• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка  Наталія Філіповіч

    Эўрыка

    Наталія Філіповіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 31с.
    Мінск 1993
    15.86 МБ
    Калі аб славянскасці носьбітаў паўднёвабеларускіх культур ранняга жалезнага веку вучоныя яшчэ часам спрачаюцца, то ў 6 м стагоддзі нашай эры на Прыпяці
    ўжо існавалі несумненныя славянскія паселішчы. Зрушаныя вялікім перасяленнем народаў, славяне ў гэты час пачынаюць асабліва энергічную экспансію, займаючы разлеглыя прасторы Еўропы да ўсходняй Германіі на захадзе, узбярэжжа Балтыйскага мора на поўначы, да Адрыятыкі на поўдні. Пачынаюць яны накіроўвацца і на Беларускае Падняпроўе, на спрадвечна балцкія тэрыторыі. Аб гэтым пэўным чынам сведчаць і сляды пажараў у верхніх пластах многіх тутэйшых гарадзішчаў. У выніку на большай частцы Беларусі ўтварылася своеасаблівая археалагічная культура, якую называюць Банцараўскай па найменню гарадзішча пад Мінскам. Для яе характэрна перавага яшчэ балцкіх элементаў, аднак прыкметныя і славянскія рысы. Значыць, носьбіты культуры былі двухэтнічныя, балта-славянскія. Але ж беларусы — гэта ў значнай ступені аславяненыя балты. Такім чынам, яшчэ паўтара тысячагоддзя назад на нашых землях ствараліся ўмовы для фармавання старабеларускага этнасу.
    Для банцараўскай культуры тыпова і тое, што яе носьбіты перайшлі жыць з гарадзііпчаў на адкрытыя селішчы, свае ранейшыя земляныя ўмацаванні выкарыстоўваючы толькі як сховішчы пры небяспецы. Зна-
    чыць, сярод тутэйшых плямёнаў была ўжо арганізавана калектыўная абарона, якую магла здзяйсняць пэўная дзяржаўная ўлада. Аб існаванні нейкіх формаў далетапіснай дзяржаўнасці на Беларусі таксама сведчаць знаходкі надзвычай багатых убораў чалавека і каня, дарагіх рэчаў, якія належалі асобам, што займалі выключнае становішча сярод супляменнікаў, шпоры воінаў-вершнікаў, старыя гарадзішчы — замкі, дзе сустракаецца шмат зброі, верагодна, дружыннікаў першых князёў. Трэба адзначыць таксама, што тэрмін князь (правадыр, правіцель) вядомы ўсім славянскім мовам, значыць, ён існаваў яшчэ ў час іх адзінства, задоўга да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя нашай эры. Акрамя таго, агульнавядома, што тагачасныя і больш раннія германскія плямёны, тыя ж гуты, мелі свае дзяржаўныя ўтварэнні. Славяне былі прыкладна на такім жа ўзроўні гаспадарчага і сацыяльнага развіцця. Таму і ў іх існавалі аналагічныя ўмовы дзяржаватворчасці.
    Гіпатэтычная «Банцараўская дзяржава» праіснавала нядоўга. Праз пару стагоддзяў на тэрыторыю Беларусі пранікае новая хваля славянскіх перасяленняў, на гэты раз летапісных плямёнаў крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў.
    ІНШАПЛАНЕЦЯНЕ
    Дзмітрый Новікаў, журналіст
    НЛА у Беларусі
    Восенню 1986 года ваколіцы вёскі Амневічы Карэліцкага раёна сталі аб’ектамі пільнай увагі міліцыі. Дзве ночы тут дзяжурылі міліцэйскія пасты. Потым з’явілася вялікая група людзей, якія старанна прачэсвалі палі і пералескі. Ва ўсім адчувалася строгая таямнічасць... Дык што ж здарылася каля вёскі Амневічы?
    Толькі праз тры гады жыхары вёскі Амневічы Вера Бокша і яе дачка Ніна напісалі ліст у мінскую групу па вывучэнню анамальных з’яў. У ім яны паведамлялі, што з 27 верасня па 3 лістапада 1986 года назіралі ў ваколіцах свайго населенага пункта палёты неапазнанага лятаючага аб’екта (НЛА), які ператвараўся з прадаўга-
    ватай «зоркі», быццам злепленай з трох частак (белай, жоўтай і аранжавай), у блакітны шар. Бокшы таксама сцвярджалі, што бачылі «пасадку» гэтай канструкцыі.
