Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Але, шаноўны, цёмна стала, Пара наш дыспут перарваць. ВАГНЕР
Каб па-вучонаму дыспутаваць, Мне й да світання часу мала. А на вялікдзень, заўтра, ўранні Да вас прыйду,— ў мяне пытанні. Усё ў навуках знаю дасканала — Ды я такі, усё мне вечна мала. ( Выходзіць.)
ФАЎСТ (адзін)
Жыве няшчасны, верыць цуду!
Каб запаветны скарб прыдбаць сабе, Рукамі прагнымі ён хлам грабе I рады, чарвяка здабыўшы з бруду.
Як вусны грэшныя адважыцца маглі Блюзнерып^, тут, дзе Дух лунаў у позні час? Але, няшчасны сын зямлі, Я дзякую табе на гэты раз.
Я тут стаяў, амаль зусім бязрадны,—
I вось цяпер мне стала ўсё відней. Дух быў такі магутны і ўсеўладны, А я быў побач з ім, нібы пігмей. Аслеплены лятункамі пазнанвя, Я, падабенства божае, сябе прыўзнёс, Узняў сябе амаль што да нябёс I не хацеў зямнога існавання.
Як херувім святы я быў у марах, Хацеў, як бог, трымаць стырно улады I сілай творчай даць прыродзе рады.
I вось цяпер прыняць павінен кару: Зазнаць магутнасць грамавога ўдару. Мне, Дух, з табою не зраўняцца, Бо я слабы; я мог цябе дазвацца, А затрымаць ужо й не мару. Вялікім і малым быў я адначасова. Ты адштурхнуў мяне сурова У чалавечы быт недасканалы I веру падарваў у ідэалы.
Ці ж аддавацца марам варта?
I хто падкажа, дзе шукаць уцех, Калі мы самі слепа, ўпарта Свайго жыцця затрымліваем бег?
Высокіх парыванняў подых свежы He замяняе рэчавых выгод — Дамогшыся будзённых асалод, He надта прагнем мы духоўнай ежы. Надзеі, мары, шчырасць пачуцця Гібеюць, чэзнуць у віры жыцця. Фантазію, што кіравала ўгору лёт, Што нашы далягляды пашырала, Прыб’е, задушыць марнасці прыгнёт, Утопіць вечнасці навала.
Турбота сэрца точыць і грызе, А мы без сораму і без апаскі, Як твар, хаваем подласць нашу ў маскі I губім непасрэднасць пакрысе.
Нас нож палохае, пажар і краты, Дрыжым за жонку, за дзяцей, ачаг I з ціхім сумам у пустых вачах Аплакваем прыдуманыя страты.
He, з богам не зраўняцца мне ніяк! — Гаротнае стварэнне я, чарвяк, Што брудам корміцца і пад абцасам, Прыціснуты, здыхае часам.
Я не ўтаймую свой нікчэмны боль.
Хіба не сушыць думку склеп мой цесны? Ці ж не мадзею ў пыле я і ў плесні I мудрасцю тупой ці не пладжу я моль? Хіба павінен я, да ведаў прагны, Карпець над процьмай нудных кніг, Каб ісціну старую вычытаць у іх, Што чалавеку доўга трэба лезці з багны, Што на зямлі няма шчаслівых, Што і цяпер паўсюль, як і спрадвеку, Усе мы пад уладай хцівых
Законаў невуцтва, галечы, здзеку?..
...Што з’едліва так, чэрап, шчэрыш зубы? Блукаў упоцемках, як здань, як цень, Як я, шукаючы свой светлы дзень, Твой мудры валадар да дня загубы.
I вы, рэторты, колбы, стойкі, рамы, He насміхайцеся, пакіньце кпіць. Ключы шукаў я да пазнання брамы, Аднак не здолеў браму адчыніць.
Калі ўначы пад непраглядным змрокам Схаваных таямніц не выкраў ты Hi розумам сваім, ні сэрцам і ні зрокам,— Навошта тыя рычагі, вінты, Якія бацьку прывялі ў труну, I фаліянтаў закурэлых кучы, Якіх даўно ўжо цвілі дух крануў. Чаму ж не кінуў я абрыдлы свой катух? He прамантачыў, кінуўшыся ў вір кіпучы, Маёмасці, што ў спадчыну даецца, Каб выпасвіць на старасці трыбух I грэць ва ўцехах бестурботных сэрца? — У крук сагне ашчаджаная тхліна — Жыві лепш тым, што дасць табе хвіліна.
Але чаму, нібы магніт, у змроку ночы Флакон так вабіць мае вочы, I светлым робіцца начны абшар, Нібыта месяц выглянуў з-за хмар. Вітаю я цябе, адзіны мой фіял, Здымаючы з паліцы трапяткой рукою! Цябе, увасабленне міру і спакою, Чый змест глыбокі многім — ідэал, Цябе, плён розуму людскога свету, Крыніцу творчага, смяротнага імпэту — Цябе прашу, не адмаўляйся другу Зрабіць апошнюю паслугу.
