• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Будзь, жанчына, амазонкай, А дзіця будзь, як тытан!
    ХОР
    Слава паэзіі, Дзіўнай кудзесіі!
    Зоркай яна Ззяе з цямна,
    Грудзі лагодзіць, Дух напі малодзіць — Сэрцаў вясна!
    ЭЎФАРЫЁН
    He, я не хлопчык кучаравы — Юнак узбрсены ідзе.
    На бой святы, на бой крывавы Ён за сабой братоў вядзе.
    На бой, Герой! Там слава і трыумф надзей! АЛЕНА I ФАЎСТ
    Толькі да жыцця прызваны, Толькі ўбачыў ты святло, Як цябе на подзвіг бранны, На пакуты павяло.
    Ты наш адзін,
    Адзіны сын!
    Хіба саюз наш — сон і тло?
    ЭЎФАРЫЁН
    Вы з мора чуеце грымоты, Вам з поля бітвы гром чуваць — Там на апошнія аплоты На сечу йдзе за раццю раць!
    Я прызнаю
    У баі смерць сваю, Інакш навошта паміраць!
    АЛЕНА, ФАЎСТ, ХОР
    Жудасць! Жах! Так прагнуць смерці?
    Хіба ж ты для смерці ўзрос?
    ЭЎФАРЫЁН
    He на тое ўзрос я, верце, Каб такі спалохаў лёс!
    АЛЕНА, ФАЎСТ, ХОР
    Там прорвішча жуды, Пагібель там!
    ЭЎФАРЫЁН
    Няхай! Лячу туды!
    Лячу к братам!
    Лячу да іхняй раці На крылах мар!
    Кідаецца ў паветра, нейкі момант адзенне нясе юнака, яго галава ззяе, за ім цягнецца светлы след.
    ХОР
    Канец! Канец дзіцяці!
    Ікар! Ікар!
    Прыгожы. юнак падае да ног бацькоў; у ім нібы пазнаецца іншы знаёмы вобраз; аднак цялеснае адразу знікае, німб каметаю ўзносіцца ў неба, застаюцца голькі туніка, плашч і ліра.
    АЛЕНА I ФАЎСТ
    Радасці нашай на змену — Гора, адчай.
    ЭЎФАРЫЁН (голас з глыбіні) Мяне ў царстве тлену, Маці, не пакідай!
    Паўза.
    ХОР (жалобны спеў)
    He пакінем! — дзе б ні быў ты, He парушым нашай згоды;
    Расстаёмся мы без крыўды, Сэрцам бо з табой заўсёды. He патрэбен плач хаўтурны! Нам бы гэткі слаўны лёс: Ты ў жыцці быў светлы, бурны, Песню з мужнасцю пранёс.
    Слаўны родам, непагрэшны, Шчасце ты ў жыцці любіў. Толькі, мужны і мяцежны, Рана ты жыццё згубіў.
    Быў з людзьмі заўсёды шчыры, Востры, ясны меў пагляд, Ты спяваў, іграў на ліры I кахаў красунь дзяўчат.
    Ты памчаў, як утрапёны, Прагнучы вялікіх спраў, Нашы звычаі й законы Ты міжволі занядбаў.
    Сцвердзіў мужнасць і адвагу Чыстым розумам юнак.
    Найвышэйшага ты прагнуў, Ды здабыць не змог ніяк.
    Хто ж здабудзе? Хто закрые
    Браму гора і пакут? —
    Акрываўлены тут ные Пад ярмом уціску люд.
    Песня, ў сэрцы зноў ўваскрэсні’ —
    Годзе скрушліва рыдаць! Як зямля' раджала песні, Так і будзе іх раджаць!
    Доўгая паўза. Музыка заціхае.
    АЛЕНА (Фаўсту)
    На мне стары прысуд якраз збываецца: Што не жыве з красою шчасце доўгае. Кахання і жыцця слабеюць повязі.
    Даруй мне, я кажу, свой лёс аплакаўшы, I абдыму цябе яшчэ — на жаль! — апошні раз. Прымі ж мяне, о Персефона, з дзіцеткам.
    (Абдымае Фаўста, цялеснае знікае, а плацце і пакрывала застаюцца ў яго ў руках.) ФАРКІЯДА (Фаўсту)
    Адну сукеначку ад шчасця маеш!
    He выпускай яе, мацней трымай, Бо дэманы раптоўна вырвуць з рук I панясуць у царства небыцця; Няма тваёй багіні, не шукай!
    Але хавай заўжды яе адзенне — Царыцын дар цябе ўзнясе ў эфір I над зямным узвысіць, там лунай — Мы там пазней сустрэнемся з табой.
    Адзенне Алены расплываецца ў воблака, акружае Фаўста, падымае яго і адплывае разам з ім.
    Фаркіяда падымае мантыю і ліру Эўфарыёна, і, патрасаючы імі, ідзе на авансцэну і гаворыць.
    Нішто знаходачка для нас!