    Тады, у 1986 годзе, Бокшы пазванілі ў міліцыю, каб яна неадкладна прыбыла на месца здарэння. Неўзабаве Алег Рында, які працаваў у той час участковым, сказаў Веры Бокшы, што незвычайны лятальны апарат удалося «высачыць». I папярэдзіў, каб яны з дачкой нікому не гаварылі аб «візіцёрах». Жанчыны і маўчалі...
    Калі члены мінскай групы па вывучэнню анамальных з’яў і аўтар гэтых радкоў завялі з Рындам гутарку на гэту тэму, ён наадрэз адмовіўся прызнаць нават сам факт размовы з Бокшай. Іншыя ўдзельнікі аперацыі «Прышэльцы» таксама сцвярджалі, што нічога звышнатуральнага не бачылі, а сваю ўвагу да заявы вяскоўцаў тлумачылі звычайнай чалавечай цікаўнасцю.
    Між тым спецыялісты, грунтуючыся на аналізе фактаў і абставін, пацвердзілі: Бокшы сапраўды назіралі НЛА...
    Дык што ж такое НЛА? Я зацікавіўся гэтым пытаннем шмат гадоў назад. Тады, у пачатку 70-х, на экранах краіны з вялікім поспехам дэманстравалася кінастужка заходнегерманскага даследчыка Дэнікена «Успамін аб будучыні». Аўтар праводзіў у ёй думку, што ў старажытныя часы нашу планету (рэгулярна) наведвалі іншапланецяне, аказваючы істотны ўплыў на развіццё цывілізацый, і аргументаваў сваю гіпотэзу даволі пераканаўчымі доказамі.
    Пасля дэнікенаўскага фільма я пачаў задумвацца над узаемасувязямі касмічнай неабсяжнасці і Зямлі, тымі відавочнымі і скрытымі сувязямі, якія знітоўваюць чалавека і Сусвет. А яшчэ пачаў збіраць усё, на маю думку, найбольш цікавае пра космас і анамальныя з’явы. Мяркую, сёе-тое з таго, што захоўваецца ў маіх журналісцкіх папках, запісах у блакнотах і на магнітафонных стужках, a то і проста ў памяці, будзе цікавым для чытачоў.
    Тэрмін НЛА упершыню быў ужыты пасля таго, як 24 чэрвеня 1947 года амерыканскі пілот Кенет Арнольд, пралятаючы на самалёце над тэрыторыяй штата Вашынг-
    12
    13
    тон, заўважыў y паветры дзевяць незвычайных дыскаў (адсюль «лятаючыя талеркі»), якія рухаліся. Паведамленні аб гэтым у розных інтэрпрэтацыях з’явіліся ў прэсе, і вакол НЛА усчаўся сапраўдны бум.
    Безумоўна, такое назіралася і раней. 3 глыбокай старажытнасці вядомыя выпадкі, якія звычайна напрамую звязвалі з праявамі «боскай» або «нячыстай» сілы. Аднак толькі з 1947 года пачалося сістэмнае вывучэнне феномена.
    Паводле падлікаў спецыялістаў, колькасць сведчанняў аб НЛА перавысіла сёння 100 тысяч, такія аб’екты бачылі больш за 100 мільёнаў чалавек. Шмат выпадкаў падрабязна апісаны. Толькі ў ААН захоўваецца больш за 70 тысяч фотаздымкаў і каля 120 дакументальных кінасюжэтаў, звязаных з імі.
    У нашай краіне неапазнаныя лятаючыя аб’екты з’яўляліся і з’яўляюцца ў самых розных месцах — ад Калінінграда да Уладзівастока і ад Паўночнага Ледавітага акіяна да Паміра. Апошнім часам такіх выпадкаў асабліва многа. Але, нягледзячы на такі багаты «ураджай» НЛА, было б памылкай думаць, што апошнія гады ў гэтым плане нейкія унікальныя. Паводле сведчання вядомага маскоўскага ўфолага У. Ажажы, такія «нашэсці»
    былі ўжо ў нашай краіне ў 1966—1967, 1977—1979 гадах. Іншая справа, што тады пра іх вельмі мала гаварылі і яшчэ менш пісалі.
    Першае «афіцыйна зарэгістраванае» паведамленне аб НЛА датавана летам 1908 года. Тады сярод белага дня неба над Мінскам як бы раскалолася на дзве часткі, у разломе з’явіўся «страшны агонь», які рухаўся з неверагоднай хуткасцю. Усчалася паніка. Людзі падумалі, што надышоў «канец свету».
    У апошнія 10—15 гадоў НЛА з’яўляюцца на Беларусі даволі часта. Вось толькі некалькі вытрымак, якія захоўваюцца ў асабістым архіве аўтара.