Цябе пабачыўшы, пакуты забываю, Таймую буру я, калі цябе трымаю. На моры, што ў душы, мне ўжо адліў відзён. Прасторы чыстых сініх вод Мяне завуць, імкнуць і вабяць у паход Да новых берагоў, да новых дзён.
Злятае агнявая калясніца
Да ног маіх. I ад зямной хімеры Гатовы я ў эфір на ёй узвіцца У новыя нязведаныя сферы. Высокае жыццё, нябёсаў дух лагодны! Але, чарвяк, ці варт яго, ці годны? Так, варты! Дык рашуча, смела Ад сонца адвярніся, што зямлю прыгрэла, I браму адамкні, адолеўшы свой страх, Якога ўнікнуць кожны быў бы рад.
I дакажы, што ты не сцерты ў прах, Што дзейнасць чалавека з божай стане ў рад, Што ты скарыць фантазію нарэшце змог, Што ні агонь пякельны, ні ўяўленні He скаланулі вусцішна твае калені I ты пераступіў таемнасці парог, Што весела, спакойна робіш гэты крок Перад пагрозай адысці ў адвечны змрок! Пакінь свой футарал, святы сасуд,— Хай спраўдзіцца апошні мой прысуд! Забыў я пра цябе ў сваіх мурах.
А некалі ж ты быў лякарствам ад дакукі I ззяў раскошаю на дзедаўскіх пірах, Калі цябе перадавалі з рук у рукі, Дзівосны ўзор мастацкае разьбы — (Па звычаю, хто п’е, павінен на пацеху Тлумачыць так, каб клаліся ад смеху) Напомніў дні юнацкае гульбы. Цяпер цябе не перадам суседу, Дасціпнасцю сваёй не ажыўлю бяседу. Прыму ж пітво смяротнае, якое Абраў я спрагненай душою, I ў полымі яго згару.
Апошні раз я п’ю. Вітаю новую зару.
(Падносіць чашу да вуснаў.)
Званы і харальнае песнапенне.
ХОР АНЁЛАЎ
Уваскрэс Хрыстос! Мір вам, самотныя, Целам смяротныя, Духам гаротныя, 3 неба прынёс!
ФАЎСТ
Але чаму, якая раптам сіла Фіял, да губ паднесены, спыніла I адвяла мяне ад чорнае труны? Ці не ўваскрэсення імгненне Вяшчаюць медныя званы I пра маё другое нараджэнне Над плашчаніцаю гудуць яны?
ХОР ЖАНЧЫН
Пахкім бальзамам
Масцілі і палівалі.
Цела ягонае самі Саванам мы спавівалі. Мы клалі святыню У дамавіну.
Як, сыне мілы, Ты ўзнёсся з магілы? ХОР АНЁЛАЎ
Уваскрэс Хрыстос!
Богаславёны
Той, хто ягоны Богам цалёны Ушаноўвае лёс! ФАЎСТ
О гукі божыя магутнасці, лагоды, Навошта прыляцелі вы ў закутак шэры? Лунайце там, дзе ёсць пачуцці згоды — Я чую вестуноў, але не маю веры.
Усякі цуд — ёсць веры любае дзіця. Я не магу ўзляцець у тыя сферы, Адкуль гучыць прызыўны кліч жыцця, 3 маленства мне знаёмы гэты звон, I сёння зноў мяне чаруе ён!
Хацеў я ўпіцца пацалункамі нябёс, Суцішыць плоць у засені суботы, I вось парушаны мае турботы: Званы мне прадказалі іншы лёс — Сум непазбыўны па гарачым леце, ^Лугах у россыпе крыштальных рос, I праз смугу нявыплаканых слёз Угледзеў я сябе ў інакшым свеце. У мне раптоўна песня абудзіла Юнацкай радасці паток, I неадольных успамінаў сіла Цяпер загубны стрымлівае крок. Я плачу! Дык гучы, хвала харала! Зноў да зямлі мяне ты прыкавала! ХОР ВУЧНЯЎ
Дух яго й цела Узнёс гасподзь. У неба ўзляцела Крылатая плоць. Цудам нябёсы Ты акрылі! Горка нам слёзы
Ліць на зямлі. Мы астаёмся Тут у журбе. Божа, імкнёмся Мы да цябе!
ХОР АНЕЛАЎ
Тлен пераможаны! Слаўце Хрыста!
Краты астрожныя Скіньце з Хрыста! Вам, знемагаючым, Бога благаючым, Міру жадаючым, Блізкі Хрыстос 3 чыстых нябёс!
КАЛЯ БРАМЫ
Шпацыр. Людзі выходзяць з брамы.
НЕКАЛЬКІ РАМЕСНІКАЎ
Куды сабраліся такім гуртом?
ДРУГІЯ
А вы куды? Мы ў Паляўнічы дом!
ПЕРШЫЯ
Ды вось надумалі пайсці да млына.
АДЗІН РАМЕСНІК
Хадземце, хлопцы, да ракі.
ДРУГІ РАМЕСНІК
Дарога кепская, раскісла гліна.
ДРУГАЯ ГРУПА РАМЕСНІКАЎ
А ты?
ТРЭЦІ РАМЕСНІК
Мне ўсё адно — на ўсе бакі.
