Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
ТРЭЦІ МЕШЧАНІН
Якраз і я так думаю, суседзе: Хай б’юцца, душацца наліха, Хай дагары нагамі ўсё паедзе, Абы — у нас было ўсё гладка, ціха. СТАРАЯ (дзяўчатам-мяшчанкам)
Ай, расфуфыры, ай, чапуры,— Ад кавалераў горда вернуць пысу, А самі ледзь не вылезуць са скуры: He non — не прыбірайся ў рызу.
ДЗЯЎЧЫНА-МЯШЧАНКА
Бяжым адсюль! Баюся я, Агата, Каб не ўракла вядзьмарка спадціха, Хоць мне яна яшчэ да свята Наваражыла жаніха.
ДРУГАЯ
I мне майго паказвала ў крышталь — He хто-які ён — станісты ваенны!
Я ўсё яго шукала, ды, на жаль, Увесь мой клопат марны і дарэмкы. САЛДАТЫ
Вежы высокія, Вымураваныя. Чуйныя, зоркія Мы — чараваныя. Крэпасці цвёрдыя Войскам узяты! Хочуць салдаты Славай упіцца!
Гучнымі трубамі У бітвы зазваныя.
Цяжкімі згубамі Мы гартаваныя. Ласкі жаноцкія, Бітвы і страты, Радасці плоцкія — Знаюць салдаты. Хочуць салдаты Славай упіцца, Замкі, дзяўчаты Мусяць скарыцца'
Ф аў ст. В а г н е р.
ФАЎСТ
Сплылі па рацэ крыгі шумнай паводкі Пад ветразем добрай красуні-вясны — Даліны рунеюць, п’яніць пах лясны. Сівая зіма баль спраўляе кароткі Між горных уцёсаў і змрочных цяснін. Адтуль яна, лютая, злосна яшчэ Вятрыскамі, колкаю снежнай парошай Па ніве ўзрунелай і пашы сачэ, Ды сонца ўжо лашчыць праменнай раскошай. Бягуць ручаіны, гамоняць заўзята, Прыродзе і людзям аднолькава — свята.
I хоць не цвітуць ні лугі, ні палі, Дык людзі затое паўсюль расцвілі.
Глянеш з гэтае гары На вароты, на муры — Як са змрочных тых варот Валам валіцца народ!
Сагрэцца пара, разгавецца з паста, Ўваскрэсенне адсвяткаваўшы Хрыста. I самі ўсе людзі ўваскрэслі нібыта.
3 хацінак закураных, нізкіх, гнілых, 3 майстэрань і крам, ад катла і карыта, 3 гарышчаў, скляпоў, ад памрочышчаў злых, Ад працы натужнай, халоднай галечы, Ад нудных, уедлівых хатніх турбот, Ад змрочна-ўрачьістай царкоўнай пустэчы Спяшае на ўлонне прыроды народ!
Ты бачыш, як люд па раздольжай даліне Расплыўся — гуляюць, танцуюць, пяюць — I як на рачной на паводкавай плыні Вясёлыя лодкі гарэзна снуюць.
Апошняй лодка адплывае, Нагружаная цераз верх.
I на сцяжынках гор лунае Залівісты, свавольны смех. Бруіцца гоман на паляне, I залівае радасць луг;
Я ведаю,— там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух. ВАГНЕР
Мне, пане доктар, не на шкоду
Вандроўкі нашыя пяшком;
Але, на вашым месцы, зроду
He знаўся б з грубым мужыком.
Варожыя іх песні, танцы, Іх скрыпкі, кеглі, карагод;
Як чэрці ў пекле галадранцы, А вы мне кажаце — народ!
СЯЛЯНЕ (пад ліпаю; песні, гулянка)
На фэст прыбраўся раз пастух:
Надзеў каптан і капялюх —
Апошні шык, дый годзе!
Пад ліпаю людзей-людзей!..
Музыкі, смех — аж дол гудзе!
А смык той чортам ходзе!
Вух-ха! Юх-ха!
Вух-ха! I га-га-га!
Хлапчына ў гурт бачком-бачком —
I дзеўку злёгку плечуком Штурхель! — а сам не лысы. Яна зірнула строга: «Ах!
А каб ты скіс, а каб ты спрах!
He адварочвай пысы!»
Вух-ха! Юх-ха!
Вух-ха! I ого-го!
Адразу спетрыў спрытны зух, Пад пахі дзеўку, скок — у круг!
1 — дайце ж рады пары! Гараць іх шчокі, нібы мак,
Рука ў руцэ — агонь юнак! ...Сукенкі, локці, твары... Вух-ха! Юх-ха!
Вух-ха! I гы-гы-гы!
«Вам толькі б грэцца ля спадніц, Я знаю вас — шукай дурніц!
Чаго тут заляцацца!»
Ён ціха ўбок! — пад струнны зык — Ад ліпы, смеху і музык!
А ўподручкі з ім... цаца!
Вух-ха! Юх-ха!
Вух-ха! I хі-хі-хі!
