Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
МЕФІСТОФЕЛЬ
Спалохаўся? Відовішчы такія Заўсёды душы ўражваюць людскія,— А я гляджу і рагачу.
Скрозь мітусня, гайсанне без канца, А хто й на сушы ўжо дае нырца, Бо думаюць, што тонуць у вадзе — Варожы стан у жудасці гудзе.
Такую ўчворыў я пацеху, Хоць ты бяры і мры ад смеху. (Крумкачы вяртаюцца.) Хвалю за службу, крумкачы! Вы зноў павінны памагчы: Хутчэй у кузні! Там ля горна, Дзе ад куродыму ўсё чорна, Куюць метал і камень карльі, Над імі вогненныя барвы.
Няхай яны агонь бліскучы
Скуюць, траскучы і пякучы, Скуюць няхай мне прамяні! Хоць бо дрыготкія зарніцы, Падучых зорак бліскавіцы Улетку — невялікі цуд, Аднак жа светлякоў мігценне I знічак на зямлі сіпенне Усё-такі памогуць тут!
Здабудзьце вы мне гэта просьбай, А ў крайнім выпадку і — грозьбай.
Крумкачы л яц яц ь. Усё робіцца, як загадана.
Заслала цемра стан варожы, Заселі войскі ў бездарожжы, А светлякі ў цямноцці ночы Мігцяць і пырскаюць у вочы. Цяпер для поўнага разгрому Нам не хапае толькі гоому.
ФАУСТ
Старая зброя з рыцарскіх скляпоў Цяпер няхай паслужыць зноў,— Няхай гудзе, трызвоніць і бразгоча I ў зман праціўнік'аў угоніць!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Як добра ўсё і як дарэчы У міжусобнай калатнечы! Нібы ў далёкай даўніне, Калі, сустрэўшыся ў чарговай сечы, Шукалі гвэльфы й гібеліны Рашэння спрэчак у вайне, Так сёння рыцары павінны Рахункі зводзіць і рахубы На полі марнае загубы, А ўсе інтрыгі, спрэчкі партый Даюць чарцям у рукі карты.
Бо сатана ж усім на злосць Дурных пад’юджвае, як хоча, Дурныя б’юцца, ён рагоча — Вось гэта ісціна і ёсць.
У аркестры баявітае бязлсУІдзе, якое паступова пераходз ць у бадзёрыя маршавыя маіявы.
ШАЦЁР САМАЗВАНЦА
Трон, багатае ўбранне.
X a п а й л а. 3 а г р а б у х а.
ЗАГРАБУХА
Мы першыя ўзялі шацёр. ХАПАЙЛА
Ніхто нас бокам не адцёр. ЗАГРАБУХА
Якія скарбішчы ляжаць!
3 чаго пачаць і чым канчацьГ ХАПАЙЛА
Паўнютка-поўна — зброя, крам! Што браць, не ведаю і сам!
ЗАГРАБУХА
На цвёрдым мы ў паходах спім, Дык я вазьму сабе кілім.
ХАПАЙЛА
Воеь булава; калі абрушу, Адразу выб’ю ўпрочкі душу. ЗАГРАБУХА
Вось тонкі шоўк, а вунь сает — Якраз што трэба для кабет. ХАПАЙЛА (бярэ булаву)
3 такою цацкай весялей! Агаламашыў — і далей!
А баба аж дрыжыць уся Каля ашмоцця і рыззя.
Дурніца, кінь пустыя рэчы, Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы.
3 райтарскай платай: бляск манет — Табе не шоўк і не сает!
ЗАГРАБУХА
Hi з месца, цяжка, не па мне — Такі цяжар мяне сагне.
ХАПАЙЛА
Ану, прыгніся на хвілінку, Паддам табе я гэту скрынку. ЗАГРАБУХА
Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж, Скручу я карак, трэсне крыж.
Скрынка падае і адчыняецца.
ХАПАЙЛА
Ах золатка, ах залаціска!
Грабі, пакуль нікога блізка.
ЗАГРАБУХА (прысеі/шы на кукішкі)
Шырэй прыпол, хапай, збірай —
Жыццё пачнецца — чысты рай!
ХАПАЙЛА
Даволі! Годзе! Нам пара!
ЗАГРАБУХА (устае)
Авой! У падале дзіра.
Пакуль дахаты занясу, Дык па дарозе растрасу.
ЦЕЛААХОЎНІКІ ІМПЕРАТАРА-ПЕРАМОЖЦЫ
Вы што тут робіце ў шатры?
To ж — імператара куфры.
ХАПАЙЛА
I мы за рызыку ў вайне Павінны браць сваё ўдвайне.
Такі спрадвеку ў войску звычай —
Салдаты кормяцца здабычай.
ЦЕЛААХОЎНІКІ
У нас такое не ў залік, Бо наш салдат не рабаўнік;
Служыць узяўся, то служы, Салдацкі гонар беражы.
ХАПАЙЛА
Сумленнасць знаю вашу я — Ёй кантрыбуцыя імя.
Усіх адзін хрысціў вас non;
I той герой, хто больш нагроб.
(Да Заграбухі.)
