Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
ЁГАН ВОЛЬФГАНГ ГЁТЭ
ФАЎСТ
ШКОЛЬНАЯ
БІБЛІЯТЭКА
1749—1832
ЁГАН ВОЛЬФГАНГ ГЁТЭ
ФАЎСТ
Трагедыя
Мінск «Юнацтва» 1996
ББК 84(4Г)
Г 44
УДК 830-93
Для старэйшага школьнага ўзросту
Пераклад з нямецкай мовы і каментарыі ВАСІЛЯ СЁМУХІ
Мастак A. I. АБЛАЖЭЙ
8300000000— 058
Г	70—96
М 307(03)—96
ISBN 985-05-0171-5
© Пераклад на беларускую мову.
Каментарыі. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1991
© Афармленне. A. I. Аблажэй, 1996
ПРЫСВЯЧЭННЕ
Вы зноў са мною, дарагія здані, Зноў вабіце ў мінулае мой зрок, Яно мне мроіцца, нібы ў тумане,— Але ці здольны я на дзёрзкі крок? Ці мне даступны вашыя ўладанні? Смялей плывіце да мяне здалёк — Сустрэча з вамі абуджае штосьці 3 былых надзей, з парываў маладосці.
Юнацкіх дзён вы асвяжылі краскі, I вось я ўгледзеў колішняе зноў, Перада мной цяпер, нібыта з казкі, Паўстала дружба, першая любоў, Успомніў скруху зноў я, слодыч ласкі I тых з маіх няўдачлівых сяброў, Хто, шчасце ловячы, растраціў сілы I ўжо не вернецца назад з магілы.
Майго не ўчуюць голасу ніколі
Сябры, якіх калісь мой лашчыў спеў,— Распаўся цесны наш гурток паволі, Які мяне так добра разумеў.
Сярод чужых я — птушачка ў няволі, Іх воплескі страшнейшыя за гнеў — А тых, каго я часта цешыў лірай, Няма са мной, даўно зляцелі ў вырай.
I зноў душа мая нястрымна рвецца, У край маўклівых вобразаў імкне.
I ціхі шэпт няяснай песняй льецца, Уторачы эолавай струне;
Хоць душаць слёзы, страх сціскае сэрца, Але пяшчота грэе грудзі мне.
Што маю — мроіцца нібы здалёку, Што страціў — тое зноў навідавоку.
ПРАЛОГ У ТЭАТРЫ
Дырэктар. П а э т. Камічны а к ц ё р.
ДЫРЭКТАР
Абодва вы, што ў часе сумятні Са мной дзялілі скруху і нягоду,— Скажыце, што павінен даць народу Тэатр нямецкі ў нашы дні?
Хачу людзей пацешыць: жывучы, Яны і мне, і вам даюць дарогу. Пара! Гатова сцэна, дзякуй богу,— Збіраюцца на свята гледачы. Садзяцца моўчкі і, падняўшы бровы, Дзівосы нашы спажываць гатовы. Каб дагадзіць іх густу, сродак ёсць — I ўсё ж баюся іхніх лаўраў, кветак: Хоць не распесціла іх прыгажосць, Аднак начытаны — дай, божа, мне так! Што ж нам прыдумаць, каб гучала I кожнаму да густу каб прыпала? Душа і сэрца цешацца не ў меру, Калі я ўгледжу, як людскія хвалі, Што двор аблогай шчыльнаю абклалі, Да нас прарвацца хочуць на прэм’еру, Або калі на золку ў самы холад Натоўп аматараў чакае каля кас, Як жабракі каля пякарні ў голад, Каб толькі той білет купіць да нас. Ствары мне цуд! Так абуджаць імпэт Умееш толькі ты, мой друг, паэт!
ПАЭТ
Маўчы пра тлум; калі прызнацца шчыра, Ён мне натхненне тушыць у душы, Ён мне здаецца небяспечным вірам — Схавай мяне, укрый і зберажы, Таемны свет, дзе быў бы я кумірам, Дзе радасна паэту — пакажы, Дзе дружба і любоў чаруюць сэрца, Дзе шчасце прыгажосцю адгукнецца. Што ў глыбіні сардэчнай прарастае I што на вусны просіцца з нутра — Усё ў будзённай марнасці растане, Як толькі-толькі выйдзе з-пад пяра. Хай лепш гадамі думка выспявае — На ўсё павінна быць свая пара, Наносны бляск нашчадак можа сцерці, А прыгажосць не падуладна смерці.
КАМІЧНЫ АКЦЁР
Мне, смертнаму, ахвоты болып няма Перад нашчадкамі выслужвацца дарма — Сучасніку саступім месца! — Яму не трзба вечнасці і славы: Няхай павесяліцца, пасмяецца, Бо ён не ў меру ласы на забавы! Хто смеху, жарту ведае сакрэт, Таму не страшны чэрні перасуды, Ён мае поспех у натоўпу і як след Паспее дагадзіць усім і ўсюды.
