Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
Да Манта выбраўся...— Манта — дачка Цірэзія, фіванскага вешчуна (у Гётэ — дачка Эскулапа, бога лячэння).
Стар. 247. 3 Эладай білася тут рымская дзяржава.— Маецца на ўвазе бітва пры Піндзе, дзе рымскі консул Люцый Эмілій Паўлюс разграміў войска македонскага цара Персея (168 да н. э.).— Адсюль далейшае — 1 рымлянін цара абуў у путы.
Каля вытокаў Пенея
Стар. 249. Сейсмас — увасабленне землетрасенняў.
Стар. 250. 7 Пеліён-гару і Осу/3 падземных вызваліў кайданаў.— Пеліён і Оса — горы ў Фесаліі.
Стар. 251—252. Пігмеі і дактылі — казачныя плямёны карлікаў, якія варагавалі з жураўлямі.
Стар. 253. Івікавы жураўлі.— Івік — грэчаскі паэт, забіты грабежнікамі па дарозе на істмейскія гульні; жураўлі, якія бачылі злачынетва, выдалі забойцаў.
Стар. 254. Эмпуза — міфічная аднаногая пачвара, спадарожніца багіні Гекаты, магла пераўвасабляцца.
Стар. 258. Анаксагор (500—428 да н. э.) і Фалес (640—545 да н. э.) — грэчаскія філосафы. У іх спрэчцы пра паходжанне зямлі адлюстраваны сучасныя Гётэ напрамкі ў геалагічнай навуцы: барацьба нептуністаў і вулканістаў (плутаністаў). Першыя лічылі, што горныя пароды ўзніклі як вадзяныя асадкі, другія — што пароды створаны дзеяннем «унутранага агню».
Стар. 259. ...Вечная, натхнёная./Трохвобразная, трохімённая —ІДыяна, Лўна і Геката...— Багіня Месяца, якая паказваецца ў трох абліччах, як маладзік, поўня і ветах. Багіня мела і тры імені ў залежнасці ад таго, дзе яна з’яўлялася. Геката-. на зямлі — Дыяна (Артэміда), пад зямлёй —Празерпіна (Персефона), на небе — Селена (Луна).
Стар. 261. Фаркіяды — тры дочкі марскога бога Форкіса (Форка, Морака) і Кетэ (бяздовж', На траіх яны мелі адно вока і адзін зуб. Сімвалізавалі старасць і брыдоту.
Багіням One і Рэі біў чалом.— One (Опа) — міфічная рымская багіня пасеваў і ўрадлівасці.
Скалістыя затокі Эгейскага мора
Стар. 264. Трытоны — міфічныя марскія істоты з чалавечым торсам і хвастом дэльфіна, абаронцы мараходаў.
Гуртом паплылі]Яны ў Самафракію...!Да добрых кабіраў.— Самафракія — востраў у Эгейскім моры, кабіры (яўр. «кабірым» — магутныя) — таямнічыя боствы, культ якіх быў на востране Самафракія.
Стар. 265. Нерэй, — бог Эгейскага мора; нерэіды — яго дочкі, марскія німфы.
Стар. 266. Там першая красуня Галатэя.— Галатэя — дачка Нерэя, саперніца Афрадзіты. Кіпрыда — Афрадзіта (Венеса), Пафос — горад на Кіпры, дзе быў храм Афрадзіты.
Стар. 267. Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя.— Пратэй — сын Акіяна і Фетыды, мудры марскі старац, які мог пераўтварацца.
Кабірам шчыт Хілоны.— Хілона — німфа, была ператзорана Гермесам у чарапаху.
Стар. 268. 3 намі трое, а чацвёрты...ІСяліёра ўсіх было.— Іранічны намёк на розныя «звесткі» пра колькасць кабіраў — у працах даследчыкаў міфаў.
Стар. 271. Трайною духі йдуць хадою.— Маюцца на ўвазе Гамункул, Фалес і Пратэй.
Тэльхіны (радоскія)— марскія дэманы, што выйшлі з мора на востраў Радос; у Гётэ яны абаронцы Галатэі.
Стар. 273, Псілы. і Марсы — міфічныя заклінальнікі змеяў, лівійскі народ (псілы), марсы — італійскі народ, ведалі лекавйя расліны. Тут — абаронцы Галатэі.
Hi льва, ні паў месяца больш не баіцца,/...ні нават арла.— Арол — гербавы знак рымскай дзяржавы, крылаты леў — герб Венецыі, крыж — эмблема рыцараў-крыжакоў, паўмесяц — эмблем: мусульман, герб Атаманскай імперыі. Маецца на ўвазе паслядоўнае панаванне на Эгейскім моры Рыма, Венецыі, крыжакоў і Турцыі.
