.
    Парушыць сон няцяжка, напрыклад, голадам. У першыя два дні галадання павялічваецца стадыя парадаксальнага сну. Потым ён змяншаецца, на восьмы дзень поўнасцю знікае. Пасля знікае павольны сон. Пакуль у жывёлы захоўваецца апетыт, яе яшчэ можна выратаваць. Адразу ж пасля ежы аднаўляецца здольнасць спаць.
    Парадаксальны сон вывучаецца ў многіх лабараторыя свету, але па-ранейшаму незразумела, навошта спатрэбіўся мозгу начны кінематограф. Магчыма, асноўная задача парадаксальнай стадыі — паказаць нам сны? Адно несумненна: умець глядзець сны — карысна. Спаць парадаксальна варта!
    ^ІЯ ДЗЯ^ІНКА ^^опчык
    ^ЦЬНЕШТА змайстрАВАЦь
    ПА^^ГАГА&АЦЬ ^БЕ, ДЛЯ
    4' /X родны* • знаемы*
    СВ^ЫРА^ІЎ^ СТАРЫ
    Ь°СЬ 1 К TPoUJKl ^АДЗЯЛіццд
    Л ^Ь,МІ СЯБРАМІ'^
    №	lUTO MAE
    
    ПАРАДЫ ДАМАВІЧКА
    * * *
    Я пакажу, як зрабіць гульні-галаваломкі, што зацікавяць дзяцей усіх узростаў. Гульні трэба начарціць на кардоне і выразаць.
    Гульня КІТАЙСКАЯ ГАЛАВАЛОМКА расчэрчана ў квадраце. 3 сямі частак галаваломкі можна скласці вялікую колькасць фігур. Прытрымлівайся правіла: у фігуру павінны ўвайсці часткі, што знаходзяцца побач, але не прыкрываюць адна другую. Два камплекты такой гульні даюць яшчэ большую колькасць фігур. Складваючы фігуры, можна паварочваць часткі галаваломкі любым бокам, таму пажадана, каб яны былі аднолькавага колеру. У гульню цікава гуляць удвух ці ўтрох. Кожны павінен мець свой камплект гульні. Выйграе той, хто прыдумае больш фігур. А для таго каб іх запомніць, контуры фігур абводзяць на паперы.
    АРХІМЕДАВА ГУЛЬНЯ нагадвае папярэднюю, але складаецца з чатырнаццаці частак і патрабуе больш складаных рашэнняў. Лічыцца, што гульня прыдумана славутым грэчаскім матэматыкам Архімедам. Даўжыня прамавугольніка ў гэтай гульні ў два разы большая за шырыню. Пункцір дадзены, каб аблегчыць разметку чарцяжу, а разрэзаць кардон трэба па суцэльнай лініі. Правілы тыя ж, што і ў кітайскай галаваломцы.
    Яшчэ адна гульня — варыянт папярэдніх — КАЛУМБАВА ЯЙКА. Тут дзевяць частак і тыя ж правілы.
    Для афармлення свята ў піянерскім лагеры можна зрабіць ПАПЯРОВЫХ ПТУШАК. Склаўшы тоўсты ар куш паперы ўдвая, павяліч па клетках выкрайку, калі не зможаш намаляваць птушку самастойна. Потым склейваецца ніжняя частка развароту. Верхняя — адгінаецца.
    Птушак развешваюць на галінках дрэў. А пасля свята дораць малым, якія вельмі радуюцца, запускаючы іх.
    * * *
    ЛЕТНЯЯ СУМКА — занятак для цярплівых і акуратных. Хутка яе не зробіш. Працаваць можна не спяшаючыся, вечарамі, каля радыё ці тэлевізара. Спачатку трэба выразаць 72 кардонных кольцы (дыяметр — 5 сантыметраў) і абплесці іх пяцельным швом махнатай ніткай. Потым кроіцца палатняная падкладка і нашываюцца кольцы, што папярэдне раскладваюцца, каб змераць ніжнюю частку і бакі сумкі.
    
    НАЗВА ПРАДУКТА
    ТОНКАЯ Г ШКЛЯНКА
    СТАЛОВАЯ ^ЛЫЖКА
    ЧАЙНАЯ
    ЛЫЖКА
    МУКА
    160
    25
    10
    КРУХМАЛ
    200
    30
    10
    МАННЫЯ КРУПЫ
    200
    25
    8
    РЫС
    230
    25
    9
    ЦУКРОВЫ пясок
    200
    25
    10
    МАЛАКО
    250
    20
    5
    МАЛАКО ЗГУШЧАНАЕ
    — “
    30
    12
    СМЯТАНА
    250
    25
    10
    ТАМАТНАЯ ПАСТА
    -
    44
    20
    * * *
    Неабходная рэч у гаспадарцы — фартух. Яго сшыюць з ільнянога ручніка (пажадана, каб тканіна была прыгожая!) нават тыя, хто толькі вучыцца валодаць іголкай. Прыкінь на сябе ручнік — падыходзіць даўжыня і шырыня? Цяпер трэба падвярнуць верхнія вуглы, замацаваць іх з адваротнага боку і прышыць тры тасёмкі. Калі ёсць (няхай невялікі!) швацкі вопыт, паспрабуй скроіць фартух са старой сукенкі, сарафанчыка, спадніцы. Упрыгож яго карункамі, стужкамі, тасёмкай. Прыгожы фартух, калі скамбінаваны з двух розных па колеру і малюнку тканін з аборкамі.
