Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
У свет малы, пасля ў вялікі свет.— Мяшчанскі свет кевялікага мястэчка ў першай частцы трагедыі — малы свет, і дзяржаўна-палітычная, сусветна-гістарычная, навукова-мастацкая арэна ў другой частцы — вялікі свет.
Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу
Сцэна напісана ў 70-я гады і ўваходзіць у «Прафаўст». Піўніца Аўэрбаха была месцам студэнцкіх вечарынак. У часы Гётэ там былі дзве фрэскі, на адной з якіх быў паказаны студэнцкі банкет з удзелам доктара Фаўста, на другой Фаўст, які ляціць вярхом на бочцы.
Стар. 75. Свяшчэнны Рым.— Маецца на ўвазе Свяшчэнная Рымская Імперыя Германскай Нацыі.
3 нас кожны nana.../...святыя прычындалы! — Жартоўны абрад нямецкіх буршаў, які высмейвае ўрачысты цырымакіял выбрання папы з асяроддзя кардыналаў з праверкай мужчынскай годнасці кандыдата.
Узвіся, салавейка...— вольная апрацоўка нямецкай народнай песні.
Стар. 78. Здаецца мне, кульгавы ён.— Паводле хрысціянскай легенды, чорт пачаў кульгаць пасля таго, як бог скінуў яго з неба ў пекла.
Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі,/Вы з панам Гансам там не выпівалі? — Ганс з Рыпаха (вёска паміж Лейпцыгам і Наўмбургам) — нязграба, вісус, недарэка — герой непрыстойных анекдотаў.
Кухня ведзьмы
Сцэна напісана ў 1788 г. Кухня абмалявана паводле вядомых у той час карцін Брэйгеля, Тэнье і Гера. Згодна з сярэдневяковы-
мі вераваннямі, чорныя каты і малпы былі спадарожнікамі ведзьмаў.
Стар. 85. Я лепш збудую тысячу мастоў.— Паводле народных вераванняў, чэрці будавалі масты (адсюль «чортаў мост»).
Стар. 87. Лунае цьмяна вобраз мілы..— Магчыма, Фаўст убачыў вобраз Алены (успамін пра гэту сцэну ў раздзеле «Рыцарская зала»).
Стар. 92. Вядзьмачы раз на раз.— Высмейванне містычнай сімволікі лічбаў.
Праз тры й адзін, адзін і тры.— Высмейванне хрысціянскага догмату «трыадзінай сутнасці бога — святой тройцы».
Ну, годзе, мудрая Сіеіла.— Сівіла — легендарная празарлівіца антычнага свету, якая нібыта прадказала прышэсце Ісуса Хрыста.
В у л і ц a
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 93. Хачу красуню папрасіць/Паненцы праважатым быць.— Паненка (ням. Fraulein) — так называлі толькі дваранскіх дзяўчат. Фаўст падлабуньваецца да Маргарыты, называючы яе5 мяшчанку, паненкай.
В е ч а р
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 98... Уладца Фулы слаўнай.— Раманс баладнага тыпу напісаны ў 1774 г. незалежна ад «Фаўста». Фула (Uitima Thule) — рымская назва нейкай краіны на поўнач ад Брытаніі, магчыма, Ісландыі.
На шпацыры
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 101. Лыкнула, дзякаваць, паўсвету.)А колькі, колькі яшчэ можа! — Сатырычны намёк на прэтэнзіі царквы.
Д о м суседкі
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 104. У Падуі паклаў ён голаў.../І з храма ўгоднііса Антона...— Падуанскі сабор св. Антонія, пабудаваны Нікола Пізані ў ХІП ст.
Стар. 106. Яго ў Неапалі страчала.../Прыйшла, бадай што, ранавата.— Пасля крыжацкіх паходаў у Еўропе пашырыўся сіфіліс, які ў той час называўся «неапалітанскай хваробай».
Стар. 107. Каб некралогі, еыразкі з газет...— Таксама як і іншыя згадкі пра газеты: у XVI ст. у Еўропе яшчэ не было ні метрык, ні газет, ні пасведчанняў пра смерць.
ТІраўда — гэта ж тое/За што еыказваюцца двое.— Царкоўны догмат, паводле якога прызнавалаея праўдзівай любая заява, пацверджаная двума сведкамі.
В у л і ц a
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 108. Sancta simplicitas! (лац.) — святая прастата! — Словы чэшскага рэфарматара Яна Гуса (1369—1415), сказаныя на вогнішчы, калі нейкая бабуля падкінула ў агонь дроў, думаючы, іпто робіць богаспадобную справу.
