Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
Мы ў хатку грук, мы ў хатку бразь,— Замкнута! — хоць вужом падлазь.
Мы далікатненька, з пляча, Шукаем рады без ключа.
Мы просім іх учатьгрох — А тым — што аб сцяну гарох,
Такія ўпартыя карчы, Што хоць ты там крычма крычы. Тады, каб часу не губляць — Давай сілком іх умаўляць! Ну, умаўлялі, умаўлялі — Аж тыя ў страху і сканалі.
Там быў вандроўнік, кіем трос — Мы і яму падцерлі нос.
Пакуль ішла там калатня,— Ад іскры нейкай парахня Ўзялася ўраз, і ў нейкі міг Агніска праглынуў усіх.
ФАЎСТ
Ці вы маіх не чулі слоў, Хацеў я мены — не разбою. Я вас кляну за гвалт і кроў. Праклён дзяліце між сабою.
ХОР
Старыя словы зноў збыліся: Вялікай сіле пакарыся, Калі ж ты з ёй ідзеш на бой, To домам рызыкні й сабой. (Выходзяць.)
ФАЎСТ (на балконе)
На небе блякне высеў зор, Агонь прытух, курыцца двор. Вятрэц дыхнуў, і ў ноздры мне Куродымам і чадам тхне.
Мы ўсё зглумілі тым разбоем! Ах, што там мроіцца такое?..
АПОЎНАЧЫ
З'яўляюцца ч а т ы р ы с і в ы я ж а н ч ы н ы.
ПЕРШАЯ
Завуся Галечай.
ДРУГАЯ
Завуся Віной.
ТРЭПЯЯ
Завуся Турботай.
ЧАЦВЁРТАЯ
Завуся Бядой.
ГАЛЕЧА, ВІНА, БЯДА
Няма да багатага ў дом нам хады: Жыве без Галечы, Віны і Бяды. ГАЛЕЧА
Зраблюся я ценем.
ВІНА
Нябачна прайду.
БЯДА
Распешчаны пан праганяе Бяду. ТУРБОТА
Вам, сёстры, дарогі ў багацце няма, Турбота ж і ў шчылінку ўлезе сама! (Знікае.)
ГАЛЕЧА
Дык пойдзем, сястрыцы, адгэтуль далей! ВІНА
Дзе ты, там і я, мне з табой весялей? БЯДА
А з вамі заўсёды Бядзе ў самы раз!
УТРОХ
Грувасцяцца хмары. He свецяцца зоры, Глядзіце, глядзіце! 3 прасторы, з прасторы Сястра наша Смерць падлятае да нас. ФАЎСТ (у палацы)
Ці ўчатырох яны, ці ўтрох, Я з іхніх слоў пазнаць не змог. «Бяда» — пачуў мой слабы слых, I «смерць» — данёсся шэпат іх, Прыглушана, як голас духаў. А ў нас пакуль ніякіх зрухаў — He ўмею змесці пыл з дарог Hi нават скінуць путы з ног.
Калі не ведаў я ніякіх чар, Я жыў з прыродай твар у твар I чалавекам зваўся недарма, Дзе тая воля? Навакол — турма. Куды ні гляну — прывіды і здані, I сам заграз я ўжо ў балотнай твані. Бывае, дзень развее ўсё, змяце, А ноч ізноў кашмараў сець пляце. Іду на шпацыр я, а ўжо крумкач Мне прадракае новы круг няўдач.
Так чалавек у прымхах скрозь заграз, Дабра агонь у ім даўно пагас — I вось стаю, стуліўшыся ў жудзе.
Там дзверы скрыпнулі... Там нехта йдзе... (Уражана.)
Ці ёсць тут хто?
ТУРБОТА
Вядома, ёсць!
ФАЎСТ
А хто ж ты, хто?
ТУРБОТА Звычайны госць.
ФАЎСТ
Ідзі адсюль!
