• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Што нават хараства шчадроты Тупая крытыка звядзе, Натхнення творчага палёты Ў жыццёвай зглумяцца брыдзе. А прыйдзе ноч — туга адна: Уцехі не прыносяць мары;
    Калі ж засну, аж да відна Душу вымаюць мне кашмары. I нават бог душы мае Мой свет унутраны бунтуе, Ад паняверкі не ратуе I волі сэрцу не дае.
    Абрыдла ўсё: жыццё і праца — Пара ўжо ў вырай мне збірацца. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я ў справах смерці вам не радца. ФАЎСТ
    Шчаслівы той, каму ў зіхценні славы Акрые скроні лаўр крывавы, Хто з перамогаю закончыць бой Альбо ў любові скон прымае свой! Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся, Я не памёр і не спыніў пакуты.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Але, здаецца ж, нехта не рашыўся Прыняць смяротнае атруты.
    ФАЎСТ
    А ты шпіён, чужыя любіш тайны МЕФІСТОФЕЛЬ
    Хоць не ўсёведны я, але цікаўны. ФАЎСТ
    Калі жуду ліхой хвіліны Царкоўны звон з душы адвёў, Mae пачуцці і ўспаміны Міраж падсунулі мне зноў. Кляну я ўсё, што спакушае, Душой кіруючы пахілай, Што светлы розум заглушае Прывабнаю, падманнай сілай; Кляну сляпую нашу пыху, Якой сябе дарэмна губім, Амбіцыю, якую любім, 3 якой жывём без зроку й слыху. Праклён таму, што цешыць снамі,
    Што песціць мару аб узлёце, Праклён таму, што разам з намі,— Сям’і, маёмасці, рабоце!
    Пракляты будзь і ты, Мамон, Што сэрцы нам забрудзіў сажай, За тое, што распусце нашай Падушкі падкладаў спаксн!
    Праклён гаючым сокам гронаў, Праклён любоўнаму ўтрапенню, Надзеі, веры — сто праклёнаў I больш за ўсё — майму цярпенню! ХОР ДУХАЎ (нябачна)
    О гора!О гора! Ты знішчыў яго, Разбурыў яго — Прыгожы, прыемны, Свой свет патаемны. Паўбог, ты яго Праклёнам паверг. Мы хочам
    Узнесці руіны наверх! Мы плачам.
    Наймагутнейшы 3 мужных сыноў, Найцудоўнейшы,— Зладзь яго зноў!
    Новы свет узвядзі У сэрцы сваім!
    Ідзі
    Новым шляхам па ім!
    Уваскрэсні
    У лепшым жыцці, Мы новаю песняй Паможам ісці.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Малая малеча, А клёку паўнеча! — Чуеш, завуць да прыгоды, Радасці і асалоды.
    3 гэтай нары, Дзе чэзнуць сокі, Выйдзі, стары, У свет шырокі.
    Даволі няньчыцца з сваёй журбою,
    Што каршуном твае вантробы рве; Адкрыта ўсё перад табою, Цябе Наступнае заве, Табе цяпер з быдлячым збродам, Што называецца народам, Дзяліць няма чаго зусім!
    Я не герой, не стану ім,
    Але ж, калі на тое будзе згода
    I выйдзеіп ты з каморы шэрай, Служыць пачну я праўдай, верай, Парадай добрай пасабляць, Варожы націск паслабляць, Плаціць табе за згоду поўнай мерай. ФАЎСТ
    А чым жа я сплачу табе?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дарэмны клопат, пачакаю.
    ФАЎСТ
    Карыслівасць чарцей я добра знаю — He зробіць ласкі мне ваш брат.
    Якая ўмова? Балазе, Даверыцца гатовы я слузе, Які нікому не наробіць страт.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Хачу быць т у т табе слугою,
    Тваіх загадаў слухацца заўжды,
    Калі ж мы т а м спаткаемся з табою — Дык там паслужыш мне ўжо ты.
    ФАЎСТ
    ІПто будзе там, мне клопаты малыя.
    Калі жыццё зруйнуецца, тады я Перасялюся ў новы свет.
    Тым часам мне зямля падорыць радасць, А сонца абагрэе старасць;
    Калі ж Яна на мой натрапіць след, Ей і ўручу сябе і запавет.
    Навошта ведаць, кім я стану,
    Ці ёсць каханне там, ці залячу там рану, Нашто мне знаць, цікаўны госць, Ці ёсць там верх і ніз ці ёсць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Калі ты з рызыкай такой, Дык дай распіску — і за мной!
    Я пакажу табе такія рэчы, Якіх не ўявіць розум чалавечы. ФАЎСТ
    Чым можаш, чорт, мне быць карысны? Хіба ж такім, як ты, памысньг Узлёт і веліч нашых спраў?
