Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
Паслабляеш пал страсцей Вераю святою.
Славім мы цябе, нябёс I зямлі царыца!
Пьшаў нам шчаслівы лёс На цябе маліцца.
Лёгкія хмаркі Кружаць, віюцца, Грэшныя душы Да Дзевы імкнуцца, Просячы шчыра Зноў заступіцца, Ёй абяцаюць
Вечна маліцца.
Ты, беззаганная, Ўсё ім даруеш, Сэрцам рахманая, Спогаддзю ўіпчуеш.
Дух нячысты нашу плоць Спакушаў спрадвеку, Слабасць плоці пабароць Цяжка чалавеку.
Цяжка праз жыццё прайсці — Коўзкая дарога,
Шмат спакусаў у жыцці — Спакушэнняў многа.
У вышыні Mater Gloriosa (Маці божая ў славе нябеснай) плыве, лунаючы насустрач.
ХОР ПАКАЯННЫХ ГРЭШНІЦ
О Маці божая,
Заўжды зычлівая, ГІрымі, прыгожая I літасцівая.
Прымі маленне, Наша ўслаўленне!
MAGNA PECCATRIX (St. Lucae VII, 36) ВЯЛІКАЯ ГРЭШНІЦА (Лука, 7, 36)
Дзеля слёз, якімі сыну Колісь ногі абмывала, Горка плачучы ад кпіну Фарысея-цемрашала, I збанка, з якога міра Ты ліла Хрысту на цела, Дзеля кос, якімі шчыра Ты распятага абцерла,—
MULIER SAMARITANA (St. Joli. IV) ЖАНЧЫНА САМАРЫЙСКАЯ (Іаан, 4) Дзеля статку, што з крыніцы Напаіў Абрам вадою, I вядра, ў якім вадзіцы Падала яму святое, Там, дзе чыстыя патокі 3 волі божай пачаліся I ў далёкі свет шырокі Падаліся, паліліся,—
MARIA AEGYPTIACA (Acta Sanctorum) МАРЫЯ ЕГІПЕЦКАЯ (Жыція святых) Дзеля той святой грабніцы, Дзе ляжаў распяты бог, I рукі, якой блудніцу Ён калісьці засцярог, Дзеля каяння ў пустыні, Запавету жыць у тле, ІПто я словамі святымі Напісала на скале,—
УТРОХ
Ты, якая дапускаеш Да свайго аблічча грэшніц, Ты, якая дазваляеш Да святых прыходзіць весніц, Пашкадуй душу пакутнай, Што любіла і тужыла, Што з-за той любві магутнай Гэтак цяжка саграшыла.
UNA POENITENTIUM (адна з грэшніц, якая раней называлася Грэтхен, тулячыся да іх) Дзева прачыстая, Ў славе вячыстая, Твар свой схілі над шчасцем маім! Тут мой каханы, Доўгачаканы, Больш не расстануся з ім.
ШЧАСНЫЯ ХЛОПЧЫКІ (набліжаючыся кругамі) Ен перарос усіх, Высокі, сільны.
Ён ад шчадрот сваіх За догляд пільны
Удзеліць долю нам,— 3 зямлёю злучыць. Ён сам вучыўся там, Нас тут навучыць.
АДНА 3 ГРЭШНІЦ, КОЛІШНЯЯ ГРЭТХЕН У сонме духаў, у нябесным, Ён сам сябе не пазнае, 3 жыццём расстаўшыся цялесным, Святым між намі паўстае.
Глядзі, ён прахлыя аковы Зямной будзёншчыны паверг, У мантыі анёльскай — новы, 3 юнацкай сілай мкне наверх.
Дазволь, заступніца святая, Яго адвесці ў светлы рай. MATER GLORIOSA МАЦІ БОЖАЯ Ў СЛАВЕ
Вядзі, пакутніца былая, I браму ў сферу адчыняй.
DOCTOR MARIANUS (моліцца, прыпаўшы ніцма) Душы грэшныя, ў эфір Мкніце без вагання.
Ёсць жа верны павадыр На шляху вяртаняя.
Ты прымі дзяцей сваіх, Дай ім прыхіліцца, Будзь заступніцаю іх, Маці і царьша!
CHORUS MYSTICUS МІСТЫЧНЫ ХОР Даўняе дальняе Сніцца і мроіцца, Недасягальнае Явай узновіцца. Нас заахвочвае, Творыць, жыве. Вечна-Жаночае Вечна заве!
Finis
КАМЕНТАРЫІ
ПРЫСВЯЧЭННЕ
Напісана ў 1797 г., калі Гётэ пасля шматгадовага перапынку зноў вярнуўся да лрацы над «Фаўстам». Прысвячэнне звернута да прызабытых вобразаў трагедыі, якія акружалі яго ў гады маладосці і зноў авалодалі ўвагаю паэта.
