• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    ПАНТАЛІДА (уважліва яго разглядваючы) Калі яму паставу зграбную, Прывабнасць і манеры далікатныя He на кароткі нейкі час пазычылі, А назусім далі, на векі вечныя, Тады з удачай будзе неразлучны ён: На полі бою пераможа воіна, А ў бітве сэрцаў — прыгажуню першую.
    Я ўпэўнена, ніколі не зраўняецца Ніхто з мужчын, якіх я толькі ведала, 3 мужчынам гэтым. Вось ён набліжаецца, Пачціва, велічна. Вось князь наблізіўся. Царыца, азірніся на дастойнага!
    ФАЎСТ (падыходзячы з закаваным Ліккеем) Царыца! Я замест прыветных слоў, Якімі твой прыход адзначыць трэба, Прывёў у кайданах раба, які
    Забыў пра абавязак свой і гэтым Мяне магчымасці пазбавіў ён Гаспадара свяшчэнны абавязак Належна споўніць. Стань, нікчэмны раб, Перад царыцай светлай на калені I павініся перад ёй. Царыца, Слуга, надзелены выдатным зрокам, Пастаўлены на вежу аглядаць Палі, лясы, бязмежны схіл нябёс I ўсё, што толькі з’явіцца ў даліне, На схілах гор, на беразе ракі,—
    Што йдзе да крэпасці — няхай то статак, Няхай то войска. Статак мы захопім, А ворага паб’ём. Вялікі грэх!
    Ты — тут, а ён, злачынны,— не даносіць! I па яго віне мы не сустрэлі
    Высокай госці. Смерць ён заслужыў! Карай яго ці літуй, о царыца!
    АЛЕНА
    Вялікай годнасцю суддзі, царыцы Мяне ты адараеш, хоць, магчыма, Выпрабаванне хочаш мне зрабіць. Але судзейскі абавязак споўню I з допыту няшчаснага пачну.
    ЛІНКЕЙ (вежавы дазорца)
    Загадай, краса-царыца,— Кару ўсякую прыму, Каб і ў смерці пакарыцца Слову першаму твайму.
    Золак ранішняй парою Шле з усходу нам святло, Раптам,— дзіва! Прада мною — 3 поўдня сонейка ўзышло.
    Я не ўбачыў край бясконцы,— Сініх гор, зялёных ніў, Я на гэтым ясным сонцы Позірк здзіўлены спыніў.
    Мой рысіны зрок і ўночы He падманвае мяне.
    Сёння ж днём аслаблі вочы — Я ўсё бачыў, нібы ў сне.
    Замільгалі ў мглістай плыні Вежы, хмары, горны стан,— Раптам светлы твар багіні Выплывае праз туман.
    I сумеўся я, дазорны, Знепрытомнены, без сіл — Вобраз дзіўны, непаўторны Асляпіў мяне зусім.
    I, знядбаўшы службу, грэшны, Затрубіць забыў я ў рог. Пакарай мяне! Няўцешны Ля тваіх сканаю ног.
    АЛЕНА
    Ці маю права я караць правіны, Якім сама прычынай?
    Гора мне! Навошта мне прадвыракла планіда — Бянтэжыць самых годнейшых мужчын? Прымусам, зманам, хітрасцю, палонам Багі, героі, дэманы, паўбогі Мяне паўсюль вадзілі за сабой.
    Я ў першым твары нарабіла ліха, Пасля ў другім падвоіла бяду, Памножыла і ў трэцім, і ў чацвёртым,— He, права пакарання я не маю.
    Раскуй няшчаснага! Нявінны той, Каго багі раптоўна асляпілі!
    ФАЎСТ
    Я здзіўлены, царыца, што і ён, Тваёй стралой пацэлены, упаў. Ты, пругкую напяўшы цеціву, О лучніца, пускаеш стрэлы трапна У сэрца мне. А колькі тых ахвяр, Калі ты ў замку сядзеш на прастол I хмары стрэл засвішчуць, запяюць, Тут будзе! Ты ўзбунтуеш цэлы двор, I воіны мае, што служаць мне, Непераможнай прынясуць прысягу. Што застанецца мне, як не аддаць Сябе і край мой пад тваю апеку? Дазволь і мне, твайму рабу, прасіць
    Цябе, каму мы ўсе цяпер належым, Быць нам царыцай і заняць прастол. ЛІНКЕЙ (са скрынкаю, на чале некалькіх мужчын з такой самай ношай) За твой спагадлівы пагляд Багач жабрачыць будзе рад, Жабрак зірне царыцы ў твар — I ўжо багаты ён, як цар.
    Чым быў я? Кім паспеў я стаць?
    Што мне рабіць? Чаго жадаць?
    Мой востры зрок? — Нашто мне ён,— Яго ж бо твой заслепіць трон.
    3 усходу мы ў паход пайшлі На захад, аж на край зямлі. Усіх разбіла наша раць — Нідзе нам роўных не відаць.