    Святы агонь даўно пагас — He буду мучыцца са светам,
    Пакіну вопратку паэтам, Каб не звялася іх забава I лірных песень гуд і слава. Хай талентаў іх не ўваскрэшу, Дык хоць пазычу ім адзежу.
    (Садзіцца на авансцэне каля калоны.)
    ПАНТАЛІДА
    Спяшайцеся, дзяўчаты! Чары ўпалі з нас, Закляцце знята фесалійскай злосніцы, Гучанне знікла сказаў, хітра сплеценых, Што розум зацямнялі й слых бянтэжылі. Чакае нас Аід! Мы за царыцаю Таропка паляцім; няхай Прыгожую Служанак хор суправаджае, верны ёй, Ля трока Недаступнай з ёй сустрэнемся.
    ХОР
    Усюды царыцам прыстанішча ёсць:
    Нават у змрочным Аідзе
    Роўныя з роўнымі сыдуцца там I з Персефонай кампанію водзяць. Нам жа бавіць свой час На палях асфадэльных, Між таполяў пасохлых.
    Як кажаны, як сляпыя,
    Будзем шаптацца мы безнадзейна, ПАНТАЛІДА
    Хто не здабыў сабе імя шаноўнага, Хто не імкнецца да высакароднага — Той раб стыхіі! Знікніце ж цяпер усе! Мяне мой лёс заве з царыцай разам быць,— 3 усіх заслуг найболей вернасць узвялічвае. (Выходзіць.)
    ПЕРШАЯ ЧАСТКА ХОРУ
    Шалахценнем дрэў галлістьіх, шумам і павевам ветру
    Галасы свае прыглушым;
    і з зямлі карэннем сокі Жыццядайныя пагонім у раскошную лістоту. Пругкім калівам узыдзем, кветкамі цвісці пачнём. А плады нальюцца сскам,— адусюль збяруцца людзі,
    Каб спажыць зямны ласунак, каб сабраць багаты плён.
    Перад намі, як багамі, кожны схіліцца тады. ДРУГАЯ ЧАСТКА ХОРУ
    Мы прытулімся лагодна да паверхні скал адвесных
    I пачуем шчэбет птушак, шум далёкі чаратовы I жахлівы покліч Пана.
    I на ўсё мы ўраз адкажам: На цурчанне вод цурчаннем, на грымоты грозным громам, 3 сілай новаю, падвойнай,
    з сілай тройчы больш магутнай Мы абрынемся адразу, заглушаючы грымоты.
    ТРЭЦЯЯ ЧАСТКА ХОРУ
    Мы, імклівыя сястрычкі, ручаямі пабяжым, Бо чаруюць нас і вабяць далячыні і пагоркі, Паплывём да долаў дольных, арашаючы палеткі, Пашы, градкі, і загоны, і сады вакол сядзіб.
    Кіпарысы, ясакары нашы рэчышчы абступяць, Уздымаючыся ў неба роўным строем паабапал. ЧАЦВЁРТАЯ ЧАСТКА ХОРУ Вы гуляйце, дзе вам люба.
    Мы абступім і абвеем Кожны схіл і кожны ўзгорак, дзе на лозах спеюць гронкі — Плён руплівых рук і сэрца вінаградара, якому Злая суш заўсёды сніцца, што'ўраджай яго знішчае.
    Ён акучвае, капае, падразае лозам голле I падвязвае да тычак, і з малітваю да бога Ён звяртаецца заўсёды.
    Толькі Бахус бесклапотны Пра слугу свайго зямнога мала думае і дбае,— Ён ляжыць у халадочку,
    з маладым жартуе фаўнам, Каб навеяць сон і мару, пахмяліцца з асалодай. Бурдзюкоў ён мае многа, розных чарак і глякоў.
    Гэта ўсё ахвяраванні, гэта дар людзей, удзячных За спагаду і прыхільнасць бога хмелю і віна.
    Ды калі багі памогуць, першы Геліёс праменны, I напоўняць вінаграду гронкі сокам і святлом, Ажыве і сад зялёны, і старанны вінаградар — Зашуміць лістота ў садзе, лозы дружна зашумяць.
    Загучаць тады бадзёра
    песні зборшчыц-маладзічак Каля цэбраў, дзе дзяўчаты, басаногія танцоркі,
    Сок гаючы вінаграду выціскаюць з гронак спелых Пырскае, шумуе пенай у вялізным чане ён.
    I грымяць тады тымпаны
    ў лад усім чароўным гукам, I тады заслону тайны
    і містэрый адкрывае, Адкідае Дыянісій
    і здымае з твару маску. Следам хеўра казланогіх
    і вушасты звер — Сіленій. Тут законы прэч з дарогі!
    Цноту прэч з дарогі! Прэч!
    У гармідары шалёным вушы глухнуць, кроў кіпіць! П’яныя ўздымаюць чаркі, жываты — як гарбузякі.
    Некаторыя марудзяць, але ж трэба выпіць рэшту, Каб віно ўліць маладое — у парожнія мяхі.
    Заслона апускаецца.
    Фаркіяда на авансцэне выпростваецца на ўвесь магутны рост, здымае маску і пакрывала, сыходзіць з катурнаў і аказваецца Мефістофелем, які гатовы, калі спатрэбіцца, пракаменціраваць эпілог сцэны.
