• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка  Наталія Філіповіч

    Эўрыка

    Наталія Філіповіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 31с.
    Мінск 1993
    15.86 МБ
    1990 год быў не менш адметным. НЛА па-ранейшаму «атакавалі» рэспубліку. Іх бачылі ў Гродзенскім, Навагрудскім, Дзяржынскім, Крупскім, Гомельскім, Бабруйскім, Слуцкім, Столінскім, Вілейскім, Маладзечанскім, Мінскім, Капыльскім, Смалявіцкім, Мазырскім і іншых раёнах рэспублікі. У самы розны час самых розных памераў і форм.
    Дарэчы, аб формах. Уфолагі ЗША некалі склалі спецыяльную табліцу кваліфікацыі неапазнаных лятаючых аб’ектаў. У ёй — больш як 30 тыпаў форм НЛА: ад талерак і шароў — да ромбаў, крыжоў, «цыгарэт» і г. д... Аднак мяркуючы па паведамленнях прэсы апошніх гадоў, іх значна больш. Многія зафіксаваны і ў Беларусі. Аб некоторых я ўжо ўспамінаў. Але ёсць шмат не менш цікавых прыкладаў. Так, 17 мая 1985 года ў 1.00 у Мінску быў сфатаграфаваны НЛА у выглядзе трох скручаных спіраляў і двух косак. У ноч з 5 на 6 верасня таго ж года над вёскай Канюхі Ляхавіцкага раёна рухалася скапленне рознакаляровых кропак, «спрасаваных» у трохкутнік. 15 сакавіка 1989 года над горадам Беразіно ўзнікла мноства чырвона-жоўтых агнёў, якія ўтварылі фігуру, што нагадвала лязо лапаты. «Лязо» трансфарміравалася ў тупы наканечнік стралы, елачку, пяціканцовую зорку, і нарэшце — у талерку з двума вялікі-
    мі агнямі па краях. 30 верасня таго ж года над лесам каля вёскі Талька Пухавіцкага раёна завіс светла-серабрысты дыск з патаўшчэннямі на краях. Той жа восенню (лістапад) у Мастах бачылі аб’ект, падобны на аўтобус з двума велізарнымі «вокнамі» і яркай «фарай». У пачатку студзеня 1990 года каля 5 гадзін раніцы над Магілёвам з’явіўся НЛА у выглядзе двух абручоў з пяццю пражэктарамі, які неўзабаве пераўтварыўся ў авальны прадмет таксама з пражэктарамі, што падсвечваў усімі колерамі вясёлкі. Жыхары вёскі Дубянец Столінскага раёна 2 мая сачылі за палётам цела, якое нагадвала перавернуты капялюш.
    Аднак, напэўна, самыя унікальныя і неверагодныя формы НЛА пашчасціла назіраць мінчанам, якія жывуць у раёне вуліцы Каліноўскага беларускай сталіцы, вечарам 14 ліпеня 1990 года. Вось што расказала пра тую незвычайную з’яву адна з яе сведак, старшы выкладчык Белдзяржуніверсітэта Г. Кажушкова:
    «Была палова восьмай вечара. Я падышла да акна і на заходнім краі неба ўбачыла «слуп», які нагадваў вясёлку, толькі строга вертыкальную, нібы «адрэзаную» з двух бакоў. Асноўнымі колерамі аб екта былі аранжавы і жоўты.
    Неўзабаве ўнізе, пад слупам, пачалі з’яўляцца серабрыстыя ззяючыя «маланкі». Рознай канфігурацыі і абрысаў. Яны пастаянна пераўтвараліся. Аднак некалькі аб’ектаў былі строга зафіксаваны. Сярод іх асабліва ўразіла фігура жанчыны ў доўгім хітоне. Выразна былі бачны рысы твару, маладога, прыгожага, адухоўленага. Калі б над яе галавой свяціўся німб, можна было б падумаць, што гэта воблік боскай маці з карціны якоганебудзь славутага мастака эпохі Адраджэння. Злева ад жанчыны знаходзілася нешта накшталт шэрага шатра або вігвама...
    Разам з сынам Анатолем мы выбеглі на вуліцу. Там ужо сабраўся натоўп.
    Сонца, нягледзячы на вячэрні час, асляпляла. Пад ім, як міраж,— тры возеры з яркімі блікамі на вадзе. Лявей вясёлкавага «слупа» я ўбачыла яшчэ адзін — гэткі ж. Паміж імі нечакана з’явіўся вялікі блакітны шар, быццам школьны глобус з размытымі абрысамі мацерыкоў. Неўзабаве з яго ўзнік яшчэ адзін — крыху меншы, жоўтага колеру. 3 гэтага аб’екта ў сваю чаргу паволі «выплыў» аранжавы ромб з двума «пялёсткамі» ў верхняй частцы, які амаль цалкам яго «закрыў».
