Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
ЁГАН ВОЛЬФГАНГ ГЁТЭ
СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРЛТУРЫ
СКЛРБЫ СУСВЕТНАЙ ЛЦАРАТУРЫ
РЭДАКЦЫЙНАЯ
КАЛЕПЯ:
С. Андраюк, Я. Брыль, А. Бутэвіч,
В. Быкаў, А. Вярцінскі, М. Ганчароў,
Н. Гілевіч, В. Грышановіч, М. Дзялец,
В. Каваленка, Максім Лужанін (Каратай A. А.), А. Мальдзіс, I. Навуменка, Б. Сачанка, Максім Танк, I. Шамякін, Г. Шаранговіч
Пераклад з нямецкай мовы, і каментарыі Васіля Сёмухі
ЁГАН ВОЛЬФГАНГ
ГЁТЭ
ФАЎСТ
ТРАГЕДЫЯ
Першая і другая часткі
Мінск «Мастацкая літаратура»
ББК 84.4Г Г44
СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА У 1989 г.
Прадмова
Анатоля Міхайлава
Мастак
Арлен Кашкурэвіч
В трагеднн отражены фнлософскне взгляды Н. В. Гёте (1749—
1832) на жнзнь н назначенне человека. Жнзненный путь Фауста — это понскн смысла жнзнн, счастья в высоком значеннн этого слова.
4703010300—007 nn
М 302(03)-91“ 168-9°
ISBN 5-340-00284-5 (беларус.).
©Пераклад на беларускую мову. Каментарыі.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1976
© В. С. Сёмуха, 1991
©Прадмова. A. А. Міхайлаў, 1991
©Афармленне. A. М. Кашкурэвіч, 1991
М
У сусветнай літаратуры ёсць не так ужо многа твораў, якія, пры ўсёй разнастайнасці іх ацэнак, не перастаюць прыцягваць да сябе ўвагу пакаленняў чытачоў і ўтвараюць залаты фонд скарбніцы культурнай спадчыны. «Іліяда», «Боская камедыя», «Гамлет», «Дон Кіхот», «Браты Карамазавы»... Годнае месца ў гэтым шэрагу без ніякага сумнення займае і трагедыя выдатнага нямецкага пісьменніка, мысліцеля, вучонага і дзяржаўнага дзеяча Ё. В. Гётэ (1749— 1832) — «Фаўст».
Пры ўсім багацці і шматстайнасці таго, што было створана пісьменнікам, адзін толькі аб’ём якога, 133 тамы, не мояса не выклікаць пачуцця глыбокай пашаны перад яго тытанічнай творчай дзейнасцю, «Фаўст» з’яўляецца найбольшым дг.сягненнем, што ўвасобіла самыя запаветныя задувеы, вынашаныя аўтарам праз некалькі дзесяцігоддзяў плённай творчасці.
Паводле сведчання самога Гётэ ён пазнаёміўся з народнай легендай аб праслаўленым магу і чарнакніжніку Фаўсту яшчэ жывучы ў бацькоўскім доме ў Франкфурце-на-Майне. У той час незвычайнай папулярнасцю карысталіся розныя варыянты балад і кніг пра прыгоды Фаўета і гісторыю яго змовы з чортам. У 1587 годзе ў Германіі выйшла кніга «Гісторыя доктара Фаўста, вядомага чараўніка і чарнакніжніка», аўтара якой не ўдалося ўстанавіць. Адзін з самых яркіх і талеяавітых папярэднікаў В. Шэкспіра — англійскі драматург Крыстафер Марла ў 1590 годзе стварае на яе аснове траге-
дыю, якая апавядае пра пакуты вучонага, што адважыўся замахнуцца на багаслоўскія забароны ў сваім нястрымным імкненні да ведаў. Герой трагедыі — фігура, у найвышэйшай ступені характэрная для эпохі, якая абвясціла сваёй мэтай вызваленне чалавечага розуму ад сярэдневяковых царкоўных догмаў і паводзін — ад аскетычнай рэлігійнай маралі.
Пасля забароны па рэлігійных матывах прадстаўленняў п’есы на тэатральных падмостках яна мусіла шукаць прыстанку ў лялечных тэатрах, у адным з якіх з ёю пазнаёміўся юнак Гётэ.
