• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка  Наталія Філіповіч

    Эўрыка

    Наталія Філіповіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 31с.
    Мінск 1993
    15.86 МБ
    Акрамя «прамога кантакту» прадстаўнікі незямных цывілізацый дзейнічалі і па метаду, які сёння назвалі б «тэлепатычным»,— укладвалі ў мозг чалавека адпаведную інфармацыю, выклікаючы так званае «азарэнне», a пасля кіравалі працэсам яе рэалізацыі. У тым жа напрамку яны «вядуць работу» і цяпер.
    Трэба сказаць, што фактаў, на якіх грунтуецца гіпотэза, нямала.
    Напрыклад, з гісторыі шырока вядома «азарэнне» прарока Мухамеда, калі неадукаваны пастух, пасля таго як у сне яму з’явілася «бажаство», стварыў вучэнне і завалодаў розумамі тысяч людзей. Тое ж самае адбылося з Жаннай д’Арк, якая пасля «азарэння» заявіла, што «выратуе Францыю». Даволі спрэчнай, але вельмі «інтрыгуючай» з’яўляецца таксама версія, што Мендзялееў табліцу сваёй сусветна вядомай перыядычнай сістэмы элементаў «убачыў» у сне.
    Менш грандыёзныя, але не менш цікавыя выпадкі мы сустракаем і ў сучаснасці. Так Алан Чумак у інтэрв’ю, якое было надрукавана ў газеце «Московскне новостн», на пытанне карэспандэнта: «Ці быў у вас канкрэтны настаўнік, які вас гэтаму вучыў?» адказаў: «Не, я чую голас. Як хочаце, так і разумейце. Звычайна «сеансы сувязі», так я іх называю, ідуць ноччу з адзінаццаці вечара да чатырох раніцы. Я сяджу, а голас мне расказвае аб методыцы лячэння, аб энергіі, аб многім іншым. Голас унутры мяне. Я бачу малюнкі...»
    Можна верыць і не верыць... Але як быць, напрыклад, з выпадкам, што адбыўся ў Мінску ў верасні 1984 года? А ці не доказ гэта таго, што кантакты (яўныя або тэлепатычныя) са «светлымі» ўдасканальваюць чалавека фізічна, разумова, духоўна?
    ...У адну з начэй трынаццацігадовая Святлана (проз-
    вішча па просьбе бацькоў і яе самой не называю) раптам прачнулася. Прычым адчуванне было такое, што «як быццам і не спала». Зірнула на гадзіннік. 3.00. Паднялася, каб выйсці з пакоя. Нечакана ў акне ўспыхнула святло. Святлана ўбачыла: далёка над лесам «вісяць» тры авальныя прадметы салатавага колеру. Неўзабаве яны пачалі дрыжаць, потым ад іх як бы нешта аддзялілася. I тут... У пакоі з’явіліся тры істоты ў чалавечым абліччы, якія свяціліся салатавым колерам. Твар адной з іх Святлана запомніла вельмі добра. Ён быў круглы, шырокі ў скулах. Вялікія прадаўгаватыя вочы, якія міргалі, маленькія рот, нос, востры падбародак, гладка зачэсаныя назад валасы (як потым высветлілася, у многім гэта быў «партрэт» яе самой). «Госці» нічога не гаварылі, але Святлана зразумела, што яны пытаюцца, ці верыць яна ў прышэльцаў з іншага свету. Святлана нейкім чынам, хутчэй за ўсё ў думках, адказала: веру. Пасля гэтага незразумелая сіла «перасунула» дзяўчынку амаль ушчыльную да «іншапланецян». Рука яе міжволі паднялася і апусцілася на плячо аднаго з іх.
    Потым наступіў правал у памяці. Апрытомнела Святлана ў другім канцы пакоя, у паўляжачым стане. Адчула моцны тупы боль у двух кропках ілба. Раніцай у яе моцна кружылася галава, трэсліся рукі.,
    На наступную ноч дзяўчынка прачнулася ў такі ж час — 3.00. Адчула страх. У гэты момант з вуліцы данёсся непрыемны гук, які як бы «рэзаў» паветра. Усё цела працяў рэзкі боль. Потым цела торгнулася, боль знік, аднак з’явіліся тыя ж, што і напярэдадні, тупыя болі лба. Раніцай зноў кружылася галава.
    I на трэцюю ноч было тое ж «пунктуальнае» абуджэнне. Аднак без якіх-небудзь праяў. Ранішнія адчуванні паўтарыліся. Галаўны боль не адпускаў каля тыдня. Потым ужо галава ў Святланы не балела...