    Адзін загіне ў громе сеч, Другі вымае з похваў меч, За кожным паўставала сто, Забітых не лічыў ніхто.
    У чадзе вогненнай жуды Знікалі вёскі, і-'арады — I кожны з бою браў дабро: I золата, і серабро.
    Дзе ўчора я здабычу браў, Другі там сёння панам стаў: Рабуе сёлы, у палон Бярэ красунь найлепшых ён.
    Як знаўца самых тонкіх спраў Я толькі рэдкаснае браў, I долі большае сабе
    Я не выгадваў пры дзяльбе.
    Угледзець скарб? — Ды што лягчэй, Нішто не ўкрыецца з вачэй! — Хай у замкнутых сундуках, Хай у глыбокіх тайніках...
    Найбольш любіў я камяні.
    Адно смарагдаў прамяні Аздобяць прыгажосць тваю — Табе смарагды аддаю.
    Прымі, царыца ўсіх царыц, Жамчужных пару завушніц,— Рубін дык той паблякне ўміг Перад румянцам шчок тваіх.
    Вазьмі ж увесь багаты скарб, Што йграе тысячамі фарб — Ураджай крывавых пэрамог Я да тваіх прыношу ног.
    Бяры каштоўныя дары;
    Напоўню імі ўсе куфры.
    Адно скажы мне слова ты — Палац збудую залаты.
    Як толькі ты ўзьішла на трон, Дык сіла, розум і закон Адразу ў гэты светлы міг Схіліліся да ног тваіх.
    На хараства твайго алтар Я ўсё дабро прыношу ў дар. Раней дабро было мне ўсім, Цяпер не бачу шчасця ў ім.
    Усё, што дарагім было, Панікла, як у суш быллё, Але мяне за горыч страт Узнагародзіць твой пагляд. ФАЎСТ
    Нясі назад здабыты ў бітвах скарб, Бо ўсё, што ёсць у скарбніцах у нас,— Належыць ёй; адасабляць дары Нягожа нам; ідзі і занясі
    Куфры свае ў агульны склеп; няхай Ва ўсім адзін парадак будзе, каб Скляпенне ззяла, быццам неба; ты ж Рай з безжыццёвага жыцця ствары! Скрозь дываны, кілімы пасцялі I кветкамі асып, нага яе
    Няхай адно па мякенькім ступае, Каб акружаў царыцу бляск такі, Што не аслепіць толькі бажаство. ЛІНКЕЙ
    He бывае, пане, каб
    Твой загад не споўніў раб’
    Толькі ж дух і кроў сваю
    Ёй цяпер я аддаю.
    Прад красою наша раць Болып не можа устаяць. Нам адзін яе прамень, Быццам сонца ў ясны дзень, А яе прыгожы твар
    Даражэй за ўсякі дар. (Выходзіць.) АЛЕНА (Фаўсту)
    Хачу пагутарыць з табою я.
    Займі на троне месца ўладара,—
    Займі і стань апораю маёй.
    ФАЎСТ
    Спачатку на каленях, гаспадыня, Дазволь падзякаваць табе! Руку Тваю — рабу пацалаваць дазволь I суправіцелем тваёй дзяржавы Мяне прызнач; прымі ў адной аеобе Твайго прыхільніка, ахоўніка, слугу! АЛЕНА
    Дзівотаў розных многа бачу я.
    Уражана! I хочацца спытацца, Чаму прамова вернага слугі
    Гучала так нязвыкла і так дзіўна? — Да гука гук прыстройваўся суладна, Сугучна слова клалася да слова, Лагодна, трапна, песціла мой слых. ФАЎСТ
    Калі ты нашу мову ўпадабала,
    To з радасцю і нашу песню прымеш, Здаволіш слых і розум наталіш.
    Я вельмі рады. Лепш, аднак, калі Табе я мовы ўрок практычна дам, Бо слова складнае чаруе, вабіць.
    АЛЕНА
    Мне складнасці наўчыцца памажы. ФАЎСТ
    He цяжка, толькі б словы йшлі з душы.
    Калі ад страсці ные сэрца наша, Шукаем...
    АЛЕНА
    ...хто ўзаемнасцю адкажа. ФАЎСТ
    Што будзе, што было — не бачыць дух, Бо толькі ж у сучасным...
    АЛЕНА
    ...шчасце двух. ФАЎСТ
    У ім цяпер жывём і ты, і я; Зарукай лучнасці...
    АЛЕНА
    ...рука мая!
    ХОР
    Хто царыцу папракне, Што зычліва так прымае Ўладцу крэпасці яна!
    Мы палонніцы —
    I ўжо не ўпершыню,— 3 часу пагібелі ганебнай Іліёна; з пачатку нашых Отрашэнных бадзянняў па свеце.
    Звыклыя да кахання жанчыны Ведаюць, хто чаго варты, Ды права на выбар не маюць.