    Ты можаш даць пітва і страў Ці золата мяшок вялізны, Якое з рук плыве, бы ртуць, Гульню, ў якой не выйграюць, I дзеўку, што цалуе ўсмак, Вачыма даючы суседу знак, Мішурнай славы па шынках, Імгненнай, нібы метэор, Ці плод, які згніе ў руках, Ці дрэва, што мяняе ўбор На дзень па дзесяць раз.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    He страшны мне такі заказ,
    Дзе толькі мой патрэбен спрыт, Але, мой прыяцель, надыдзе час — I разгарыцца апетыт.
    ФАЎСТ
    Калі мяне знясіліць гэта ноша, Хай будзе смерць — апошняя раскоша. Калі ты зможаш,— дагаджай
    I падмані сгіакусай прагную вантробу: Тады ў хвіліну шчасця поўнага няхай Апошні раз дыхну, спатоліўшы жадобу. Іду ў заклад.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Давай!
    ФАУСТ
    Прашу!
    Калі імгненню я скажу: «Цудоўнае, спыніся! — панясу 3 сабой у вечнасць я тваю красу!» Хай гэта будзе мой апошні кліч! Тады я твой! Закуй у кайданы! I пад хаўтурныя званы Пі сатанінскі магарыч, Са службы звольнены ў мяне.
    Апошні раз гадзіннік мой праб’е I спыніць пошукі мае.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Падумай лепш, бо чорт не абміне
    Умовы нагадаць твае.
    ФАЎСТ
    Рабі сваё, а мне ўжо не да жарту, Бо вераломствам я не ўмею жыць. Калі на рост не выстарчыць мне гарту,— Тады і чорту я гатоў служыць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ад сёння я, мой любы эскулап, На ўсіх тваіх гулянках верны раб. Але для пэўнасці слугі Скрамзоль пісульку, дарагі.
    ФАЎСТ
    Педант! Яму кляніся на паперы, А слову гонару — ніякай веры!
    Між тым цыдулкі мне —• не ўказ, Калі я сам ахвотна лезу ў нерат. Жыццё цячэ сабе наперад, Дык, можа, сплыў даўно распісак час? I, можа, слова — дурасці прыкмета? Фармальнасцю здаецца мне ўсё гэта.
    Шчаслівы той, хто мае ў вернасці апору, Каму не боязна з ахвяр пачаць: Людзей палохае не вынік дагавору,— Палохаюць пергамент і пячаць.
    3 пяра зляцеўшы, слова памірае, Яно — як плоць бяздушная, нямая, А сілу толькі воск ці скура мае.
    Кажы, злы дух, піто ты хацеў бы мець? — Паперу, мармур, скуру, медзь?
    Я грыфелем і долатам пісаць умею
    I права выбару табе даю.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Як можаш ты такую ахінею
    У балбатню ўплятаць сваю?
    Любы шматок паперы адарві
    I падпішыся кропелькай крыві.
    ФАЎСТ
    Ну, добра, пане чорт, уважу Цялячую датклівасць вашу. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Кроў — гэта ж адмысловы сок.
    ФАЎСТ
    За пакт не бойся, ім я даражу, Майго жыцця ён вынік, слушны крок, I я не каюся, што прадаю душу. Дарма паказваў нораў я амбітны, Бо ўсё адно з жыцця нічога я не ўзяў. Абразіў Дух мяне, не выслухаў малітвы I не адкрыў сакрэт прыродных з’яў. Разладжаны строй думак і разбіты, I я навукамі па горла сыты.
    Цяпер абраў я іншы шлях жыццёвы: Я свой запал суцішваць буду, Да чараў сквапны і гатовы Таемнаму аддацца цуду.
    Дык рынуся ж у вір падзей, прыгод, У вір жыцця, ва ўспененыя часу воды, Няхай і боль, і радасці турбот, Няхай удачы і нягоды Плывуць бурліваю ракою!
    Шукальніку — няма спакою!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    He буду абмяжоўваць вашых мэт, Ласуйцеся чым хочаце ў ахвоту, Лавіце момант асалоды з лёту, Бярыце ўсё, што пасылае свет,— He трэба толькі быць разявай.
    ФАЎСТ
    He мне здавольвацца імгненнай славай, Я не жадаю танных асалод.
    Нянавісці хачу, пакутлівых згрызот. Я не замкну сваіх грудзей для болю, Што гадавалі прагу да пазнання, I перажыць сабе дазволю Ўсе нечаканасці наканавання, I чалавецтва змеру ўласным духам, Аддаўшыся і радасцям яго і скрухам, Зліюся з ім, спазнаю сутнасць ладу I разам з ім пайду да заняпаду.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я гэты харч ем, чалавеча мілы, Тысячагоддзямі — дай веры мне: Ніхто яшчэ з калыскі да магілы Той хлеб ацеслівы не пракаўтне. Суцэльнасць тая, што цябе чаруе,—
    Уласнасць бога аднаго.