    Гэты выпадак у свой час даследавала і апісала вучоны сакратар рэспубліканскага камітэта па энерга-інфармацыйнаму абмену ў прыродзе Кацярына Агеенкава.
    Дык вось, спецыяльнае абследаванне паказала, што ў Святланы няма нават самых малых адхіленняў у псіхіцы. Затое пасля «кантакту» з’явілася іншае. У дзяўчынкі
    рэзка палепшылася памяць (нават вялікі верш яна завучвала пасля 2—3 прачытванняў). Стала спаць на цвёрдай пасцелі, без падушкі і коўдры. Прычым у любое надвор’е — з адкрытай форткай. Адчуваючы, што не спіць, магла бачыць сны. I што адметна, «сюжэты» іх цалкам падпарадкоўваліся яе жаданню. 2—3 сутак магла наогул не спаць, захоўваючы пры гэтым бадзёрасць, яснасць думкі. Пачала прачынацца без будзільніка ў любы патрэбны час. Прыкладна праз год стала пісаць вершы, выявіла ў сябе здольнасць «усыпляць» людзей, што нават дэманстравала сваім сябрам. У раннім дзяцінстве Святлана перанесла хваробу сэрца і была вызвалена ад заняткаў фізкультурай. Пасля «кантакту» магла пераносіць нават высокія фізічныя нагрузкі. I нарэшце, паводле слоў дзяўчынкі, стала прадчуваць некаторыя падзеі, удзельніцай якіх яна бывае і будзе ў будучым.
    Ну, а што «цёмныя»? Якая іх роля на нашай планеце? Прама процілеглая «функцыі» «светлых». Іх канчатковая мэта, ні многа ні мала — знішчыць чалавецтва. Прычына? Па адной версіі, мы вылучаем у космас псіхічную энергію, якая ўтварае псіхаполе, што працягвае самастойнае існаванне, пагражаючы іх генезісу. Па другой — заражаныя «бактэрыямі» думак і «некіруемых пачуц-
    цяў», а таму з выхадам у Сусвет можам загубіць іх цывілізацыю.
    Калі б не «заступніцтва» «светлых», якія нейтралізуюць або «змякчаюць» негатыўнае ўздзеянне «цёмных», чалавецтва, магчыма, ужо б не існавала. Аднак любая сустрэча з гэтымі «касмічнымі вандаламі» нясе не толькі непрыемнасць, але і сур’ёзную небяспеку.
    У падтрымку такога меркавання прыводзіцца нямала прыкладаў. Так, 2 ліпеня 1956 года ў ЗША лятаючая талерка падпаліла «Старфаер» — самалёт-перахопнік 27-й эскадрыллі ВПС ЗША. Пілот і аператар цудам засталіся жывыя, выкінуўшыся з парашутамі.
    Сярод уфолагаў добра вядома таксама гісторыя загадкавай катастрофы пасажырскага самалёта з 80 чалавекамі на борце над Цірэнскім морам, калі запісы паказанняў радараў італьянскай службы сачэння за палётамі засведчылі, што ў раёне гібелі прысутнічаў «неапазнаны лятаючы аб’ект, які зрабіў атакуючы манеўр».
    А вось сведчанне, якое, на маю думку, не падлягае сумненню, бо зыходзіць ад такога аўтарытэтнага даследчыка, як старшыня секцыі вывучэння анамальных з’яў Усесаюзнага астранома-геадэзічнага таварыства А. Лістратава.
    Восенню 1989 года ў інтэрв’ю газеце «Соцналнстнческая нндустрня» ён расказаў аб працягу гісторыі, пра якую ў свой час пісала газета «Труд» у артыкуле «Роўна ў 4.10...». Нагадаю, у ім ішла гаворка аб сустрэчы самалётаў ТУ-134А, які выконваў рэйс па маршруце Тбілісі, зблізіўся з аб’ектам. Тады НЛА направіў яркі маршруце «Ленінград — Барыспаль — Батумі — Тбілісі», з велізарным НЛА. Самалёт, што трымаў курс на Тбілісі, зблізіўся з аб’ектам. Тады НЛА направіў яркі прамень на кабіну лайнера. Прамень прайшоў па целе камандзіра. Другі пілот закрыўся рукой ад асвятляльнага святла. Абодвум лётчыкам стала горача.
    Далей, як сведчыць А. Лістратаў, падзеі разгортваліся наступным чынам. Цытую: «Праз некалькі месяцаў камандзір карабля памёр у Боткінскай бальніцы ад рака. У гісторыі яго хваробы зроблены вельмі дзіўны запіс: «Паражэнне арганізма ў выніку ўздзеяння выпрамень-
    вання ад неапазнанага лятаючага аб’екта...». Мне даводзілася сустракацца з другім пілотам. Лёс яго пакуль што менш трагічны. Але і гэты раней здаровы чалавек неўзабаве пасля сустрэчы з дыскам быў спісаны з авіяцыі па інваліднасці... А абследаванне паказала, што ў яго зменены «ізатопны састаў цела...».
