• Часопісы
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 406с.
    Мінск 1991
    88.4 МБ
    Хай гэта страшыць грэшнікаў усіх, Хай пакарае за хлусню й ліхія мары. (Да тоўстых д’яблаў
    з кароткімі прамымі рагамі.) Сачыце, тлустыя праныры, цмокі, Дзе фосфар свеціцца, дык там яна, Крылатая Псіхея, нам відна, Зяўнёце — кінецца душа наўцёкі, Глядзіце мне, каб хітрая не збегла. Дастаўце мне. Я крылцы ёй скручу, Прышлёпну ўраз пячаткай пекла I ў тартарскі агонь яе памчу. Глядзіце не спускаючы вачэй
    3 так званых ніжніх ефер. Хто знае — Магчыма, там яна і пажывае.
    Праз пуп ёй вьіскачыць лягчэй,— Тады ўжо злуйся ці не злуйся. А дагані і пацалуйся!
    (Да худых д’яблаў з доўгімі закручанымі рагамі.) Вы, лайдакі крылатыя і бабздыры, Удзень цікуйце пільна і ўначы, Напагатоў трымайце пазуры, He дайце ў рай душы ўцячы. Яна пакіне цёмную нару, Бо геній-дух заўсёды мкне ўгару.
    Прамяністае ззянне ўгары справа. НЯБЕСНАЕ ВОІНСТВА
    Сіла нябесная, Раць бесцялесная,
    Рынь у палёт.
    Грэх выкупляем, Прах ажыўляем. Ціха, рахмана, Богу аддана Веру ўшануем — Божы аплот!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеў Бязладны хор прыгожанькіх анёлаў,. Святош бясполых саладжавы спеў Адно псуе настрой і тлуміць голаў. Мне так карцела гэты род людскі Парваць, падраць на дробныя кускі,— Ды вось яны, анёлы, план вялікі мой Закрэсліць хочуць ханжаскай гурмой, Святошы тыя ходзяць мякка, плаўна I нашай зброяй нас лупцуюць спраўна; Якы ж — таксама чэрці, ды з апаскі Надзелі на сябе прытворнай цноты маскі. Тут правароніць — не пакрыць віны, Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.
    ХОР АНЁЛАЎ (сеючы ружы)
    Ружы агністыя, Ружы іскрыстыя, Лёгкія-лёткія, Жыццесалодкія, Водару поўныя; Кветкі цудоўныя Квецяцца хай!
    3 птушкамі, з пошчакам Блізіцца май, Разам з нябожчыкам Вернемся ў рай!
    МЕФІСТОФЕЛЬ (да д’яблаў)
    Чаго пакіклі, ўціснулі хвасты? He ў звычках чорта кідацца ў кусты. Хай сеюць, адрабляюць свой шарварак, А мы сваё на ўласны возьмем карак. Анёлкі думаюць, што ружамі яны Злагодзяць гадаванцаў сатаны.
    Дык дзьмухайце ж, занудлівыя косткі, Няхай пажухнуць райскія пялёсткі.
    Ну, годзе ўжо, перабаршчыць вы рады —
    Аж пер’ечка ляціць ад іх армады;
    Цішэй, цішэй, раты заткніце й ноздры — Занадта ж кожны з вас у службе борзды! Усё вы звесці рады надарма — I без таго жывое кветачкі няма.
    Пільнуйцеся! Свае патройце сілы I ні на пядзю ад магілы!
    Дзе ваш імпэт? He веру я, каб руж лісткі Маім чарцям падсмажылі бакі!
    АНЁЛЫ
    Ружы духмяныя,
    Ружы румяныя, Любасцю веючы I лагаднеючы, Сцвердзіце мір! Славай парфірнаю, Плынню эфірнаю, Музыкай лірнаю — Поўніцца шыр!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    0, ганьба і праклён вам, выхвалякі! Кулём ляцяць мае ваякі!