    Потым усё пачало знікаць, быццам растварацца. Спачатку «малюнкі», потым — шары. Стаў блякнуць, нібы згасаць, правы «слуп». У гэты час каля левага з’явіліся пяць чорных дугападобных палос. Яны нібы працягнуліся да процілеглага аб’екта і зніклі ў ім. Адразу ж каля правага «слупа» заззялі пяць серабрыстых хвалепадобных ліній, што неўзабаве таксама «растварыліся».
    «Слупы» ж трымаліся ў небе яшчэ мінут дваццаць. Потым зніклі і яны.
    У мяне ліхаманкава білася сэрца, праймалі дрыжыкі. Глянула на гадзіннік. Цуд доўжыўся каля 40 мінут.
    Гэты цуд меў працяг. Справа ў тым, што у ноч, якая надышла за «незвычайным» вечарам, у розных раёнах горада мінчане назіралі вогненна-чырвоны шар памерам з поўны месяц, які на працягу 30 мінут трансфарміраваўся ў «васьмёрку», паласу, трохкутнік.
    Першае, што я зрабіў, атрымаўшы гэту інфармацыю,—звязаўся са спецыялістамі-метэаролагамі: магчы-
    ма, «цуд» звязаны з нейкімі атмасфернымі з’явамі. Тыя без ваганняў адказалі: «Не».
    Летам 1989 года многія газеты краіны перадрукавалі з латвійскай «Советской молодежн» артыкул рыжскага журналіста П. Мухортава «М-скі трохкутнік, або Чу^ жыя тут не ходзяць». У ім аўтар падрабязна расказваў пра адзін з раёнаў Пермскай вобласці, дзе рэгулярна з’яўляюцца НЛА (як правіла, «лятаючыя шары»). Нададзена гэта было як сенсацыя. Адпаведна ўспрыняла яе шматмільённая чытацкая аўдыторыя краіны. Між тым, з пункту гледжання ўфолагаў, ніякай сенсацыі тут няма. Бо «анамальных зон» толькі ў нашай краіне каля 3UU. У прыватнасці, у Беларусі такое месца знаходзіцца на тэрыторыі Вілейскага раёна. Для соцен мясцовых жыхароў «лятаючыя шары» (менавіта яны часцеіі за ўсе тут «гасцююць») сталі з’явай даволі прывычнай. Так, летам і восенню 1989 года НЛА неаднаразова з’ўляліся над самім райцэнтрам, вёскай Сасноўка. У кастрычніку снежні штодзень (!) курсіравалі ў раёне весак Дубраука, Кумелыпчына і Сцешыцы. Лятаюць яны і ў ваколіцах... маёй роднай вёскі Нясцёркі і суседняга Латыгаля.
    Наслухаўшыся расказаў аб незвычаяных аб ектах, што трывожаць спакой маіх землякоў, я прапанаваў на ведаць маю радзіму спецыялістам рэспубліканскага камітэта па энерга-інфармацыйнаму абмену у прыродзе і мінскай групы па вывучэнню анамальных зяў. 1х вывад адназначны: так, гэта НЛА. Прычым як заявілі госці, па іх меркаванню, шароў у ваколіцах Нясцерак і Латы галя лятае значна болып, чым сцвярджаюць відавочцы. Справа ў тым, што многія з іх... нябачныя для чалавечага вока. I зафіксаваць іх можна толькі пры спецыяльнан фотаздымцы або радыёлакатарамі.
    Далей — болей. Вывучаючы «віленскі феномен», спецыялісты прыйшлі да заключэння, што на тэрыторыі раёна знаходзіцца нешта накшталт своеасабліван«пасадачнай пляцоўкі» неапазнаных лятаючых аб ектаў. Сен ня яе месцазнаходжанне вызначана даволі дакладна. ут пабывала некалькі экспедыцый. Зроблены дзесяткі здымкаў, на якіх выразна бачны скапленні вялікіх і малых цел шарападобнай формы (упершыню такая фата-
    графія была апублікавана ў адным з майскіх (1990 г.) нумароў «Звязды»),
    Тут нецярплівы чытач, напэўна, спытае: адкуль жа бяруцца гэтыя самыя шары, а таксама іншыя НЛА, якая іх будова, якім чынам ажыццяўляецца іх рух, трансфармацыя?
    Ох, ужо гэты цікаўны чытач! Усё яму падан на сподачку з блакітным шлячком. Гэта не так проста...