Няхай жа смеласць добры прыклад дасць, Няхай фантазія нас не пакіне, Хай розум з адчуваннямі, і страсць, I пал юнацкі ў сэрцы не астыне.
ДЫРЭКТАР
Давайце болей дзеяння, падзей, Бо толькі гэтым мы збяром людзей. Калі, разявіўшы ў здзіўленні рот, Натоўп усмак нагледзіцца, дасыта I прывітае ўголас фаварыта, Дык п’есу, значыцца, прызнаў народ. Патрэбы масы задаволіце вы масай, 3 яе хай кожны свой кавалак рве. Што ж тут мудрыць разумаай галаве — Падшпорвай толькі рэзвага ПегасаІ Крышыце п’есы! Рэжце без разліку!

Навошта цэласць тая гледачу? Я збыць тавар, пардон, ваш твор хачу — 3 разумным лёгка збіцца з панталыку. Бо ўжо ўвайшло ў характар чалавечы Усё вымерваць па сабе:
Глядач не разумее цэльнай рэчы — Яе на шмоцце паскубе.
ПАЭТ
Дык гэта ж, пане, рамяство й падман, Яны мастацтву добраму на шкоду!
У вас, відаць, партач і графаман Пашану заслужыў, стаў выбівацца ў моду. ДЫРЭКТАР
He крыўджуся, хоць думаю не так, Бо толькі той сапраўдны майстар і мастак, Хто дагаджае публіцы заўжды.
Адзін да нас прыходзіць ад нуды, Другі, укормлены, паважны пан, Ідзе шукаць духоўнага наедку, А трэці — крытык-шарлатан — 3 гатовай думкай прыхапіў газетку; Збіраюцца да нас, як на пацеху, Цікаўныя да плётак, шуму, смеху. Спектакль у зале, дзе радамі Сядзяць адзетыя па модзе дамы I, пышныя паказваючы ўборы, Бясплатна йграюць лепей, чым акцёры. Вам эмпірэі толькі ў галаве? — Вам ложы перапоўненыя любы? Хто вашыя мудроты спажыве? Той абыякавы, а гэты — грубы.
Адзін пасля ідзе на прэферанс, Другі шукае ласнае спакусы. Навошта ж дзеля гэтага у транс Уводзіць светлыя, святыя музы? Скажу: пішыце многа, складна, важка — Тады і дойдзеце хутчэй да мэты, Смялей ашуквайце людзей, паэты, Бо задаволіць іх заўсёды цяжка! Ды што такое з вамі? Зноў надрыў? Ці ў сэрцы свежы боль загаварыў?
ПАЭТ
Ідзі шукай сабе другіх рабоў! He на паэта ваша паняверка.
Паэту бо вышэйшае з правоў — 3 народам быць — не голая паперка. Скажы, чым сэрцы ён кранае? Стыхіі чым перамагае?
Гармонію бароніць хто ад бед? Чыя душа змяшчае цэлы свет? Калі прырода круціць часу калаўрот I раўнадушна нітку вечнасці прадзе, Калі бязладны гурт жывых істот Рознагалоса навакол гудзе, Хто ж у хаосе, у стыхійным моры Парадак стройны навядзе, Каб загучалі ў маналітным хоры Усе адзінкі сілаю з’яднанай?
Хто буру выявіць у страсці апантанай? А зладнасць дум — у сполахах зары? Хто кветкі пакладзе да ног каханай? Хто за каханне згіне без пары? Хто сімвалам геройскіх перамог Зрабіў нязначных лаўраў вецце? Хто аб’яднаць багоў Алімпа змог? — Паэт — пясняр вялікіх спраў у свеце!
КАМІЧНЫ АКЦЁР
Няхай тады ўсіх чарадзеяў сілы Натхняць твае, паэце, крылы. Мой прынцып вось: любоўны хмель, Залёты смелыя, дуэль, Сардэчны боль, пажадлівы падман, Пакуты рэўнасці — і ёсць раман. Спектакль павінен быць такім, Каб бушавалі вірам страсці ў ім, Бо ў п’есе важна толькі тое, Што слухачоў хапае за жывое. Дык прыгатуем жа, сябры, піццё, Якое б нам падкрасіла жыццё! Хай дзеянне пануе ў п’есе, А праўда ў выдумцы й мане Імгненнай іскаркай мільгне — I гэта лепш людзям у сэрца ўлезе. Тады спектакль прывабны наш Рассуне моладзі у свет шырокі межы, Папоўніць вопытам яе багаж, Пяшчоткам дасць меланхалічнай ежы, Яшчэ і вочы кожнаму адкрые
На той інтым, што ціха ў сэрцы ные. Яны прымаюць мішуру на «брава», Іх вабяць подзвігі, любоў і слава. Хто вопытны — таму не дагадзіць, Падзякуе — хто пачынае жыць.
