• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Ты ж зведаў без уплываў нічыіх «Зямныя царствы ўсе і веліч іх». (Матв., 4, 8.)
    Так, ты з няўрымслівых! Урваўпіы дробку. He мог на пошуках пастазіць кропку.
    ФАУСТ
    Я маю мэту! А якую, Сам адгадай!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Што ж, паспрабую.
    Каб мог сабой ты ганарыцца, Табе спатрэбіцца сталіца: Крывыя вулічкі, бажніца, Дамы, пастаўленыя густа, Базар — цыбуля і капуста — I яткі — там мясныя тушы, Гудзенне мух, аж глухнуць вушы,— У гэтым тлуме дзень пры дні Смуроду шмат і штурхатні.
    Далей — багатыя кварталы: Палацы пышныя, парталы, Шырс-кія бульвары, храмы. А дальш ад гарадское брамы, Там, дзе ўзвышаецца сцяяа,— Прадмесцяў людных гамана... Замілавана будзеш ты Глядзець на брычкі і карэты, На люд, які сюды-туды Снуе па вуліцах без мэты. А варта там табе з’явіцца, Няхай сабе гады ў рады, I будуць тысячы дзізіцца Пачціва на цябе тады.
    ФАУСТ
    Як можна думаць так, нў што ты! Хто вам аддзячыць за турботы? Народ вучы, кармі, а ён гатоў Табе замест узнагарсды Пладзіць зацятых бунтароў.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Пасля б ты замак да нябёс У маляўнічым месцы ўзнёс, Каб удыхаць там водар свежы I сузіраць зямлі бязмежжы. I гзты лес, і гэты гай Ператварыў бы ў божы рай. Зрабіў бы ставы, вадаспады,
    Газоны, сцежкі і каскады I тысячы другіх драбніц — Альтаначкі для маладзіц, Каб бавіцца бясконцым часам У халадочку не сам-насам, Самазабыўна і карысна.
    Я «маладзіц» сказаў наўмысна — Яны, красуні, паяліку, Болып ідэальныя у множным ліку. ФАУСТ
    Брыда! Тыран Сарданапал! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ці адгадаў твой ідэал?
    Яшчэ хай сонца, зоры, месяц
    Твае імкненні болып падкрэсляць. ФАУСТ
    О не! Падмесячны абшар I так дае прастор для мар. Яшчэ і тут цябе й зямлю Я смелым подзвігам здзіўлю! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ого! Ён хоча славы, ўлады, Пабыўшы ў гераінь Элады! ФАЎСТ
    Улада трэба мне й магутнасць.
    He ў славе — ў дзейнасці ўся сутнасць!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ці будуць подзвіг твой паэты
    Перад нашчадкамі хваліць,
    Каб глупствам глупства распаліць? ФАУСТ
    Людскія думкі не апеты!
    Ці можаш ты, прайдоха, знаць, Кім чалавек хацеў бы стаць?
    Ты скептык без жыццёвай глебы — He зразумець табе людзей патрэбы! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Хоць не даеш ты чорту веры, Дьі ўсё ж адкрый свае намеры. ФАЎСТ
    Міжвольна ў мора позірк мой імклівы Прыцягваюць бясконцыя прылівы: Яно ўздымаецца, расце ў памерах I ўпарта сунецца, плыве на бераг
    I залівае поймы, топіць поле.
    Мне стала крыўдна. Гэта самаволле Сляпой стыхіі мой свабодны дух Абразіла. А мора дзёрзкі рух Карысным можа стаць для нас: Яно ж на берагі праз пэўны час, Нібыта знаючы і моц сваю, і сілу, Нясе ўсё новыя наплывы ілу.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (ad spectators)
    Ен мне адкрыў быцця адвечны ход! — Я гэта ведаю сто тысяч год!
    ФАЎСТ (натхнёна)
    I гэтыя спрадвечныя прылівы Нашэсцямі знішчальніцкімі хваль Зняплоджваюць палетак урадлівы I зноў вяртаюцца ў марскую даль. He ўтаймаваная нікім стыхія Без сэнсу моц сваю марнуе, Бязмэтна над абшарамі пануе.
    I вось мой творчы дух, які я Збярог, праз церні ідучы, Заве мяне — утаймаваць, перамагчы.
    Пад сілу дзёрзкі подзвіг мне! Я б мог Дзірван падступны векавых аблог Аберагчы. Управу я знайду на воды — Пагоркі ім працівяцца заўсёды; А я гляджу на гэта ўсё, і планы Раяцца ўжо ў маім мазгу — I адабрапь у мора поймы, ланы Я дзейнасцю працоўнаю змагу, Адгараджу ад мора сушу I злой стыхіі межы звужу.
    Ды тут узважыць трэба кожны крок.
    А ты мне пасабляй, ты ж, д’ябал, даў зарок.