    Няўжо мой смелы план — кату пад хвост? Што ж, хай задамі плюхаюцца ў лаву, Я нейк перажыву сваю няславу I не пакіну свой пачэсны пост!
    (Адбіваецца ад пялёсткаў.) Прэч, не свяці дарэмна, светлячок, Ля твару не кружыся, як паперка. Цябе ўхапі — ты слізкі камячок. А ружы так пякуць — горш, як смала і серка. АНЁЛЫ
    У неналежнае He пранікайце, Марнае, грэшнае Прэч адкідайце! Толькі лагодаю Высушыш слёзы, Толькі пяшчотаю Ўсцешыш нябёсы.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Пячэ мяне анёльскай ласкі сіла Мацней за сатанінскае гарніла’
    Бягуць мае! На страгу сатаны 3 тугою азіраюцца яны.
    Услед любві сваёй такімі вось вачыма Глядзіць пакінуты мужчына.
    А я? Як ненавідзеў я анёлаў раць, А сёння вочы аж гараць!
    Чым так яны скарылі сатану, Чым так яны мяне прычаравалі, Што ворагі нібы і даспадобы сталі, Што я гляджу на іх і не кляну? Дазнаўшыся, што мне яны па мыслі, Ў пекле ўсе б ад рогату аж кіслі.
    Ды я, прызнацца, палюбіў такіх дзяцей — Вунь як патурылі маіх чарцей!
    (Да анёлаў.)
    He бойцеся мяне, ідзіце смела, Люцыпаравы дзетачкі,— я знаю вас. Пацалаваць радню мне вельмі закарцела, I вы тут сёння ў самы раз!
    Любіць бясконца вас гатовы, Нібыта мы — адна сям’я. Гляджу на вае, як кот марцовы, Аддаць вам сэрца рады я. Ідзіце ж, дзеткі, весялей.
    АНЁЛЫ
    Мы падышлі, ты адступіў далей. He бойся, не пакрыўдзім сатану! (Запаўняюць усю сцэну.) МЕФІСТОФЕЛЬ (адціснуты на авансцэну)
    Усе грахі на нас вы валіце заўсёды, А самі ведзьмары высокай пробы, Бо сееце сярод людзей адну ману. Дык вось які ён, гэты ваш адказ! — А я ж хачу любві і ласкі, Мяне вы надзіце; калі пабачу вас, Дык прагну я шчаслівае развязкі. Што ж, апускайцеся — я буду рад. Хоць вам сур’ёзнасць і да твару, Аднак я свецкасць вашу ўбачыць мару, Усмешачка вам будзе ў акурат, Яна б мяне адразу паланіла, Калі б залётнай рысачкаю міла Свяцілася ў куточках губ.
    Вось ты, вышэйшанькі, мне вельмі ж люб,
    Ты без папоўшчыны, без гэтай расы Любому быў бы вабны й ласы. Паадзяваліся зусім без ладу, А дэкальтэ вам болей прыстае.
    Вы любы мне, прызнацца, нават ззаду!..
    Ах вы, спакуснічкі мае!..
    АНЁЛЫ
    Полымя любасці,
    Яснае мудрасці
    Грэх утаймуе, Праўду ўшануе, Лютасць адвее, Ласкай сагрэе — Знойдзеш свой дах У райскіх садах.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (спахапіўшыся)
    А як жа я? — А я ў струпах, бы Йоў, Сябе самога азірнуць жахліва. Агледзеўшыся, трыумфую зноў, Бо з заварухі выйшаў я шчасліва.
    На скуры след пакінула любоў, А больш нідзе няма ні знаку. Цяпер, калі прыцьміўся бляск агнёў, Я шлю праклён вам у падзяку!
    АНЁЛЫ
    Хто ачышчаецца Полымем чыстым, Той прычашчаецца Раем вячыстым.
    Эфір улагоджаны, Нас закалыхвае, Хай дух адроджаны Вольнасцю дыхае!
