Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
Няўжо зямля старая здатна на такое? МЕФІСТОФЕЛЬ
Калі сам бог па шэсць пацее дзён,
I, кончыўшы работу, брава! кажа ён, Дык пэўыа ж, выйдзе нешта неблагое. Красой любуйся аж да слёз,— Дастаць яе не цяжка чорту-хвату. Шчаслівы той, на чый прыпала лёс За жонку золатка прывесці ў хату.
Фаўст уеё глядзіць у люстра.
МЕФІСТОФЕЛЬ (седзячы на крэсле і пакручваючы венікам) Я маю скіпетр, я на троне,— Чым не кароль, хоць не ў кароне!
ЗВЯРЫ (якія да гзтага рабілі розныя дзіўныя рухі, з шумам і крыкам падносяць Мефістофелю карону) Работай, а потым — Крывёю і потам Карону змацуем.
(Яны неасцярожна разламалі карону на дзве часткі і скачуць з імі.) А мы пагуляем,
I панаглядаем,
I складна зрыфмуем!
ФАЎСТ (перад люстэркам)
Ой не, мой пане,— мне замнога! МЕФІСТОФЕЛЬ
Ужо й мяне грызе трывога.
ЗВЯРЫ
Калі ж пашанцуе —
Ніхто не працуе, He робіць нічога!
ФАЎСТ (як вышэй)
Мне проста грудзі ра^пірае,— Пакінем зброд смярдзючы гэты.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Але хай кожны з нас прызнае, Што малпы — добрыя паэты.
3 катла, які малпа пакінула без дагляду, пабегла варыва.
Падымаецца вялікае полымя і шугае ў комін.
3 полымя з дзікім лямантам вылятае в е д з ь м а.
ВЕДЗЬМА
Ай-яй! Праклятае звяр’ё!
Праспалі! Пуста ў чыгуне!
Апарылі мяне!
Праклятае звяр’ё!
(Убачыўшы Фаўста і Мефістофеля.)
Што гэта тут?
Хто гэта тут
Калоціць нам
Святы куток?
Вось зараз дам
Вам трасцу ў бок!
(Чэрпае лыжкаю з катла і пырскае полымем на Фаўста, Мефістофеля і на звяроў.)
Звяры скуголяць.
МЕФІСТОФЕЛЬ (падымае венік, які трымаў у руцэ, б’е шклянкі і гаршкі)
ПІарах! Шарах! —
Па ўсіх гаршках,
Каб загуло
Тваё кубло!
Пасля, карга, Твая чарга!
Ведзьма ў злосці з жахам адступае.
Ну што, старое пудзіла, пазнала
Свайго вялікага гаспадара?
Паб’ю, патрушчу, каб прапала
Хлам’ё тваё і ўся нара!
Забыла мой убор, крывая морда?
На капялюш з пяром зірнула б хоць!
Гляджу, задрала нос завельмі горда, Што без візіткі ўжо і не заходзь!
ВЕДЗЬМА
Даруй, васпане, старасць улічы, Дала я маху, спудлавала ў злосці.
Дзе ж капыты твае, дзе хвост у ягамосці? I дзе абодва крумкачы?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дарую, добра! Сапраўды, Сплыло ці мала ўжо вады, Як не прыходзіў да цябе на госці. Цяпер культура на зямлі, прагрэз — He дзіва, што і чорт туды пралез.
Забыты ён, паўночны наш фантом;
He мода ўжо з рагамі і хваетом. А капыты,— пардон, мадам, не вінават, Бо з імі я на людзях надта брыдкі, Таму красуюся, як свецкі фат, Фальшывыя прывязваючы лыткі. ВЕДЗЬМА (скача)
Дай абдыму і пацалую ў губы!
Мой кавалер, ах, сатана мой любы! МЕФІСТОФЕЛЬ
He кліч мяне, старая, сатаною! ВЕДЗЬМА
Чаму? He ў свеце ж ты,— са мною? МЕФІСТОФЕЛЬ
Спаганена імя няславай і лухтою.
Нутро людское брудам зараело: Бягуць ад ліха, а квітнее зло. Лепш называй мяне ты — пан барон. Дарамі я надзелены звыш меры — I кроў блакітная, і маладзён, Вось герб мой...
Глянь і дай мне веры.
(Робіць непрыстойныя рухі.) ВЕДЗЬМА (рагоча на ўсё горла)
Га-га! Усё ў вас на стары манер.
Раней быў шэльма, шэльма і цяпер. МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
Вучыся, сябар мой, разяві рот! — Такія штучкі любіць ведзьмін род. ВЕДЗЬМА
Чым паслужыць? Хацелі б мо чаго? МЕФІСТОФЕЛЬ
Пітва чароўнага твайго.
Але прашу старога, каб іптогод Ставала больш жыццёвага імпэту.
ВЕДЗЬМА
Ахвотна. Вось бяры бутэльку гэту.
Сама пітво я жлукціла не раз.