ТУРБОТА
Адгэтуль не пайду!
ФАЎСТ (спачатку разгневаны, потым супакоены, сам сабе) He заклінай! Бо выклічаш бяду!
ТУРБОТА
Падпаўзаю я нячутна, Уладару я магутна I па-рознаму чыню Сваркі, бойкі, калатню. На палях, у моры, лесе Мой праклён у сэрца ўлезе. Я не пешчу, не лагоджу I да ўсіх сама прыходжу. Ты што, не ведаеш турботы? ФАЎСТ
Я ўсё жыццё імчаў бягом, Хапаў з налёту асалоды, Пустыя абмінаў прыгоды, Нектар кахання піў нагбом, Што ўзяць не мог, таго не браў! Жадаў, задавальняў свае жаданні, I зноў жадаў, і ў бурным парыванні Шукаў вялікіх, важных спраў, Па свеце бег як апантаны — Цяпер я стаў разважлівы, рахманы. I хоць прайшоў я цалкам круг зямны, Але ж яшчэ не горне да труны.
Дурны, хто марыць, што туды ён пойдзе I там братоў сваіх духоўных знойдзе!
Калі дапытліва пражыць, Дык гэтым светам можна даражыць, Бо ўсё спазнанае мы можам уяўляць, А вечнасць нам не дадзена спазнаць. Мудрэц адлічвае гады свае, Яго з дарогі вечнасць не саб’е.
I ён у руху гзтым і трывозе
He спыніцца здаволены на паўдарозе. ТУРБОТА
Хто супроць маёй улады — Свету беламу не рады, Бо таго я днём і ноччу Цемрай вечнаю марочу, Вочы й зоркаму я выем. Хай ён скарбамі ўладае, Хай ён талент рэдкі мае,— Будзе ён як старац з кіем: У шчасці ўцехі ён не знойдзе, Пры багацці — з торбай пойдзе, Пільным справам і работам Ён заўсёды скажа: «потым». Пройдзе часу — мала-многа, Бач, не зроблена нічога.
ФАУСТ
Чаўпеш пустое без канца;
Пакінь! Твой знаю нораў подлы!
Задураць нават мудраца Твае літаніі і модлы.
ТУРБОТА
Што рабіць? Куды падацца? — Сам не можа дапытацца.
Ходзіць лесам, ходзіць полем, Кожны крок даецца з болем, Ён правальваецца ў багну, Траціць ён, чаго так прагнуў, Захліпаецца ў той багне, За сабою іншых цягне, Сам сабе і людзям лішні, I нядужы, і няўвішны Дажывае ўжо свой век, Як руіна, чалавек.
А бязмэтныя блуканні, Ды бясконцыя ваганні, Ды благія прадчуванні —
Гоняць грэшнага яны
Проста ў пашчу сатаны.
ФАЎСТ
Злавесны прывід! Ты людскі наш род Грызеш, і мучыш, і куеш нам путы, I дзень пры дні за годам год Пляцеш нам сетку гора і пакуты. Ад дэманаў не лёгка мне ўцячы: Знаходзяць нас усюды дзеці смуты, Табе ж, Турбота, не перамагчы — Мой дух, мой розум, мой пачын раскуты! ТУРБОТА
Ну, мне пара, а ты сваё пляці.
Цябе пакіну я з праклёнам;
Ззычайна слепнуць пры жыцці, А ты аслепні перад сконам. (Дзьмухае на яго.)
ФАЎСТ (аслеплены)
Глыбее ноч, няма ўжо ёй упыну, Але ў душы гарьіць мая зара. Перад сабою бачу цемрадзь, дамавіну, Аднак не ў цемры думка ўладара. Паўстаньце, слугі, тут, рука ў руку, Збірайцеся на талаку, Рыдлёўкі ўзяўшы і ламы, Намечанае мусім скончыць мы.
I пакажыце працу мне сваю, А я за платаю не пастаю.
