• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Дар бескарыслівы акупіць грэх дазвання, I зможаш вымаліць ты ўрэшце дараванне.
    ІМПЕРАТАР
    Ва ўсім я каюся, убогі божы раб, Вялікі грэх мой змер на свой святы маштаб.
    АРХІЕПІСКАП
    Ачысцім перш зямлю ад грэшняга насеняя, Святы збудуем храм у гонар узнясення!
    Хай сонечны прамень, праглянуўшы з-за гор, Сустрэне першы ён. Я чую ўжо, як хор Тварцу хвалу пяе, і бачу вокам пільным, Як пад скляпенні ўжо ўсплывае дым кадзільны Як абуджае ўсю парафію званар, Як божых чад натоўп ступае на цвінтар.
    Ты дабрачынны люд найболей ашчаслівіш, Калі царкву сваёй прысутнасцю ўпачцівіш.
    ІМПЕРАТАР
    Няхай заўжды хвалой вяшчаюцца з амбона Жаданні ўсе мае на знак вяртання ў лона!
    0 божа! Чую ўжо — мой дух імкнецца ў неба! АРХІЕШСКАІІ
    Яшчэ як канцлеру мне акт фармальны трэба. ІМПЕРАТАР
    Фармальны дакумент? Угоддзяў перадачу Царкве святой цяпер пячаткаю адзначу. АРХІЕПІСКАП (быў развітаўся, але каля дзвярэй паварочваецца) ІІасля яшчэ адно: зрабі і ўдзячны крок — На дзесяціну, чынш, шарварак і аброк Навечна дай правы! Узорныя парадкі Павінны ж уключаць артыкул на выдаткі. Каб збудаваць хутчэй, каб збудаваць як след, 3 трафеяў удзялі нам залатых манет.
    Ды зноў жа... апрача... — чаго тут мне таіцца — Патрэбны цэгла нам, бярвенне, чарапіца; Фурманкі дасць халоп, фураж — вялікасць ваша! Царква ўшануе слуг і вас богапамажа!
    (Выходзіць.)
    ІМПЕРАТАР
    Цяжар грахоў маіх і чортава падмога
    Каштуюць дорага, ўчыняюць шкоды мяога. АРХІЕПІСКАП (вярнуўшыся, з глыбокім паклонам)
    Зламысніку таму і ўсёй ягонай плойме Ты абяцаўся даць зямлю ў прыбрэжнай пойме, Дазволь жа нам, царкве, каб успраменіць
    змрок — I там падаткі браць, і чыншы, і аброк.
    ІМПЕРАТАР (з прыкрасцю)
    Зямлі няма яшчэ, яна ж, зямля, у моры. АРХІЕПІСКАП
    Абы нам права мець — не ўсякі вынік скоры!
    He отрецыся бо словесем вес творнть. ІМПЕРАТАР (адзін)
    Я так дзяржаву ўсю патраплю раздарыць.
    АКТ ПЯТЫ
    АДКРЫТАЯ МЯСЦІНА
    ВАНДРОЎНІК
    Вось яна навокал хаты Ліпак дружная сям’я;
    I пад іх густыя шаты Зноў вярнуцца рады я. Вось прытулак той шчаслівы, Што мне даў калісьці лёс. Тут я жыў, калі бурлівы Вал марскі мяне прынёс.
    Ці гаспадары жывыя?
    Ці ўжо кончыўся іх час? — Бо яны ж былі старыя, Як іх стрэў я першы раз. Людзі шчырыя! Мо ў дзверы Ціха стукнуць? Завітаць? Мо яшчэ ў святым даверы Рады вы дабром прыняць? БАЎКІДА (вельмі старая бабулька)
    Ціха, не будзі яго ты, Хай стары мой адпачне, Ад нялёгкае работы Набярэцца сілы ў сне. ВАНДРОЎНІК
    Помніш? Ты мяне калісьці 3 мужам разам, як магла, He шукаючы карысці, Даглядала, берагла.
    О Баўкіда! Ледзь жывога Адхадзіла ты мяне.
    Уваходзіць д з ед.
    Філемон! Твая падмога Скарб вярнула з мора мне. Ваша ўгледзеў я акенца I пачуў званы царквы. Ратавальнікі тапельца — Вы адны і толькі вы.
    Дайце ж зноў мне падзівіцца На ўзбярэжжа і прыбой, Пакланіцца, памаліцца, Мір адчуць усёй душой.
    (Ідзе па дзюне.)
    ФІЛЕМОН (да Баўкіды)
    Ты рыхтуй ідзі ў камору — Стол накрый і прыбяры. А мы вернемся да мора, Паглядзім на цуд згары. (Стоячы поруч з вандроўнікам.) Глянь: дзе хвалі ў бераг білі, Там цяпер пад небакрай Скрозь садоў панасадзілі I зрабілі чысты рай.
    Ратаваць ужо нязмога, Адышлі мае гады, Моц пакінула старога, I няма ўжо тут вады. Клалі грэблю тут, капалі Чэлядзь рупная і пан, Са стыхіяй ваявалі — I скарыўся акіян.