АКТ ТРЭЦІ
Пачаты ў 1800—1801 гг., закончаны ў 1827 г.
Перад палацам Менелая ў Спарце
Стар. 278. Што ў родны край яе прынесла з Фрыгіі.І...I ўкрадзена была фрыгійскім злоснікам.— Фрыгія —• старажытная дзяржава ў Малой Азіі, сталіца яе Троя (Іліён); Пасейдон — бог мора, Эўр — усходні вецер, Тындарэй — цар Спарты, муж Леды — маці Алены, Клітэмнестра — дачка Тындарэя, Цытэры храм — паводле легенды, Алека была выкрадзена Парысам (фрыгійскім злоснікам), калі яна прыйшла ў храм Цытэры паглядзець на Парыса.
Стар.. 279. Калі ж у завадзях Эўрота ціхага.— Эўрот — рака ў Спарце (Лаконіі). Сталіца дзяржавы — Спарта (Лакедэмон).
Стар. 282. Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом...— Сты-
гійцы — міфічныя боствы падземнай ракі Стыкс, варожыя людзям.
Стар. 284. Пэўна, пачвара, з кодлішча граяў.— Граі і Гаргоны — дочкі Форка, бога цемры.
Стар. 285. Пакуль не праглыне іх цемра Оркава..— Орк (Оркус) — бог падземнага свету.
Як дзікія менады.— Менады — вакханкі, жрыцы Вакха.
Стар 286. Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак? — Эрэб — самая страшная частка падземнага царства.
Скажы пра Сцылу... — Сцыла — марская пачвара, якая брахала ла-сабачы.
А ты якраз з Цірэзіем кахалася б! — Цірэзій — сляпы вяшчун, персанаж з «Адысеі».
Табе за ўнучку ліамка Арыёнава.— Арыён — адзін з самых старых гігантаў.
Цябе ж кармілі гарпіі.— Гарпіі — міфічныя крылатыя страшыдлы.
Стар. 287. Тэзея ты прынадзіла.— Тэзей — афінскі цар.
Стар. 288. Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын.— Патрокл — сябар Ахілеса.
Цябе ж і ў Троі і Егіпце бачылі.— Паводле пазнейшай легенды, Парыс прывёз у Трою толькі цень Алены, а сама яна тым часам жыла ў Егіпце.
Стар. 293. На поўначы ад Спарты — Тайгет велічны.— Тайгет — горны хрыбет у Лаконіі.
Стар. 294. Знак Аяксавы.— На шчыце Аякса, сябра Ахіла, героя траянскай вайны, быў паказаны дракон.
Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі.— Міфічныя правадыры войска аргавян, героі паходу супраць Фіваў.
Хіба забыла ты, як Дэіфоба ён... (Дэйфабус) — брат Парыса, сын траянскага цара Прыама. Паводле легенды, пасля смерці Парыса ён ажаніўся з Аленай. Загінуў пакутніцкай смерцю ад рукі Менелая..
Двор з а мк a
Стар. 297. О, дзе ты, Піфаніса...— Піфаніса (Шфія) — імя дэльфійскай вяшчункі.
Стар. 300. Я ў першым твары нарабіла ліха.„І..Л ў чацвёртым.—• Паводле міфаў, Алена мела некалькі жыццяў: у першым жыцці (твары) яна была жонкай Менелая, у другім — была адначасова ў Троі і ў Егіпце, у трэцім — выйшла замуж пасля смерці за Ахіла, цяпер яна ў чацвёртым — вярнулася з Аіда.
Стар. 306. Нам дапамсг скарыць Пілос.— Пілос — горад у Месеніі.
Карынфа берагі.../Дару нарману Аргаліду.— Фаўст звяртаецца да германцаў, французаў (франк), саксаў (англічан) і нарманаў; у феадальных княствах, заснаваных у Грэцыі крыжакамі, рыцарскія маёнткі былі падзелены паміж прадстаўнікамі пералічаных народаў.
Стар. 308. Калі ў чароце на Эўроце,/Як лебядзёўна, ў свет пайшла.— Паводле аднаго з міфаў, Алена выйшла з яйка, аплодненага лебедзем-Зеўсам.
Сцэна зусім мяняецца
Стар. 312. Песняў Махі пра сына.— Маха (Мая) — міфічная грэчаская плеяда, німфа гор, маці Гермеса.
Стар. 314. Эўфарыён — сын Фаўста і Аледы (паводле міфа — Алены і Ахіла). Рысы Эўфарыёна навеяны асобай Байрана, які загінуў, прымаючы ўдзел у вызваленчай вайне грэчаскага народа.
Стар. 317. Я ў Пелопса стаю.— Пелопс — паводле грэчаскай міфалогіі, унук Зеўса і ўладар Пелапанеса.