Дзе дух адзінства й сотні рупных рук — Там план вялікі здзейсняць без прынук.
ВЯЛІКІ ДВОР ПЕРАД ПАЛАЦАМ
Находні.
Наперадзе Мефістофель як наглядчык работ.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Станоўцеся напагатоў,
Нягеглыя лемуры,
3 касцей і жыл, валос, храсткоў Сатканыя натуры.
ЛЕМУРЫ (хорам)
Бяжым, ляцім на голас твой, Нясуць нас борзда ножкі. Ты надзяліў бы нас зямлёй, Дай нам зямліцы трошкі. Мы збегліся, каб дагадзіць, 3 рыдлёўкамі, з каламі, А што рабіць, а што чыніць — Скажы, камандуй намі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Рабіце ўсё на свой капыл, Рыдлюйце, не шкадуйце сілы, Даўжэйшы ніцма ляж у пыл,— Ты будзеш меркай для магілы. Капайце дол так, як спрадвеку Яго капаюць чалавеку — Бо, як ты ні круці, з палаца Пара ў зямлю перабірацца.
ЛЕМУРЫ (капаюць з крыўляннем і выкрутасамі)
Калісь і я прыўдала жыў I бавіўся заўзята, Кахаў, сваволіў, не тужыў — Жыццё ііпло, як свята.
Ды старасць подлая ціпіком Падставіла кульбаку, I спатыкнуўся я, і ўжо — Магіла небараку.
ФАУСТ (выходзіць вобмацкам з палаца, трымаючыся за плот)
Як стук рыдлёвак лашчыць слых!
Як спорна праца йдзе! Тут скора Вялікі мол разрэжа мора I спыніць гвалт стыхіяў злых — Ён будзе міратворчаю мяжой.
МЕФІСТОФЕЛЬ (убок)
Калі тут выйгрыш ЧЫЙ, ДЫК ТОЛЬКІ МОЙІ Твой мол, канал, твае палацы He варты ўкладзенае працы — Нептун зруйнуе ўсё, бо ён жа чорт!
Як ні стварай, а вынікі благія, Тут з пеклам заадно стыхія, I пойдзе прахам свет, як гэты порт.
ФАУСТ
Наглядчык!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Тут’
ФАУСТ
Сачы 1 дбай, Працоўнай сілы здабызай, Грашыма, ласкай заахвоць, Прынукаю ці іншым ладам, I да мяне штодзень з дакладам Аб выніках работ прыходзь.
МЕФІСТОФЕЛЬ (напаўголаса) Гатовыя і дамба, і канал, Чакаю толькі я — каб ты сканаў. ФАЎСТ
He скорана пагібельная багна,
На плён, здабыты мною, зеўрыць прагна, Ды я каварную стыхію змушу Аддаць захопленую сушу Мільёнам рупных пасялян.
Няхай пагрозай вэчнай калыхацца Ля дамбы будзе грозны акіян, Свабодны люд і радасная праца Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край, I на зямлі яны здабудуць рай. Няхай раз’юшаны марскі прыбой Аб дамбу хвошча, люта б’е — Народ з’яднанаю сям’ёй Стыхію грозную скуе.
На запавет мой гэты скіраваны Усе мае зямныя справы, планы, Увесь цялесны і духоўны гарт. Дык вось канечны вынік мудрасці людской: Што толькі той жыцця і волі варт, Хто кожны дзень за іх ідзе на бой.
Хай так жыве стары і малады.
Калі б у працы ўбачыў я заўсёднай Народ свабодны на зямлі свабоднай, Імгненню б я сказаў тады: «Цудоўнае, спыніся! — панясу 3 сабой у вечнасць я тваю красу». He можа ў вечнасці прапасці
Усё, што я паспеў зрабіць для шчасця.
Я, прадчуваючы трыумф кадзей маіх, Жыцця перажываю лепшы міг.
(Фаўст падае.)