    Бачыш вёску, ніву, пашу, Там лясок, тут хутарок. Ну, хадзем жа ў хату нашу, Бо ўжо сыра, бо ўжо змрок, Ужо ў небе ззяюць зоры. Завітаў ты ў дзіўны час: Нібы лебедзі, па моры Ветразі плывуць да нас. Мора, бач, ужо далёка Ад хаціны адышло, А вакол, як бачыць вока — Чалавечае жытло.
    ЗА СТАЛОМ УТРОХ У САДЗЕ
    БАЎКІДА (да вандроўніка)
    Што панурыўся? маўклівы? Пачастуйся, вьші, з’еж!
    ФІЛЕМОН
    Хоча ведаць ён пра дзівы, Пра дзівосы нашых меж.
    БАЎКІДА
    Можа, гэта еоля неба, Кара за грахі мае — Нешта ўсё не так, як трэба, Нечага тут не стае.
    ФІЛЕМОН
    Калі веры даць герольду, Што загад усім чытаў, Бераг як узнагароду Імператар пану даў.
    Тут пры нашым узбярэжжы Пан прычаліў караблі.
    I адразу людзі вежы, Замак і муры ўзвялі. БАЎКІДА
    Днём не праца — мардаванне, Нудна людзям рыдляваць;
    Ноччу — іскры, грук, а ўранні Зірк — гатовенькая гаць!
    Колькі тут людзей прапала! Ноччу — роў за валам вал, 3 мора полымя шугала, Раннем глянь — гатоў каналГ Робіць пан не з волі бога, Прыбірае ўсё да рук.
    У падсуседа такога, Пэўна, прьіяцель — кадук. ФІЛЕМОН
    Пан жа нам паабяцаўся: Колькі хоч зямелькі мер. БАЎКІДА
    Лепш бы ты сваёй трымаўся, А марскому дну не вер.
    ФІЛЕМОН
    Можа, пойдзем да капліцы, Час вячэрні — божы час, Пазваніць і памаліцца, Каб бог злітаваўся з нас.
    ПАЛАЦ
    Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал. Ф а ў с т, састарэлы, задумлівы.
    ДАЗОРЦА ЛІНКЕЙ (у рупар) Садзіцца сснца, і памалу Плывуць да гавані чаўны. Баркас вялікі да каналу Плыве з заморекай стараны. Штандары ўсіх краёў, народаў 3 высокіх мачт вітаюць нас, Да ўсіх адважных мараходаў Мы кажам шчыра — ў добры час.
    На дзюне ў капліцы звоніць звон.
    ФАЎСТ (з прыкрасцю)
    Пракляты звон! Як стрэл у спіну!
    Пухір на целе, на душы. Усё маё як вокам скіну, А за плячмі — надзел чужы. I гэта — горкая нагадка, Што ўлады я не распасцёр: Бо не мае царква і хатка,— Старых тубыльцаў ціхі двор. Ён не дае спачыць ад працы, Перада мной, як чорны цень, Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы — I так бясконца, дзень у дзень!
    ЛІНКЕЙ (як вышэй)
    Як лёгка падышоў да нас Дабром нагружаны баркас, Нібы яму і не ў цяжар Гарой накладзены тавар.
    Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі.
    Мефістофель. Т р о е Д у ж ы х.
    ХОР
    Прывезлі мы Гару дабра. Вітаем пана Уладара!
    Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Набытак гэты не малы — Чакаем панскай пахвалы. Ўзялі з сабой два караблі, Да пірса ж дваццаць прывялі. Няхай засведчыць вам багаж, Чаго быў варты абардаж.
    На вольным моры вольны дух, I трэба мець здаровы нюх.
    Бяры, іпто трапіцца, падрад — Хай гэта шхуна, хай фрэгат. Бяры адзін, другі бяры, А здолееш,— бяры і тры, Чацвёрты здасца сам, самохаць, Бо сілай можна запалохаць! Няважна Я к! а важна III т о! Судзіць не будзе вас ніхто. Пірацтва, гандаль і вайна — Заўсёды сутнасць іх адна!
    ТРОЕ ДУЖЫХ Ані хвалы, Ані падзяк! Дарунак наш Яму не ў смак. Нахмурыў пан Сярдзіта твар, He па душы Яму тавар.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Плаціць не будзе Годны муж. Бо вы ўзялі Ужо свой куш.
    ТРОЕ
    Лухта, не хныч,— Ён, як усе.
    I магарыч Нам паднясе.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Спярша здабычу У склеп знясі, А магарыч Пасля прасі.
    Разгледзіць ён Як найпільнейг Пасля падлічыць Найдакладней, He будзе скнарам Каля куфроў I пачастуе Ён маракоў, А райскіх птушак сябрукам Я падбяру сягоння сам.
    Груз выносяць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
    He моршчы лоб, вачэй не мруж;
    Усё выдатна, спрытны муж. Усё ты мудрасцю скарыў — 3 вадою сушу прымірыў, Ахвотна мора ад зямлі Твае прымае караблі.
