• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    ГАЎРЫІЛ
    3 шалёнай хуткасцю ў прасторы Адвечна кружыць шар зямны, I ўсё змяняецца ў пакоры: I светлы дзень, і змрок начны.
    Бушуе мора, мкне на бераг, Б’е ў скалы пеністы прыбой. Зямля і мора, хваляў шэраг Праходзяць тут перада мной.
    МІХАІЛ
    На сушу рвуцца хваль чароды, Ныраюць скалы ў бездань вод. Ўзаемадзеяння прыроды — Загадкавы кругаварот!
    Хай пекла страшыць спусташэннем, Зямлю бічуе грозны гром — Паслы твае тваім натхненнем, Тваім, гасподзь, жывуць дабром.
    УСЕ УТРОХ
    Святло гасподняга гарэння Апору, веру нам дае.
    I, нібы ў першы дзень тварэння, Магутныя дары твае.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    О божа, зноў падаўся ты ў візіты, Свае ўладанні аглядаеш зноў.
    I я прымазаўся да світы, Бо ацаніў тваю любоў. Я не анёл, не дурань блазнаваты, Каб кампліментамі вастрыць язык. Ты б з пафасу смяяўся, як наняты, Калі б даўно смяяцца не адвык. Я памаўчу пра сонца, пра сусветы — Мне рупіць пра насельнікаў планеты: Зямны бажок нязменны, тая ж плоць, Якою ты стварыў яе, гасподзь.
    Адна бяда — не задзіраў бы носа, Калі б не ведаў ён святла нябёсаў. Ён розумам святло тваё заве I з ім усё-такі жывёлінай жыве, Ён, як цыбаты конік той, 3 дазволу кажучы,— цвіркоча I скача ўверх з травы густой I ў шыр нябесную падняцца хоча. А жыў бы добра, калі б з проса, Як той казаў, не соваў носа.
    ГАСПОДЗЬ
    I гэта ўсё? I больш нічога?
    Ты ўсё з даносамі ідзеш да бога.
    Чаго ты так злуешся на зямлю? МЕФІСТОФЕЛЬ
    Зямной гароты не люблю:
    Там столькі слёз, што беднага народа I чорту нават стала шкода.
    ГАСПОДЗЬ
    Ты знаеш Фаўста?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Доктара?
    ГАСПОДЗЬ	Майго слугу!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    О, гэта асаблівы служка бога —
    He любіць харчу ён падножнага, зямнога
    Ці то яго апанаваў які паморак, Ці думкі ў нетры завялі — Ен патрабуе з неба лепшых зорак I асалод найлепшых на зямлі, Ды ні зямля, ні далечы сусвету Ніяк душу не задаволяць гэту.
    ГАСПОДЗЬ
    Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае,— Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот: Садоўнік загадзя, па кветках знае, Які на дрэве выспеліцца плод.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Іду Ў заклад — не скажа «дзякуй богу»!
    Я толькі ў вас дазволу папрашу Павесці Фаўста на маю дарогу. ГАСПОДЗЬ
    Пакуль жыве ён, за яго душу
    I без майго дазволу можаш ты змагацца: Пакуль імкнецца, можа памыляцца!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца — Здаровыя, разумныя мне любы.
    Чым варушыць у пекле трупы, Лепш пашукаць другіх выгод, 3 жывым гуляць, як з мышкай кот. ГАСПОДЗЬ
    Калі да грэху ад святой крыніцы
    За чортам кінецца стары, Дык пашырай тады свае граніцы I ўладу поўную над ім бяры. Але на кару сам гатовы будзь, Калі свайго ты не стрымаеш слова I не патрапіш Фаўста павярнуць. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я згодзен. He пужае ўмова.
    Калі жаданая у рукі дасца мэта, Узнагародай будзе мне за гэта Бязмежны мой трыумф і твой давер — I ўжо тады яго прымушу я, Каб ён зямлю сырую жэр, Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.
    ГАСПОДЗЬ'
    Люблю такіх, як ты, аблуда-чорт. Калі знагодзіцца, заўжды заходзь
    I ведай — ад сваіх шчадрот Цябе адорыць ласкаю гасподзь. А Фаўст слабы, бо цішыню піануе, Пакорліва жыве самотніцкі ізгой. Каб раздражніць, узбунтаваць спакой, Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе. (Да архангелаў.)
    А вас, сыноў сапраўдных рая, Няхай уцешыць прыгажосць святая, I вечна творчы дух нябёс Любоўнай лучнасцю няхай павяжа, А ўсё няпэўнае, няяснае, як лёс, Няхай ахопіць думка ваша.
    Неба зачыняецца. А рхангелы разыходзяцца.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (адзін)
    А мне ў дзядка штораз мілей!
    Чаго сварыцца з ім! — Стары I чорту шчодры на дары, Аж з вуснаў капае ялей!
    ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
    ноч
    Цесны гатычны. пакой з высокім скляпеннем. На крэсле за сталом устрывожаны Ф а ў с т.
    ФАЎСТ
    Я філасофію вучыў, і права, I тэалогію, і медыцыну. Здаецца, бачу ўсё яскрава, А ў галаве калі прыкіну, Дык хоць чытаў я процьму кніг, А глузду не набраўся з іх. Магістр я, доктар — а між тым Гібею ў склепе пыльным і пустым I дзесяць год наўпрост-наўскос Ваджу людзей даверлівых за нос, Хоць і падказвае мне сэрца, Што нельга да ўсяго даўмецца. Прафанаў я ў навуках абышоў: Магістраў розных, дактароў, папоў, He ведаю сумненняў я, адчаю I перад пеклам боязі не маю, А ўсё ж без радасці жыву — не знаю, Ці ключ да ісціны трымаю, Ці ў тайны вучням адчыняю дзверы, Ці далучаю іх да шчырай веры.
    He маю ні набыткаў я, ні грошай, I славы гэтак жа няма харошай — Сабака так не мог бы жыць!
    I вось пачаў я варажыць, Спадзеючыся, што адвечны дух Мне разамкне таемнасці ланцуг, Каб ведаў я, што гавару,—
    Ці злу служу я, ці дабру,— Каб сувязь рэчаў разгадаць I тлумачэнне думцы даць, Каб дзеянняў спазнаць асновы, I перакласці іх дакладна ў словы.
    О, на пакуты з вышыні, Мой месячык, хоць раз зірні: Як я над кнігамі ўсю ноч Нядрэмных не заплюшчыў воч. Зірні і сумны свой прывет Пашлі ў абрыдлы кабінет! О, каб узняцца мне да гор, Лунаць, як дух, каля пячор, Турбот няпэўнасці пазбыцца, Расой гаючаю абмыцца I вызваліць душу і рукі Ад марнасці пустой навукі!
    Няўжо да гэтае пары He вырвуся з глухой нары, Дзе і нябеснае святло Ледзь-ледзь прасочваецца ў шкло, Дзе стосы кніг маіх пад столь — Вучоных доследаў клады — Чарвяк стачыў, паела моль За ўсе бясплённыя гады.
    Сядзіць, як здань, убогі дзед, А на стале прабірак строй, Прылады складзены гарой. Такі твой свет! I гэта свет?!
    Пытаешся, чаму туга I роспач у душы расце, Чаму няпэўнасці смуга Бадзёрасць гасіць, дух гняце? — Твая стыхія не цяпло, Якім гасподзь сагрэў людзей, А павуціна, пыл і тло I холад нежывых касцей.
    Бяжы на волю! Кінь бярлог! Ці ж таямнічы Нострадам Табе парадай не памог?
    He стаў апораю? Ты там Спазнаеш без усіх свяціл I выверыш прыроды рух, Духоўных набярэшся сіл I будзеш з духамі, як дух. Наш чэрствы розум тых радкоў Святых не растлумачыць, не! Вы, духі, тут, з усіх бакоў! — Прашу вас, адкажыце мне! (Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму.) Га! Знак чароўны раптам зноў Усімі думкамі і сэрцам авалодаў, I кроў застылая, старая кроў Юнацкіх прагне асалодаў.
    Той, пэўна — бог, хто склаў радкі, Што бунт унутраны таймуюць, Уцехай сэрца беднае чаруюць; Мне знакі геніяльнае рукі Па-свойму сэнс жыцця трактуюць! Ці сам я бог? Мне ж ясны да канца Аб дзейнасці прыроднай сілы словы, Яразумею праўду мудраца I споведзі ягонай сэнс суровы: «Для нас свет духаў не замкнуты, Але на розуме ў нас путы;
    Стань, вучань, і пунсом зары Зямныя грудзі абатры!» (Разглядвае зкак.) Нішто адвольна цэласці не рве, Усё ўзаемнай еднасцю жыве! Нябеснай сілай свецяцца паўсюды Быцця крыштальныя сасуды.
    I сіле той няма запруды — На крылах у гармоніі чароўнай Усе часцінкі і сасуды роўны.
    Які спектакль! У шклянцы бура!
    Дзе ж я схаплю цябе, бясконцая натура? Дзе ж я знайду цябе, жыцця крыніца, Што моц дае і небу, і зямлі?
    Калі ж таму, хто п’е з цябе, прыпаўшы ніцма, Астудзіш вусны смяглыя, калі?
    (Нецярпліва перагортвае старонкі, бачыць знак Духа Зямлі.)
    Другая ў знаку моц відна!
    О Дух Зямлі! Ты мне бліжэйшы! Здаецца — сам я стаў дужэйшы, Палаю, нібы ад віна,
    I мужнасць маю ў свет ісці, Дзяліць і сум, і радасці, Цяпер мне стала ўсё адно — Перамагчы
    Ці з караблём — на дно!