    I пастушок кучаравы, I чорнашчаціністы фаўн,— Кожны, хто выпадак зловіць,— На цела крамянае Права аднолькава маюць.
    Садзяцца бліжэй, Адно аднаму Плячо да пляча, Калена ў калена, Рука ў руку
    I песцяцца замілавана На тронных падушках, На мяккіх і пышных.
    Манарх не адмовіцца ад Радасцей тайных
    Нават пры ўсіх, На віду.
    АЛЕНА
    Далёка я і блізка — нейкі цуд! Ды лёгка я скажу табе: я тут! ФАЎСТ
    Я сёння, нібы ў сне, я стаў нямы, Ці я жыву, ці не,— дзе ж гэта мы? АЛЕНА
    Ты абнавіў мяне, ўваскрэсла я, Я ўся ў любві цяпер, я ўся твая. ФАЎСТ
    3 любві вазьмі, што толькі можаш ты,— Жыццё ёсць міг — яно наш доўг святы. ФАРКІЯДА (энергічна ўмешваецца)
    На абдымкі, гулі, ласкі, На любоўныя папаскі, На ўсе казані і казкі — Мушу вам сказаць — не час! He ўзварушаць гэтай пары Нават трубы і фанфары. Ды ўжо рушыла на нас У паход ліхая зграя Ваўкарэзаў Менелая — Зараз будзе тут якраз! Пераможа — вам няволя. Дэіфоба злая доля, Я мяркую — не для вас. Годзе цешыцца; а зрэшты, Мне ўсё роўна, як памрэш ты — Толькі ж ён тапор прыпас.
    ФАЎСТ
    Зноў непрыемнасці і перашкоды зноў! Я ў небяспецы не люблю гарачнасці. Благая вестка брыдзіць і прыгожага, А ты — ганец-брыда, ды дрэннай вэсткаю He ўдасца сапсаваць мне самы лепшы дзень — Пустое кажаш ты, няма пагрозы нам, Калі ж і ёсць яна,— зусім не страшна мне.
    Сігналы, стрэлы з веж, барабаны, гукі рога, ваенная музыка; чуецца набліжэнне вялікага войска.
    На бітву, слаўныя дружыны, Герояў непахісных раць!
    Бо варты толькі той жанчыны, Хто йдзе яе абараняць!
    (Да военачальнікаў, якія выходзяць з каланады і набліжаюцца да яго.) Вы — поўначы і ўсходу сіла!
    Вымайце ж вострыя мячы; На тое вас зямля ўскарміла, Каб ворага перамагчы.
    Сябры, і воіны, і слугі — Раскаты чуюцца грымот.
    Настаў наш час надзець кальчугі I рушыць у святы паход.
    Чый, як не ваш, імпэт геройскі, Нам дапамог скарыць Пілос?
    I ці не доблесныя войскі Звалілі элінскі калос?
    Цяпер адкіньце Менелая
    Ад нашых сцен да мора прэч — Хай там удачы ён шукае, Аматар рабаўнічых сеч.
    Вам, герцагі, царыцу Спарты Даверу я і ўсе правы Даю на землі, калі варты Іх у баі адстойваць вы.
    Карынфа берагі, затокі Германец сцеражэ няхай, А готу аддаю шырокі Ахеі вольнай горны край.
    Хай возьме франк сабе Эліду, Мэсенію сакс возьме ў лен, Дару нарману Аргаліду, Я ж над усімі — сюзерэн.
    Як толькі вораг пакарыцца, Уводзьце кожны свой закон,— Але адная ў вас царыца, Адзін у вас — Лакедэмон.
    Дапамагчы яна вам рада, Вам сілы дасць для перамог. А трэба рада ці спагада — Вы да яе ўпадзіце ног. (Фаўст сыходзіць з трона.)
    Князі абступаюць яго, каб лепш пачуць яго загады і распараджэнні.
    ХОР
    Хто хоча прыгожую мець, Хай за зброю бярэцца.
    Калі ён узяў прыгажосць, Роўнай якой на свеце няма,— Ёю спакойна валодаць не будзе: Бо хітры праныра ўкрасці гатовы яе, А дзёрзкі разбойнік вырваць сілаю з рук,— Гэтым замахам рыхтуй адпор!
    Князя за гэта хвалю я.
    Князя за гэта шаную — Смела, разумна паводзіць сябе, Нават моцныя перад ім, Схіліўшы галовы, пакорна стаяць, Ловячы кожны загад на паўслове.
    I хай сабе за мізэрную плату, Але славу князю здабудуць I сілу памножаць яго.
    Хто ж яе адбярэ
    У магутяага ўладцы, Хто з рук яго вырве царыцу? Дык хай жа валодае ёю адзін,— Мы ўдвайне яго ўладу шануем, Бо ён абароніць і нас
    Мурам высокім і войскам магутным. ФАЎСТ
    Для ўлады нашае — не страта
    Такія шчодрыя дары:
    Хай войска йдзе на супастата, А мы застанемся ў шатры.