    3 правага боку, з-за публікі, з далечыні, чуюцца барабаны і ваенная музыка.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Як проста ўсё! Ці чуеш крыкі, трубы? ФАЎСТ
    Ах, зноў вайна, і гвалт, і націск грубы! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Вайна ці мір — чаго пазногці грызці,
    Мудрэц павінен ведаць смак карысці. Сачы адно, фартуну не ўпускай.
    Ну, Фаўсце, дзейнічай, давай!
    ФАЎСТ
    На прыгаворкі ты лаўкач — Прасцей, даходлівей тлумач. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дазнаўся я, што добры наш царок У клопат даўся незнарок;
    Калісь яму і прагнай знаці Мы аддалі фальшывыя багацці. 3 вялікай лёгкасцю здабыўшы трон, На свет паквапіўся няўдала ён, Рашыў, што з гэтакай нагоды Ён можа царствам кіраваць I пра палітыку не дбаць, А дбаць адно -— пра асалоды.
    ФАЎСТ
    Як неразумна!
    Бо сама ж улада — Найлепшы слодыч і прынада.
    Шапнуў слаўцо, ці мала гэта — многа, I ўсё табе гатова, быццам з рога.
    I свет дзівуецца, і свет глядзіць, Як, дзе і чым манарху дагадзіць. А лішак, непатрзбная раокоша, Яна ж зглуміць усю магутнасць можа.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Раскошы, лішкаў меў царок нямала.
    А край грызня тым часам раздзірала,— Стары з малым і з братам родны брат Зацята б’юцца ўсе падрад.
    На горад — горад, вёска з вёскай, Парафіянін з цэрквай боскай, 3 дваранствам смерды, голь і чэлядзь Рахункі зводзяць, крыўды дзеляць. Пайшла такая калатня, Што ў ясны дзень не ўбачыш ^ня — Спакою ні хвіліны не было.
    Жыць — значыць бараніцца. Так і йшло.
    ФАЎСТ
    Ішло, кульгала, падала, ўставала, I раптам потырч пляснулася, ўпала.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Становішча ў найлепшы акурат, Бо кожны сам сабе і кум і сват; Падняўся смерд на поўны рост, Гізуе, прэ, задраўшы хвост. Ды ўжо абрыдла многім свара тая. Крычаць: «Дзе ж трон, дзе ты, царкза святая? Спакой і лад у край вярнуць пара!
    Калі замала розуму ў цара, Пасадзім іншага; любоў народа Яму здабудуць мір і згода».
    ФАЎСТ
    Папоўшчына!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    А хто, як не сутаны, Маліцца любяць на трыбух яапханы? Яны найболып пілі і жэрлі, Цяпер, глядзі, з ражном паперлі: I вось правіцель наш набожны Ідзе на бой, на бой апошні.
    ФАЎСТ
    Шкада, ён добры быў і мілы. МЕФІСТОФЕЛЬ
    He траць надзеі да магілы.
    Хадзем і выцягнем за вушы Вялікасць гэтую з калужы. Хто ведае, ці будзе лёс удалы, Калі пашчасціць — вернуцца васалы.
    Яны выходзяць на ўзгор’е і аглядаюць войска ў даліне. Знізу чуецца барабанны бой і ваенная музыка.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Нішто пазіцыя, каб выйграць бой, Няма там толькі нас з табой.
    ФАЎСТ
    Пра перамогу не кажы.
    Ты ж любіш толькі міражы.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ты лепей слёзы страху вытры,— Перамагае той, хто хітры!
    А я ўжо сам сваё ўтрасу. Разбіўшы ворага дашчэнту,
    Ахвотна здасць табе ў арэнду Манарх прымор’я паласу.
    ■ФАЎСТ
    Служыць ты хочаш? — што ж, служы, Хітруй, чаруй, перамажы!
    МЕФІСТОФЕЛЬ ‘
    Я стану пад тваё начала, Будзь ты за обергенерала. ФАЎСТ
    Мо завялікі гонар, дабрадзею,— Я ж і камандаваць не ўмею.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Калі мазгуе генеральны штаб, Патрапіць даць каманду эскулап. Я план даўно давёў да ладу I маю ўжо для гэтай мэты раду 3 чароўных сіл і духаў гор.
    Цяпер пара трубіць ім збоо.
    ФАЎСТ
    О, бачу, зброя іх блішчыць на сонцы. Відаць, пайшлі з табою горцы?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Як Пітэр Сквенц, я сёння склікаў Найлепшых з лепшых — трох асілкаў!
    Уваходзяць Т р о е Д у ж ы х (Кн. царстваў, 11, 23,8.)
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Глядзі, ідуць мае героі;
    Апрануты як след яны, У новых латах і пры зброі — Як роджаныя для вайны.