Нясі, і ўсё! Бо іх, як гразі, Сумленнікаў, што пнуцца ў князі.
Выходзяць.
ПЕРШЫ ЦЕЛААХОЎШК
Але чаму ты недавярку
He ўрэзаў ад душы па карку?
ДРУГІ ЦЁЛААХОЎНІК
У ім такое штось было, Што ўраз мне сілу адняло.
ТРЭЦІ ЦЕЛААХОЎНІК
I мне — аж зелена ўваччу.
Дык дзе ж яго я правучу.
ЧАЦВЁРТЫ ЦЕЛААХОЎНІК Адно скажу, бо знаю сам — Дзянёк гарачы выпаў нам: Гармідар, вэрхал, сумятня, Наўкол крывавая разня.
Плыла перад вачамі мгла, Зямля стагнала і гула.
Цяпер варожае карэ Насамі ўжо зямлю арэ. Спрыяла, пэўна, неба нам: Перамаглі, а як — няўцям.
Уваходзіць імператар з чатыряа к н я з я м і. Целаахоўнікі выходзяць.
ІМПЕРАТАР
I як бы ні было, а наша перамога.
Разбіты супастат — туды яму дарога.
Стаіць вунь трон пусты ў пакінутым шатры, Навокал дываны, куфэркі і куфры.
Як пераможца тут, манарх з пачэснай світай, Пакору і дары ад арміі разбітай
Прыму ўрачыста я; дарэчы, весткі з меж Найлепшыя ідуць — задушаны мяцеж. Звязаліся спярша былі з чараўнікамі, Аднак вяршылі мы і ўправіліся самі.
У бітве аднаму дасць неба прамяні, Другому ў той жа час — патоп і камяні, Нябёсы загудуць ад страшнай сілы грому, Падымуць дух у нас і прыгнятуць другому. Павзржаны ляжыць зняможаны, у тле, А пераможцаў хор — падзяку небу шле. Як моцна загучыць святая сіла ў гімне, Калі «Алі-лу-я!» сто тысяч глотак грымне. Аднак у час святы скірую свой пагляд У царскую душу, у царскі дух і склад.
Няхай вясёлы прынц без сэнсу дні марнуе, Манархам стане і — хвіліну ўжо шануе. Таму шукаў і я альянсу недарма, Каб правіць і судзіць з князямі —
з чатырма. (Да першага.)
Ты, княжа, свой загад аддаўшы,
ў міг крытычны
Разважны, мудры быў, твой подзвіг — гераічны.
Героем будзь заўжды, фельдмаршале ты наш, 3 началеннем прымі мой імянны палаш!
ФЕЛЬДМАРШАЛ
Адданыя палкі табе вярнулі ўладу I будуць ацаляць твой трон ад заняпаду. Па ўсёй дзяржаве мы скрозь усталюем мір I ў замку продкавым гарой закацім пір, I з гэтым палашом у свіце ўладаровай, Я стану ўзбоч цябе на варце ганаровай.
ІМПЕРАТАР (да другога)
Ты смелы чалавек, табе аддам давер, Ласкавы й рупны ты — будзь оберкамергер. Кіруй дваром, умей урымсціць чэлядзь, Уведай нораў слуг: кагось заўсёды цвеляць. Ты прыкладам сваім пакажаш, як цару Патрэбна дагаджаць, карысным быць двару.
ОБЕРКАМЕРГЕР
Служыць пачну цяпер, тваймі7 адданы слову, Спрыяю я дабру, не патураю злому, Без хітрыкаў, маны, са шчыраю душой, Каб не зняверыўся манарх вялікі мой.
He пашкадую ўжо для трапезы фантазій — Падам вады табе ў чырваназлотым тазе, Пярсцёнкі паднясу; крыштальнаю вадой Ты рукі асвяжыіп, я свой пагляд — табой.
ІМПЕРАТАР
Хоць у мяне цяпер дзяржаўных спраў багата, Аднак, мяркую я, нам не пашкодзіць свята. (Да трэцяга.)
Ты будзь за стольніка! Пад свой нагляд бяры I ловы царскія і жыўнасць пры двары!
Я буду сам даваць на смачнае заказы,— Ты ж загадзя рыхтуіі усякія запасы. СТОЛЬШК
Гатоў пасціцца я цалюткі божы год, Каб толькі мой манарх прыемнаоць меў з дагод.
Мы з кухарам тваім здаволім густ усякі,— Я сам табе падам найлепшыя прысмакі. Заморскіх він і страў не надта любіш ты, Бо ў ежы і ў жыцці — прыхільнік прастаты.
ІМПЕРАТАР (да чацвёртага)
Калі ўжо тут у нас пра святы завялося, Будзь чашнікам, герой;
глядзі мне, каб лілося У нас віно ракой у залатыя чашы, Каб поўныя былі заўсёды бочкі нашы, Каб меру ты сабе заўсёды добра ведаў, Каб сам цвярозы быў у час усіх баякетаў.
ЧАШНІК
Пачэсны твой давер і шчодрая рука Ператварылі ўжо ў мужчыну юнака! На царскіх трапезах я буду спраўны й скоры — Найлепшыя падам сервізы і прыборы.