ПРАЛОГ У ТЭАТРЫ
Пралог напісаны ў 1797 г., як лічаць, пад уплывам драмы старажытнаіндускага паэта Калідасы «Сакунтала». У «Пралогу» знайшоў адлюстраванне вопыт Гётэ як тэатральнага дырэктара, а таксама яго погляды на мастацтва наогул. У той час Гётэ лічыў, іпто сапраўдны сцэнічны твор вынікае з узаемадзеяння трох сіл: генія (паэт), мастацтва як здольнасці (камічны акцёр) і мастацтва як рамяства (дырэктар).
Стар 20. Святло вялікае, малое.— Сонца і Месяц. Паводле «Старога Запавету», Кн. 1. Майсея, 1,16: «...свяціла большае для кіравання днём і свяціла меншае для кіравання ноччу».
ПРАЛОГ НА НЕБЕ
Пралог напісаны ў 1797—1800 гг. Ідэя сцэны запазычана непасрэдна з біблейскай кнігі Йова, дзе д’ябал спакушае чалавека з дазволу бога. Імя Мефістофеля запазычана з народнай легенды, этымалогія яго няясная. Прапаноўваліся тлумачэнні: Mephiztophel (стар.-яўр.) — знішчальнік-ілгун; me-photo-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць святла; me-phausto-philes (стар.-гр.) •— той, які не любіць Фаўста.
Стар. 21. Нябеснае воінства. Рафаіл, Гаўрыіл, Міхаіл — старэйшыя архангелы са світы бога.
Гучыць грымотнай песняй сонца/У дружным хоры братніх сфер.— Паняцце «гармоніі сфер» запазычана з вучэння піфага-
рэйцаў, згодна з якім зоркі і планеты маюць кожная сваё гучанне. Для параўнання: у першай сцэне другой часткі трагедыі грымоты абвяіпчаюць узыход сонца.
Стар. 23. Каб ён зямлю сырую жэр.ІКаб поўзаў ён, як цётухна змяя).— Паводле біблейскай легенды, д’ябал спакусіў Еву і Адама, прыняўшы вобраз змея, і бог асудзіў іх «поўзаць на чэраве і есці зямлю праз усё жыццё».
ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
Н о ч
Раздзел напісаны ў розныя гады. Пачатак — крытыка універсітэцкай дзейнасці — датуецца прыблізна 1771 г., выкліканне Духа Зямлі і дыялог з Вагнерам — 1774—1775 гг., канец сцэны — 1797—1801 гг.
Стар. 28. Ці ж таямнічы Нострадам...— Нострадам (Мішэль дэ Нотр-Дам, 1503—1566) — лейб-медык і астролаг французскага караля Карла IX, аўтар кнігі прароцтваў.
Стар. 29. Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму — Макракосм — разумна ўпарадкаваны свет. Згодна з містычна-кабалістычным вучэннем, існуюць тры еветы: элементарны (стыхійны, матэрыяльны), нябесны і наднябесны (духоўны), якія складаюць свет, макракосм. Што ёсць у адным свеце, тое мае аналогіі і ў астатніх. Знак Макракосму — шасцікутная зорка.
Я разумею праўду мудраца..../3ямныя грудзі абатры! — Пакладзеная на вершы цытата з Сведэнборга, іпведскага містыка і натураліста (1688—1772). Паводле яго вучэння, замагільны свет складаецца з аб’яднання духаў; духапразарліўв;ы могуць зносіцца з духамі толькі пэўнай, даступнай ім сферы і толькі пасля таго, як дасягнулі найвышэйіпай ступені маральнай дасканаласці. Гётэ выкарыстоўвае многія палажэнні спірытызму Сведэнборга як паэтычныя вобразы.
Стар. 31. Богападобны вобраз я.— Дух Зямлі стаіць ніжэй за бога. А чалавек — «вобраз і падабенства бога» (Кн. I Майсея), таму, на думку Фаўста, чалавек вышэйшы за Духа Зямлі.
О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс.— Фамулюс: тут — сакратар, звычайна з ліку студэнтаў.
Стар. 32. Камедыянт хай грае вельмі ўдала./Не пераплюне кардынала.— Магчыма, намёк на вучояага тэолага Карла Фрыдрыха Барта, які ў 1773 г. выступіў з прапановай, каб будучыя свяшчэннікі бралі ўрокі ў акцёраў.
Стар. 37. Хор анёлаў. Хор жанчын. Хор вучняў.— Хор у саборы. Сцэна вытрымана ў форме папераменных спеваў свяшчэнніка і хору. Строфы перадаюць біблейскія тэксты з Евангелля паводле Мацвея (27 і 28 — I хор анёлаў), Лукі (24 — хор жанчын і II хор анёлаў), Іаана (19 і 20 — хор вучняў і III хор анёлаў).
