Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Чаму няма так доўга маці, Глядзі, і немарасць прысніцца. Якая ж я, аднак, дурніца... (Раздзеючыся, спявае.) Уладца Фулы слаўнай Меў кубак для бясед,
Каханай дар, што рана Сышла у лепшы свет.
3 яго гаючы трунак Піў на пірах кароль, Глядзеў на падарунак,— Стаіўшы ў сэрцы боль.
Усім зычліўцам трона Раздаў ён гарады, А пры сабе да скону Меў кубак залаты.
Сазваў на пір наказам Ён рыцараў зямлі I ў зале продкаў разам Апошні раз пілі.
I прывітаў гасціну Сардэчна валадар, I выпіў і ў пучыну Ён кінуў мілы дар.
Прыбой у золкім змроччы Той кубак падхапіў.
Кароль заплюшчыў вочы I больш ужо не піў.
(Адчыняе куфар, каб пакласці адзежу, бачыць шкатулку.) Адкуль шкатулка тут?
Я ж зачыніла куфар на замок. Якія рэчы ў ёй? Ды гэта ж цуд! I хто яе паставіць мог?
Нашто тут доўга варажыць — Прынеслі, пэўна, залажыць, А мама — ў скрыню даччыну! Ах! Вось і ключык! Адчыню? А божа, колькі тут аздоб! А божа, колькі тут акрас! А ўсё-такі чый гэта скарб? Любой дваранцы ў самы раз He сорамна насіць было б! (Прыбіраецца і глядзіцца ў люстэрка.) А вось і пара завушніц Іграе пералівам фарб,
Як срэбра чыстае крыніц, Надзела і — не тая Грэта! Прыгожа, здатна, ў акурат! Яно, бач, добра, ды ці шмат Цяпер такіх, што цэняць гэта? Што хараство? Тут кожны скажа: Без залатоўкі Няма сяброўкі!
Ах, бедны свет! Ах, доля наша!
НА ШПАЦЫРЫ
Задуменны Ф а ў cm. Падыходзіць Мефістофель.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Каб я з кахання сох!
Каб я ў смале кіпеў! — Залаяўся б мацней, калі б умеў!
ФАЎСТ
Чаго ты так гарыш? Чаго такі шалёны?
Упершыню я чую ад цябе праклёны!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Пайшоў бы зараз жа да чорта,
Калі б я чортам сам не быў.
ФАЎСТ
Заўсёды ходзіш прама, горда, А сёння сам сябе забыў.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Падумай сам, плюгавы нейкі non
Ужо бразготкі Грэтхен згроб.
Старая, ўнюхаўшы, па звычцы
Адразу скеміла: злы дух!
Пасецца, як аўца, ў кантычцы, Вось і прыдбала тонкі нюх.
Глядзіць, каб свецкага, крый бог. He прапусціць цераз парог.
«Дзіця,— сказала,— цёмны дар Бязгрэшным душам у цяжар, Лепш багародзіцы святой
3 малітвай скарб прысвецім твой».
Скрывіла губкі Маргарытка. Глядзець ёй, бачыш, вельмі брыдка Каню дарованаму ў зубы.
Бо хто дае, той богу любы. Тут мамачка папа гукнула. Той лезе ў хату, нібы скула, Угледзеў: «Утаймуйце плоць! — Хто не шкадуе, з тым гасподзь!» Маўляў, ахвотна падарункі Царква прымае з ласкі божай, Яна не скардзіцца на шлункі, Лыкнула, дзякаваць, паўсвету, А колькі, колькі яшчэ можа! Нястраўнасці ж пакуль не мае. Царква адна — ці чыста гэта, Mae вы чады? — не спытае.
ФАЎСТ
Закон няпісаны: прымае дар Кароль, царква, яўрэй-ліхвяр. МЕФІСТОФЕЛЬ
Пярсцёнкі, пацеркі, шнурочкі Ён потым хап! — і з хаты ўпрочкі. I нават «дзякуй» не сказаў, Нібы арэхаў кош панёс, Ён рай старой паабяцаў, А баба — радая да слёз.
ФАЎСТ
А Грэтхен як?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Адна ў тузе.
He знае, што рабіць у горы: Ёй скруха сэрцайка грызе Па рыцары і страчаным уборы. ФАЎСТ
Шкада, пакутуе праз нас. Дастань лепш новых дзе акрас! Бо першыя — яе не варты!
МЕФІСТОФЕЛЬ
А вам усё гульня, мой пане, жарты. ФАЎСТ
Што я загадваю, рабі!
Спярша суседачку падбі, А там, ты ж д’ябал спрытны, лоўкі, Здабудзеш ключ і да сяброўкі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Служыць гатовы, пан ласкавы.
Фаўст выходзіць.
Каханак — ён дурны як бот: Павесіць сонейка на плот Сваёй каханцы на забавы. (Выходзіць.)
ДОМ СУСЕДКІ
МАРТА (адна)
Мой любы муж,— гасподзь няхай Яму адчыніць дзверы ў рай,— Пакінуў нашу старану
I тут мяне адным адну;
Бог сведка — я яго кахала, Нічым яго не засмучала. (Плача.)