Як адзначаюць сябры Гётэ, што кантактаваліся з ім у той час, пачатковьі перыяд працы над творам адносіцца да 1772—1773 гадоў. Ужо ў той час распрацоўка сюжэтнай лініі і асноўнай задумы трагедыі была практычна завершана. Хоць у 1790 годзе і былі выдадзены яе асобныя фрагменты, Гётэ, тым не менш, не пакідаюць сумненні ў канчатковым послеху. Толькі з настойлівай просьбай свайго сябра Шылера ён аднаўляе працу і публікуе першуіо частку твора ў 1808 годзе. Аднак і пасля выхаду ў свет першай часткі Гётэ. які не раз прызнаваў, што трагедыя застаецца ўсяго толькі фрагментам, доўгі час вагаўся, перш чым у 1824 годзе зноў узяцца за працу, якую завяршае праз сем гадоў. Дзіўна, але сумненні ў поспеху найбольш значнага твора свайго жкдя зноў апаноўваюць Гётэ, які быў у той час у зеніце св?ёй славы і, здавалася б, меў усе падставы спадзявацца на прыхільнасць чытачоў. I ўсё ж, паводле запавету, трагедыя павінна была быць апублікавана толькі пасля смерці аўтара.
Усё гэта сведчыць пра тое, што ў планы Гётэ зусім не ўваходзіла стварэнне чарговага варыянту такога папулярнага ў тагачаснай Германіі аповяду. Гётэ паставіў перад сабой іншую задачу: звярнуўшыся да папулярнага сюжэта, выказаць ідэі, што маюць вечнае агульначалавечае гучанне, выявіць, паводле трапнага выразу В. Р. Бялінскага, «цэлае чалавецтза ў асобе аднаго чалавека» *.
У цэнтры ўвагі першай часткі твора — трагедыя індывідуальнага духу асобы новай гістарычнай эпохі. У поўнай адпаведнасці з сюжэтнай ідэяй легенды Фаўст падаецца ў трагедыі ў якасці тыповай для эпохі Адраджэння фігуры вучонага, што парваў з багаслоўем і схаластыкай і прысвяціў сваё жыццё навуковым даследаванням.
1 Белннскнй В. Г. Полн. собр. соч. М., 1953—1959. Т. 3. С. 452.
Але калі калега Фаўста па навуковай дзейнаеці Вагнер не адчувае ніякіх сумненняў і душэўных згрызот, бо для яго ісціны навукі — надзейны прыстанак, ціхая гавань і трывалая жыццёвая апора, Фаўст, які мае болей бунтоўную і глыбокую натуру, не задавальняецца самотным гібеннем у цішыні вучоных кабінетаў, тымі абстрактнымі і безжыццёвымі ведамі, якія садзейнічаюць усяго толькі выхаванню самаўзвышэння халоднага розуму. Незадаволенасць адцягненымі ведамі прыводзіць Фаўста да разумення таго, што жыццё чалавека зусім не вычэрпваецца пазнаннем, яно — у знаходжанні самога сябе. На гэтым шляху, на якім чалавек не проста падпарадкоўваецца няўмолыіаму лёсу, як гэта было ў аятычнасці, або рэлігійным прадпісанням, што панавалі ў эпоху сярэднявечча, але сутыкаецца з неабходнасцю спадзявацца на свае ўласныя сілы, яго падпілыюўваюць піматлікія перашкоды і небяспекі. Хаўруе Фаўста з Мефістофелем — па сутнасці, усяго толькі прыём, які дае магчымасць аўтару найпаўней паказаць тыя выпрабаванні, якія сустракае чалавек на сваім жыццёвым шляху. Мефістсфель — не проста носьбіт зла, ён яшчэ і двайнік Фаўста, яго аргументы, пры ўсёй утрыраванасці іх фармулёвак, часта небеспадстаўныя, супраць іх цяжка змагацца, бо яны сугучныя тым жыццёвым спакусам, якія знаходзяць водгук у душы Фаўста.
Праз увесь твор Гётэ праводзіць ідэю, сутнасць якой у тым, што чалавек не валодае нязменнай прыродай. У ім заўсёды адбываецца сутыкненне сіл дабра і зла, і толькі пераадоленне выпрабаванняў, што выпадаюць на яго долю, садзейнічае выяўленню годнасці ці нікчэмнасці чалавека.
Было б неразважліва тлумачыць учыненне хаўрусу з Мефістофелем як праяву слабасці характару Фаўста. Хаўрус з д’яблам, хутчэй, умоўны, бо Фаўст прымае абавязак перад Богам у сваёй вернасці ідэалам людскога імкнення да шчасця. Гэты абавязак — вечнае і няспыннае імкненне да інакшага стану, заўсёдны рух. Імгненне прыпынку, задавальнення, спакою, самаздаволенасці, дасягненне стану, у якім магчымае адмаўленне ад жадання ўзняцца на вышэйшую прыступку быцця, можа спыніць зямное жыццё Фаўста, але не можа аддаць ягоную душу нячыстай сіле, бо ўсякае абуджэнне душы да найвышэйшага жыцця прыводзіць да таго, што д’яблава ўлада траціць сілу.