Had плашчаніцаю гудуць яны.— Плашчаніца — покрыва з вобразам Ісуса Хрыста. Выстаўляецца ў царкве за два дні да вялікадня, у «вялікую пятніцу».
Каля б р а м ы
Раздзел напісаны прыблізна ў 1798—1801 гг.
Стар. 45—46. Мой добры бацька праблукаў.../На пошасць выйшла падзівіцца.— Расказваючы пра лекарскую практыку бацькі, Фаўст мае на ўвазе апісанне доследаў алхімікаў па здабыцці «каменя мудрасці», які павінен даць золата, мудрасць і вечнае жыццё. У лабараторыі (чорная кухня) спалучаюцца (вянчаюцца) сера (чырвоны леў) з вокісам ртуці (лілея — срэбра або саляная кіслата) у гарачай вадзе (купель) на слабым агні. Доследы паўтараюцца з ужываннем розных рэактываў (для шлюбнай тайнасці шукалі кут). Юная царыца — дэстылат, «амалоджаная зямля», дачка цара Льва і царыцы Лілеі. Адэпт — алхімік, залатароб; прыхільнік, супольнік, уведзены ў тайны алхіміі. Юная царыца — таксама камень мудрасці.
Стар. 47—48. Духі поўначы, поўдня, усходу і захаду.— Розныя вятры.
К а б і н е т
Раздзел напісаны прыблізна ў 1800 г.
Стар. 50. «Было спачатку Слова»! — Пачатак Евангелля паводле Іаана, які выклікаў шмат спрэчак і тлумачэнняў у тэолагаў. ІПматзначнае грэчаскае «логос» — слова, паняцце, розум, дзеянне.
Стар. 51. Ключ Саламона,— Старажытная яўрэйская кніга заклінанняў элементарных духаў, аўтарства якой прыпісвалася цару Саламону (лац. Clavicula Salomonis). Ключом Саламона закліналі гномаў, эльфаў, дамавікоў, вадзенікоў, лесавікоў, г. зн. духаў стыхій, названых Фаўстам «напаўсатанінскімі». «Чатырох закляццяў», аднак, у гэтай кнізе няма.
Замова Чатырох.— Для заклінання чатырох элементарных стыхій, з якіх, паводле старажытных вераванняў, складаецца свет: агню, зямлі, вады і паветра. Кожная стыхія мае свайго духа. Саламандра — земнаводнае з чырвонымі плямамі, сімвал духу агню, Ундзіна — дух вады (лац. unda — хваля), Сільфіда — дух паветра, Кобальд або лац. Incubus — дух зямлі.
Стар. 52. Знак гэты паможа.— Крыж з вобразам Збавіцеля (Хрыста) і надпісам JNRJ (Jesus Nazarenus Rex Judaeorum) — Icyc Назарыцянін Цар Іудзейскі).
Стар. 53. He чакай —ІАгню, небам тройчы ўладарна ўславёнага.— Заклінанне знакам святой тройцы (Бацькі, Сына, Святога Духа).
Стар. 55. А, пентаграма сыну тла...— Пентаграма, ці пентальфа — старадаўні містычны знак у выглядзе пяціраговай зоркі, якая пяць разоў паўтарае літару А; усходняга паходжання, пасля была запазычана піфагарэйцамі, потым стала сімвалам Ісуса Хрыста, менавіта таму таймуе д’ябла.
Стар. 58. Я — цар мышэй і пацукоў,!Мух, вошай, жаб і павукоў.— Чорт, вельзевул. Уяўленне пра князя цемры як пра цара ўсякай нечысці ўласцівае хрысціянскай дэманалогіі.
K a б і н е т
Сцэна напісана ў розныя гады; сцэна з вучнем — у 1769 г., перапрацавана ў 1788 г., сцэна заключэння пакта — у 1800 г.
Стар. 61. Пракляты будзь і ты, Мамон.— Мамон, мамона— скарб, сімвал багацця і скупасці.
Стар. 69. Collegium logicum (лац). — курс логікі, з якога пачыналася вучоба ў тагачасных універсітэтах.
Душу ў гішпанскія абуюць боты.— Гішпанскія боты — сярэдневяковая прылада для катаванняў, якою драбілі косці ахвяры.
Стар 70. Encheiresis naturae (лац.) — сіла, спосаб дзеяння прыроды; грэчаскі тэрмін старой хіміі.
Навучаць вас рэдукавацьДІа нормах класіфікаваць.— Рэдукцыя — лагічная аперацыя звядзення паняццяў да асноўных катэгорый, класіфікацыя — падзел лагічных паняццяў на класы; — тэрміны логікі.
Стар. 73. Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum (лац.).— Будзеце, як бог, ведаць дабро і зло. Гэтымі словамі змей спакушаў Адама і Еву.