ЧАЦВЁРТЫ РАМЕСНІК
У Бургдорф лепей рушым, дзецюкі, Там дзеўкі — во! Там вараць піва густа, I там пачэшам кулакі!
ПЯТЫ РАМЕСНІК
Свярбіць кулак? Наўме — распуста!
I вечна вабіць да крыві! —
Я не пайду з табою, не заві!
СЛУЖАНКА
Давай лепш вернемся дамоў.
ДРУГАЯ
Ай, не! — ён нас чакае пад таполяй.
ПЕРШАЯ
Што мне за ўцеха? — будзе зноў
Ён ля цябе круціцца болей:
To ціхім крокам, то падскокам, А мне ваш флірт вылазіць бокам!
ДРУГАЯ
He бойся, будзеш не адна ты —
3 ім прыйдзе той другі, чубаты.
СТУДЭНТ
Глядзі! Эх, чорт — вось дык дзяўчаткі!
Дагонім іх! Наступім ім на пяткі!
Мне што падай? — Табакі нюх ды куфаль піва I — цёхкай з дзеўчынай юрліва!
ДЗЯЎЧЫНА-МЯШЧАНКА
Аслеплі хлопцы! Ганьбяць шпацыр!
Аж сорамна глядзець на іх, калі Так да кухарак ліпнуць, а маглі 3 дастойнымі, з больш вартымі кахацца.
ДРУГІ СТУДЭНТ (першаму)
Чакай, там ззаду дзве паненкі,
Надзеўшы новыя сукенкі, Перабіраюць ножкамі; адна — Мая суседачка, яна — Тугі маёй прадмет, майго запалу — Прыстроімся да іх памалу?
ПЕРШЫ
Памалу? He! Давай хутчэй!
Бяжым! Бо красачка ўцячэ.
Рука, якая ў працы агрубела,
I лашчыць лепш, і горне болып умела. МЕШЧАНІН
Я бургамістру нашаму не рады.
Як толькі ён дарваўся да пасады,
Парадкі новыя, свае, завёў,
Падаткі новыя прыдумаў. Людзі,
Палёгкі не было вам і не будзе:
Маўчы, плаці, бо ўкінуць бізуноў.
ЖАБРАК (спявае)
Шаноўныя паны і пані, Ніхто ў галечы з вас не рос.
Хай вас крануць мае рыданні, Хай вас кране мой горкі лёс! Хай чэрствасць сэрца не астудзіць, Хто дасць — здабудзе болей той. Дзень свята гэтага абудзіць Шчадроты ўсе душы людской.
ДРУГІ МЕШЧАНІН
На свята ці ў нядзелю мне прыемна Паслухаць гутарку аб сварках, войнах, Што ў Турцыі тамтэйшай неспакойна, Што людзі недзе рэжуцца ўзаемна. Сядзіш сабе з тым куфлем пад акном, Глядзіш — па рэчцы праплываюць баржы, А ўвечары ідзеш да жонкі ў дом, Спакойны, мірны і спаважны.
ТРЭЦІ МЕШЧАНІН
Якраз і я так думаю, суседзе: Хай б’ювда, душацца, наліха, Хай дагары нагамі ўсё паедзе, Абы — у нас было ўсё гладка, ціха.
СТАРАЯ (дзяўчатам-мяшчанкам)
Ай, расфуфыры, ай, чапуры,— Ад кавалераў горда вернуць пысу, А самі ледзь не вылезуць са скуры: He non — не прыбірайся ў рызу.
ДЗЯЎЧЫНА-МЯШЧАНКА
Бяжым адсюль! Баюся я, Агата, Каб не ўракла вядзьмарка спадціха, Хоць мне яна яшчэ да свята Наваражыла жаніха.
ДРУГАЯ
I мне майго паказвала ў крышталь — He хто-які ён — станісты ваенны!
Я ўсё яго шукала, ды, на жаль, Увесь мой клопат марны і дарэмны. САЛДАТЫ
Вежы высокія, Вымураваныя. Чуйныя, зоркія Мы — чараваныя. Крэпасці цвёрдыя Войскам узяты! Хочуць салдаты Славай упіцца!
Гучнымі трубамі У бітвы зазваныя. Цяжкімі згубамі Мы гартаваныя. Ласкі жаноцкія, Бітвы і страты, Радасці плоцкія — Знаюць салдаты. Хочуць салдаты Славай упіцца, Замкі, дзяўчаты Мусяць скарыцца!
Ф а ў cm. В а гнер.
ФАЎСТ
Сплылі па рацэ крыгі шумнай паводкі Пад ветразем добрай красуні-вясны — Даліны рунеюць, п’яніць пах лясны. Сівая зіма баль спраўляе кароткі Між горных уцёсаў і змрочных цяснін. Адтуль яна, лютая, злосна яшчэ Вятрыскамі, колкаю снежнай парошай Па ніве ўзрунелай і пашы сячэ, Ды сонца ўжо лашчыць праменнай раскошай. Бягуць ручаіны, гамоняць заўзята, Прыродзе і людзям аднолькава — свята. I хоць не цвітуць ні лугі, ні палі, Дык людзі затое паўсюль расцвілі.