СТАРЫ СЕЛЯНІН
Пан доктар, вы вучоны муж,—
Тым болей радуемся мы, Што не пагрэбавалі зноў Прыйсці да нашае гурмы. Найлепшы кубак падаём: I асвяжальны наш напой Няхай патоліць смагу вам, Няхай у сэрца лье спакой,— I кропель колькі ў гэтым шкле, Хай столькі дзён вам бог пашле! ФАЎСТ
За гонар дзякую. Я п’ю
За вашу дружную сям’ю.
Людзі збіраюцца навокал яго.
СТАРЫ СЕЛЯНІН
Дальбог, мы рады ад душы,
Што вы прыйшлі ў святочны час, Хоць, праўда, і ў благія дні Наведвалі вы часта нас!
Нямала тут стаіць людзей, Якім калісь жыццё збярог Нябожчык бацька ваш, калі Прагнаць паморак дапамог; Яшчэ тады, бывала, з ім Хадзіў да хворых і юнак! Ах, колькі згінула ў той час,— Вас бараніў гасподзь, аднак.
3 нягод ліхіх, цяжкіх вы цэлы выйшлі, Збярог збавіцеля збавіцель вышні.
УСЕ
Няхай здароўе ваша, пане, Зарукай дапамогі стане!
ФАЎСТ
Маліцеся Таму, які ўгары! — За веды, розум 1 дары!
(Ідзе. з Вагнерам далей.)
ВАГНЕР
Што адчуваеце вы, муж вялікі, Калі вітаюць вас натоўпу крыкі? Шчаслівы, хто пасля ліхіх турбацьій Дажыў да гэтакіх авацый!
Усе бягуць, нібыта ў ліхаманцы, Таўкуцца, з любасцю на вас глядзяць Угору шапкі скрозь ляцяць, Змаўкае скрыпка, ціхнуць танцы. Народ на шпацыры, на пагулянцы Каб трохі — у святым маленні Прад вамі стаў бы на калені.
ФАЎСТ
Давайце, дружа мой, з дарогі Мы адпачнём на тым каменні, Дзе ў пост галодны, пост убогі Я кленчыў чыста ў задуменні, 3 надзеяй верачы яму, Маліўся, слёзна ўзносіў рукі, Благаў, каб вызнаў нашы мукі I адагнаў ад нас чуму.
Хвала натоўпу мне — дакор!
Бо сэрца кажа: тая слава, Якою цешуся да гэтых пор, Мне так дасталася без права. Мой добры бацька праблукаў Каля таемнасці натуры, Свядома нішчыў дух пануры I думак строй па-свойму ткаў; Ен у кампаніі адэптаў На чорнай кухні мудраваў I ўедліва шукаў рэцэптаў, Як спрэчнае з’яднаць у сплаў. Лілея і залётнік — леў чырвоны, Вянчаныя ў купелі тут, Загнаныя ў агонь шалёны, Для шлюбнай тайнасці шукалі кут.
I вось y фарбах дзіўных з’яў
3 рэторты юная царыца На пошасць выйшла падзівіцца. Тым часам люд сабе канаў.
I эліксірам тым пякельным мы Сярод лугоў, сярод тутэйшых гор Людзей лячылі ад чумы — Але атрутай не спынілі мор.
I вось мяне, забойцу, славіць хоч!
ВАГНЕР
Нашто ўдавацца ў смутак і змартвенне? Няўжо, выдатны муж, таго вам мала, ІПто вы ў свой спрыт, які жыццё паслала, Уклалі добрае сумленне?
Вы ў маладосці бацьку шанавалі — Навошта ж катаваць сябе за гэта. Цяпер, калі вы сутнасць распазналі, Няхай вас іншая турбуе мэта.
ФАУСТ
Пічаслівы, хто не выракся надзеі 3 балот маны зірнуць на свет!
Ад вечных бед шукаем панацэі, Хоць дасягнуць не ўмеем блізкіх мэт. Аднак гадзіну пічасця і дабра Хай не азмрочыць недарзчны смутак! Глядзі, ужо вячэрняя зара Пазалаціла дахі хат і будак.
Дзень згас. Скаціўся з неба сонца скрыль, Каб недзе там свяціць жыццёвым сілам. Чаму, чаму не даў, гасподзь, мне крыл, Каб мог ляцець я следам за свяцілам!
У вечных промнях радасных хвілін Пабачыў бы ля ног я свет шырокі.
I ззянне гор, і ціхі змрок далін, I ў срэбры й золаце аблокі.
I не спынілі б мой бунтарскі чын Hi горы дзікія, ні змрок, ні скалы — I вось ужо блакіт ласкавы Марскую песціць далячынь...
Сышоў магутны бог з нябёс у край імглісты. Мая мацнее прага, знішчыўшы жуду,— Спяшаюся, каб піць прамень вячысты, Пакінуў ноч і ў новы дзень іду, У ззянні зор пад гоман хваль чароўных.