    Сёння спецыялісты ўжо ведаюць, што зяўленне неапазнаных лятаючых аб’ектаў (у прыватнасці, шароў) на Зямлі звычайна, як правіла, напрамую звязана, па меншай меры, з двума фактарамі. Наяўнасцю паблізу (у межах пяці кіламетраў) тэктанічнага разлому. (Упершыню гэту заканамернасць выявілі французскія вучоныя, у нашай краіне аналагічныя вынікі атрымалі томскія і мінскія спецыялісты.) I — рэзкімі змяненнямі ў дадзены час электрамагнітнага поля планеты (адкрыццё, зробленае ў Беларусі). Я невыпадкова падкрэсліў «на Зямлі». Справа ў тым, што яшчэ ў 1969 годзе амерыканскі астранаўт М. Колінз сфатаграфаваў НЛА (у выглядзе двух счэпленых шароў) над паверхняй Месяца. Здымак гэты даў новую глебу для думак вучоных, якія імкнуліся вытлумачыць феномен «лятаючых талерак» выключна з
    
    «зямных» пазіцый. Ну, а вось наконт паходжання, саставу НЛА, механікі іх руха, мудрагелістых пераўтварэнняў, раптоўнага знікнення і да т. п., мусіць, не зможа даць навукова абгрунтаванага тлумачэння ніводны чалавек. Гэтаксама, як і наконт іншапланецян — разумных істот, што, па меркаванню многіх уфолагаў, наведваюць нашу планету.
    Прывітанне, «зялёныя чалавечкі»!
    Спецыялісты па НЛА сцвярджаюць, што першая «афіцыяльна зарэгістраваная» «сустрэча» з «зялёнымі чалавечкамі» (так уфолагі жартаўліва называюць іншапланецян) адбылася 2 ліпеня 1947 года каля горада Розуэл, што ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка. Тут быццам бы разбіўся лятаючы апарат незямнога паходжання, былі знойдзены яго абломкі, а таксама — чатыры нежывыя істоты, «біялагічна непадобныя на людзей». Усё гэта нібыта захоўваецца ў засакрэчаным, так званым «зялёным пакоі» ваеннага ведамства ЗША.
    Журналісты і ўфолагі неаднаразова спрабавалі даведацца пра тайны вакол «трагедыі ля Розуэла». Аднак беспаспяхова. Апошняя такая спроба была зроблена ў 1987 годзе, на міжнародным сімпозіуме па НЛА у Вашынгтоне, удзельнікі якога звярнуліся ў ЦРУ з просьбай рассакрэціць дакументы па гэтай «трагедыі», на што атрымалі лаканічны адказ: «Дакументы знішчаны».
    Цікавасць і настойлівасць, з якой прадстаўнікі прэсы і спецыялісты па НЛА дамагаюцца доступу да дакументаў, звязаных з «розуэлаўскай гісторыяй», зразумелая. Апошнім часам паведамленні аб сустрэчах людзей з «зорнымі караблямі» і «прышэльцамі» літаральна запаланілі прэсу. Сустрэчы такія, як сведчыць друк, мелі месца ў Пермскай і Валагодскай абласцях, Фрунзе, Кіеве, Варонежы і іншых месцах. He абмінулі «іншапланецяне» і Беларусь. Зрэшты, прадставім слова відавочцам.
    Жыхар г. п. Багушэўск Сенненскага раёна Дзмітрый Шмуратка:
    «Гэта здарылася 3 кастрычніка 1989 года. Я быў у лесе. 3 горачкі ўбачыў: пад елкамі — вялікі зялёна-жоўты, быццам разлінаваны на маленькія квадрацікі^ прамавугольнік. Ен наскрозь прасвечваўся. Калі я пайшоў да яго, то ўбачыў яшчэ адзін такога ж колеру, толькі без лінеек.
    Мне стала ніякавата, і я вырашыў пакінуць гэта месца. Але не мог зрабіць і кроку: быццам нейкая сіла прыціскала да зямлі. Глянуў уверх і ўбачыў аблачынку. Яна апускалася на зямлю. Каля вершалін дрэў спынілася. У цэнтры я разгледзеў... чалавека. Ен аддзяліўся ад аблачынкі, паплыў да мяне і стаў у метрах 10—15. Каля двух метраў ростам. Твар ружовы, нос прадаўгаваты, з гарбінкай, вочы чорныя. Лоб і шчокі былі абцягнуты невядомым мне матэрыялам. Апрануты ў нешта накшталт плашча з капюшонам. Адзенне моцна вібрыравала, і ад яго зыходзілі як бы промні, што хутка мянялі колер.
    Некалькі хвілін мы знаходзіліся адзін насупраць аднаго. Я на імгненне павярнуў галаву, а калі зноў глянуў на тое месца, дзе стаяў «чалавек», яго ўжо не было...»