ПАЭТ
Вярні ж, вярні мне тыя леты, Калі я быў зусім другі, Спяваў вясёлыя куплеты I ад любоўнай млеў тугі, Калі я жыў у свеце казкі, Калі ў бутоне бачыў цуд, Калі збіраў на лузе краскі I верыў толькі ў божы суд, Калі ў грудзях я сэрца меў, Да праўды прагаю кіпеў; Вярні, вярні мне парыванні, I жар нянавісці ў крыві, I моц юнацкую ў каханні, I шчасцем зноў мяне спаві;
I летуценніцкія дні, I пэўнасць у сябе вярні. КАМІЧНЫ АКЦЁР
Калі, здараецца, прыцісне У лютай бойцы супастат Альбо на шыі дзеўка вісне, Тады юнацтва ў акурат,— I для парываў на прыволле, I для застолляў у шынку, Для танцаў, славы і сваволля, Для славы гордай у вянку. А струны ціхія гітары Перабіраць і лашчыць слых, Аплакваць страчаныя мары — Хай будзе доляю старых, Пачэсным абавязкам вашым, А мы заўсёды вас уважым; He верце, ў старасці наш розум не здае, Нас толькі старасць дзецьмі застае. ДЫРЭКТАР
Але, панове, ад дыскусій Да справы перайсці пара, Бо ў кампліментнай пацярусе Няма ні каліўца дабра.
Чаго спрачацца пра натхненне! — Калі вагаешся — прапаў!
А ты, паэце, у імкненне Укладвай свой святы запал I, маючы нядрэнны вопыт, Згатуй нам моцнага пітва, He адкладаючы свой клопат,— Бо ясна ўсё як двойчы два! He прапускай ні дня дарэмна, Хапай магчымасць за каўнер, I тое, што табе прыемна, Бяры не потым, а цяпер. Вы можаце на нашай сцэне Тварыць без лішніх дай прычын, He шкадаваць на прадстаўленне Hi дэкарацый, ні машын.
Хай будзе ўсё, нібы жывое: Аблокі, зоркі, небакрай, Святло вялікае, малое, Вада і скалы, пекла, рай. У цесныя ўмясціце рамы Жывёльны свет і свет людскі I праз дзівосы напрасткі Ідзіце да пякельнай брамы.
ПРАЛОГ HA HEBE
Гасподзь, нябеснае воінства. Пасля Мефістофель.
Наперад выходзяць тры архангелы.
РАФАІЛ
Гучыць грымотнай песняй сонца У дружным хоры братніх сфер, Спрадвеку кружыцца бясконца На свой прадпісаны манер. Магутнасць творчага гарэння Нам прыбаўляе свежых сіл, I, нібы ў першы дзень тварэння, Уражвае палёт свяціл.
ГАЎРЫІЛ
3 шалёнай хуткасцю ў прасторы Адвечна кружыць шар зямны, I ўсё змяняецца ў пакоры: I светлы дзень, і змрок начны. Бушуе мора, мкне на бераг, Б’е ў скалы пеністы прыбой. Зямля і мора, хваляў шэраг Праходзяць тут перада мной.
МІХАІЛ
На сушу рвуцца хваль чароды, Ныраюць скалы ў бездань вод. Ўзаемадзеяння прыроды — Загадкавы кругаварот!
Хай пекла страшыць спусташэннем, Зямлю бічуе грозны гром —
Паслы твае тваім натхненнем, Тваім, гасподзь, жывуць дабром. УСЕ ЎТРОХ
Святло гасподняга гарэння Апору, веру нам дае.
I, нібы ў першы дзень тварэння, Магутныя дары твае.
МЕФІСТОФЕЛЬ
О божа, зноў падаўся ты ў візіты, Свае ўладанні аглядаеш зноў.
I я прымазаўся да світы, Бо ацаніў тваю любоў. Я не анёл, не дурань блазнаваты, Каб кампліментамі вастрыць язык. Ты б з пафасу смяяўся, як наняты, Калі б даўно смяяцца не адвык. Я памаўчу пра сонца, пра сусветы — Мне рупіць пра насельнікаў планеты: Зямны бажок нязменны, тая ж плоць, Якою ты стварыў яе, гасподзь.
Адна бяда — не задзіраў бы носа, Калі б не ведаў ён святла нябёсаў. Ён розумам святло тваё заве
I з ім усё-такі жывёлінай жыве, Ён, як цыбаты конік той, 3 дазволу кажучы,— цвіркоча I скача ўверх з травы густой I ў шыр нябесную падняцца хоча. А жыў бы добра, калі б з проса, Як той казаў, не соваў носа. ГАСПОДЗЬ
I гэта ўсё? I болып нічога?
Ты ўсё з даносамі ідзеш да бога. Чаго ты так злуешся на зямлю? МЕФІСТОФЕЛЬ