Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 406с.
Мінск 1991
Журавель — Ёган Каспар Лафатэр (1741—1801), з якім Гётэ спачатку быў у дружбе, а пасля парваў адносіны, таму што Лафатэр падупаў уплывам ханжаскай набожнасці.
Дзіця свету — сам Гётэ; чалавек без псеўданавуковых прымхаў.
Стар. 150. Дагматык — паслядоўнік дакантаўскай метафізікі, які разглядаў з’явы як ізаляваныя адна ад адной і нязменныя.
Ідэаліст — нямецкі філосаф Ёган Готліб Фіхтэ (1762—1814), які, зыходзячы з прымата ідэі, разглядаў рэальны свет як эманацыю свайго «я».
Рэаліст — філосаф-эмпірык, які лічыць рэальным толькі тое, што ён можа ўспрымаць праз адчуванне.
Супернатураліст — філосаф, які прызнае існаванне надпачуццёвага свету, надпрыродных сіл, недасягальных чалавеку. Маецца на ўвазе Фрыдрых Генрых Якобі (1743—1819).
Скептык — паслядоўнік філосафа-агностыка Давіда Юма (1711—1776). Скептык адмаўляе «скарб», г. зн. сапраўднае пазнанне наогул. У яго застаецца толькі вера ў чорта і сумненне.
Стар. 151. Няўвішныя — маюцца на ўвазе бездапаможныя палітыкі, французскія эмігранты.
Вандроўныя агеньчыкі — падразумяваюцца французскія арыстакраты, якія ўцяклі ў час рэвалюцыі ў Германію, розныя выскачкі.
Знічка — дэмагог, звергнутая палітычная зорка.
Масіўныя — відаць, рэвалюцыйныя масы, якія хочуць змесці названых вышэй палітыкаў і філосафаў; стаўленне Гётэ да масіўных — негатыўнае.
Пахмурны дзень. Поле
Сцэна напісана прыблізна ў 1772 г.
Ноч. Адкрытае поле
Сцэна напісана да 1775 г.
Ц я м н і ц a
Першы варыянт сцэны быў напісаны ў прозе («Прафаўст») пасля 1772 г. У вершаванай форме ўпершыню надрукаваны ў 1808 г.
Стар. 154. Шлюха маці мая.— Песня з нямецкай народнай казкі пра злую мачаху.
Стар. 160. Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон...!Нібы адчулі самі.— Падчас пакарання злачынцаў званілі ў званы і над галавой асуджанага суддзя ламаў палачку; перш чым адсячы галаву, кат дакранаўся сякераю да шыі ахвяры.
ДРУГАЯЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
Да работы над другой часткай «Фаўста» Гётэ прыступіў у 1824 г. Да гэтага часу ў яго былі толькі некалькі фрагментаў асобных сцэн, у прыватнасці, трэцяга акта. Цалкам трагедыя была закончана ў 1831 годзе.
АКТ ПЕРШЫ
Схема першага акта была ў Гётэ ў 1816 г. ІІершыя сцэны былі напісаны ў 1808 г. Канчаткова акт апрацаваны ў 1828— 1830 гг.
Прыгожая мясціна
Стар. 164. Чуйце, як спяваюць Оры.— Оры — у грэка-рымскай міфалогіі багіні часу, якія вартуюць нябесную браму. Адчыняюць яе з грукатам, прапускаючы калясніцу бога сонца Феба (Геліёса).
ІМПЕРАТАРСКІ ПАЛАЦ Тронная зала
Стар. 167. Што ўсім агідна і жадана?../Хто сам набіўся да паслуг? — Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал.
Канцлер — ён жа і архіепіскап. У Свяшчэннай Рымскай Імперыі канцлерам, як правіла, быў архіепіскап Маіінцкі.
Стар. 169. Бо гібелін не любіць гвэльфа.— Гвэльфы і гібеліны — асноўныя палітычныя партыі ў італійскіх землях у XII — XV стст.; першыя — прыхільнікі ўлады папы, другія — улады імператара.
Стар. 172. Належыць Вашаці зямля з грашыма.— Паводле закона Карла Вялікага («Швабскае люстра»), «усе скарбы, якія ляжаць у зямлі глыбей, чым дастае плуг, належаць каралю».
Найбольшы скарб — то Сонца залатое.— У астралогіі таго часу былі вядомы сем планет, кожная са сваім значэннем, кожнай адпавядаў свой метал: Сонцу— золата, Меркурыю — ртуць, Венеры — медзь, Месяцу — срэбра, Марсу — жалеза, Юпітэру — волава, Сатурну — свінец.
Стар. 173. Адразу пра альруны плесці....— Альруны (альраў-
ны) — містычныя фігуркі з кораня т.іандрагоры, якія нібыта мелі цудадзейную ўласцівасць паказваць месцы захавання скарбаў.