    (Ad spectatores)
    Якраз і мода настае
    На рыцараў, турніры, латы — Дык прыдадуцца і мае Алегарычныя салдаты.
    ДАЎБАЙЛА (малады, лёгка ўзброены, страката апрануты)
    Хто паглядзіць мне ў вочы дзёрзка, Таму заеду ў карак і у морду, А хто наўцёкі ўдарыць порстка, Таго адпраўлю ў пекла к чорту.
    ХАПАЙЛА (у сярэдніх гадах, добра ўзброены, багата ўбраны)
    Дарэмна вашы бітвы, сечы, Інтрыгі вашы — смехата. Хапай у торбу і — на плечы, А ўсё астатняе — лухта!
    ТРЫМАЙЛА (у добрым веку, увешаны зброяй, проста апрануты)
    Бывае, што за нюх табакі Дабро сплыве ад небаракі, Як бы яго і не было.
    Узяць — не штука, утрымаць — задача. Па-мойму, ўдача ёсць удача, Калі напоўнена кублоі
    Усе сыходзяць у даліну.
    ПРАДГОР’Е
    Знізу чуюцца бой барабанаў і ваенная музыка. Імператарскі шацёр.
    I м п е р а т а р. Галоўнакамандуючы. С в іта.
    ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    Намер адвесці нашы войскі 3 цяснін і гор — адзнакі варты,— Бо нам такі манеўр геройскі Дае бяспройгрышныя карты.
    ІМПЕРАТАР
    Наступнае наглядна нам пакажа, Якую выгаду дае раіпэнне наша. ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    На правы фланг дзівіцеся, сеньёр,— Узор пазіцый нашых — воку любы, На ўмацаваных кручах, схілах гор Усякі злыдзень скрышыць зубы. Нам хоць бы што, а іх райтарам Набег ніяк не пройдзе дарам.
    ІМПЕРАТАР
    Хвалю стратэгію. Няблага
    Праявіць тут сябе адвага. ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    Замацаваўшы на пагорках флангі.
    Пашлём у цэнтр адборныя фалангі — Глядзі: праз дым густы, праз чад Пабліскваюць іх дзіды і булаты, Ды войска наша спраўна — рад у рад, Ужо стварае грозныя квадраты.
    Групоўка наша ворагу ўвапрэ Смяртэльны клін у роЎнае карэ.
    ІМПЕРАТАР
    Тут кожны воін варты двух, Якая моц, які здаровы дух!
    ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    I левы фланг як нел&га больш удалы: Героі нашыя, забраўшы скалы, Уцёсы стромыя, уступы, гроты, Абараняюць важныя праходы.
    Я разлічыў, што ў самы акурат Спаткяецца там драпежны супастат.
    ІМПЕРАТАР
    Варожы стан: лісліўцы, ілгуны — Браты, братанічы, дзядзькі. Яны — Падступна, хітра, лоўка і ўмудрона Вядуць падкопы пад устоі трона, Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі, Цяпер краіну рэжуць на кавалкі. Народ вагаецца. Паток падзей Заўжды нясе няўстойлівых людзей.
    ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    Ідзе лазутчык наш. Павінны Мы зараз выслухаць навіны. ПЕРШЫ ЛАЗУТЧЫК
    Мне, бадай, усё спрыяла Хітра тайны выяўляць, Толькі ж радаснага мала Я магу вам расказаць. Рассыпаюць шчодра церні На твае шляхі сябры;
    Небяспека ўся ад чэркі — Ад бражэнняў унутры.
    ІМПЕРАТАР
    He гонар, не падзяка, ке люооў, А эгаізм дыктуе змест умоў — Бо хто спакойны на сваім дварэ; Калі пажар суседаў дом жарэ.
    ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    Другі ганец — у целе змора, На твары смутак, страх і гора. ДРУГІ ЛАЗУТЧЫК
    Толькі здолеў я дазнацца, Хто ўсю кашу заварыў. Гэга войска самазванца, Ён усіх падгаварыў.
    Падтрымана злая здрада:
    Голь — хто з мечам, хто з ражном,— Як дурных авечаі^ стада, Прэ за першым бараном.
    ІМПЕРАТАР
    Вось і прычына — шлях адкрыць вайне I даказаць, што трон належыць мне, Што ў бітве гэтай я — салдат, Які сустрэчы з ворагамі рад, Які адважна прыме бой I пераможа, як герой.
    Калі б я радцаў занядбаў падказку, Ужо цяпер я ззяў бы ў німбе бляску! Бо так прадвыракла мая планіда, Што мне дарога к подзвігу адкрыта, Што разграмлю я ворагаў ушчэнт, I мне — не страшны гэты прэтэядэнт. He, я не выпушчу цяпер удачу — Пачатак шляху подзвігам адзначу, Раней я сніў аб славе на вайне, I вось яна даецца ў рукі мне! (Пасылае герольдаў выклікаць на бой самазванца.)