    ...Зрэшты, гіпотэзы ёсць гіпотэзы. А аб’ектыўная рэальнасць ёсць аб’ектыўная рэальнасць. У адносінах да НЛА у нашай краіне яна такая, што «лятаючымі талеркамі» і «гуманоідамі» да нядаўняга часу займаліся пераважна энтузіясты-адзіночкі або ў лепшым выпадку таварыствы, створаныя на грамадскіх пачатках. «Афіцыйная» навука чамусьці ўпарта не жадала ні прызнаваць «феномен НЛА», ні тым больш, яго даследаваць. I толькі вясной 1990 года пры Акадэміі навук быў створаны Усесаюзны міжгаліновы ўфалагічны навукова-каардынацыйны цэнтр, які ўзначаліў Уладзімір Ажажа.
    У Вялікабрытаніі яшчэ з 1952 года пры міністэрстве абароны існуе спецыяльны аддзел «Паветраны штаб 2», у архівах якога захоўваецца каля трох тысяч апісанняў выпадкаў з’яўлення НЛА. У ЗША дзейнічае спецыяльная служба, якая сочыць за неапазнанымі лятаючымі аб’ектамі і нават распрацоўвае сакрэтныя праграмы, звязаныя з імі. У прыватнасці, ёсць звесткі, што пры стварэнні «нябачнага» бамбардзіроўшчыка «В-2», гэтак жа, як і абароннай сістэмы ЗША, выкарыстаны элементы «незямной» тэхналогіі. Адпаведныя арганізацыі даўно працуюць у Францыі, Італіі, Бельгіі...
    Замест эпілога
    ...У людзей, якія сустракаліся з НЛА або нават «уступалі ў «кантакт» з «прышэльцамі», я заўсёды пытаю, што яны адчувалі ў ,гэты час. Пераважная большасць адказвае: страх. Прытым іншы раз не зусім звычайны, які мы зведваем, калі пагражае якая-небудзь не^ бяспека, а страх, што на нейкія імгненні паралізуе волю і розум. А вось адна жанчына на Вілейшчыне нават хацела «памацаць» НЛА і не зрабіла гэтага толькі таму, што
    трэба было сачыць за печкай, якая тапілася... На жаль, бывае зусім інакш. Так, у друку паведамлялася аб выпадках, калі па НЛА... стралялі. Напрыклад, у 1956 годзе пілот рэактыўнага знішчальніка адной з баз ВПС на Акінаве адкрыў па НЛА агонь — і загінуў. У 70-х гадах спробу збіць «лятаючую талерку» зрабілі ў раёне Тэгерана лётчыкі двух «Фантомаў», але ў іх нечакана выйшла са строю сістэма кіравання пускам ракет. Замежная прэса, а потым «Комсомольская правда» апублікавалі інфармацыю аб абстрэле НЛА ракетамі ў 50-х гадах на нашым Далёкім Усходзе.
    Нататкі гэтыя я напісаў не толькі для таго, каб яшчэ раз засяродзіць увагу на праблеме НЛА, пазнаёміць з гіпотэзамі, што звязаны з іншапланецянамі. Магчыма, мае нататкі прымусяць чытачоў задумацца над тым, як яшчэ многа ў прыродзе дзіўнага, неразгаданага, таямнічага. Як непарыўна злучаны мы з Сусветам, з працэсамі, якія ў ім адбываюцца. А яшчэ — над тым, што прыйдзе дзень, калі нарэшце чалавек зробіць крок за межы Сонечнай сістэмы. Я ўпэўнены, што такі дзень настане... Як упэўнены і ў тым, што вельмі важна, з якімі думкамі, памкненнямі і мэтамі будзе зроблены гэты крок.
    ПОШУКІ. АДКРЫЦЦІ. ЗНАХОДКІ
    Міхась Лібінтаў, журналіст
    Назвалі прыбор... тэрмометрам
    Гляджу на тэрмометр, выраблены ў 1941 годзе. Ён нагадвае сучасны, вось толькі шкляная колба яго крыху меншая, а металічная шкала — шырэйшая. У фондах Беларускага Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны гэты адзіны экземпляр лічыцца як экспанат № 39497. Належаў тэрмометр К. П. Чэпіку, урачу партызанскай брыгады ў Чашніках... А ёсць жа ў музеях краіны тэрмометры і болын старадаўнія!