• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка  Наталія Філіповіч

    Эўрыка

    Наталія Філіповіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 31с.
    Мінск 1993
    15.86 МБ
    Трактарыст саўгаса «Далгінава» Вілейскага раёна Мікалай Паслед:
    «Неяк (восень 1989 года) а чацвёртай гадзіне ночы я выйшаў з хаты і пачуў крокі на вуліцы. Адначасова бліснула чырвонае святло. Я падышоў да плота і аслупянеў. Па вуліцы рухалася «нешта» накшталт двухметровай размытай фігуры. «Яно» свяцілася: ярка-чырвонае святло ўсярэдзіне паступова пераходзіла ў аранжавае па контуры «істоты». Гэта «нешта» нетаропка «прайшло» міма вясковых хат і схавалася ў лесе».
    Мінчанін Уладзімір Давыдаў:
    «Была ноч (з 2 на 3 красавіка 1990 года). У пакоі гарэла святло. Я не спаў. Раптам заўважыў, што ў фортку ўлазіць чалавекападобная «істота» з гібкім целам. За ёй яшчэ некалькі. 3 лысымі бугрыстымі галовамі, цёмнымі вачыма. Рост каля 180 сантыметраў, целы ружовыя, бы ў немаўлят. Ад страху заплюшчыў вочы. Калі разамкнуў павекі, убачыў двух «істот», але ўжо ў чорным адзенні накшталт накідак або балахонаў. Адна з іх працягнула руку ў мой бок, з яе зляцела полымя. Адчуў удар у сэрца, мяне паралізавала, і я пачаў траціць прытомнасць. Калі прыйшоў у сябе, у пакоі нікога не было. Але адчуванне страху заставалася. Некаторы час з цяжкасцю мог вымаўляць словы. Пасля ўсё прайшло».
    Пералічаныя выпадкі не адзінкавыя. Так, маці і дачка Бокшы, пра якіх я расказваў у пачатку нарыса, сцвярджаюць, што бачылі не толькі НЛА, але і яго «пасажыраў» — «трохметровых істот у чорных скафандрах з вузкімі блакітнымі палоскамі на галовах, якія перамяшчаліся з вялікай хуткасцю».
    У маі 1989 года віцябчанка В. Лебедзева ў ваколіцах абласнога цэнтра сутыкнулася з пяціметровай цёмна-зялёнай чалавечай фігурай з матавым «каўпаком» замест галавы. 6 ліпеня непадалёк ад піянерскага лагера «Фестывальны» ў Валожынскім раёне чацвёртакласнік Раман Луцкін сустрэў «гуманоіда», які нагадваў «снеж нага чалавека». Неўзабаве пасля гэтага над лесам узляцеў «прадмет», падобны на талерку.
    25 ліпеня ў Магілёўскім раёне трактарыст В. Зайцаў з адлегласці 200 метраў назіраў аб’ект бронзавага колеру, які нагадваў дзіцячую юлу, згладжаную зверху і знізу. Аб’ект вісеў у чатырох метрах над зямлёй. Побач з ім
    знаходзіліся дзве амаль трохметровыя істоты ў ззяючым адзенні.
    У жніўні над вёскай Вялікая Гаць Івацэвіцкага раёна ўзнік «слуп» вышынёй 1,5 метра і дыяметрам 40 сантыметраў, які свяціўся. На яго фоне з’явіліся спачатку фігура мужчыны, а потым — прыгожая жанчына, што здаваліся мармуровымі скульптурамі.
    24 верасня над вёскай Катка Глускага раёна падлеткі Міша Рэзнік і Саша Якавенка бачылі яркі шар і чалавекападобную істоту.
    У ноч з 21 на 22 сакавіка 1990 года нададным з раёнаў Бабруйска завісала «талерка» з ружовай паласой пасярэдзіне. Тады ж на адной з вуліц бачылі чатыры шэрыя чалавечыя фігуры каля 2,5 метраў вышынёй.
    27 і 28 красавіка ў ваколіцах вёсак Брольнікі, Суляцічы і Мольнічы Навагрудскага раёна ўзнікалі чырвоныя і аранжавыя шары. 27 красавіка ў 23 гадзіны на вуліцы вёскі людзі бачылі трох «гуманоідаў» 2,5-метровага росту ў «шубах» з капюшонамі, якія свяціліся.