    1976 год. Канец жніўня — пачатак верасня. Паміж 23 і 24 гадзінамі над Гомельскім гарадскім паркам вялікая група адпачываючых бачыла дзіўную з’яву. У небе пралятала шарападобнае цела, якое нагадвала зорку. Рухаючыся па прамой лініі, яно раптам зрабіла паварот на 90 градусаў і працягвала палёт да наступнага вугла ўяўнага квадрата. На другім «вітку» квадрат стаў пашырацца, потым — яшчэ і яшчэ, прычым адлегласць паміж бакамі фігур, якія «малявала» цела, на ўсіх «вітках» была аднолькавая.
    1980 год. Верасень. Над Бабруйскам рухаўся прад-
    мет, які меў форму расцягнутага каната, каля метра ў дыяметры і больш як кіламетр даўжынёй. Канат нечакана ператварыўся (трансфармацыя, дарэчы, адна з неад’емных уласцівасцей многіх НЛА) у кальцо, затым — у мудрагелістую спіраль, нарэшце — у набор нейкіх лічбаў, што потым «сціснуліся» і, узмыўшы ўверх, зніклі. Усё гэта суправаджалася шэра-блакітным свячэннем.
    1983 год. Лета. Яркі белы шар, што праз кожныя пяць секунд «выпускаў» конус «замарожанага» святла, бачылі над некалькімі населенымі пунктамі Брэсцкай вобласці.
    1985 год. Канец кастрычніка. А палове пятай гадзшы раніцы над вёскай Жароўка Любанскага раёна з’явіўся блакітны шар. 30 снежня ў 20 гадзін 30 мінут тут жа «спыніўся» аранжавы шар, ад якога зыходзілі промні. Шары трымаліся ў паветры 4—5 мінут, потым бясследна знікалі. Прыкладна ў гэты ж час у ваколіцах вёскі Таль гэтага ж раёна назіралі дыскападобнае цела з вежачкай, якое міргала бледна-блакітнымі агнямі.
    1987 год. 23 жніўня. Над возерам Снуды Браслаўскага раёна ўспыхнуў «пражэктар», колер якога мяняўся з белага на чырвоны. 8 верасня ў дзве гадзіны дня яркі вогненны шар паволі рухаўся над адным з мінскіх паркаў. Вакол яго ўтварылася шэраватая дымка. Праз 2—3 мь нуты палёту шар нечакана рэзка скіраваўся ўніз і растаў. 30 кастрычніка ў раёне Віцебска на дваццаціметровай вышыні ляцеў жоўты аб’ект, які міргаў, асвятляючы наваколле скіраваным промнем святла.
    1988 год. 3 лістапада. Над Брэстам рухаўся НЛА у выглядзе «кліна», які свяціўся.
    У 1989 годзе НЛА пайшлі, што называецца, касяком.
    ...27 сакавіка жыхар вёскі Баражное Столінскага раёна Ю. Кавалевіч а палове адзінаццатай гадзіны вечара выйшаў на ганак сваёй хаты і не паверыў вачам. За 200 метраў ад яго нізка над зямлёй вісеў велізарны вогненна-чырвоны шар. He паспеў Ю. Кавалевіч апамятацца, як шар рэзка ўзмыў угору і імгненна знік.
    ...17 верасня жыхар Пінска П. Сахнюк разам са сваім сябрам П. Свавульцам вярталіся з рыбалкі. У 21 гадзіну 40 мінут за іх спіной нечакана запульсавала яркае свят-
    ло. Калі рыбаловы азірнуліся, то прыкладна за тры кіламетры ад сябе ўбачылі яркі чырвоны шар, што паволі спускаўся на бераг Прыпяці. Калі ён набліжаўся да зямлі, святло слабела. Праз некалькі секунд шар знік, і амаль адразу па наваколлі пранёсся прыглушаны гул, падобны на гудзенне трансфарматарнай будкі.
    ...20 верасня вучаніца 5 класа СШ № 2 горада Вілейкі Наташа Зяцікава гуляла каля дома. Увагу дзяўчынкі прыцягнуў невялікі круглы прадмет ліловага колеру, які па паветры рухаўся ў яе бок. Неўзабаве ён наблізіўся і завіс над вершалінамі высокай ліпы. Адразу ж бліснуў, нібы ад пражэктара, промень аранжавага колеру. Ен слізгануў па зямлі літаральна за пяць крокаў ад Наташы. Дзяўчынка спалохалася і паспяшалася схавацца ў пад’ездзе. Калі яна праз некаторы час выглянула адтуль, дзіўнага прадмета ўжо не было.