Стар. 322. На палях асфадэльных.— Паводле грэчаскага міфа, шырокі луг у падземным царстве, на якім расце падобная на лілею кветка асфадэліі, сімвал неўрадлівай зямлі.
Стар. 324. Следам хеўра казланогіх і... Сіленій.— Сіленій — настаўнік Вакха, бога віна; меў асла, які сваім крыкам палохаў нават і веліканаў.
АКТ ЧАТВЁРТЫ
Напісана ў 1830—1831 гг.
Н а г о р ’ е
Стар. 326. Юнона — рымскае імя багіні Геры.
Стар. 327. Адкрыў апостал Павел для людзей.— Пасланне св. Паўла да эфесянаў, 6, 12: «Во наша змаганне не супраць крыві і плоці, а супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць светаўпраўцаў цэлага свету цемры, супраць духаў злосці паднябесных».
Стар. 328. «Зямныя царствы ўсе і веліч іх».— Цытата з Евангелля паводле Мацвея, дзе расказваецца, як д’ябал спакушаў Хрыста.
Стар. 330. Брыда! Тыран Сарданапал! — Сарданапал — легендарны асірыйскі цар Ашурбаніпал (668—626 да н. л.), які любіў раскошу.
Стар. 334. Як Пітэр Сквенц, я сёння склікаў...— Пітэр Сквенц — персанаж з шэкспіраўскага «Сна ў летнюю ноч».
Уваходзяць Трое Дужых.— Вобразы Трох Дужых запазычаны з біблейскай «Другой кнігі царстваў», дзе называюцца героі войска Давіда (Кн. царстваў, 11, 23, 8).
Прадгор’е
Стар. 338. Твой прыяцель — нурсійскі некрамант.— Нурсійскі некрамант — прыдуманы Гётэ персанаж. Некрамант — варажбіт, які выклікае душы мёртвых і выпытвае ад іх усё, што хоча ведаць. Нурсія — горад у Сярэдняй Італіі.
АКТ ПЯТЫ
Некаторыя сцэны былі напісаны ў 1798—1800 гг. Канчатковая рэдакцыя — у 1830 г.
П а л а ц
Стар. 363. Меў добры сад і Навуфей,— У бібліі расказваецца пра тое, як Самарыйскі цар Ахаў пры ўдзеле сваёй жонкі Іезавелі адабраў вінаграднік у Навуфея, які адмовіўся прадаць яго.
Вялікі двор перад палацам
Стар. 369. Лемуры — замагільныя здані, якія, паводле павер’яў, блукаюць каля магіл.
Пакладзіны ў труну
Стар. 374. Крылатая Псіхея — увасабленне душы ў грэкарымскіх міфах.
Г о р н ы я цяснікы, лес, скалы, пустка
Стар. 379—380. Pater Ecstaticus (лац).— айцец экзальтаваны, Pater Profundus (лац.) — айцец паглыблены, Pater Seraph,cus (лец.) — айпец анёлападобны. Гётэ дае замест імёнаў святых пустэ.’іькікаў-анахарэтаў толькі іх тытулы: пустэльнікі ў творы з’яўляюцца толькі каментарыем да думкі аўтара ■— прасвятленне праз чыстую любоў.
Стар. 383. Doctor Marianus (лац.) — «марыінскі доктар», аскет, заглыблены ў сузіранне дзевы Марыі.
Стар. 384. Mater Gloriosa (лац.) — божая маці ў ззянні нябеснай злавы.
Magna Peccatrix (лац.) — вялікая грэшніца Марыя Магдаліна.
Стар. 385. Mutter Samaritana (лац.) — самарыцянка, якая Hanada Хрыста каля калодзежа.
Maria Aegyptiaca (Acta Sanctorum) (лац.) — Марыя Егіпецкая («Жыція святых») — блудніца, якая раскаялаея пасля таго, як нябачная рука засланіла ёй дарогу ў храм; рэшту жыцця пражыла ў пустыні ў малітвах і пастах.
Una Poenitentium (лац.) — адна з пакаяні-іых грэшніц, якая раней называлаея Грэтхен.
Стар. 386. Chorus Mysticus (лац.) — містычны хар.
Вечна-ЖаночаеІНас прызаве! — Вечна-Жаночае — сімвал нараджэння і смерці, пачатак, які абнаўляе людзей і перадае з роду ў род найлепшыя парыванні людзей.
Finis (лац.) — какец.
ЗМЕСТ
Прысвячэнне 13
Пралог у тэатры 15
Пралог на небе 21
ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
Ноч 27
Каля брамы 39
Кабінет 49
Кабінет 59
Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу 74
Кухня ведзьмы 84
Вуліца 93
Вечар 95
На шпацыры 100