    Згодна са сцвярджэннямі сведак, «іншапланецяне» іншы раз уступаюць у самыя цесныя кантакты з людзьмі. Так, у жніўні 1990 года па рэспубліканскім тэлебачанні
    было паказана інтэрв’ю, якое беларускі тэлежурналіст Іван Беладубенка ўзяў у мужчыны, што пажадаў застацца невядомым. Мужчына расказаў ні многа, ні мала аб... сваім палёце на іншапланетным караблі. У асяроддзі людзей, якія займаюцца вывучэннем НЛА, добра вядома імя мінчаніна Уладзіміра Трусава. На працягу 1989— 1990 гадоў ён даў журналістам некалькі інтэрв’ю, у якіх заявіў, што нібыта рэгулярна ўступае ў кантакт з прадстаўнікамі незямных цывілізацый.
    Да такіх выказванняў можна ставіцца па-рознаму. Аднак нельга не заўважыць, што сур’ёзных доказаў «кантактаў» з іншапланецянамі пакуль што нягуста, а тыя сведчанні, што ёсць, нярэдка даволі спрэчныя.
    Многія з тых, хто вывучае праблему НЛА і іншапланецян, магчыма, запярэчаць. Па-першае, сцвярджаюць яны, доказы ёсць, прытым, як кажуць, выключна матэрыяльныя. Па-другое, з’явы, пра якія ідзе размова, незвычайныя, а таму іх, напэўна, немагчыма вывучыць «звычайнымі» метадамі, пацвердзіць «традыцыйна» навукова. Пярэчанні прымаю. Аднак наконт першага, тым не менш, скажу: так, доказы быццам бы ёсць (напрыклад, жалезныя «шарыкі» і свінцовыя «сетачкі» з «месца катастрофы» НЛА у Дальнагорску 29 студзеня 1986 года). Але, і гэта не сакрэт, ужо не раз пры сур’ёзным даследаванні «дэталей НЛА» аказвалася, што яны зямнога паходжання.
    Так, па руках мінскіх энтузіястаў вывучэння анамальных з’яў у свой час хадзіў дзіўны прадмет, пра які гаварылася, што гэта ці то асколак «зорнага карабля», ці то кавалачак ад рэшткаў збудавання, якое некалі ўзвялі прышэльцы ў «М-скім трохкутніку». Мне ўдалося адшукаць чалавека, які яго адтуль прывёз. Ен доўга смяяўся, а потым сказаў, што «незямная рэліквія» — асколак зямнога керамічнага вырабу. Пасля таго як гэта было выяўлена шляхам даволі простых даследаванняў, ён падарыў асколак свайму знаёмаму...
    I ўсё ж да загадкі НЛА і іншапланецян, напэўна, нельга падыходзіць са звычайнымі меркамі, спрабаваць знайсці ім адпаведнае месца ў класічных навуковых будовах і схемах. I тут, на мой погляд, несумненна цікавыя
    гіпотэзы, з дапамогай якіх можна растлумачыць сутнасць гэтага феномена. 3 некаторымі я і хачу пазнаёміць чытача.
    Гронка гіпотэз
    Гіпотэзы, якія тлумачаць прыроду НЛА і іншапланецян, можна падзяліць на дзве групы. Першая ўключае ў сябе здагадкі аб выключна зямным паходжанні такіх з’яў. У прыватнасці, шырока вядомая версія аб існаванні на нашай планеце так званага паралельнага свету або нават светаў, якія зроблены зусім з іншага «матэрыялу» і функцыяніруюць у вымярэннях (іх, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, не менш як сем), што недаступныя чалавечаму ўспрыняццю. Іншы раз элементы гэтых светаў «прарываюцца» ў наша быццё, і тады людзі, прыборы фіксуюць іх.
    Карані арыгінальнага меркавання цягнуцца ў далёкія тысячагоддзі. Ужо старажытныя грэкі гаварылі аб мностве зямных светаў. Напрыклад, у V стагоддзі да нашай эры філосаф Анаксагор быў упэўнены, што ў кожнай часцінцы, якой бы малой яна ні была, «ёсць гарады, населеныя людзьмі, апрацаваныя палеткі, і свеціць сонца, месяц і іншыя зоркі, як у нас». Наш вялікі суайчыннік К. Э. Цыялкоўскі лічыў, што «матэрыя не адразу была такой шчыльнасці, як цяпер. Існавалі стадыі непараўнальна больш разрэжанай матэрыі. Яна магла стварыць істот нам недаступных, нябачных...» Прыхільнікі гэтай гіпотэзы сцвярджаюць, што анамальныя зоны тыпу пермскай ці вілейскай ёсць не што іншае, як месцы найбольш інтэнсіўных «прарываў» элементаў паралельных светаў у наш. Масавыя з’яўленні НЛА у апошні час тлумачаць пагаршэннем экалагічнай абстаноўкі (у Беларусі звязваюць з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС), у выніку чаго парушыліся нейкія важныя звёны ў натуральнай «перагародцы», што аддзяляе «іх» ад нас.
