Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Краўцоў сазваў. Спяшылі 3 усіх канцоў краўцы — Памералі, пашылі Каптанік і штанцы.
БРАНДЭР
Краўцам хай скажуць, напрамілы бог, Каб абмяралі з галавы да ног, Бо то ж за штонікі за тыя Пасля адказваць будзе шыя.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Убраў яе ў каралі — Зіхціць, як той брыльянт. Манарх любімай кралі Павесіў крыж на бант.
Блыха міністрам стала — На ўсё глядзіць згары, Сваіх сясцёр ці мала Прыстроіла ў двары.
Няма ў палацы спасу Ад фаварытак-блох; Але паводле ўказу Ніхто іх біць не мог. Скрабуцца не ў самохаць —
Ад свербу пухнуць аж!
А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!
ХОР (натхнёна)
А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!
ФРОШ
Ай брава! Брава! Гэтак спець!
ЗІБЕЛЬ
Блысе — блышыная і смерць!
БРАНДЭР
Пара іх вынішчыць даўно!
АЛЬТМАЕР
Няхай жывуць свабода і віно!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ушанаваць свабоду мы віном павінны, Але, на жаль, нясмачныя ў вас віны.
ЗІБЕЛЬ
Які разборлівы! Яму не ўсё адно!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Каб гаспадар не крыўдаваў, баюся,— А то б шаноўных грамадзян тым часам Пачаставалі б мы сваім запасам.
ЗІБЕЛЬ
Давай! Гаспадаром я сам займуся.
ФРОШ
Налі, цікава, як на смак.
Я, брат, цаніць — ого! мастак!
I вырак мой тады грунтоўны, Калі жывот, бы кухаль, поўны.
АЛЬТМАЕР (ціха)
Няйначай з Рэйна гэтыя дзядзькі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Падайце свердзел мне.
БРАНДЭР
Пра свердзел нам вярзе,—
А бочкі дзе твае, а бурдзюкі?
АЛЬТМАЕР
Усё карчмар, што трэба, прынясе.
МЕФІСТОФЕЛЬ (бярэ свердзел; да Фроша) Чым вас пачаставаць, якой вам маркі?
ФРОШ
На выбар? Я не разумею вас.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прыму ўсялякі ваш заказ.
АЛЬТМАЕР (Фрошу)
Ага! Ужо аблізвацца пачаў без чаркі. ФРОШ
Налі рэйнвейну мне! Бо як на Фроша — Яму айчыннае — раскоша!
МЕФІСТОФЕЛЬ (свідруе дзірку ў стале) перад Фрошам)
Дастаньце воску і заткніце дзірку!
АЛЬТМАЕР
Тут нейкі фокус. Як у цырку!
МЕФІСТОФЕЛЬ (Брандэру)
А вам?
БРАНДЭР
А мне з-пад каранца
Шампанскага, іскрыстага вінца.
Мефістофель свідруе; Фрош тым часам зрабіў з воску корак
і заткнуў дзірку ў стале перад сабою.
Чужынца ў нас не вельмі просяць, Чужынец з нас вяроўкі ўе.
Французаў добры немец не выносіць, А іх віно ў тры горлы п’е.
ЗІБЕЛЬ (да Мефістофеля, які набліжаецца да яго) А я, папраўдзе, не аматар квасу, Салодкага прыгублю, так і быць.
МЕФІСТОФЕЛЬ (свідруе)
Такайскага?
АЛЬТМАЕР
Панове, ён з нас кпіць! —
Дасціпны ўсякі жарт да часу! МЕФІСТОФЕЛЬ
Ай-яй! Ну што вы, што вы, без падману!
Як можна нас судзіць так строга?
Але прашу — што смачна пану? АЛЬТМАЕР
Без лішніх выбараў — любога. МЕФІСТОФЕЛЬ (пасля таго як усе дзіркі прасвідраваны і заткнуты, з дзіўнымі рухамі) Вінаград на лазе!
Pori на казе!
Лазу прырода нам дала!
Віно хай пырсне са стала!
Глыбей глядзі ў прыроду!
З’явіся, цуд, народу!
Вымай затычкі — піць пара!
УСЕ (вымаюць каранцы; заказанае кожным віно льецца ў чаркі) Цудоўная крыніца! Рай! Ура!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прашу не разліваць майго дабра!
Сабутэльнікі п'юць зноў.
УСЕ (спяваюць)
Тут нам, як свінням, рай! —
Што хочаш выбірай!
МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
Як цешыцца, як бавіцца свабодны люд!
ФАЎСТ
Хадзем, хай банкетуюць самі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Чакай, іх скоцтва перад вамі Ва ўсёй красе хай выявіцца тут.
ЗІБЕЛЬ (гГе неасцярожна;
віно праліваецца на падлогу і ўспыхвае) Агонь! Гару ўжо ў пекле за грахі я!
МЕФІСТОФЕЛЬ (загаворваючы полымя) Скарыся, родная стыхія!
(Да сабутэльнікаў.)
To вам чысцец быў дзеля пробы.
ЗІБЕЛЬ
Чакайце ж! Выб’ю вам вантробы — Падайце, дзецюкі, мне кія!