Лемуры падхопліваюць яго і кладуць на зямлю.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Глядзіце, ўжо здаволіўся зямным, Ен — прах, ён — прывідны зыбучы дым! Хацеў цудоўны міг спыніць!
I сам жыцця парваў ён ніць!
Змагаўся ён са мною, траціў сілы —
I вось фінал: упаў каля магільх.
Гадзіннік стаў!..
ХОР
Маўчыць гадзіннік на сцяне, Упала стрэлка.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Нарэшце! Добра мне.
ХОР
Жыццё прайшло!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прайшло? Нікчэмны гук!
Як гэта так прайіпло?
Прайшло — дык значыць, як і не было!
Нашто ж тады ўвесь час ствараць?
Каб створанае разбураць?
«Прайшло!» Што значыць гэта? Ўсё адно Як бы не існавала ўвогуле яно, А мроілася яваю жывой.
Я ж бачу сэнс у вечнасці пустой.
ПАКЛАДЗІНЫ У ТРУНУ
ЛЕМУР (сола)
Хто збудаваў такі дамок?
Хто тут капаў лапаткай?
ЛЕМУРЫ (хор)
У саване ляжы, кумок, I здавальняйся хаткай.
ЛЕМУР (сола)
Пакой без мэблі. А чаму?
Чаму ўсё так убога?
ЛЕМУРЫ (хор)
Бо напавер далі яму, Вярнуць прыйшлося многа. МЕФІСТОФЕЛЬ
Усё! Душа вось-вось пакіне плоць!
Распіску прад’яўлю — магчыма, будзе ўдачай Падставіць ножку чорту — не задача. Перахапіць дупіу шмат сродкаў ёсць, Цяпер плююць на важны дакумент. ПІляхі старыя з’езджаныя ўшчэнт, На новую ж не пусцяць нас дарогу. Дажыў! Павінен зваць на дапамогу!
Нядобра нам! Цяпер што ні бяры: Старое права і закон стары — Апоры не даюць, не маюць сілы. Раней я не дзяжурыў ля магілы, He меў ні клопату я, ні трывог. Калісь душа была сумленнай, з цела 3 апошнім стогнам прэч яна ляцела,— Я ж гэту мышку лёгка цупнуць мог. Цяпер душу дачасна і не руш — Яна трымаецца за цела і за косці, Пакуль стыхіі ў барацьбе і ў злосці He выганяць яе. Ты ж, лоўчы душ, Сядзі, пільнуй, затоіўшы апаску, Калі яна, нарэшце, зробіць ласку.. Ці то ў старое Смерці сілы мала, Ці мо яна касу не адкляпала?
Глядзіш на труп: усё, застыла кроў,— Аж не — ужо заварушыўся зноў! (Заклінае дзіўнымі фантастычнымі рухамі, раскідваючы рукі, як крылы.) Ну, рыцары рагоў, на падстрахоўкі Цяпер і вы падайце чорту лапу.
Вядзіце служку д’ябальскай гартоўкі, Вядзіце пекла найвыдатнейшую зяпу! Хаця на рангі ўсе і на ранжыры Распісаны ў нас кожны чортаў рог, На гэты ж раз мне трэба служка самы шчыры.. Каб завяршыць дастойна эпілог.
Злева раззеўрылася жудасная геенская пашча.
Як іклы ляскаюць! Паток крывавы Плыве павольна ў невыносным сквары, Тыз устае з агню пякельнай лавы. Над ім клубы клубяцца едкай пары, Смала клякоча ў горле; і няма канца Пакутам грэшнікаў, што ў марнай веры Ратунак вынайсці ў кіпучай серы To вынырнуць, то зноў даюць нырца. He ўратавацца ім ад жудаснай пачвары, I паглынае пашча ўсе надзеі іх, Патолі ўжо не знойдуць тут ахвяры, Іх лёс — гібець у рэках агнявых.