    (У зносяцца з несмяротнай часцінай Фаўста.) МЕФІСТОФЕЛЬ (азіраючыся)
    Віселі над магілай, бы крукі — I што? — Здабычу верную маю Так спрытна вырвалі з рукі, Каб вы ўдавіліся ў сваім раю Няшчаснай гэтаю душой!
    А я, аддаўшы скарб законны свой, Самотны над магілаю стаю.
    Каму паскардзіцца? — Вакол няслава! Хто дагаворнае прызнае права?
    Так ашукаць! Правесці чорта подла! Ды што ж анёльскае паганіць кодла, Калі ты сам, як пень, дурны.
    О нечуваны сорам сатаны!
    Такі меў план, хадзіў так горда, Так спрытна плёў каханне, ставіў сець — I на табе — падсеклі чорта!
    To ж трэба ведаць, трэба ўмець!
    А ўжо ж! — дурнейшай дурасці няма, Калі абдурвае сябе сама!
    ГОРНЫЯ ЦЯСНІНЫ, ЛЕС, СКАЛЫ, ПУСТКА
    С в ят ы я пустэльнікі групамі адпачываюць на скалах над прадоннямі.
    ХОР I РЭХА
    Кручы глядзяць на дол, Сосны шумяць вакол, Пнуцца карчы з зямлі, Пахнуць смалой камлі, Льюцца крыніцы з гор Міма глухіх пячор.
    Лашчацца ўжо ільвы На дыванах травы. Тут не ліецца кроў, Тут царуе любоў. PATER ECSTATICUS АЙЦЕЦ ЭКЗАЛЬТАВАНЫ (лунаючы ў паветры)
    Жар недаступнасці, Жар вечнай любасці. Сэрца закутае Болем спакутуе! Стрэлы, прабіце мяне, Дзіды, каліце мяне, Латы, душыце мяне, Маланкі, паліце мяне! Тло ўсё адвеецца, Праўда ўспраменіцца, Пройдзе пакут пара, Узыдзе любві зара.
    PATER PROFUNDUS
    АЙЦЕЦ ПАГЛЫБЛЕНЫ (ля ніжніх сфер) Вяршыні высяцца маўкліва Па-над прадоннямі цяснін, 3-пад хмарных скал і круч бурліва Збягаюць сотні ручаін.
    I гамана дубровы дальняй, I ручая праменяы цуд,— Усё любоўю жыццядайнай Натхнёна выпешчана тут.
    Любоў — дзівосны дар прыроды, Я перад ёй хілюся ніц.
    3 любоўю ўніз імкнуцца воды У час грымотных навальніц I там даліну арашаюць.
    Маланкі крэсляць далягляд, Паветра чысцяць, асвяжаюць I разганяюць дым і чад.
    I гэта звестуны любові, Яе адвечны, творчы рух. У весняй радаснай абнове Прачніся, мой застылы дух. Абмежаваны ты і скуты I боль хаваеш, і дакор. О божа! вызвалі з пакуты, Душы і сэрцу дай прастор!
    PATER SERAPHICUS
    АЙЦЕЦ АНЁЛАПАДОБНЫ (сярэдняя сфера) Што за хмарка праплывае Над лясістаю гарой?
    Здагадаўся — там лунае Юных духаў светлы рой! ХОР ШЧАСНЫХ ХЛОПЧЫКАЎ Край нязнаны, невядомы Спадабаўся назусім.
    Дзе мы, дзе мы? Хто ыы, хто мы? Адкажы нам, ойча, ўсім.
    PATER SERAPHICUS
    Ноччу роджаныя, скора Узляцелі вы увысь Родным, блізкім на сум-гора, А Эдэму на карысць.
    Дадзена любві ахвярнасць Вам здалёку адчуваць.
    ПІчасце, што зямную марнасць He паспелі вы спазнаць.