I калі з кантэксту твора Гётэ вынікае, што памылкі Фаўста маюць большую капгтоўнасць, чым плоскія непагрэшныя ісціны Вагнера, то ў канчатковым выніку даводзіцца ўсё ж прызнаць, што свае надчалавечыя імкненні Фаўст мусіць
аплаціць занадта дарагой цаной. Шматлікія ахвяры і пакуты, да якіх прыводзяць учынкі героя трагедыі, сведчаць пра тое, які непасільны маральны цяжар кладзе на свае плечы схільны да крайнасцяў Фаўст. Але празарэнне прыходзіць занадта позна, калі ўжо нічога нельга паправіць з таго, што было зроблена з намовы д’ябла. Па-ранейшаму застаецца горкае пачуццё расчаравання ў правамернасці выбранага жыццёвага шляху, дасягненне гэтак жаданай душэўнай гармоніі абарочваецца чарговым міражом.
Трэба адзначыць, што трагічныя матывы гётэўскай інтэрпрэтацыі ідэі чалавека знаходзяцца ў пэўнай супярэчнасці з пануючай у эпоху Асветніцтва верай у магчымасць пераадолення людскіх заганаў і слабасцей. Аптымізм асветніцкіх тэорый выхавання не спрыяў належнаму фону ўспрымання твора Гётэ, які, паводле трапнага выразу Вяч. Іванова, «ставіў пытанні, сам сэнс якіх сучаснасць яшчэ не зусім разумела»
Архітэктоніка другой часткі трагедыі так істотна адрозніваецца ад першай, што ў літаратуразнаўстве ўсур’ёз абмяркоўваецца пытанне аб тым, у якой меры яна наогул можа разглядацца як працяг першай часткі. Мы маем тут справу, хутчэй, з досыць схематычным узнаўленнем вобраза Фаўста, чым з прывычным для нас жывым героем. На змену духоўных сумнекняў і заўсёднай незадаволенасці бунтоўнай душы герой трагедыі ўсё болей абуджаецца да новага жыцця, імкнецца рэалізаваць свае ідэалы ў практычнай дзейнасці. Апавяданне вядзецца на фоне поўнага сімволікі і алегорый роздуму аб прыродзе чалавека, аб цэласнасці заснаванай на грэчаскіх ідэалах культуры, аб адзінстве гісторыі, вобразах будучага грамадства і пад. Гётэ ўключае ў трагедыю фрагменты міфаў, сюжэты сусветнай літаратуры, вынікі сваіх шматгадовых прыродазнаўчанавуковых пошукаў. Паэт стварае такую складаную і цяжкую для адназначнай расшыфроўкі сістэму паэтычных асацыяцый, што ўяўляецца вельмі небяспечным прэтэндаваць на які-небудзь варыянт высвятлення іх сэнсу. Дый ці ў гэтым павінна быць задача ўспрымання мастацкага твора! 3 іроніяй адказваючы на дакучлівыя патрабаванні сваіх суайчыннікаў растлумачыць такія, часам, незразумелыя мясціны трагедыі, Гётэ адказваў: «Немцы дзіўны народ! Яны звыш меры абцяжарваюць сабе жыццё глыбакадумствам і ідэямі, якія паўсюль шукаюць і паўсюль
1 йсторня западной лнтературы (1800—1910). Т. 1.
С. 114.
сунуць. А трэба было б, набраўшыся храбрасці, болей давярацца ўражанням: дайце жыццю прыносіць асалоду вам, кранаць да глыбіні душы, узносіць угору... Але яны падступаюць да мяне з распытваннем, якую ідэю я намагаўся ўвасобіць у сваім «Фаўсце». Ды адкуль я ведаю? I хіба магу я гэта выказаць словамі?» 1
Гётэ дамагаецца гранічнага трагізму свайго твора, паказваючы, што і на ніве практычнага ажыццяўлення сваіх ідэалаў, якое набывае самыя разнастайныя формы — асваенне адваяванай ад мора часткі супіы, стварэнне гандлёвага флоту, розныя сацыяльныя рэформы — яго героя чакаюць толькі ўяўныя ўдачы. Уварванне ў практычнае жыццё, вонкава плённая дзейнасць на пераўтварэнне свету, у якой бярэ актыўны ўдзел Фаўст, зусім не дае падстаў да празмернага аптымізму: