Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Дык слаўся ж, пасланец вясны, Вялікі Пан, кумір лясны!
ДЭПУТАЦЫЯ ГНОМАЎ (з дарамі вялікаму пану) Нібы нітка ў лабірынце, Нас вядзе праз поўны змрок
Ў жылы золата ў граніце Наш чароўны пасашок.
Мы шукаем пад зямлёю Скарбы ў цемры, як краты, Каб іх шчодраю рукою Раздаваў падданым ты.
Нам адкрылася крыніца Золата і серабра, Да канца нам не прабіцца, Ўсё не выдаць на-гара.
Толькі ты, вялікі Пане, Можаш золата здабыць, I тады багацце стане Ўсім аднолькава служыць. ПЛУТОН (герольду)
Без патурання лішнім перашкодам Падзеі пусцім натуральным ходам — Турбацый колькі будзе навакол!
Усе тут клясціся пачнуць зацята, Што, бачыце, іх з краю хата,-^ А ты усё натуй у пратакол. ГЕРОЛЬД (дакрануўшыся да жазла, якое Плутон не выпускае з рук) У коле гномаў крочыць Пан Туды, дзе вогненны фантан. Шугаюць, рвуцца з глыбіні Агністай лавы струмяні.
А Пан, нагнуўпіыся, стаіць, Глядзіць, як зеўра зіхаціць, I злева, й справа вадаспад 3 агню віруе; Пан пагляд, Схіліўшыся, кіруе ўніз...
О, гэты ўладароў капрыз!
Як часта ад цябе бяда!
Упала ў жэрла барада.
А ён, наставіўшы далонь, Усё ўзіраецца ў агонь.
Аж тут назад віхор узнёс Клубок распаленых валос — I ў Пана ўжо на галаве Другі клубок агню раве.
Гармідар, вэрхал, дым і чад, Хто лезе ўперад, хто назад, У шале маскі ў дзверы пруць, Адзенне Пана топчуць, рвуць. А ў віхры гэтым, у жудзе Кудзеля полымем гудзе.
О ноч няшчасцяў, бед і скрух! Якіх жа новых заварух, Выпрабаванняў, слёз і зла Ты нам яшчэ прызапасла?
О, што я чую! Жах, кашмар! — «Пад маскай Пана — валадар!» Прапала ўсё, агнём пайшло — I цар, і царскае жытло! Пагібель нам! А мой ты бог! — Бадай, таму язык адсох, Хто апрануцца ў ліст і мох Яму параіў і памог, Хто падштурхоўваў да агню, I ўзняў гармідар, калатню! Калі ж ты, маладосць, калі З’яднаеш пал з нутром цвярозым?! Калі ж, уладнасць, ты калі З’яднаеш разам моц і розум?
Заняўся парк, палае сад. Шалёны агнявы каскад, Як бура, ўсё змятае прэч, Бушуе, круціцца, як смерч. He знаю, хто ў такой начы Нам змог бы тут дапамагчы; За ноч багаты, пышны гмах У друз рассыплецца і ў прах! ПЛУТОН
Годзе страху і агню, Зараз я пажар спыню. Грымні, ўладнае жазло, Каб харомы затрасло! Вецер, вільгаццю дыхні, Полымя далоў змахні; Туманы і хвалі пары, Супакойце ўсе пажары; Прахалода хмар, акрый
Месца нашых феерый
I суціш разгул стыхій.
У маланку абярні Апантаныя агні.
Там, дзе духі вельмі шкодзяць, Чараваннем іх лагодзяць.
ПАРК
Сонечны ранак.
Імператар, прыдворныя. Ф а ў с т, Мефістофель, убраныя сціпла, як тутэйшыя, кленчаць перад тронам.
ФАЎСТ
Даруйце нам бяскрыўдны феерверк. ІМПЕРАТАР (загадвае ўстаць)
Глядзеў бы вашы прадстаўленні век. Агнішча, полымя вакол шугала, Нібы ў Аідзе, царстве цемрашала, Зямля цякла, як вадкая смала, Стагнала нетрышчам, гула, Ашчэрваючы вогненныя іклы, Якія ў дыме непраглядным ніклі,— Нібыта велічны ствараўся храм. To вырастаў, то разбураўся ў хлам. I праз агніска той хімерны
Угледзеў я свой люд, манарху верны, I кожны лез наперад напралом, Каб быць у цяжкі час з уладаром — Здавалася, што нават саламандры Выконваюць усе мае каманды!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He дзіва — ты ж стыхіяў цар, Таму агонь пайшоў пад твой штандар, Таму тваёй уладзе стаў падданы — Перанясі яе на моры, акіяны:
У хвалі пеністыя кінься і смялей Ступай на дно, ступай на мяккі глей. Цябе атуляць тоўшчы вод празрыстых, Карона ў перлах зазіхціць іскрыстых.
Палац крыштальны пад вадой Заўсёды будзе рухацца з табой; I нават сцены гэтага палаца, Нібы жывыя, будуць калыхацца. Але ў празрысты твой чартог He уварвецца страшны асьміног, У пашчы спрута, хцівага дракона 3 усмешкаю глядзець ты будзеш з трона. Сярод зямных прыгод не ўгледзіш ты Нязвыкласці такой і дзіўнаты. He будзеш мець такой цудоўнай світы: Сплывуцца прыгажуні-нерэіды, Як рыбкі, рэзвыя каханкі.
Старэйшых возьмеш у служанкі. Сама Фетыда гонарам палічыць Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць I на Алімп цябе ўзвядзе круты.
ІМПЕРАТАР
Царуй у водных сферах ты — He ўседжу я на зыбкім троне.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Зямля і так твая, усё ў законе.
ІМПЕРАТАР
Як добра мець такога фаварыта, Што з «Тысячы адной начы» нібыта — Ты, як сапраўдная Шэхеразада; Служы, табе я шчодра заплачу, Ад галавы да ног азалачу,— Мне трэба знаўца, трэба мне парада. КАШТАЛЯН (паспешліва ўваходзячы) Мой уладар вялікі, колькі ні служу. He думаў, што такое далажу: Якая вестка радасная, божа мой, Ці сню, ці, можа, нешта з галавой? Звялі рахункі мы і ўсе разлікі, 3 ліхвярскіх вырваліся лап, усе пазыкі Мы заплацілі разам — быццам лёс Спрыяў нам стаць абранцамі нябёс. ВОЕНАЧАЛЬНІК (таксама спяшаючыся)
У войску дух высока ўзняты, Прысягу зноў даюць салдаты. Перамяніў нібыта нехта I маркітанку, і ландскнехта!
ІМПЕРАТАР
Гасцінец добры вы прынеслі.
Ад радасці памаладзелі I акрыялі, бы ўваскрэслі. СКАРБНІК (уваходзячы і паказваючы на Фаўста і Мефістофеля) Падзяка ім,— яны без працы не сядзелі. ФАЎСТ
Хай канцлер вам усё раскажа. КАНЦЛЕР (важна выступае наперад) Я маю гонар далажыць, манарша! Дзівуйцеся — вось гэтая цыдула Нягоду на карысць нам абярнула. (Чытае.) ♦Наступным абвяшчаецца закон: Адна папера — тысяча карон; Забеспячэнне— скарбы, што былі Ў свой час схаваныя ў зямлі.
Мяняць дазволена паперу гэту Па цвёрдым курсе на манету». ІМПЕРАТАР
Тут пахне хітрай навізной —
Хто рызыкнуў сфалыпывіць подпіс мой? Злачынства будзе пакарана!
СКАРБНІК
Які ж падман? Калі ты быў у масцы Пана На карнавале паміж нас, Табе прыносіў канцлер гэты ўказ: «Адзнач,— сказаў,— наш фэрст дабром, Для шчасця слуг тваіх чыркні пяром». Ты падпісаў: мы ж подпіс гасудараў Размножылі — сто тысяч экземпляраў. А каб нікому не было турботы, Надрукавалі розныя банкноты: Па дзесяць, трыццаць, пяцьдзесят — I кожны сёння мае, кожны рад.
Зірні на горад: людзі там галелі, Цяпер ад шчасця нібы пашалелі; Тваё імя і так вядома ўсім даўно, Цяпер на цэлы свет грыміць яно. Твой подпіс — новы ўклад у алфавіт, Сімвалізуе шчасце ён і дабрабыт.
ІМПЕРАТАР
I за ашмотак гэты папяровы
Даюць вам золата? Ці вы здаровы? He бачыў свет такіх дзівос!
КАШТАЛЯН
Нібы віхор паперачкі разнёс Па ўсёй краіне; за паперку мець Ты можаш срэбра, золата ці медзь. Мяняй цяпер у банках свой барыш: Мяняй туды-сюды — не прагарыш. Дае багацця ўсім закон такі: Звіхнулася паўцарства на адзежы, Паўцарства сытае ад конскай ежы, I працвітаюць крамы і шынкі, Брынчаць у корчмах лыжкі, міскі. «Ура манарху!» — Тупат, рогат, віскі... МЕФІСТОФЕЛЬ
Самотна ходзячы паміж тэрас, Красуню напаткаеш ты не раз, Што вочкамі з-пад веера стрыжэ I ўсё наровіць вам у пратэжэ. Рахунак просты: бо за грошы Ты і каханы, і прыгожы.
За пазухай з пісулькамі дружкоў Надзейны грошам будзе схоў. Айцы-царкоўнікі па даўняй звычцы Насіць пачнуць банкноцікі ў кантычцы, Салдату ўвогуле яшчэ лаўчэй: Папера не намуляе плячэй.
Прабач, калі наш акт магутны, Магчыма, у дэталях трошкі будны. ФАЎСТ
Ці мала грошай, што ў зямлі Ад доўгага няўжытку пацвілі! Няма такое думкі, каб магла Абняць усё, што тайна зберагла, Няма фантазіі такое, каб Хоць бы прыблізна змерыла твой скарб. А мудрасці вялікай празарліўца Адкрыецца любая таямніца.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Папера нам зручней: усё, што маеш, На ёй адразу прачытаеш. Hi фалыпу тут табе, ніякай пробы — Плаці і еж на поўныя вантробы, Захочаш золата — ідзі к мяняйлу,

А ён не дасць, тады з зямлі металу Якога хочаш можна накапаць, Алмазы нават можаш абмяняць. Забудзецца сумленне й паняверка, Калі ў цане ўмацуецца паперка, I ты пабачыш сам, як неўзабаве Багата будзе грошай у дзяржаве.
ІМПЕРАТАР
За шчасце, што далі краіне і народу, Вы ад мяне прыміце ўзнагароду: 3 хвіліны гэтай прызначаю вас Ахоўваць нетраў залаты запас, Кантраляваць усякія знаходкі, Бо вы і месцы знаеце і сродкі. З’яднайце сілы вашыя ў адну — I золатам напоўніце казну, Каб нам вялікая карысць была Ад царстваў цемры і святла.
СКАРБНІК (Фаўсту)
Я абяцаю тут пры ўсім народзе 3 калегам чарадзеем жыць у згодзе. (Выходзіць з Фаўстам.)
ІМПЕРАТАР
Я дам усім,— адно хачу я знаць, Як будзеце вы грошы спажываць. ПАЖ (прымаючы)
Пачну гуляць, і піць, і есці.
ДРУГІ (прымаючы)
Я накуплю дабра нявесце. КАМОРНІК (бярэ)
Віно піць буду з поўнай кварты. ДРУГІ (бярэ)
Найграюся і ў косці я і ў карты. ВАСАЛ (падумаўшы)
Я замак выкуплю, пазыкі аплачу. ДРУГІ (падумаўшы)
Я гэты скарб да ўласных далучу. ІМПЕРАТАР
Пара і чэлядзі за розум брацца, А вам бы піць, гуляць і аб’ядацца, Каб прамантачыць скарбы ўсёй зямлі — Дурному разумнець няма калі.
БЛАЗЕН
To дай і мне, усім жа раздаеш.
ІМПЕРАТАР
Ах, ты жывы яшчэ? Ты ўсё прап’еш. БЛАЗЕН
Што тут такое? Нейкія паперкі? ІМПЕРАТАР
На вецер пусціш — на цукеркі. БЛАЗЕН
Чорт ведае! Падман ці не! ІМПЕРАТАР
Даюць — бяры і дзякуй мне. (Выходзіць.) БЛАЗЕН
Якое дзіва! Мне пяць тысяч крон? МЕФІСТОФЕЛЬ
Ужо ўваскрэс, прыдворны пустазвон? БЛАЗЕН
Мне ўваскрасаць не навіна. МЕФІСТОФЕЛЬ
Сп’янеў, не выпіўшы віна! БЛАЗЕН
I гэта грошы? Смецце гэта? Цьфу! МЕФІСТОФЕЛЬ
Купляй і еш да стогну ў трыбуху! БЛАЗЕН
Няўжо куплю я быдла, хату, хлеў?
МЕФІСТОФЕЛЬ
А ўжо ж! Абы ты ўдосталь грошай меў! БЛАЗЕН
I лес, і ворыва, і ўлоў рачны? МЕФІСТОФЕЛЬ
Глядзі, а мне казалі — ён дурны! БЛАЗЕН
Куплю маёнтак — і пайду з двара!
(Выходзіць.)
МЕФІСТОФЕЛЬ (адзін)
Ого! Яго ж на трон садзіць пара!
ЦЁМНАЯ ГАЛЕРЭЯ
Ф а ў cm. Мефістофель.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Чаго вядзеш у змрочныя праходы?
Няўжо ў прыдворнай мітусні He можаш ты знайсці нагоды Для трапных жартаў і хлусні?
ФАЎСТ
Пакінь малоць. Раней, бывала, Што ні скажу — табе ўсё мала; Цяпер жа ты хаваешся за фразу I не даеш мне яснага адказу.
Між тым не трэба ўводзіць двор у зман. Мне ўжо і так нагадваў кашталян Пра імператарскі капрыз: Ён хоча, каб Алена і Парыс Красы антычнай яркі цуд Яму явілі сёння тут.
Рабі! Я слова даў! Чарга твая! МЕФІСТОФЕЛЬ
На словах ты заўсёды — што-та я! ФАЎСТ
Дык гэта ж я з табою, кампаньён, Да выбрыкаў такіх даехаў. Спярша азалацілі трон — Цяпер жывых шукаем смехаў.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дарма спрашчаеш мой намер: Прад намі высачэзныя драбіны — Мы, ідучы да новых сфер, Лічыцца з цяжкасцю павінны: Алену выклікаць, мой пан харошы, Цяжэй, чым штамнаваць пустыя грошы. I ты піышыг, кікімар, чараўніц, Маіх вядзьмачак і блудніц Забудзь, ты іх раўняць пакінь Да старажытных гераінь.