• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Уваходзіць Ф а ў с т у латах і ў шаломе з прыспушчаным забралам.
    Т р о е Д у ж ы х, узброеныя і апранутыя, як у папярэдняй сцэне.
    ФАЎСТ
    Пачатак добры маем — з лаекі бога! I пэўнай справе трэба засцярога. Душой і сэрцам горцы — мастакі, Таму і лёгка ім чытаць прыроду, I што ў цяжар раўніннаму народу, Дык горцам — як само ідзе з рукі. Сярод уцёсаў горных і правалаў
    Яны адкрылі залежы металаў I ў кузнях, неўтаймоўныя заўжды, 3 расплаўленай на вогнішчы руды Гатуюць сумесі, рыхтуюць газ, Каб новае адкрыць. He першы раз Гаспадары пячор і скалаў Стзараюць цуды з рэдкіх мінералаў I праз крышталь празрысты і маўклівы Усе на свеце бачаць цуды й дзівы.
    ІМПЕРАТАР
    Я чуў, адважны муж, што ты сказаў, Але ўжо час нам перайсці да спраў. ФАУСТ
    Твой прыяцель — нурсійскі некрамант — Ён твой слуга надзейны і гарант.
    Згадай: калі агонь смаліў паленкі I ўжо лізаў варажбіту калені, Тады не бсг альбо нячысты дух, А ты яму рассек пакут ланцуг. Дык хай вялікасць ваша прыме Падзяку за выратаванне ў Рыме. Забыў сябе ён з той гадзіны, I клопат у яго цяпер адзіяы, Каб ты не быў ніколі ў горы, Каб дзеянням тваім спрыялі зоры. Паслаў ён нас крывёй служыць і потам I быць табе апорай і аплотам.
    Павер, што тупасць цэрквы меж не знае,— Разумны чын вядзьмарствам называе.
    ІМПЕРАТАР
    Вітаць бы мы жадалі найчасцей У радасныя дні гасцей.
    Але стакроць хай будзе пахвалёны, Хто з дапамогаю у час шалёны, Каб не пакінуць у ліхой бядзе, Як лепшы прыяцель ідзе, Той, хто без страху і вагання За нас ідзе ў агонь змагання.
    Але прашу пакуль не агаляць мячы — Яшчэ паспеем ворагаў сячы, Расправіцца са здраднікам паганым. Павінен я ацэнку даць вайсковым планам. Я так хачу! Вам гэта кажа цар — Ваш палкаводзец і ўладар!
    А самазванца, што ўзмуціў народ, Я растапчу, а з ім — ягоны зброд! Каб ведалі наперад — не дазволю Васалам папіраць царову волю.
    ФАЎСТ
    Прыемна ворагу адсекчы галаву, А падстаўляць сваю пад булаву Ці ёсць, мой пане, рацыя, рахуба? — Яна ж нам цэлая куды больш люба. Навопіта цела нам без галавы? Яна засне — тады і цела спіць, Яна баліць — і ў целе ўсё баліць, Яна здаровая — здаровы й вы! Вось тут якраз рука сваё вяршыць: Падыме шчыт, каб сэрца засланіць, Пасля ж ускіне грозны меч, Удар! — і галава злятае з плеч.
    I вось ужо здаволэны герой На грудзі ворагу ступіў нагой!
    ІМПЕРАТАР
    Такі ўжо ў гневе я ўтрапёны, Што растаптаў бы труп ягоны. ГЕРОЛЬДЫ (вярнуўшыся)
    На змаганне выклік горды Быў бясплённы і пусты. Кпінамі сустрэлі орды, Гады рвалі жываты: «Ваш каролік,— нам са смехам Адказала гэта голь,— Ад раскошы з глузду з’ехаў, Толькі й звання, што кароль!» ФАЎСТ
    Што выклік супастатам не прыняты, На руку нам — наплачацца пракляты! Спрыяльны час. Аддай загад, I будзе біты дзёрзкі гад.
    ІМПЕРАТАР
    Мой обергенерал тут слова скажа!
    (Галоўнакамандуючаму.)
    Выконвай доўг, камандуй, княжаУ ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    Увага! Правае крыло — у бой* Хай левы фланг праціўніка спасуе
    Перад напорам сілы маладой, Якая ворага з зямлёй здрасуе. ФАЎСТ
    Герою мужнаму дазволь тады Умацаваць сабой адважныя рады: Хай ён памножыць воінскую славу I знойдзе на мяцежнікаў управу. (Паказвае на правага.)
    ДАЎБАЙЛА (выступаючы наперад) Хто твар у твар прымае бой, Накрыецца нагамі той, Павернецца ж каторы тылам, Накорміцца зямлёй і пылам, А следам слаўныя жаўнеры Давершаць справу ў поўнай меры— I ворагі сплывуць крывёй I захлынуцца ў ёй...
    (Адыходзіць.)
    ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    Удар у цэнтры будзэ нечаканы, Ён дасца штабу ворагаў у знакі, Іх стратзгічныя парушыць планы I папярэдзіць, пэўна, контратакі.
