• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Глянеш з гэтае гары На вароты, на муры — Як са змрочных тых варот Валам валіцца народ!
    Сагрэцца пара, разгавецца з паста, Ўваскрэсенне адсвяткаваўшы Хрыста. I самі ўсе людзі ўваскрэслі нібыта.
    3 хацінак закураных, нізкіх, гнілых, 3 майстэрань і крам, ад катла і карыта, 3 гарышчаў, скляпоў, ад памрочышчаў злых, Ад працы натужнай, халоднай галечы, Ад нудных, уедлівых хатніх турбот, Ад змрочна-ўрачыстай царкоўнай пустэчы Спяшае на ўлонне прыроды народ!
    Ты бачыш, як люд па раздольнай даліне Расплыўся — гуляюць, танцуюць, пяюць — I як на рачной на паводкавай плыні Вясёлыя лодкі гарэзна снуюць.
    Апошняй лодка адплывае, Нагружаная цераз верх.
    I на сцяжынках гор лунае
    Залівісты, свавольны смех.
    Бруіцца гоман на паляне,
    I залівае радасць луг;
    Я ведаю,— там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух.
    ВАГНЕР
    Мне, пане доктар, не на шкоду
    Вандроўкі нашыя пяшком;
    Але, на вашым месцы, зроду
    He знаўся б з грубым мужыком.
    Варожыя іх песні, танцы,
    Іх скрыпкі, кеглі, карагод;
    Як чэрці ў пекле галадранцы, А вы мне кажаце — народ!
    СЯЛЯНЕ (пад ліпаю; песні, гулянка)
    На фэст прыбраўся раз пастух:
    Надзеў каптан і капялюх —
    Апошні шык, дый годзе!
    Пад ліпаю людзей-людзей!..
    Музыкі, смех — аж дол гудзе!
    А смык той чортам ходзе!
    Вух-ха! Юх-ха!
    Вух-ха! I га-га-га!
    Хлапчына ў гурт бачком-бачком —
    I дзеўку злёгку плечуком Штурхель! — а сам не лысы. Яна зірнула строга: «Ах!
    А каб ты скіс, а каб ты спрах!
    He адварочвай пысы!»
    Вух-ха! Юх-ха!
    Вух-ха! I ого-го!
    Адразу спетрыў спрытны зух, Пад пахі дзеўку, скок — у круг!
    I — дайце ж рады пары!
    Гараць іх шчокі, нібы мак,
    Рука ў руцэ — агонь юнак! ...Сукенкі, локці, твары... Вух-ха! Юх-ха!
    Вух-ха! I гы-гы-гы!
    «Вам толькі б грэцца ля спадніц, Я знаю вас — шукай дурніц!
    Чаго тут заляцацца!»
    Ён ціха ўбок! — пад струнны зык — Ад ліпы, смеху і музык!
    А ўподручкі з ім... цаца!
    Вух-ха! Юх-ха!
    Вух-ха! I хі-хі-хі!
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Пан доктар, вы вучоны муж,— Тым болей радуемся мы, Што не пагрэбавалі зноў Прыйсці да нашае гурмы. Найлепшы кубак падаём: I асвяжальны наш напой Няхай патоліць смагу вам, Няхай у сэрца лье спакой,— I кропель колькі ў гэтым шкле, Хай столькі дзён вам бог пашле! ФАЎСТ
    За гонар дзякую. Я п’ю
    За вашу дружную сям’ю.
    Людзі збіраюцца навокал яго.
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Дальбог, мы рады ад душы,
    Што вы прыйшлі ў святочны час, Хоць, праўда, і ў благія дні Наведвалі вы часта нас!
    Нямала тут стаіць людзей, Якім калісь жыццё збярог Нябожчык бацька ваш, калі Прагнаць паморак дапамог; Яшчэ тады, бывала, з ім Хадзіў да хворых і юнак! Ах, колькі згінула ў той час,— Вас бараніў гасподзь, аднак.
    3 нягод ліхіх, цяжкіх вы цэлы выйшлі, Збярог збавіцеля збавіцель вышні.
    УСЕ
    Няхай здароўе ваша, пане, Зарукай дапамогі стане!
    ФАЎСТ
    Маліцеся Таму, які ўгары! — За веды, розум і дары! (Ідзе з Вагнерам далей.) ВАГНЕР
    Што адчуваеце вы, муж вялікі, Калі вітаюць вас натоўпу крыкі? Шчаслівы, хто пасля ліхіх турбацый Дажыў да гэтакіх авацый!
    Усе бягуць, нібыта ў ліхаманцй, Таўкуцца, з любасцю на вас глядзяць, Угору шапкі скрозь ляцяць, Змаўкае скрыпка, ціхнуць танцы. Народ на шпацыры, на пагулянцы Каб трохі — у святым маленні Прад вамі стаў бы на калені.