    Будзьце ж тут са мной, як дома, Уваходзьце ў вочы мне, I на белы свет свядома
    Кожны з вас тады зірне.
    (Прымае іх у сябе.)
    Вунь лясок, вунь пыл лятучы, Вунь ручай шуміць, грыміць, Абрываецца ён з кручы, Каб дарогу скараціць.
    ШЧАСНЫЯ ХЛОПЧЫКІ (з сярэдзіны)
    Выгляд велічны; ды цесны, Вельмі змрочны гэты край, Нас пужае ён, злавесны. Адпусці нас, не трымай.
    PATER SERAPHICUS
    Ў сферы вышніх вам дарога;
    Пад эдэмаўскім шатром
    Там вялікай ласкай бога Прасякайцеся нутром.
    Вы, бязгрэшныя, ў зфіры, ПІто гасподняй сілы поўны, У любві і ў вечным міры Зномдзеце спакой духоўны.
    ШЧАСНЫЯ ХЛОПЧЫКІ (кружацца над самай высокай вяршыняй) Ручкі падымем, Вянком іх спляцём, Гоепада гімнам
    Славіць пачнём.
    Шчырым, ласкавым Верым псалмам. Той, каго славім, З’явіцца нам.
    АНЁЛЫ (лунаюць у верхняй атмасферы, несучы несмяротную часціну Фаўста) Высокі дух з цянётаў зла Дабіўся вызвалення.
    Хто жыў з імкненнем да святла, Таму даём збавенне,
    3 любоўю шчыраю каго Мы радасна вітаем, У сонм анёлаў мы таго Сардэчна запрашаем! АНЁЛЫ МАЛОДШЫЯ
    Ружамі з рук тых пакорных, Што пакаяліся богу, Здабылі мы перамогу Над саюзам сіл тлятворных I забралі скарб духоўны. Там гучаў харал чароўны. Мы там песні распявалі, Мы там ружы рассявалі,— I ўцякалі ў пекла чэрці, He здабыўшы плёну ў смерці. Боль любві спазналі духі. Сэрца рвалася ад скрухі I ў самога Сатаны.
    АНЁЛЫ БОЛЬШ ДАСКАНАЛЫЯ Астанкі на руках Узносіць цяжка, Будзь хоць з азбесту прах — Ён — тлену частка.
    Былі з’яднаны цесным У ім саюзам Духоўнае з цялесным. He можа вузаў Падвойнае прыроды Рваць сіла наша. Любоў іх назаўсёды Адна развяжа.
    АНЁЛЫ МАЛОДШЫЯ Нешта нявілнае Зыблецца, тоіцца I над вяршыняю Марывам мроіцца. Хмаркі празрыстыя Скрасілі смутак, Рэюць там чыстыя Душы малютак. Клопаты марныя Іх не кранулі, Душьі бясхмарныя Шчасця ўдыхнулі.
    Хай жа і гэты дух Зведае вечны рух, Ў сферах свяшчэнных Хай прабывае, 3 сонмам нятленных Хай адлятае.
    ШЧАСНЫЯ ХЛОПЧЫКІ Прымем ласкава к нам — У наша кола.
    Бачым пад саванам Мы ў ім анёла.
    Будзе ён вольны, Будзе раскуты, Дух яго здольны Еырвацца з путаў.
    DOCTOR MARIANUS (у найвышэйшай, найчысцейшай келлі) Ўгору ўзносіцца дух, Да сфераў празрыстых.
    Дзевы лунаюць наўкруг Воблакам чыстым.
    Велічны зорны вянок
    ' Там залаціцца — Гэта ж у коле жанок Неба царыца.
    (У экстазе.)
    О ўладарка вышыні, Райскага блакіту! Дзверы ў тайну адчыні I пачуй малітву!
    Лепшыя з усіх дароў — Парыванні сэрца,— Іх прымі. Мая любоў Да цябе імкнецца.
    Вучыш нас, тваіх дзяцей, Мудрасцю сваёю.