    ФАЎСТ (паказваючы на сярэдняга) I гзты паслужыць табе гатовы! Лаўкач! Ён на бягу сарве падковы!
    ХАПАЙЛА (выступаючы наперад) Адвагу царская дружына 3 рабункам спалучаць павінна. Хай стануць мэтаю куфры У самазванцавым шатры, Стаяць нядоўга будзе ён — Сам павяду я легіён,
    ЗАГРАБУХА (маркітантка, тулячыся да Хапайлы) Хоць і не жонка я яму, Але другога не прыму, Бо я і ноччу, я і ўдзень Хаджу ў баях за ім як цень!
    Калі жанчына грабіць,— то ' 3 ёй не зраўняецца ніхто! Я — самы жорсткі марадзёр! Наперад, войска! На шацёр!
    Абое адыходзяць.
    ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
    На левы фланг, відаць, мяркуе вораг Абрушыць моцны ўдар. Але I ў нас яшчэ не мокры порах — Мы горнае трымаем дзфіле.
    ФАЎСТ (паказваючы на левага) Мой трэці доблесную раць Павінен вам падмацаваць.
    ТРЫМАЙЛА (выступаючы наперад)
    За левы фланг свой будзь спакойны,— Са мною толькі й весці войны: Калі ўжо нешта мы бяром, Таго не выб’е з рук і гром.
    (Адыходзіць.)
    МЕФІСТОФЕЛЬ (апускаючыся з гары) Рэзервы ёсць у нашым тыле.
    Глядзіце, вунь на горным схіле Зіхцяць кальчугі і мячы. Нам раць ідзе дапамагчы.
    У новым войску пікі ўгору Ужо ўзняліся да адпору. Удараць, толькі загадайце! (Ціха дасведчаным.) Скуль гэта сіла — не пытайце! He спаў, вядома, я, не снедаў, А замкі рыцараў наведаў.
    Я рэквізіты каралёў
    Са сцен на поле бітвы змёў — Хай елужбу служыць і яно, Сярэднявечча парахно.
    Сабраў я дзіды, алебарды, Мушкеты, панцыраў камплект,— Нічога гэты хлам не варты, Ды ў чорта дасць і ён эфект!
    (Уголас.)
    На свежым ветры, нібы хмары, Харугвы рэюць і штандары,— Праслаўленыя барацьбой Салдаты рвуцца ў люты бой.
    Грознае гучанне фанфараў зверху, у варожым войску прыкметная разгубленасць.
    ФАЎСТ
    Цямнее небакрай. Ледзь-ледзь Сям-там блішчыць даспехаў медзь, У сполахах зарніц мігоча даль, Крывава свеціцца шаломаў сталь... Здаецца, ўсе стыхіі свету Гатовы весці бітву гэту.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ужо прыйшлося самазванцу крута: Ты бачыш, як на правым флангу люта Даўбайла топча ўсіх падрад — У калатні яму сам чорт не брат!
    ІМПЕРАТАР
    Спярша адна рука рубала, Гляджу, а ўжо іх там — навала. Няйначай чарамі тут пахне.
    ФАЎСТ
    Ці чуў ты пра туманны жах На сіцылійскіх берагах, Дзе чалавэк ад смагі прахне? Там мроіва ў спякотны дзень Калышацца і наплывае, I ў мільгаценні гэтым узнікае To постаць нейкая, то нейкі цень,— I акрывае вэлюм палахлівы Сады, паселішчы і нівы.
    ІМПЕРАТАР
    I тут загадкі і хімеры: Зіхцяць і дзіды, і сякеры. I кожны шчыт, і кожны панцыр Мігціць у прамяністым танцы. Вядзьмарства тут ці зман які? ФАЎСТ
    Даруй! У прывіднай віхуры Нам знак спрыяльнае натуры Даюць героі-Дыяскуры,— Нам дапамогуць юнакі.
    ІМПЕРАТАР
    А хто ён той, якога роду, Што на падмогу шле прыроду, Той некрамант, хто ён такі?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Стары мудрэц, што не баіцца Прыняць да сэрца клопат твой,
    I першы злога супраціўца Заўсёды выкліча на бой, Каб паслужыць табе, патроне, Жыццё сваё аддаць кароне. ІМПЕРАТАР
    У дзень, калі прыняў кляйноды ўлады Я скарыстаў найпершую нагоду I, не звярнуўшы ўвагі на парады, Даў нейкаму ерэтыку свабоду.
    Я гэтым сапсаваў папам пацеху, Сабе прывабіўшы нягод і грэху. Няўжо праз столькі год, падзеяў Пажну я плён з таго, што сеяў? ФАЎСТ
    Мой цар, да неба вочы ўзводзь:
    Глядзі, там вешчая прыкмета
    Нам прадракае ўдачу гэта — Дабро адплаціцца ўстакроць. ІМПЕРАТАР
    Арол узвіўся пад нябёсы,
    I грыф за ім, ганец пагрозы.