Стар 175. Лепш пачакаць да серады.— Маецца на ўвазе «пакаянная серада», серада першага тыдня вялікага посту, калі канчаецца масленіца.
Exeunt (лац.) — усе выходзяць.
Шырокая зала з прыбудовамі
Стар. 175. Ён добра папе дагадзіў.— Маецца на ўвазе абрад цалавання папскай пантофлі на знак прызнання верхавенства царквы над свецкаю ўладаю.
Стар. 177. Дар Цэрэры лепшы кветак.—■ Цэрэра (Дэметра) — багіня земляробства ў грэка-рымскай міфалогіі.
Стар. 179. Полішынелі (Pulcinello) — вясёлыя маскі ў сярэдневяковай камедыі дэль-артэ.
Стар. 182. Грацыі (харыты) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні грацыёзнасці, прыгажосці, радасці, песты — дочкі Зеўса і Эрыміны. Еўфрасіна увасабляе радасць, Аглая — бляск, Талія (Гегемона) — квітнеючае жыццё.
Паркі (мойры) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні лёсу, дочкі бога Хаоса. Яны пралі нітку чалавечай долі: Клота — сукала нітку, Лахезіс — круціла калаўротак, Атропа — абцінала нітку нажніцамі. У Гётэ Атропа і Клота памяняліся функцыямі.
Стар. 183. Фурыі (эрыніі) — Алекта, Мегера, Тысіфона — міфічныя дэманы падземнага царства, багіні помсты і дакораў сумлення. У Гётэ яны выступаюць як ворагі шчасця і кахання: Алекта — злосніца, Мегера — вораг, Тысіфона — помсніца.
Стар. 184. Асмадзей — у персідскай міфалогіі д’ябал, які разрывае шліобныя саюзы.
Стар. 186. Заіла-Тэрсіт.— Спалучэнне імёнаў двух зайздроснікаў: Заіла — грэчаскага граматыка (IV — III ст. да г. э.), які злосна крытыкаваў Гамера, і Тзрсіта — баязліўца і паклёпніка з «Іліяды».
Стар. 188. Хлопчык-каляснічы — алегорыя паззіі, як Эўфарыён (гл. III акт). У рукапісе 1827 г. у гэтай сцэне быў Эўфарыён.
Стар. 189. Плутон (Плутус) — у грэчаскай міфалогіі бог падземнага царства. У феерыі Фаўста Плутон выступае як бог золата і багацця.
Стар. 195. Пан — у грэчаскай міфалогіі бог статкаў, пастухоў, паш і лясоў.
Стар. 196. Фаўны і сатыры — у грэка-рымскай міфалогіі — напаўчалавекі-напаўжывёлы з казлінымі нагамі ў свіце бога віна Вакха (Бахуса, Дыяніса).
Гномы — карлікі з германскіх міфаў; прыязныя да людзей, жывуць у рудніках, выплаўляюць металы, ахоўваюць скарбы.
Стар. 197. Німфы — персанажы антычнай міфалогіі, боствы сіл і з’яў прыроды. Німфы марскіх і рачных вод, ручаёў, кгыяіц —■ акіяніды, нерэіды, наяды; німфы гор —арэяды; німфы да-
лін — напеі, німфы лугоў — ліманіяды, німфы дрэў — дрыяды (гл. таксама «Класічную ноч Вальпургіі»),
П а р к
Стар. 201. Сама Фетыда гонарам палічыць/Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць.— Фетыда — марская німфа, Пелей — яе муж, бацька героя «Іліяды» Ахіла.
Цёмная галерэя
Стар. 207. Багіні Мацеры.— Міф пра Мацярэй створаны самім Гётэ. Мацеры мысляцца паэтам як праформы, правобразы ўсіх істот і рэчаў.
Стар. 208. Як містагог гаворыш ты, нібыта/Табе дурыць патрэбна неафіта.— Містагог — жрэц, які ўводзіў навічка (навіцыя) ў містэрыі, таемнасці культур. Неафіт — чалавек, які ўведзены ў культ.
Рыцарская зала
Стар. 217. Селена і Эндыміён.— Селена (Дыяна, Лўна, Геката) — багіня Месяца і палявання. Эндыміён — яе каханак, малады прыгожы паляўнічы, сын Зеўса.
АКТ ДРУГІ
Напісаны ў 1826—1830 гг.
Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем
Стар. 222. Заходзьце, дружа Нікадэмус!І...Огетйз! — Нікадэмус (Нікадзім) — імя фарысея з Евангелля паводле Іаана. Oremus! (лац.) — памолімся!