Са д
Сцэна напісана да 1775 г.
Алыанка
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 115. Ад'ё! (Adeau — фр.) — да пабачэння!
Лес і пячора
Сцэна напісана ў 1788 г. У «Фрагменце» яна размяшчалася паміж сцэнамі «Каля студні» і «Сабор».
Стар. 116. Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё.— Маецца на ўвазе Дух Зямлі. Яго ўплыву Фаўст прыпісвае сваё пантэістычнае разуменне прыроды. Ты навучыў мяне шукаць братоў/У ціхім лесе, у вадзе й паветры!)
Стар. 119. Калі між ружаў ты блізнятак пас.— Вобраз жаночых грудзей, запазычаны з Саламонавай «Найвышэйшай песні» — сказана з пошлым намёкам.
Пакой Грэтхен
Сцэна напісана да 1775 г.
Сад Марты
Сцэна напісана да 1775 г. У ёй адлюстравана пантэістычная споведзь юнага Гётэ эпохі «буры і націску».
Каля студні
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 126. Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі.— Грэшніц выстаўлялі ў царкве ў зрэбнай кашулі. Гётэ дабіўся забароны гэтага звычаю ў Веймарскім герцагстве ў 1786 г.
Гарадскі мур
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 127. Mater Dolorosa (лац.) — маці-пакутніца — вобраз багародзіцы Марыі з прабітымі мячом грудзямі.
Ноч
Сцэна закончана ў 1806 г., пачатак — у 1775 г.
Стар. 129. I вуды ўжо на шабасе закіну.— Маецца на ўвазе
ноч Вальпургіі. Вальпургія (Вальпурга) — ігумення аднаго баварскага манастыра ў VIII ст.; свята, звязанае з гэтым імем, прыпадае на першае мая. Яно злілося з паганскімі вясеннімі святамі. У гэтую ноч ведзьмы і чэрці нібыта спраўляюць шабас, тады ж адкрываюцца і скарбы, схаваныя ў зямлі. У рускіх перакладах «Фаўста» традыцыйна замацавалася назва «Вальпургііева ночь» — але такое словаўтварэнне магчыма толькі ад мужчынскага імя Вальпургій.
Стар. 130. Скажы, чаго...— Серэнада напісана пад уражаннем песні Афеліі з шэкспіраўскага «Гамлета». Пачатак цалкам запазычаны ў ІПэкспіра.
Сабачы хвост, пацукалоў.— Пацукалоў (Rattenfanger von Наmeln) •— персанаж з нямецкай народнай казкі, які сваімі спевамі і ігрою завабліваў мышэй і пацукоў, а аднаго разу ў Гамельне завабіў дзяцей гараджан за тое, што яму не заплацілі за вынішчэнне пацукоў.
Стар. 131. Але нам пагражае суд.— Мефіетофель баіцца і суду, бо прыгаворы ў ім выносіліся імем бога, з якім ён не мог змагацца.
С а б о р
Сцэна напісана да 1775 г.
Стар. 134. Dies irae, dies illa/Solvet saeclum in favilla (лац.).— «Дзень гневу, гэты дзень спапяліць увесь свет». Гэтыя і далейшыя лацінскія спевы — з царкоўнага гімна пра страшны суд.
Judex ergo cum sedebit,/Quidquid latet adparebitJNil inultum remanebit (лац.).— «Калі ўссядзе вышэйшы суддзя, усё патаемнае выявіцца, і нішто не застанецца без пакарання».
Стар. 135. Quid sum miser tunc dictums? /Quern patronum rogaturus,/Cum vis Justus sit securus? (лац.) — «Што скажу я тады, няшчасны? Да якога заступніка прыпаду, калі нават праведнік не ўпэўнены ў ратунку?»
Ноч Вальпургіі
Сцэна напісана ў 1799—1801 гг.
Шырке і Эленд — вёскі пад гарою Врокен, якая яшчэ называецца Блоксбергам (гл. «Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу»).
Стар. 136. Хай светлячок нас правядзе! — Светлячкі, лічылася, трымаюцца злых духаў і заводзяць людзей у бяду.
Скал грувасткія насы/Чмышуць сонна на лясы.— Дзве скалы каля Шырке, якія называюцца Храпунамі (Schnarrcher).
Стар. 138. Урыян — паўночнагерманская назва чорта.
Старая Баўба з храпай грознай.— Баўба — міфічная карміцелька багіні Дэметры (Цэрэры), забаўляла багіню непрыстойнымі жартамі.