    ФАЎСТ
    He бачу зла ў палёце грыфа,
    Бо грыф, наогул — птушка з міфа,
    I не з яго слабым крылом
    8 сапраўдным дужацца арлом. ІМПЕРАТАР
    Кругамі водзяцца, плывуць
    I вось ужо ў клубок спляліся,
    У горлы кіпцюры ўпіліся,
    Вось пер’е глюгамі скубуць.
    ФАУСТ
    Глядзі, як гэты носьбіт зла
    Падцяў аблезлы хвост ільвіны
    I пад ударамі арла
    У лес упаў, на верхавіны. ІМПЕРАТАР
    О шчасны міг! Хай будзе так,
    Як нам вяшчае дзіўны знак. МЕФІСТОФЕЛЬ (праваруч)
    He, у нас яшчэ ёсць порах!
    Адступае подлы вораг,
    Левы фланг падаўся, слабне, Наш ваяка помсты прагне.
    Наступ ён вядзе геройскі На збянтэжаныя войскі. Клін загубны ў віхры бою Ён убіў у цэнтр іх строю, Флангавым манеўрам нашым Ворагаў дашчэнту спляжым. Сёння гэты бой крывавы Вырашае лёс дзяржавы. Богу ўдзячную малітву Час тварыць за гэту бітву. ІМПЕРАТхА.Р (злева, да Фаўста)
    Глянь! Там нашы легіёны, He ўтрымаўшы абароны, Адкаціліся назад.
    Камянёў для прашчаў мала?
    Ці адвагі нам не стала?
    Ці не ясны наш загад?
    Вораг лезе ўжо на скалы, Захапіў і перавалы...
    3 вашых чар няма карысці — Давядзецца локці грызці.
    Паўза.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ляцяць пасыльныя вароны
    3 якімі весткамі? Ці плённы Быў рэйд па войсках і тылах. ІМПЕРАТАР
    3 нядобрай весткаю нібыта?
    У крылах іх адчай і страх — Аж неяк мне несамавіта. МЕФІСТОФЕЛЬ (да крумкачоў)
    Падсядзьце, птушачкі, бліжэй да вуха! Хто з вамі раіцца гатоў, Таго не страшыць заваруха.
    ФАЎСТ (да імператара)
    Ты чуў пра верных галубоў, Пра тое, як ляцяць дамоў 3 чужое далечы яны?
    I гэтым служаць нам заўсёды, Нясуць бс весткі міру, згоды. А вораны —ганцы вайны. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Як той казаў, хоць лезь у шворку.
    Глядзіце! Вунь на тым пагорку Бушуе бітва, быццам шквал. Нялёгка ў гэтакай прыгодзе Тваёй, вялікі цар, пяхоце Абараніць той перавал.
    ІМПЕРАТАР
    Вось так мяне вы падманулі.
    Каварна ў пастку зацягнулі — Ратунку ўжо цяпер няма.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Прашу без панікі! Дарма!
    Канец заўжды бывае цяжкі.
    Цярпенне й хітрасць на вайне — Таксама козыр вельмі важкі.
    А ў нас з табой сяброў — гурма, Дык ты даверся ім і мне.
    ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ (уваходзячы) Я сумняваўся і баяўся, Што з імі ты схаўрусаваўся, Прыняўшы помач мне назло.
    Цяпер я бачу слабасць вашу
    I не хачу расхлёбваць кашу — Я аддаю сваё жазло.
    ІМПЕРАТАР
    Схавай, бо можа і прыдацца, Калі ўсміхнецца шчасце зноў.
    (Да Мефістофеля.)
    He трэба мне цябе, дарадца, Тваіх не трэба груганоў.
    He дам жазла на авантуры, Ты — ненадзейны чалавек. Рабі што хочаш, лезь са скуры — I так ужо мне дроў насек.
    (Ідзе ў шацёр з Галоўнакамандуючым.) МЕФІСТОФЕЛЬ
    Няхай цябе й твайго падпанка Хрышчоная бароніць палка, А мне з яе не лыка драць!
    ФАЎСТ
    Дык што ж рабіць? МЕФІСТОФЕЛЬ
    Надзей не траць! Гэй, крумкачы! Без важданіны Ляціце шпарка да Ундзіны
    На возера за горны краж.
    Без бабскай хітраснай управы Тут будзе вынік нецікавы — Пара пускаць у ход міраж.
    Паўза.
    ФАЎСТ
    Відаць, азёрнай маладзіцы Паспелі птахі пакланіцца, Бо ўжо струменіцца вада. Дзе быў сухі кустарнік ніцы, Раптоўна сталі біць крыніцы,— Ідзе на ворага бяда.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ад гэтых штук і ў смельчака
    Са страху задрыжыць рука.
    ФАЎСТ
    Ужо вада зліваецца ў патокі, 3 цяснін плыве на дол шырокі, Клубіцца, стогне і раве, На скалы пырскае ашмоццем пены Ці праз круты парог каменны Каскадам рушыцца і глебу рве. Цяпер няма патрэбы ў абароне, Бо ў гэтай прорве ўсё патоне! —• Я сам ад страху аж трымчу.