    3 гіпотэз, што трактуюць феномен НЛА і іншапланецян, як іншапланетны, асабіста мне імпануюць дзве,
    звязаныя ў сваю чаргу з гіпотэзай аб так званай пансперміі, згодна з якой жыццё на Зямлі не самазарадзілася, а было занесена звонку або створана штучна. Дарэчы, на яе карысць сведчаць і даследаванні некаторых вучоныхгенетыкаў, якія выказваюць думку, што для жыцця неабходна малекула ДНК адразу ў гатовым выглядзе, што яна не можа з’явіцца ў працэсе эвалюцыі. А калі жыццё было занесена на Зямлю, то, магчыма, і чалавек быў створаны штучна або пераселены з якой-небудзь зорнай сістэмы.
    Дык вось, некаторыя спецыялісты сцвярджаюць, што першых людзей на нашу планету даставілі іншапланецяне. Па адной версіі,гэта былі іх супляменнікі, якія здзейснілі цяжкія злачынствы і, пазбаўленыя памяці, накіраваныя ў касмічную высылку. Па другой — зямляне — вынік біялагічнага эксперыменту. Як бы там ні было, з таго часу ажыццяўляецца так званы «глабальны кантроль» за нашым развіццём — бесперапыннае назіранне з сур’ёзнымі «папярэджаннямі», у выпадках, калі недзе на планеце ўспыхваюць буйныя канфлікты, падае маральнасць або адбываецца нешта, калі так можна сказаць, не вельмі прыстойнае. «Папярэджанні» — рознага роду катаклізмы (паводкі, землятрусы, ураганы), эпідэміі або катастрофы, пасля якіх людзі павінны задумацца і не рабіць глупства.
    Некаторыя ўфолагі (у прыватнасці, масквіч, кандыдат гістарычных навук А. Новікаў) лічаць, што для прышэльцаў Зямля з’яўляецца таксама нечым накшалт касмічнага «чысцілішча». Яны пасылаюць сюды сваіх прадстаўнікоў для таго, каб тыя ўбачылі, што адбываецца ў асяроддзі людзей, жахнуліся і, мусіць, зрабілі нейкія важныя для сябе вывады.
    Але гэта яшчэ не ўсё. Час ад часу іншапланецяне забіраюць з сабой зямлян, так сказаць, для «падтрымання свайго генафону». У гэтай сувязі, напрыклад, У. Ажажа мяркуе, што сярод соцень тысяч людзей, якія прапалі без весткі, пяць з паловай тысяч, магчыма, былі выкрадзены НЛА. Прычым, забіраюць неабавязкова «жыўцом». Іншы раз — толькі «душы». Як правіла, найболып каштоўныя. Звычайна ў сувязі з гэтым ідуць спасылкі на
    заўчасныя смерці Пушкіна і Лермантава, Байрана і Шуберта, Ясеніна і Высоцкага, многіх іншых выдатных дзеячаў літаратуры, мастацтва, буйных вучоных накшталт Каралёва. Часта ўпамінаецца таксама Гагарын.
    Другая гіпотэза — аб «цёмных» і «светлых» прышэльцах. На ёй я спынюся больш падрабязна, бо ў адрозненні ад меркавання-здагадкі аб «глабальным кантролі» яна даволі сур’ёзна аргументавана і ў ёй не так ужо шмат фантастычнага.
    Яна таксама сцвярджае, што зямлян перасялілі на нашу планету або проста «стварылі» «светлыя». Пасля чаго ўзялі іх пад сваю «апеку». У «светлых» высакародная мэта: спрыяць людзям у дасягненні найвышэйшага ўзроўню развіцця, які прадугледжвае поўнае спасціжэнне «касмічных» законаў, што дапаможа разарваць путы прасторы і часу, свабодна існаваць ва ўсіх вымярэннях Сусвету.
    У старажытнасці «светлыя,» неаднаразова з’яўляліся на Зямлю ў выглядзе багоў і прарокаў, якія пакідалі пасля сябе своеасаблівыя «маральныя кодэксы» ўдасканалення людзей, а таксама — першапачатковыя веды аб нашай планеце і Сусвеце. Звесткі аб падобных з’явах
    можна знайсці ў многіх старажытных крыніцах. А ў індыйскім эпасе «Махабхарата» ўтрымліваецца нават расказ аб канструкцыі «звездалётаў» прышэльцаў: «Лятаючыя машыны мелі форму сферы і рухаліся па паветры з дапамогай ртуці, якая стварала моцны вецер і штурхала машыну. Людзі, якія сядзелі ў машыне, маглі пераадольваць велізарныя адлегласці за вельмі кароткі час...»