Смурод прапаў за доўгі час,
Дык шкляначку чаму ж і не ўдружыць.
(Ціха.)
Але калі твой друг яшчэ не ўмее піць, To праз гадзіну ўжо не будзе жыць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
За сябра не ў адказе ты — давай!
Налівак самых лепшых не шкадуй, Шапчы свае закляцці, круг малюй, Да берагоў у шклянку налівай.
Ведзьма з дзіўнымі рухамі малюе чароўнае кола і ставіць у яго розныя прадметы.
Тым часам пачынаюць звінець шклянкі, загуў кацёл — гукі пераходзяць у музыку.
Нарэшце ведзьма прыносіць вялізную кнігу, расстаўляе малпаў так, што спіны іх служаць ёй пультам.
Малпы трымаюць паходні.
Ведзьма дае Фаўсту знак падысці.
ФАЎСТ (Мефістофелю)
Навошта гэта прыкрая хлусня?
Навошта кніга, выдумка пустая?
Старой вядзьмачкі балбатня
У горле мне ўжо косткай стала.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Для большай важнасці. Мы памаўчым, Шануючы амбіцыю жанчын.
Пітву прыбавіць моцы хоча, Дык хай сабе паскача, пабалбоча.
(Прымўшае Фаўста ўвайсці ў кола.)
ВЕДЗЬМА (напышліва і еажна дэкламуе па кнізе)
Пачну чаўпці
Да дзесяці:
Адзін — паставім,
А два — прыбавім,
А тры — сатры,
Чацвёрку — ўторкну,
А пяць — прыладзь,
А шэсць — прымець,
А сем — знясем,
А восем — зносім, А дзевяць — дзеляць, Дзесяткі соль — Адзінка й ноль.
I вось у вае
Вядзьмачы раз на раз’ ФАЎСТ
Яна лухту ці не з гарачкі пора! МЕФІСТОФЕЛЬ
Цярпі, цярпі, убачыш скора,— Лухты ў свяшчэннай кнізе — мора: Там супярэчлівыя сказы Разумнаму і дурню скруцяць вязы. Сядзі над імі, галаву дуры.
Прыёмчык гэты — новы і стары: На свеце нам даўно не прывыкаць Праз тры й адзін, адзін і тры Хлусню за праўду выдаваць.— Так і было, і гэтак будзе, Абдурваюць, бадай што, ўсіх, Бо, словы ўчуўшы, вераць людзі, Што нейкі сэнс начуе ў іх.
ВЕДЗЬМА (чытае далей)
Адным было
Навук святло
Бясконцай таямніцай. А хто дурны, Таму яны
Гатовы ўраз адкрыцца.
ФАЎСТ
Вярзе пустое так заўзята, Аж галава трашчыць, гудзе, Як быццам бы язык вар’ята Пляце, што ў галаву ўзбрыдзе!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну, годзе, мудрая Сівіла!
Налі пітва, каб кроў жывіла — Яно не ў шкоду. Мой таварыш Прайшоў агонь, ваду і трубы I вып’е, не скрывіўшы губы, Усё, што ты яму заварыш.
Ведзьма з рознымі цырымоніямі налівае ў кубак пітво; калі Фаўст падносіць яго да еуснаў, успыхвае полымя.
Да дна! Каб кубак стаў пусты! — Жадаю радасці набрацца.
Калі ўжо з чортам ты на «ты», Няма чаго агню баяцца.
Ведзьма размыкае кола.
Фаўст выходзіць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Цяпер хадзем. Дарога нас чакае. ВЕДЗЬМА
Хай эліксір вам шчысціць дні! МЕФІСТОФЕЛЬ (ведзьме)
Калі патрэба выпадзе якая,.
Ты мне на шабасе шапні!
ВЕДЗЬМА
А вось замова. Паўтарай яе —
Яна напітку моцы дадае.
МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
Хадзем хутчэй, каб цела
Сагрэлася і прапацела,
Тады падымецца жыццёвы тон, Адчуеш млосць і шал кахання, Табе параніць сэрца Купідон, Я ж здзейсню кожнае тваё жаданне. ФАЎСТ
Дай люстра, гляну ёй у вочы,
О, дзе яна, душы царыца?
МЕФІСТОФЕЛЬ
На пекны твар, на твар жаночы
Ты скора зможаш надзівіцца. (Ціха, убок.) Чакай, праз сілу нашага пітва
У бабе ўбачыш ты багіню хараства.
ВУЛІЦА
Ф а ў с т малады. Праходзіць. Ма р г арыт а..
ФАЎСТ
Хачу красуню папрасіць
Паненцы праважатым быць.
МАРГАРЫТА
Красунь, паненак тут няма —
Дайду дадому і сама.
(Вырываецца і выходзіць.)
ФАЎСТ
Дальбог, такая прыгажосць
Наўрад ці дзе на свеце ёсць!
3 прывабнай строгасцю — хаця Дзяўчо, амаль яшчэ дзіця.