Як мара, мой прыгожы сон’
Але, на жаль, На крылах плоцкіх чалавеку ўдаль Плыць нельга з духамі на роўных. Такі ўжо род наш чалавечы, Што мы .імкнёмся ўгору без прынук, Калі над намі, знікнуўшы ў сінечы, Рулады звонкія вядзе жаўрук, Калі над стромымі гарамі Арлы лунаюць і калі Па-над палямі і марамі Ляцяць у вьірай жураўлі.
ВАГНЕР
I я, бывае, ў роспач упадаю — Але такіх дзівосных думак не прымаю. Абрыдне лес і луг, мне з імі цяжка ўжыцца, I не зайздросны мне ў палёце птах, Затое ж як чаруе кніжная паліца — Гартаць старонкі, корпацца ў тамах! Зімовай ночы мала мне, калі шукаю, I млосць такая ў целе, галаве;
A то стары пергамент раскапаю — I літарка да літаркі плыве.
ФАЎСТ
Адным парывам ты жывеш заўжды.
О, каб мне толькі той бяды!
Ах, дзве душы ў грудзях зацяты бой Вядуць і варагуюць між сабой. Адна ўсё млее ад пажады, Трымаецца за свет зямны, Другая болып імкнецца да прынады 3 тых сфер, куды ідуць з труны. Калі, о духі, ёсць вы,— ёсць і лад, Калі між небам і зямлёй ляціце, Прыйдзіце з залатых сваіх палат I прэч мяне ў стракаты свет нясіце! О, каб мой плашч быў падуладны чарам I каб памчаў мяне ў нязнаны край, Другой адзежыны не ўзяў бы дарам — He трэба мне і царскі гарнастай.
ВАГНЕР
He выклікай знаёмай чарады, Што над зямлёй лунае ў пасмах чаду. Са злымі духамі не знойдзеш зладу —
He знаеш сам, адкуль чакаць бяды: Ці з поўначы — вятры сцюдзёнымі зубамі Кусаюць нас, халодзяць нетры душ; Ці то з усходу — ліжуць языкамі, Нясуць людзям сухоты, смагу, суш;
Ці з поўдня — з перасмажаных пустынь Дыхнуць слякотай, жарам і духотай;
Ці з захаду — нясуць імжу яны і стынь I захінаюць неба шэрай слотай.
Такія духі гэтыя: на зовы, На шкоду тут жа з’явяцца яны. Хоць склад анёльскі іхняй мовы, Аднак усе — адроддзе сатаны. Але хадзем! Бо лёгкі змрок і мгла Заткалі далячынь, і стома падпаўзла. У берлагу нам толькі ноччу міла. Чаго пасталі, што вас так здзівіла, Чым вас уразіў морак надвячорны?
ФАУСТ
Бяжыць па руні цюцька чорны! ВАГНЕР
Няхай сабе. А што ж у тым такога? ФАУСТ
I не сабака, не’ Прыгледзься да яго! ВАГНЕР
Звычайны пудлік, болып, бадай, нічога — Згубіў, відаць, гаспадара свайго.
ФАУСТ
Ды не — пятляючы, да нас бяжыць.
Я нават бачу хіжы выскал,
I з поўсці сыплюцца пад ногі іскры, I ўвесь ад хцівасці дрыжыць.
ВАГНЕР
Вас змрок падманвае заўчасна — Сабака чорны — бачу ясна.
ФАЎСТ
Здаецца мне, вядзьмарскі круг Ён робіць, бегучы па полі.
ВАГНЕР
Блазнуе, скачучы ў сваволі — Гаспадароў угледзеў двух.
ФАУСТ
А можа, праўда — бачу я сабаку?
ВАГНЕР
Дальбог! Тут прывідаў — ні знаку!
Усё звычайна, як вядзецца — Хвастом віляе, лашчыцца, кладзецца!
ФАЎСТ
Ну што ж! Цю-цю! Хадзі да нас! ВАГНЕР
Пацешны цюцік, толькі чый?
Стаіш спакойна, ён цікуе, А загаворыш — добра чуе, Згубі што, адшукае ўраз, 3 вады табе дастане кій!
ФАЎСТ
I праўда ж — плоцкая натура, Hi звання духу тут, усё — дрэсура. ВАГНЕР
Калі прайшоў сабачыя навукі, Мужам вучоным дасца ў рукі;
Відаць адразу: гадунец шкалярскі, Бадай што, варты нашай ласкі.
Ідуць пад гарадскую браму.
КАБІНЕТ
Уваходзіць Ф а ў с т з пудзелем.
ФАЎСТ
Пакінуў нівы я, паляны У цемрыве глухой начы, Каб, жудасным адчаем гнаны, Самому ад сябе ўцячы.
Усе спакусы і ўсе звады 3 сваёй я вытруціў крыві, Любві нябеснай зноў я рады I рады зноў зямной любві.
Пакінь скуголіць, пудзель, супакойся! Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог?
Ідзі за печ прыляж, не бойся, Пазбудзься й ты сваіх трывог. Калі за горадам дарэчы дужа