    Гусцеюць хмары...
    Закрылі месяца святло...
    Мігае лямпа... чад...
    Праменні скачуць
    Над галавой... і дзьме
    Са столі жудасць на мяне, Агортвае, хапае!
    Я чую — Дух жаданы тут!
    Адкрыйся мне’
    А сэрца рвецца, рвецца з пут!
    Да адчуванняў новых
    Душой і сэрцам я гатовы!
    Я прагну адкрыцця! — З’явіся, Дух! З’явіся, Дух! Мне не шкада ні сэрца, ні жыцця! (Бярэ кнігу і вымаўляе таямнічае заклінанне Духа.)
    Успыхвае барвовае полымя.
    У полымі з’ яўляецца Д у х 3 я м л і.
    ДУХ ЗЯМЛІ
    Хто зваў мяне?
    ФАЎСТ (адварочваецца)
    Жахлівы твар!
    ДУХ ЗЯМЛІ
    Маіх ты прагнуў сфер, з маіх піў чар! Нашто ж благаў, нашто прасіў, Калі цяпер...
    ФАЎСТ
    О боль! Глядзець нясіл!
    ДУХ ЗЯМЛІ
    Здзівіўся я: хто так упарта кліча? Хто хоча глянуць мне ў аблічча? Дай, думаю, прыму яго капрыз.
    I вось я тут, а Фаўст — раскіс!
    Цябе, звышчалавек, скруціў мізэрны страх. Дзе кліч душы? Няўжо зачах Той свет, які за доўгія гады
    У сэрцы выпеставаў ты, Каб потым цешыцца заўзята, Што з духамі ты стаў запанібрата! Дзе Фаўст наш горды, чый язык Данёс душы збалелай крык? Як разумець, што раптам ты Майго агню спалохаўся і твару I ўжо не хочаш стаць са мною ў пару, А толькі, знішчаны, трасешся ад жуды, Нібы чарвяк! 0 гэты вечны страх!
    ФАЎСТ
    He страшна мне! Агонь мой не патух!
    Я — Фаўст! 3 табою роўны, Дух!
    ДУХ ЗЯМЛІ
    У бурах падзей, у жыццёвых вірах To — упаду, то — узлячу, To — назад, то — наперад імчу! Імкнуся я ўдаль!
    I жыццё, і смерць, I мора, і цвердзь — Як зменлівасць хваль! Так тчэцца на кроснах прыродных кругоў Жывое адзенне багоў.
    ФАЎСТ
    Ты маеш свет і тчэш адзенне бога, Які ж, Дух дзейны, блізкі я табе! ДУХ ЗЯМЛІ
    Ты блізкі Духу, свет якога
    Уразумеў! He мне!.. (Знікае.) ФАЎСТ (узрушана, з адчаем)
    Табе не блізкі я?..
    Каму ж тады?..
    Богападобны вобраз я’ — Табе не блізкі, не?..
    Стук у дзверы.
    О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс, Прыйшоў, каб галаву мне затлуміць I ў жылы зноў атруты ўліць — Сухі праныра і падступны хлус!
    Уваходзіць В а г не р у начным каўпаку і ў шлафроку з лямпай у руцэ.
    Фаўст з прыкрасцю паварочваецца да яго.
    ВАГНЕР
    Прабачце, вы дэкламавалі нешта
    3 трагедый грэчаскіх, відаць!
    I я не супраць у мастацтве, зрэшты, Каронаю трыумфу заўладаць.
    Камедыянт, хай грае вельмі ўдала, He пераплюне кардынала.
    ФАЎСТ
    Калі, канечне, non ваш не са сцэны — Такія ў нас здараюцца падмены.
    ВАГНЕР
    Ах, ці не лепш утульны кабінет!
    3 яго ў акенца мы глядзім у свет.
    Нібы ў падзорную трубу на неба.
    Дык як жа нам вучыць людзей як трэба?
    ФАЎСТ
    Мастацтва без душы — не адмыслова. Калі ў яго я ўкладваю душу, To шчырым і сардэчным словам Людзям я сэрцы ўзварушу.
    А вы! Сядзіце, выбірайце з місак Чужыя недаедкі на булён
    I дзьмухайце ў даўно астылы прысак — А мо жарынкай выблісне вам ён.
    He дзіва, што не адрыгнецца Такая страва смачная, ані — I вы не злучыце ніколі з сэрцам сэрца Сваёй няпічырасцю і поліўкай з хлусні.
    ВАГНЕР
    Ах, толькі казань шчасце нам дае, Ды жаль, мне красамоўства не стае. ФАЎСТ
    А ты адразу хочаш стаць кумірам! Навошта пераймаць табе аслоў?
    Будзь простым, будзь заўсёды шчырым, Зрачыся звышразумных слоў.
    Сур’ёзнае паслухаць кожны рады, Калі яно без трэску, без бравады.