    * * *
    Цяжка выкарыстаць парады з кулінарных кніжак, калі няма хатніх вагаў. Колькасць прадуктаў там дадзена ў грамах. Гэта табліца дапаможа табе ўзважваць... без вагаў.
    Колькасць узважваемых прадуктаў дадзена ў грамах.
    Адна сярэдняя морква важыць каля 75 г., сярэдні агурок — 100 г., пятрушка — 50 г.
    * * *
    Што прасцей за ўсё прыгатаваць да чаю? Вядома, БУТЭРБРОД. Намазаць хлеб маслам і пакласці на яго скрылёк сыру ці каўбасы. А калі паглядзець на прыгатаванне бутэрбродаў, як на кухарскае майстэрства? Магчымасці для творчасці тут цудоўныя. Можна нават прыняць гасцей, заварыўшы чай і зрабіўшы «бутэрбродны стол».
    He нарэзвай хлеб тоўстымі лустамі. Іх таўшчыня — 1 — 1,5 сантыметры. Батон нарэж фігуркамі: прамавугольнікамі, трохвугольнікамі, ромбамі, кружочкамі, кветкамі. На скрылёк каўбасы пакладзі кружок крутога яйка, памідор, трошкі пятрушкі ці пёрка зялёнай цыбулі. Прыкрываюць каўбасу і лістом зялёнай салаты, а зверху капаюць крыху маянэзу.
    Для бутэрброда падыдзе не толькі каўбаса, вяндліна, але і варанае мяса, курыца. Упрыгожыць бутэрброд і па-
    лепшыць смак кружок салёнага ці свежага агурка, радысу. Хлеб, масла, салёная рыба і памідор добра спалучаюцца.
    Бутэрброд з тварагом гаспадыні пасыпаюць цукровым пяском альбо соллю з перцам, з часнаком. Паспрабуй намазаць лусту хлеба маслам, пакласці на яго кружок яблыка з выразанай сярэдзінкай, а ў яе накапаць невялікую колькасць варэння.
    Бываюць слаёныя бутэрброды. Адрэж тры лустачкі хлеба (лепш перад прыгатаваннем іх злёгку абжарыць), прамаж маслам ці маянэзам і начыні кожны слой прадуктамі, якія сумяшчаюцца.
    Рабіць бутэрброд трэба перад ежай, а калі чакаеш гасцей — перад іх прыходам.
    * * *
    Нельга класці разам белы і чорны хлеб, бо белы пры гэтым губляе смак.
    * * *
    Заварваць чай трэба ў фарфоравым ці ў фаянсавым чайніку, папярэдне спаласнуўшы яго крутым варам. Пасля гэтага ўсыпаць 1—2 чайныя лыжкі сухога чаю, заварыць крутым варам (на адну трэцюю частку чайніка), накрыць сурвэткай і праз 5—7 хвілін даліць варам даверху.
    * * *
    Нельга, каб кава кіпела: знікне смак і пах. А калі ж яна закіпела, трэба тэрмінова зняць кафейнік з агню і дабавіць у яго некалькі кропель халоднай вады.
    * * *
    Каб булён быў празрыстым, трэба, прамыўшы мяса, паставіць яго спачатку на моцны агонь. Як толькі булён закіпіць, знімаюць пену, робяць маленькі агонь і вараць да гатоўнасці.
    * * *
    Саліць мясны булён трэба за паўгадзіны да гатоўнасці, рыбны — у пачатку, грыбны — у канцы гатавання.
    * * *
    Празрысты мясны булён набывае асабліва прыемны смак, калі пры гатаванні пакласці ў яго кавалак сухога сыру.
    * * *
    Рыс не разварыцца, калі ў вар падліць некалькі лыжак халоднага малака.
    * * *
    3 некаторых сартоў вэнджаных каўбас цяжка зняць скурку. Калі пакласці каўбасу на паўхвіліны ў халодную ваду, скурка лёгка знімаецца.
    * * *
    Пры прыгатаванні ежы не кідайце прадукты ў вар, a залівайце варам. Інакш можна ашпарыцца.
    * * *
    Гарачыя стравы падаюць да стала ў падагрэтых талерках, а халодныя — у ахалоджаных. Гэта захоўвае іх смак.
    Калі ў шафах і скрынках з’явіўся непрыемны пах, трэба працерці іх анучкай, змочанай у растворы: на літр вады 1 чайную лыжку марганцоўкі.
    * * *
    * * *
    Учарашнюю кашу выкідаць не варта. Дадаўшы да кашы з любых круп яйка, пітную соду, муку, можна выпечы смачныя аладкі.