0, як мне вобраз гэты люб!
Румянец шчочак, чырвань губ, Бляск гэтых вочак з-пад павек Мне не забыць ужо вавек!
Адно ўжо тое вельмі міла, Як лёгка мой наскок адбіла.
Уваходзіць Мефістофель.
Глядзі, каб дзеўку мне дастаў!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Якую?
ФАЎСТ
Ёй я дарогу заступаў. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ах вось! У пробашча яна была
I ачышчалася ад зла,
Грахі яму нявінная насіла.
Падгледзеў я — ля спавядальнай будкі
Стаяла, як анёл чысцюткі —
А гэтакіх мая не пераможа сіла, ФАЎСТ
За чатырнаццаць ёй пераваліла. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты — як распуснік пошлы, гадкі, Што хціва кветачкі кахання рве, Якому толькі ў галаве — Залёты і нявінныя дзяўчаткі.
Ці не -завельмі ты, мой пане, спрытны? ФАЎСТ
Дарма' Пакінь, магістр амбітны, Свае маралі, трапныя здагадкі — Абрыдлі мне яны. Без лішніх слоў: Калі я гэтай ноччу зноў Дзяўчыну мілую не ўбачу, Лічы — ў табе партнёра тпачу!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He ўсё ж наскокам, дарагі! —
Патрэбен тыдзень мне, дрўгі, Каб я аказію мець мог.
ФАЎСТ
Мне б толькі вольных сем гадзін, Дык і без чорта, сам, адзін Я б спакусіў і перамог.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ого! Цяпер я слухаю француза!
Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе! —Але ж які той смак у асалодзе, Калі табе падорана спакуса!
Круці, фліртуй, шукай зацішак, А там, як дойдзе да пары, Ты, як герой замежных кніжак, Сам на цугундар лялечку бяры.
ФАЎСТ
Мой апетыт здаволіцца малым. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты рызыкант, мой пане, а між тым, Скажу без смеху, да дзяўчыны Пад’ехаць хітра мы павінны, Бо штурмаваць паненку ў лоб Пустою дурасцю было б.
ФАЎСТ
Вядзі мяне ў яе святліцу
Або дастань на памяць паясок, Хусцінку, стужку, завушніцу, Падвязку з ножкі, матузок.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Каб даказаць, як спачуваю Твайму вялікаму адчаю, Гатовы сёння ж я з табой Прабрацца да яе ў пакой.
ФАЎСТ
Убачу? Авалодаю?
МЕФІСТОФЕЛЬ
He, не! Ў адведкі Красуня пойдзе да суседкі, А ты чакай пакуль, сядзі рахмана I мар пра ўцехі вашага рамана.
ФАЎСТ
Дык пойдзем!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He, пакуль што рана!
ФАЎСТ
Рых^уй дарунак з лёгкае рукі.
(Выходзіць.)
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ужо дарыць? Ай маладзён’
Але — ці не пара наведаць тайнікі, Ці не пара дастаць і скарб які, Каб поспех быў адразу нам відзён. (Выходзіць.)
ВЕЧАР
Невялікі ўтульны пакой.
Маргарыта заплятае і падвязвае косы.
МАРГАРЫТА
Як бы хацелася мне знаць, Хто ён такі, той дзіўны пан? Рухавы, статны і, відаць, He з простых родам, а з дваран. Я ўмомант гэта зразумела,— Трымаўся так дастойна, смела. (Выходзіць.)
Мефістофель. Ф а ў с т.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Заходзьце ціха, асцярожна.
ФАЎСТ (памаўчаўшы)
Мне аднаму пабыць тут можна? МЕФІСТОФЕЛЬ (агледзеўшы пакой)
Такі парадачак не ў кожнай! (Выходзіць.)
ФАЎСТ (азіраючыся)
Вячэрні морак, змрок салодкі, Акрый, акрый святыню гэту! Закуй мне розум у калодкі.
Пазбаў усіх уцехаў свету — Пакінь мне толькі крылы волі, Дай мне спазнаць пакуты й болі! Які спакой, якая ціша,— Ва ўсім парадак і дагляд!
Дастаткам тут і ўбогасць дыша — Утульнасць у каморцы, лад. (Смела садзіцца ў скураное крэсла каля ложка.)
Прымі ж мяне! Як і другіх прымала На трон бацькоўскі з радасцю, з журбой! Як часта дзетвары гарэзны рой Сваволіў колісь тут, бывала!
Дзядулю тут каляднаю парой За шчодрыя дары дзяўчына цалавала. Я знаю, мілая, душой спрыяла Ты гэтаму парадку; не дакор Матулін тут кіруе, не прымусам Ты засцілаеш стол абрусам, Ты прыцярушваеш пясочкам жоўтым двор 3 руплівасцю сапраўднай гаспадыні! 0 мілая рука! Рука багіні!
Ты здольная у хатцы цеснай Зрабіць сапраўдны рай нябесны’ А тут?
(Падымае палог ложка.)