    Цяпер і друг і супастат ГІад твой пастаўлены дыктат. Вось тут, дзе колісь быў дзірван, Стаяў найпершы наш будан, Дзе першы выкапалі роў, Цяпер прастор для весляроў.
    I чуецца хвала наўкруг У гонар спраў тваіх, заслуг.
    ФАЎСТ	Пракляцце т у т! —
    Яно мой нішчыць абсалют.
    Табе, бываламу, адкрыю: Турбуе клопат дзень і ноч, Ад прыкрага адчаю выю — Хоць ты крычы ці ў шворку ўскоч’ Няма карысці з той улады, Калі падсуседаў-старэч Ніяк не выганю з іх хаты, 3 іх ліпняка, з іх цэрквы прэч.
    Узвёў бы вежу там высока
    I цешыў бы парою вока
    3 вышынь птушынага палёту Магутнасцю майго аплоту. Адтуль адкрылася б прастора 3 усім, што чалавек стварыў, 3 усім, што я забраў у мора I чым народы адарыў.
    Які ж нясцерпны боль, аднак,— Калі ў багацці бачыш брак. Царкоўны звон і ліпак пах — Яны мне, як магільны прах, Няўжо ж праз хатку ў ліпняку Я волю дужую стаўку?
    ПІто мне рабіць — не разумею, Пачую звон — і сатанею.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Вядома, гэткая пакута, Яна табе нібы атрута.
    I звон, і пацеры старых
    I мой, прызнацца, рэжуць слых, Бо гэты гнюсны дзілінь-бом Нібы гаворыць — стань рабом, Ён ад хрысцін і да хаўтур Ва ўсё прыўносіць зман і чмур, Нібы між «дзілінь» і між «бом» Жыццё было суцэльным сном. ФАУСТ
    Упартасць гэтых дзівакоў
    Псуе настрой, псуе мне кроў,
    I я ад злосці і ад мукі
    Сам на сябе наклаў бы рукі. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Чаго ж цярпець? Каланізуй — Тубыльцаў тых перасялі.
    ФАУСТ
    Ідзі ж і ўсё арганізуй!
    Я ўдосыць дам старым зямлі. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я не забаўлюся, ў хвіліну Перасялю і перакіну.
    У новай хаце спакваля Забудзецца прымус пасля. (Залівіста свішча.)
    Уваходзяць Т р о е Д у ж ы х.
    Хадзем, яшчэ адзін наказ — На брагу заўтра будзе час.
    ТРОЕ
    Мы заслужылі выпівон, Ды стрэў няласкава патрон. МЕФІСТОФЕЛЬ (ad spectatores)
    Так ёсць і так было раней — Меў добры сад і Навуфей.
    (Кн. царстваў, III, 21.)
    ГЛЫБОКАЯ НОЧ
    ДАЗОРЦА ЛІНКЕЙ (спявае на варце) Стаю на дазоры, Гляджу я ў бязмеж I свету прасторы Аглядваю з веж: Мільгаюць, калесяць I далеч, і блізь, I зоры, і месяц, I долы, і высь.
    Панаднасці свету Адвечны, як свет, Прыгожасць паэту Пракладвае след. Шчаслівыя вочы: Пабачаць красу. Праз дні і праз кочы Яе пранясу.
    Паўза.
    3 вежы ўсё вачам адкрыта, I —не толькі пекната. Стала жудасна, нібыта Страхам зеўрыць цемната. Іскры сыплюцца, і хіжа У суседавым двары Злы агніска стрэхі ліжа I віхурыцца ўгары.
    Ах, пажар у беднай хатцы,— Загарэлася ўначы.
    Трэба бегчы, паспяшацца, Толькі ўжо не памагчы. Дзе ж на старасці прыткнуцца? Дзе цяпер знайсці цяпла?
    Хто ў бядзе пасобіць людцам? — Ах, згарыць усё датла.
    He, агонь не дасць патолі — Бурыць столь і рушыць сцены. Дзе ж старыя? Ці на волі?
    Ці ўцяклі яны з геены?
    Занялося лісце, голле, Жарам пыша ў наваколле. Па камлях угору жвава Зырка рвуцца языкі...
    I нашто мне тая слава!
    I нашто мне зрок такі! Аж ад самага карэння Жарам пышуць стаўбуры.
    Доўгая паўза. Спеў.
    Плён руплівага стварэння Гіне марна без пары.
    ФАЎСТ (на балконе супраць дзюны) Хто там спявае так тужліва?
    Лінкея ўзрушыла жуда?
    Нашто рабіў так нецярпліва? — Самому ўжо цяпер шкада.
    Няхай жа пойдзе на вуголле Ліпняк і хатка, хай гараць; Адтуль бязмежнае раздолле Я з вежы буду сузіраць.
    Забудуць горыч і нястачу
    На новым месцы бедакі, Багаццем шчодра ім аддзячу — Хай радасць ім нясуць дзянькі.
    МЕФІСТОФЕЛЬ I ТРОЕ ДУЖЫХ (унізе) Прабач! — благая навіна, Аж кроіць сэрца нам яна.