I забяспечу я належны этыкет.
Манарху падбяру я келіх для бясед — Венецыянскае, адменнае работы, Каб, не п’янеючы, уволю піў з яго ты. Заўсёды можаш ты даверыцца яму, Ды стрыманасць тваю зарукаю прыму. ІМПЕРАТАР
Усё, што я сказаў, як бацька справядлівы, 3 даверам дарагім да сэрца прынялі вы, Манарха слова бо — надзейная пячаць. Аднак жа трэба нам з закона распачаць: Указ накрэслім мы — і хто яго аспрэчыць? Саноўны муж ідзе, і ён усё засведчыць.
Уваходзіць архіепіскап-канцлер.
Калі апорны камень у скляпенне ўрос, Лічы, што гэты гмах ты ўжо навечна ўзнёс. Я вас, князі, сабраў на важную нараду,— Як справы пры двары давесці нам да ладу, А для палітыкі і для дзяржаўных спраў Назначыў я савет і ўжо ўказанні даў.
Каб ззялі ў свеце вы, я даў вам сёння званні, Цяпер пашыру я і вашыя ўладанні, I землі здраднікаў навечна падару, I да багацця вам дарогу яратару.
Валоданняў сваіх пабольшвайце памеры Абменам, гандлем ці на іншыя манеры. На прывілеі, суд, на ўдзельныя правы Ад сённяшняга дня гарантаваны вы: Падданым ваш прысуд хай будзе канчатковы
Без апеляцыі ў вышэйшыя ўстановы.
Падушша, чынш, аброк—на дым, на быдла, двор Уводзьце; і руду здабудзьце самі з гор.
За службу вам як след падзякую і ўзычу — Яшчэ вас адару, яшчэ вас узвялічу.
АРХІЕПІСКАП
Удзячны мы табе за гэты шчодры дар, Умацаваўшы нас,— ты тройчы гасудар. ІМПЕРАТАР
Яшчэ адзін наказ паведаць гонар маю: Дзеля ідэй жыву і жыць далей жадаю, А давядзецца ўсё ж з утульнае зямлі На Елісейскія мне выбрацца палі, Апошняе «бывай» прыспешнікам сказаўшы> А вы, мае князі, наступніка абраўшы, Ахоўвайце прастол, каб не выцягваў меч Увенчаны ўладар для ўдзельных калатнеч.
АРХІЕПІСКАП
3 вялікім гонарам і з выглядам сур’ёзным Князі стаяць пачціва перад венцаносным; Пакуль у жылах кроў, не стынучы, плыве, Мы — цела, дзе душа манаршая жыве.
ІМПЕРАТАР
Няхай наш дагавор непарушальны будзе —
На вечныя часы запішам у статуце: 3 маёмасцю сваёй вы вольны ўсё рабіць 3 адной умоваю — надзелу — не дзяліць. Каб кожны спадчыну пасля сябе пакінуў Старэйшаму з дзяцей ці спадкаемцу сыну. АРХІЕПІСКАП
Я на пергаменце накрэслю гэты ўказ: Ён на карысць дзяржаве, ён мацуе нас. Хай канцылярыя рыхтуе тэкст уставы, Ты ж подпісам сваім усе змацуеш справы. ІМПЕРАТАР
Цяпер ідзіце і прачуйце глыбіню, I змест, і сэнс таго, што я чыню.
Свецкія к н я з і выходзяць, архіепіскап, як асоба духоўная, застаецца і гаворыць з пафасам. АРХІЕШСКАП
Твой канцлер прэч пайшоў, епіскап тут застаўся. Я сёння праз цябе, ўладар, усхваляваўся, Трывога ўслед за мной ідзе, нібыта цень.
ІМПЕРАТАР
Трывога ў гэты дзень, у пераможны дзень? АРХІЕПІСКАП
На мой вялікі жаль, трыумф і перамога У змове з сатаной — адступніцтва ад бога. Ты ўмацаваў прастол, аднак жа не навек! Якой цаной! Аддаў ты госпада на здзек. А ці ўяўляеш гяеў, з якім свяцейшы папа Карае за грахі нявернага сатрапа?
Ён не забыў яшчэ, як светлы дзень надзей, Дзень каранацыі, зняславіў чарадзей, Як промень міласці твае ў дзень урачысты Перахапіў вядзьмар, пракляты і нячысты. Ты вызваліў яго, забыўшы божы суд,— Цяпер катуй сябе, уведай боль пакут!
Яшчэ ты маеш час паслабіць повязь збродні, Аддаўшы за віну трафей на храм гасподні. На тым узвышшы, дзе князь цемры і маны На добрых хрысціян выкоўваў кайданы, Дзе сатана збіраў на шабасныя сходы Прыслужнікаў сваіх нячыстае пароды,— Там дабрачынна ты ўзвядзі высокі храм. Ды не забудзь пасля святым аддаць айцам I пашы, і лясы, і рыбныя азёры, Багатыя рудой яшчэ аддай ім горы, Дубровы і лугі, дзе звонкі плёск крыніц, На збудаванне там бажнічак і капліц.