Відаць, загінуў дзесь у чыстым полі, А я без сведак не здабуду волі.
Уваходзіць Маргарыта.
МАРГАРЫТА
Ах, пані Марта!
МАРТА
Грэтхен, што з табою?
МАРГАРЫТА
Ніяк сябе не супакою:
Такога не было ніколі ў нас — Знайшла я зноў шкатулку ўчора У скрыні. Колькі ў ёй акрас, Аздоб усякіх, пацерак да ўбору — Аж расказаць я не магу!
МАРТА
Пра гэта матцы ні гу-гу, Бо зноў папу якому ўпора. МАРГАРЫТА
Ах, як прыгожа! Як удала! МАРТА (убіраючы яе)
Табе, дзяўчо, пашанцавала.
МАРГАРЫТА
А што з таго, нічога ж не надзену На шпацыр, у царкву ў нядзелю.
МАРТА
Ну, і няхай, суседачка, няхай —
Ты да мяне і ў будні забягай: Надзенеш тут — нам радасць будзе.
Пасля пакажашся на людзі
Пры выпадку — на фэсце ці на балі
За рэччу рэч пакажаш па чарзе:
To бранзалетку, то каралі, А матка хай сабе грызе, Бо нам бліжэй свае рахубы, А ёй мы неяк загаворым зубы.
МАРГАРЫТА
Але адно мне ўсё ж — загадка: Хто шчодры так на дабрыню?
Стук у дзверы.
Прапала! Божа! Гэта ж матка!
МАРТА (глядзіць пад фіранку) Там незнаёмы — адчыню!
Уваходзіць Мефістофель.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прашу пакорна дараваць, Што вас пасмеў патурбаваць.
(3 павагай адступае перад Маргарытай.)
Паклон прыміце, пані Швертлейн, і пашану. МАРТА
Я гаспадыня тут! Што трэба пану? МЕФІСТОФЕЛЬ (ціха да яе)
Прабачце мне, што я не ў час:
3 візітам дама ў вас якраз.
3 дазволу пані я гатоў
Зайсці пасля абеду зноў.
МАРТА (уголас Маргарыце)
Пан далучыў цябе да знаці — А гэта гонар беднаму дзіцяці!
МАРГАРЫТА
О, я не знатная асоба, Пан вельмі добры ці ў гуморы — На мне не ўласная аздоба.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ах, я мяркую не па ўборы — Манеры вашы і пагляд...
Дык мне застацца? Вельмі рад.
МАРТА
А з чым прыйшлі вы ў хату нашу? МЕФІСТОФЕЛЬ
Благая вестка, і к таму ж
Баюся я, што вас уражу:
Сканаў ваш небарака муж.
МАРТА
Памёр? Каханенькі! Мой мілы!
Няма яго! О божа, дай мне сілы!
МАРГАРЫТА
Уцешцеся, гасподзь не кіне вас. МЕФІСТОФЕЛЬ
Дазвольце ж, я пачну мой сумны сказ. МАРГАРЫТА
Я б не жыла і не любіла, Мяне б няшчасце загубіла. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ай кіньце, гояцца любыя раны. МАРТА
Расказвайце ж, дзе мілы пахаваны. МЕФІСТОФЕЛЬ
У Падуі паклаў ён голаў
На крылы лёгкія анёлаў
I з храма ўгодніка Антона
Узнёсся да святога трона.
МАРТА
I гэта ўсё? Усё дачыста?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Навошта, кажа, енкі, плач, Закажаце малебнаў трыста — I болып ніякіх перадач!
МАРТА
He можа быць! Такі даход!
Жабрак які і той пад спод
У торбу лепшае кладзе, Ці мала з кіем вёрст ідзе, I недапіць ён рады і пасціцца, А ў дом не прыйдзе без гасцінца!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Мадам, я спачуваю шчыра.
Ваш муж ашчадны быў мужчына,
Пра жонку ўспамінаў сваю
I наракаў ён на няўдачу.
МАРГАРЫТА
Ах, людзі бедныя, я плачу!
Я рэквіем яму спяю,
Маліцца буду кожны ранак.
МЕФІСТОФЕЛЬ
У вас, дзіця, не кроў, а пунш...
Хай вам дастанецца прыгожы муж...
МАРГАРЫТА
Ах, што вы!
МЕФІСТОФЕЛЬ
...рыцар верны і каханак.
Хто не сп’янее ў млосным дыме, Калі такую ясачку абдыме!
МАРГАРЫТА
Парушыць звычай нам — не можна.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Так, гэта робяць асцярожна...
МАРТА
Расказвайце ж!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Вясёлага тут мала:
He на радзіме і не ў родным доме —
Сярод чужых людзей ды на гнілой саломе 3 малітвай смерць сустрэў. Жыў як папала, А паміраў у шчырай веры.
«Як ненавіджу,— скардзіўся,— хімеры Свайго мінулага і подлую душонку, Што занядбаў ганебна дом і жонку;
He перажыць мне гэтага ўспаміну — Даруй, даруй, што я цябе пакіну».