    АКТ ЧАЦВЁРТЫ
    НАГОР’Е
    Вострыя, спічастыя ўцёсы. Наплывае воблака, апускаецца на выступ.
    3 воблака выходзіць Ф а ў с т.
    ФАЎСТ
    Падняўшыся на скалы з думай светлаю, Гляджу задумліва на кручы горныя.
    Вось з хмары я выходжу, на якой ляцеў Над морам неаглядным і над сушаю.
    I вось яна павольна аддзяляецца Ад круч і ціха ўдаль плыве, пакінуўшы Мяне на выступе скалы; захоплена Услед гляджу, вітанне пасылаючы.
    Плыве яна, хвалюецца, мяняецца, Прымае формы самыя дзівосныя,— Здаецца, што на хмары плыўнахвалістай Паводдаль паўстае ў зіхценні сонечным Жанчыны незабыўнай вобраз прывідны, Ці то Юнона, Леда ці Прыгожая? — Як зачароўвае мяне відовішча!
    Ах, як шкада! Той вобраз расплываецца, Зліваецца са снежнымі вяршынямі, Мяне тут з успамінамі пакінуўшы...
    А навакол мяне пяшчотна марыва, Праменнямі асветленае, зыбіцца, Лагодзіць грудзі мне... Яно ўздымаецца, У воблачка згушчаецца і робіцца Юначых кроз маіх чароўным вобразам...
    Няўжо крынічыць сэрца зноў па-весняму, Няўжо цяпер паўсталі зноў у памяці Жыццёвы золак, і любоў юнацкая, I першы позірк, колісь ледзь улоўлены, Які цяпер мне скарбам стаў над скарбамі? Імкнецца ўвысь, як хараство душэўнае, Прывабны гэты прывід, забіраючы Усё, што ў сэрцы ёсць маім найлепшае.
    Ступае сямімільны бот, за ім другі. 3 ботаў сыходзіць Мефістофель. Боты. бягуць далей.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Фу! Як змарылі праменады!
    Скажы, чаму сярод пячор Спыніўся? Скальныя грамады Я ведаю з тых даўніх пор, Калі ў клубах геенскай пары Тут балявалі чэрці і пачвары. ФАЎСТ
    Табе легенду дай у рукі, I ты прымаешся за штукі. МЕФІСТОФЕЛЬ (сур’ёзна)
    Калі гасподзь за нейкі дробны грэх У апраметную наш род паверг, Няўтульна жыць нам стала і нясыта, Бурчала ў чэраве несамавіта.
    I нейк прыпёрла ўсім чарцям адразу,— Мы як далі! — хоць з пекла прэч ад газу! Той серны газ як грымнуў угару, Ушчэнт зямную трушчачы кару!
    Дзе спод тады быў, пад нябёсы Цяпер спічастыя імкнуцца ўцёсы, А дзе быў верх, цяпер там спод — I там жыве чарцячы наш народ. Пазней мужы вучоныя з тых выбухаў-грымотаў Вам вывелі тэорыю пераваротаў...
    Вось так прарвалі чэрці пекла нетры I ўжо гуляюць вольна на паветры. А тайну вызвалення нашага пазней Адкрыў апостал Павел для людзей. (ІІасланне да эфесян, 6,12.) ФАЎСТ
    Я асаблівага не бачу дзіва.
    Што высяцца тут горы ганарліва. Прырода склалася з сябе сама Разумна, мэтазгодна. Нездарма Гара з гарою зводзіцца — у горы, Рака з ракой зліваецца — у моры. Заканамерна, што адхоны гор Нахілены да рэчак і азёр.
    На перамены творчыя прыродзе
    Няма патрэбы ў чортавым смуродзе.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Заўсёды ясна нам усё, аднак Я сам пабачыў, што было і як — Я добра помню, як смала Кіпела тут, як кузня тут гула, Калі Малох у вогненным гарніле Каваў камлыгі ў тысячы пудоў. I валуны дасюль яшчэ ў пяску і ў пыле Ляжаць як сведкі тых гадоў.
    Чаму? Хто скажа вам талкова — Ці з пэўнай мэтаю, ці выпадкова Напісана вучоных прац без ліку? Вось толькі просты, цёмнылюд He проста збіць, мой пане, з панталыку, Люд ісціну даўно спазнаў: яна — Hi болып ні менш як яркі цуд, Які стварыў калісьці сатана;
    He без прычыны ж кажуць: «всдзьмін хвост», «Чарцячы палец», «чортаў мост».
    ФАЎСТ
    Карысна ўведаць і спадсподу
    Твой самабытны погляд на прыроду.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ды што мне на яе глядзець! — Галоўнае, што чорт быў маладзец! У нас, чарцей, наогул — вечна так. Мы любім выдумку і кавардак. А ты? Няўжо, спазнаўшы таямніцы, Яшчэ не маеш яснасці пазіцый? Няўжо твае вандроўкі па зямлі Табе нічога так і не далі?