ФРОШ
Мне ты заплаціш за абразу.
АЛЬТМАЕР
Пара канчаць, пара прагнаць заразу.
ЗІБЕЛЬ
He, дзядзька! 3 лыткамі тваімі
У крапіву не варта лезці!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Маўчы, мяшок!
ЗІБЕЛЬ
Прэч, гад! He з тымі Намерыўся інтрыгу сплесці!
БРАНДЭР
Гані яго!
АЛЬТМАЕР (выцягвае корак, у твар шугае полымя) Гару! Гару!
ЗІБЕЛЬ
Ён чарадзей!
Хапайце злыдня, ворага людзей!
Усе дастаюць нажы і кідаюцца да Мефістофеля.
МЕФІСТОФЕЛЬ (сур'ёзна і строга) Розум, зблытай словы, Дай ім відзеж новы, Рух вярні ў аковы!
Усе спыняюцца здзіўленыя і глядзяць адзін на аднога.
АЛЬТМАЕР
Дзе гэта я? Цудоўны край!
ФРОШ
Лаза! Што бачу!
ЗІБЕЛЬ
Ягад — хоць збірай!
БРАНДЭР
Які цудоўны вінаград!
Аж вабіць вока райскі сад!
(Хапае Зібеля за нос.)
Усе хапаюць адзін аднаго за насы і падымаюць нажы.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Кладу канец замовам, чарам! — Хай вам урок не пройдзе дарам!
Мефістофель з Фаўстам знікаюць, сабутэльнікі адпускаюць адзін аднаго.
ЗІБЕЛЬ
Што?
АЛЬТМАЕР
Як?
ФРОШ
Дык гэта быў твой нос?
БРАНДЭР (Зібелю)
А я тваю насіну трос?
АЛЬТМАЕР
Вось гэта ўдар; душа ў штаны залезла!
Трымайце, падаю — падайце крэсла!
ФРОШ
Што з вамі, хлопцы, што за страхі!
ЗІБЕЛЬ
А дзе той шэльма? Я яго пратуру!
Злуплю з жывога гіцля скуру!
АЛЬТМАЕР
У дзверы бачыў я — пад пахі лахі, На бочку сеў — і прэч з бярлогі! Але ж — не слухаюцца ногі.
А, зрэшты, дайце мне яшчэ віна!
ЗІБЕЛЬ
Тут ашуканства чыстае, мана.
ФРОШ
А мне здавалася — віно. О богі!
БРАНДЭР
Адкуль тады ўзяліся сад і лозы?
АЛЬТМАЕР
Цяпер паверу ў цуды і цвярозы!
КУХНЯ ВЕДЗЬМЫ
На нізкім ачагу — кацёл.
У пары, што высока падымаецца над катлом, узнікаюць розныя вобразы. Малпа-самка сядзіць ля катла, збірае шум і сочыць, каб варыва не пабегла. М алпа-самец з дзецьмі сядзіць побач і грэецца. Сцены і столь увешаны рознымі дзіўнымі вядзьмачымі прыладамі.
Ф а ў cm. Мефістофель.
ФАЎСТ
Нашто прывёў мяне ты ў гэту яму, Дзе столькі дзікасці і столькі хламу? Няўжо твая клыбатая вядзьмарка
Паможа скінуць лішнія гады, I зноў я стану малады, I зноў каханне ў сэрцы ўспыхне ярка? Калі ў табе юнацкі пал патух, 3 нямогласці не выберашся сам, Бо ані злы, ані святы прачысты дух He дасць патрэбны мне бальзам.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Мой дружа, зноў разумна кажаш ты! Я сродак ведаю — каб толькі згода,— А ён запісаны у кандуіт святы — Яго падказвае сама прырода.
ФАЎСТ
Хутчэй кажы.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Я даць рэцэпт гатоў — Памаладзееш так, што будзь здароў. Спяшайся ў поле ці на луг, У рукі серп вазьмі ці плуг, Практычны розум свой He замыкай у цесны круг, Карміся сам, паруш душы спакой, Сабе за ганьбу не лічы ніколі Рабіць як вол і брудны гной Вывозіць на сабе на поле. Калі ты зробіш гэта ўсё, тады — I ў восемдзесят будзеш малады.
ФАЎСТ
Я не прывык, з рыдлёўкаю тым болей, На досвітку хадзіць у поле, За ўшчэрбным я жыццём не паганюся. МЕФІСТОФЕЛЬ
Вось тут якраз паможа нам бабуся. ФАЎСТ
Няўжо ты сам, без гэтага страшыдла, He падасі, што трэба, мне на стол?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Разменьвацца на дробязі абрыдла.
Я лепш збудую тысячу мастоў: У нашай справе мала ўмення, Патрэбна тут і бабскае цярпенне. А чорту гэта дробязь, не работа, Таму гадамі корпацца ля печы He дазваляе мне мая істота —
Мне дай размах, дай разгарнуць мне плечы. Я знаю тонкасці вядзьмарскай кухні — He пералічыш іх, язык апухне;
Ды сам не ўпраўлюся, вядома. (Убачыў звяроў.) Якія малпачкі — уга!