Стар. 139. Праз Ільзенштэйн...— Скала над ракой Ільзай каля Брокена; паводле падання, у ёй жыве прынцэса Ільза, каханая германскага імператара Генрыха II.
Стар. 140. Дарогі Фоланду! — Фоланд (Foland, Volland) — правадыр злых духа, чарадзей, чорт; сярэдневяковая назва.
Стар. 143. Нрыгледзься, гэта дама — (Ліліт!— Ліліт — паводле кабалістычнага міфа, першая, яшчэ да Евы, жонка Адама, створаяая богам разам з Адамам. Яна забіла народжаных ад Адама дзяцей, за што была ператворана ў дэманічную істоту, апанаваную ненасытнай німфаманіяй.
Стар 144. Проктафантасміст — «задапразарлівец» (ад гр. ргоctos — зад і phantasma — бачанне). Гэтым персанажам Гётэ высмеяў свайго літаратурнага праціўніка, выдаўца і даследчыканатураліста Хрысціяна Фрыдрыха Нікалаі (1733—1811). На пасяджэнні Берлінскай акадэміі навук Нікалаі заявіў, што вылечыўся ад галюцынацый пры дапамозе п’явак, якіх ставіў сабе на ягадзіцы.
А вы прыматкабожыліся ў замку.— Маецца на ўвазе замак Тэгель — маёнтак вядомага нямецкага лінгвіста Вільгельма Гумбальта (1767—1835), у якім нібыта вадзіліся прывіды. Нікалаі нават апісаў, як гэтыя здані даймалі яго ў 1797 г.
Стар. 145. Чырвоная пабегла мыш.— Гётэ запазычыў гэты вобраз з «Антрападэмуса» Прэторыя: «У ведзьмы, калі яна спіць, з рота выскоквае чырвоная мыпі», калі памірае — выскоквае піэрая мыш.
Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.— Медуза Гаргона — у антычнай міфалогіі істота, якая сваім паглядам ператварала людзей у камень. Персей адсек ёй галаву, гледзячы ў люстэрка.
Стар. 146. Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр.— ТІратэр — славуты гарадскі парк у Вене.
Servibilis (лац. servis — слуга) — чалавек, які навязваецца са сваімі паслугамі.
Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі
Інтэрмедыя напісана ў 1797 г. Яна вынікла як працяг напісаных разам з Фрыдрыхам Шылерам сатырычных эпіграм «Ксеніі», якія выклікалі вялікі перапалох у лагеры літаратурнай рэакцыі. «Сон у ноч Вальпургіі» нагадвае шэкспіраўскі «Сон у летнюю ноч» (адсюль узяты і некаторыя персанажы: Аберон і Тытанія — цар і царыца эльфаў, Пук — эльф, смяшлівы дух; Арыель — светлы дух паветра, паходзіць з драмы Шэкспіра «Бура»).
Сыны Мідынга.— Мідынг (1725—1782) — рэжысёр веймарскага тэатра, на смерць якога Гётэ адгукнуўся элегіяй.
Стар. 147. Аркестр tutti (fortissimo) (іт.) — увесь аркестр, вельмі гучна.
Дух, які толькі фармуецца.— Паэт, які не мае свайго голасу.
Стар. 148. Парачка — сааўтары-няўдальцы.
Цікаўны падарожнік.— Маецца на ўвазе Хрысціян Фрыдрых Нікалаі.
Артадокс — «прававерны», рэакцыйны пісьменнін Фрыдрых
Леапольд Штольберг (1750—1819), які з пазіцый каталіцызму рэзка выступаў супраць верша Фрыдрыха Шылера «Багі Грэцыі».
Паўночны мастак — відаць, сам Гётэ.
Пурыст — «захавальнік чысціні», прыхільнік псеўдакласіцызму.
Флюгер.— Пад Флюгерам розныя каментатары разумеюць графа Фрыдрыха Леапольда Штольберга і кампазітара Ёгана Фрыдрыха Рэйхарта (1752—1814).
Стар. 149. Генінгс.— Аўгуст Генінгс (1746—1826) — пісьменнік і выдавец, літаратурны праціўнік Гётэ і Шылера.
Музагет.— «Правадыр муз», мянушка Апалона — назва альманаха, які выдаваўся Генінгсам.
Ci-devant геній часу. — Генінгс выдаваў часопіс «Геній часу», у якім выступаў супраць «чужой духу хрысціянства» класічнай эстэтыкі Гётэ і Шылера і супраць іх «Ксеній».