    У вечным бляску ён адзін кіруе, Нам — вечны змрок дастаўся ад яго, А вам — без вечнасці дзень з ноччу. ФАЎСТ
    I ўсё ж ад мэты я сваёй не збочу! МЕФІСТОФЕЛЬ
    А што ж, я вам ахвотна веру, Хоць страх турбуе ўсё адно: Жыццё кароткае не ў меру, Мастацтву ж краю не відно — Пара вам гэта знаць даўно. Такія мары толькі для паэтаў. Няхай пясняр лунае як найвышай I значнасць слынных запаветаў На вашым гордым чэрапе запіша: Адвагу львоў, Імпэт і грацыю аленя, Іспанца агнявую кроў
    I скандынаўскую настойлівасць імкнення. Няхай дабро з падступніцтвам ён звяжа, Хай таямніцы вам пакажа, Як згодна з планам трэба жыць — Каго кахаць, а з кім дружыць.
    Каб я такога рызыканта знаў, Яго б я Мікракосмам зваў. ФАЎСТ
    Тады хто ж я, калі карона Маіх жаданняў і надзей На галаву маю ўпадзе Па ласцы спрытнага патрона? МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ты быў і будзеш сам сабою.
    Хай ты вясёлы, хай ты хмурны, Надзень парык, абуй катурны — Усё адно ты будзеш сам сабою. ФАЎСТ
    Людскога духу скарбы я збіраў дарма, Стараўся марна імі ўсцешыць сэрца — Імпэту новага ў душы няма, I сіла свежая ў грудзях не б’ецца: He ўзнёсся розумам вышэй, Hi да бясконцасці бліжэй.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Але ж не бачыце вы ў рэчы Сапраўднай вартасці яе. А трэба розумам далегчы — I ўжо яна карысць дае.
    Ты маеш ногі, рукі, зад, Жыві, паплёўваючы ўгору, I карыстайся ўсім падрад, Сабе не робячы дакору.
    Тры пары жарабцоў запрог — Іх сілай ці ж не я ўладаю? Два тузіны здаровых ног Замест сваіх уласных маю.
    Глядзі на рэчы весялей! Развагі прэч! За мной смялей! Скажу табе: разумнікі ўсе вашы — Як тое быдла; ўлева-ўправа
    Злы дух іх водзіць на стаптанай пашы, Хоць навакола свежая атава.
    ФАЎСТ
    3 чаго ж пачаць мне? МЕФІСТОФЕЛЬ
    Свет багаты.
    Хадзем, пакінь свае пенаты: He бачу сэнсу ў тым, каб ты Капаўся ў сметніку лухты. Сусед пузаты ў вашым кабінеце Няхай вучонае зграбае смецце Ў парожнія галовы блазнюкоў. Адзін такі ў размовах споры — Таўчэцца, чую, тут у калідоры. ФАЎСТ
    Я да сустрэчы гэтай не гатоў. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Чакаў так доўга ён. Хлапца Шкада пакінуць без слаўца. Ану, давай сваю мне шапку і хламіду, Адзенуся — і за цябе я выйду. (Пераапранаецца.)
    Цяпер майму даверся спрыту! Спектакль наладзіць — мне не праца! Займу яго, а ты ідзі збірацца.
    Ф а ў с т выходзіць.
    (Мефістофель у адзенні Фаўста.) Глумі навукі, веды — толькі ў іх Праклятыя вытокі сіл людскіх. Дух адмаўлення, тлену і хлусні, 3 дарогі розуму ахвяру адкасні Прынадамі зласлівасці і здрады. Сюды да Фаўста лёсам я пасланы; Малым уцехам ён не рады, Удалячынь імкне, як апантаны. Што ж, пагружу цябе ў жыцця глыбіні, У свет мізэрны, пошлы, ніклы, Каб, ненажэрны, пазбіваў ты іклы, Каб плыў, ныраў і захлынаўся ў плыні, Каб ты, дзівак несамавіты, Уяўнай ежаю быў сыты;
    Каб, як апошняй літасці, благаў Збавіцельніцу-смерць і не канаў. Ты, Фаўсце, чалавек зусім прапашчы — Ці тут канец табе, ці ў чорта ў пашчы.
    Уваходзіць в у ч а н ь.
    ВУЧАНЬ
    Прабачце, што прыходжу рана 3 павагай шчыраю да пана, Турбуючы для кансультацый Асобу, вартую авацый.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я вашай ветлівасці рад, Такіх, як вы, у нас няшмат. Ці выпадала вам вучыцца?
    ВУЧАНЬ
    0, я хачу да вас прасіцца.
    3 сабою я прынёс здалёк Натхненне, розум, кашалёк;
    Бацькі мне дома не давалі волі — Хачу вучыцца ў вашай школе.
    МЕФІСТОФЁЛЬ