Вось вам служанка, вось — слуга!
(Да звяроў.)
Дзе ж гаспадынька, што ж не дома?
ЗВЯРЫ
Пад’ела, Пасядзела I ў комін паляцела.
МЕФІСТОФЕЛЬ
I доўга там яна лунае?
ЗВЯРЫ
Мы лапкі грэем тут. Хто знае? МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
А праўда? Сімпатычныя звяры? ФАЎСТ
Глядзець агідна на брыдоту. МЕФІСТОФЕЛЬ
А я б, здаецца, у ахвоту
Час бавіў да зары.
(Да звяроў.)
Ну, лялькі чортавы, чаго
Нагатавала сёння кодла ваша?
ЗВЯРЫ
Жабрачая пацеха — каша!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Збярэцца публіка — ого!
САМЕЦ (падпаўзае і лашчыцца да Мефістофеля) Са мной пагуляй, Мне грошыкаў дай — Дай выйграць. Гулец Без грошай — дурны, 3 грашмі ўсе — паны, 3 грашмі я — мудрэц.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ад шчасця б малпачка самлела, Каб у лато гуляць умела.
Тым часам малпяняты, гуляючы з вялізным шарам, выкацілі яго наперад.
САМЕЦ
Такі ўжо свет!
Пусты эфект, Звініць, як шкло, Бо ў ім дупло. Ва ўсёй нутрыне Блішчыць, мігціць, Звініць, трымціць. Мой мілы сыне, Гуляй адзін!
Кранеш і — дзын! — Асколкі шара Апараць парай.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Навошта гэта сіта?
САМЕЦ (здымае сіта) Каб знаць бандыта. Будзь злодзей — ты, Пазналі б мы за тры вярсты. (Бяжыць да самкі і дае ёй глянуць у сіта.) Зірні ж у сіта, Пазнай бандыта, Скажы, хто гэта.
МЕФІСТОФЕЛЬ (набліжаецца да агню) Нашто ж чыгун?
САМЕЦ I САМКА
Прайдоха, лгун, Пазнай чыгун, Кацёл пазнай!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Нахабнікаў ганю!
САМЕЦ
Сядай к агню I паддзімай! (Прымушае Мефістофеля сесці.) ФАЎСТ (які тым часам глядзеў у люстэрка, то набліжаючыся да яго, то аддаляючыся) Што бачу я! Ў чароўным шкле Лунае цьмяна вобраз мілы!
Каханне, дай хутчэй мне крылы Дагнаць чароўную ў імгле!
Хачу пакінуць гэты кут.
Убачыць дзіва не ў тумане!
Няхай жа яўным дзіва стане — Жанчынай шчасця і пакут!
Няўжо красу ўскарміла наша глеба?
Няўжо мне ў гэтым целе цуд Зямны й нябесны бачыць трэба? Няўжо зямля старая здатна на такое? МЕФІСТОФЕЛЬ
Калі сам бог па шэсць пацее дзён, I, кончыўшы работу, брава! кажа ён, Дык пэўна ж, выйдзе нешта неблагое. Красой любуйся аж да слёз,— Дастаць яе не цяжка чорту-хвату. Шчаслівы той, на чый прыпала лёс За жонку золатка прывесці ў хату.
Фаўст усё глядзіць у люстра.
МЕФІСТОФЕЛЬ (седзячы на крэсле
і пакручваючы венікам)
Я маю скіпетр, я на троне,—
Чым не кароль, хоць не ў кароне! ЗВЯРЫ (якія да гэтага рабілі
розныя дзіўныя рухі, з шумам і крыкам падносяць Мефістофелю карону) Работай, а потым — Крывёю і потам Карону змацуем.
(Яны неасцярожна разламалі карону на дзве часткі і скачуць з імі.) А мы пагуляем,
I панаглядаем,
I складна зрыфмуем!
ФАЎСТ (перад люстэркам)
Ой не, мой пане,— мне замнога! МЕФІСТОФЕЛЬ
Ужо й мяне грызе трывога.
ЗВЯРЫ
Калі ж пашанцуе —
Ніхто не працуе, He робіць нічога! ФАЎСТ (як еышэй)
Мне проста грудзі распірае,— Пакінем зброд смярдзючы гэты.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Але хай кожны з нас прызнае, Што малпы — добрыя паэты.
3 катла, які малпа пакінула без дагляду, пабегла варыва. Падымаецца вялікае полымя і шугае ў комін.
3 полымя з дзікім лямантам вылятае в е д з ь м а.
ВЕДЗЬМА
Ай-яй! Праклятае звяр’ё!
Праклятае звяр’ё!
Апарылі мяне!
Праклятая звяр’ё!
(Убачыўшы Фаўста і Мефістофеля.)
Што гэта тут?
Хто гэта тут
Калоціць нам
Святы куток?
Вось зараз дам
Вам трасцу ў бок!
(Чэрпае лыжкаю з катла і пырскае полымем на Фаўста, Мефістофеля і на звяроў.)
Звяры скуголяць.