Стар. 224. Мой пан, калі патокі мутнай Леты...— Лета — адна з рэк міфічнага Аіда, падземнага царства. Выпіўшы вады в Леты, душа чалавека забывае пра зямное жыццё.
Лабараторыя
Стар. 229. Гамункул (лац. homunculus — чалавек, чалавечак) — штучная чалавекападобная істота. Алхімікі лічылі магчымым ствараць жывыя істоты падборам патрэбных элементаў у пэўнай прапорцыі.
Стар. 233. «Пастаўлю кропачку над «і».— Маецца на ўвазе чалавечы цялесны вобраз, які Гамункул імкнецца набыць.
Ad spectatores (лац.) — да гледачоў.
КЛАСІЧНАЯ НОЧ ВАЛЫІУРГП
Фарсальскія лугі
Стар. 233. Фарсальскія лугі — раўніна ў Фесаліі. Эрыхта — фесалійская чараўніца, якая нібыта прадказала рымскаму палка-
водцу Пампею (107—48 да н. э.) паражэнне ў барацьбе за ўладу ад Юлія Цэзара (100—44 да н. э.).
Стар. 236. Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю.— Антэй — сын зямлі (Геі) і мора (Пасейдона), які чэрпаў сілу, дакрануўшыся да зямлі.
Каля вытокаў Пенея
Стар. 236. А сфінксы й грыфы — не па нас...— Сфінксы — казачлыя істоты з лапамі льва, тулавам сабакі, галавою і грудзьмі жанчыны. Грыфы — міфічныя звяры з арлінымі крыламі і галавою, з тулавам льва; ахоўнікі скарбаў.
Мурашкі-волаты — міфічныя золаташукальнікі, будавалі з золата падземныя палацы. Упамінаюцца ў Герадота (485—425 да н. э.).
Ды арымаспы ж высачылі нас.— Арымаспы — легендарныя аднавокія людзі скіфскага племені, яны нібыта выкрадалі назапашанае грыфамі золата.
Стар. 237. The old Iniquity (англ.) — старая крыўда; назва д’ябла ў англійскай пратэстанцкай літаратуры.
Дай мне шараду.../A Зеўсу — як забава проста.— Напамін пра фіванскага сфінкса, які загадваў падарожніку загадкі і забіваў яго, калі той не адгадваў. Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал. Зеўс, як найвышэйшае боства, стаіць над дабром ізлом.
Стар. 238. Сірэны — паўптушкі-паўжанчыны, якія занаджвалі людзей сваімі спевамі.
Стар. 239. Эдып калісьці з імі гаварыў.— Эдып — міфічны фіванскі цар, які разгадаў загадку сфінкса.
А іх Уліс перахітрыў.— Уліс (Аірьісей) — гамераўскі герой, воін, падарожнік.
Во Геркулес забіў апошніх з нас.— Геркулес (Геракл) — міфічны герой, які здзейсніў дванаццаць подзвігаў.
Прасі парады ты ў Хірона.— Хірон — мудры кентаўр (паўчалавек-паўконь).
Стар. 240. To зграя шумных стымфалід.— Стымфаліды — міфічныя птушкі з меднымі крыламі, пер’ем і дзюбамі, якія жылі над Стымфалійскім возерам у Аркадзіі; іх знішчыў Геркулес.
Хай не палохаюць галовы/Лернейскай вычварнай гадзюкі.— Лернейская гідра — міфічная пачвара, дзевяцігаловая змяя; яе забіў Геркулес.
Там ламіі — гурток распусты...— Ламіі — міфічныя вампіры, пажыральніцы дзяцей.
Стар 241. Прывыклі да ўсяго, здавёнІКіруючы раскладам дзён.— Сфінксы былі ў Егіпце сімваламі месяцаў ліпеня (знак Льва) і жніўня (знак Дзевы).
Суд людскі мы, суд Феміды.— Феміда (Тэміда, Тэміс) — міфічная багіня права, законнага парадку і прадказанняў. Пераносна Феміда — правасуддзе, закон.
Каля вусця Пенея
Стар. 241. Пеней— рака ў Фесаліі; тут—бог рэк.
Стар 243. Славуты, мудры сын Філіры.— Філіра — німфа, якая нарадзіла кентаўра Хірона.
Нават у ТІалады...ІЁн сам управіць Мейтару мазгі.— Палада Афіна — багіня мудрасці; у вобразе сябра-дарадцы Ментара Афіна суправаджала Тэлемаха, які адправіўся шукаць бацьку Адысея.
Стар. 246. Ахіл у Ферах/Знайшоў Алену...— Заручыны Ахіла з Аленай адбыліся паводле міфа на востраве Лука; Гётэ перанёс падзею ў Феры, дзе нібыта быў уваход у падземнае царства.