МАРТА
Мой добры муж, я даравала!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Казаў: «Бог сведка! Грэшніца яна!» МАРТА
I гэта ў смертны час казаць! Мана!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Напэўна ж, смерць апанавала,
Дык сам не ведаў, што пляце,
Казаў: «Падумаць пра дзяцей, Пра чорны хлеб падумаць трэба.
А там яшчэ ім даць да хлеба,— Самому — што перападзе».
МАРТА
Змяняў любоў маю, душы ад’яда,
I ўрэшце — пакарана здрада. МЕФІСТОФЕЛЬ
О не — набожны быў абраннік ваш,
Кахаў вас шчыра і аддана,
Казаў: «Як з Мальты адплылі, Я памаліўся за сям’ю.
Малітву бог пачуў маю, Бо мы ўзялі на абардаж Фрэгат турэцкага султана, Што скарбы вёз з чужой зямлі. I я за храбрасць атрымаў...»
МАРТА
Ага! Дык, можа, недзе закапаў? МЕФІСТОФЕЛЬ
Развеяў вецер; ля прычала
Яго ў Неапалі страчала
Паненка здатная. Любоўнай ласкі
Яму хапіла па завязкі.
Шкада, вядома, што расплата
Прыйшла, бадай што, ранавата. МАРТА
Ах, шэльма! Злодзей! Хітры хлус!
Мяне тут гне галеча, гора, А ён не можа без спакус. МЕФІСТОФЕЛЬ
Таму, як бачыце, загінуў скора.
А я дык не тужыў бы дужа,
Ў жалобе пахадзіў бы год,
А там — прыгледзеў бы другога мужа. МАРТА
He ўлічыш загадзя выгод!
Яно б няблага, толькі, дружа, Мужчын свабодных не відно. А мой па свеце швэндаўся чагосьці, Любіў чужое піць віно, Чужых жанок і гульні ў косці.
МЕФІСТОФЕЛЬ
А вы адно ў адно, што клін да кліна!
Калі не заступаў дарогі вам Да ўцех, якімі ласаваўся сам,
Вам не жыццё было — маліна.
3 такой умовай, маладзіца, I мы патрапілі б згадзіцца.
МАРТА
А пан, па-мойму, з добрым перцам. МЕФІСТОФЕЛЬ (сам сабе)
Пара ўцякаць. А бабка — ліха фунт: Гатова чорта — у хамут!
(Маргарыце.)
А што ў паненкі? Як там з сэрцам?
МАРГАРЫТА
Пра што вы?
МЕФІСТОФЕЛЬ (сам сабе)
О, дзіця, дзіця!
(Уголас.)
Бывайце ж!
МАРГАРЫТА
3 богам, пан!
МАРТА
Хаця —
Я б мець пасведчанне хацела, Калі і як мой муж пакінуў свет I дзе ўпакоілася цела, Усё, каб як належыць, каб як след, Каб некралогі, выразкі з газет...
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ды што прасцей! Бо праўда — гэта ж тое, За што выказваюцца двое.
Дарэчы, прыяцель мой тут, Я разам з ім прыйду на суд У сведкі.
МАРТА
Я ўжо вам аддзячу! МЕФІСТОФЕЛЬ
А ці паненку тут убачу?..
Ён хлопец бравы, а з манер
Галантны рыцар, кавалер.
МАРГАРЫТА
Пачырванею. Ах, ну што вы! МЕФІСТОФЕЛЬ
Трымайце нораў! I нахмурце бровы! МАРТА
Сягоння мы, як сонца сядзе, Чакаць вас будзем тут у садзе.
ВУЛІЦА
Фаў cm. Мефістофель.
ФАЎСТ
Ну што? Якія ў вас навіны? МЕФІСТОФЕЛЬ
Во! як палае наш герой!
Лічыце Грэтхен загадзя сваёй.
Мы ў садзе ў Марты сёння быць павінны. А Марта — зводніца і скнара, Сказаць па праўдзе — чорту пара.
ФАЎСТ
Выдатна!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Патрабуе платы Марта.
ФАЎСТ
Яна любой падзякі варта. МЕФІСТОФЕЛЬ
Мы прысягнуць павінны, я і вы, Што муж няшчаснай — нежывы I пахаваны ў Падуі ў саборы. ФАЎСТ
У Падую? Дарога зноў, турботы, зборы? МЕФІСТОФЕЛЬ
Sancta simplicitas! Дзівакі
Мы можам сведчыць проста так! ФАЎСТ
Я вам не хлус! МЕФІСТОФЕЛЬ
Змагар за праўду! Мо ніколі Вы людзям глупства не малолі?
Хіба пра бога, рух свяціл, планет, Пра чалавека і яго духоўны свет He гаварылі смела і глыбока 3 апломбам знаўцы і прарока? Але ж сабе прызнайцеся хаця, Што тайны сэнс і змест жыцця Вядомы вам, мой друг упарты. He болып, чым доля мужа Марты. ФАЎСТ