    ФАЎСТ
    Давайце, дружа мой, з дарогі Мы адпачнём на тым каменні, Дзе ў пост галодны, пост убогі Я кленчыў чыста ў задуменні, 3 надзеяй верачы яму, Маліўся, слёзна ўзносіў рукі, Благаў, каб вызнаў нашы мукі I адагнаў ад нас чуму. Хвала натоўпу мне — дакор! Бо сэрца кажа: тая слава, Якою цешуся да гэтых пор, Мне так дасталася без права. Мой добры бацька праблукаў Каля таемнасці натуры, Свядома нішчыў дух пануры I думак строй па-свойму ткаў; Ён у кампаніі адэптаў На чорнай кухні мудраваў I ўедліва шукаў рэцэптаў, Як спрэчнае з’яднаць у сплаў. Лілея і залётнік — леў чырвоны, Вянчаныя ў купелі тут, Загнаныя ў агонь шалёны, Для шлюбнай тайнасці шукалі кут.
    I вось y фарбах дзіўных з’яў 3 рэторты юная царыца На пошасць выйшла падзівіцца. Тым часам люд сабе канаў.
    I эліксірам тым пякельным мы Сярод лугоў, сярод тутэйшых гор Людзей лячылі ад чумы — Але атрутай не спынілі мор.
    I вось мяне, забойцу, славіць хор! ВАГНЕР
    Нашто ўдавацца ў смутак і змартвенне? Няўжо, выдатны муж, таго вам мала, Што вы ў свой спрыт, які жыццё паслала, Уклалі добрае сумленне?
    Вы ў маладосці бацьку шанавалі — Навошта ж катаваць сябе за гэта. Цяпер, калі вы сутнасць распазналі, Няхай вас іншая турбуе мэта.
    ФАЎСТ
    Шчаслівы, хто не выракся надзеі 3 балот маны зірнуць на свет! Ад вечных бед шукаем панацэі, Хоць дасягнуць не ўмеем блізкіх мэт. Аднак гадзіну шчасця і дабра Хай не азмрочыць недарэчны смутак! Глядзі, ужо вячэрняя зара Пазалаціла дахі хат і будак.
    Дзень згас. Скаціўся з неба сонца скрыль, Каб недзе там свяціць жыццёвым сілам. Чаму, чаму не даў, гасподзь, мне крыл, Каб мог ляцець я следам за свяцілам!
    У вечных промнях радасных хвілін Пабачыў бы ля ног я свет шырокі, I ззянне гор, і ціхі змрок далін, I ў срэбры й золаце аблокі.
    I не спынілі б мой бунтарскі чын Hi горы дзікія, ні змрок, ні скалы — I вось ужо блакіт ласкавы Марскую песціць далячынь...
    Сышоў магутны бог з нябёс у край імглісты. Мая мацнее прага, знішчыўшы жуду,— Спяшаюся, каб піць прамень вячысты, Пакінуў ноч і ў новы дзень іду, У ззянні зор пад гоман хваль чароўных.
    Як мара, мой прыгожы сон!
    Але, на жаль, На крылах плоцкіх чалавеку ўдаль Плыць нельга з духамі на роўных. Такі ўжо род наш чалавечы, Што мы імкнёмся ўгору без прынук, Калі над намі, знікнуўшы ў сінечы, Рулады звонкія вядзе жаўрук, Калі над стромымі гарамі Арлы лунаюць і калі Па-над палямі і марамі Ляцяць у вырай жураўлі.
    ВАГНЕР
    I я, бывае, ў роспач упадаю — Але такіх дзівосных думак не прымаю. Абрыдне лес і луг, мне з імі цяжка ўжыцца, I не зайздросны мне ў палёце птах, Затое ж як чаруе кніжная паліца — Гартаць старонкі, корпацца ў тамах! Зімовай ночы мала мне, калі шукаю, I млосць такая ў целе, галаве;
    A то стары пергамент раскапаю — I літарка да літаркі плыве.
    ФАЎСТ
    Адным парывам ты жывеш заўжды. О, каб мне толькі той бяды!
    Ах, дзве душы ў грудзях зацяты бой Вядуць і варагуюць між сабой. Адна ўсё млее ад пажады, Трымаецца за свет зямны, Другая болып імкнецца да прынады 3 тых сфер, куды ідуць з труны. Калі, о духі, ёсць вы,— ёсць і лад, Калі між небам і зямлёй ляціце, Прыйдзіце з залатых сваіх палат I прэч мяне ў стракаты свет нясіце! 0, каб мой плашч быў падуладны чарам I каб памчаў мяне ў нязнаны край, Другой адзежыны не ўзяў бы дарам — He трэба мне і царскі гарнастай.
    ВАГНЕР
    He выклікай знаёмай чарады, Што над зямлёй лунае ў пасмах чаду. Са злымі духамі не знойдзеш зладу —
    He знаеш сам, адкуль чакаць бяды: Ці з поўначы — вятры сцюдзёнымі зубамі Кусаюць нас, халодзяць нетры душ; Ці то з усходу — ліжуць языкамі, Нясуць людзям сухоты, смагу, суш;
    Ці з поўдня — з перасмажаных пустынь Дыхнуць спякотай, жарам і духотай;
    Ці з захаду — нясуць імжу яны і стынь I захінаюць неба шэрай слотай.
    Такія духі гэтыя: на зовы, На шкоду тут жа з’явяцца яны. Хоць склад анёльскі іхняй мовы, Аднак усе — адроддзе сатаны. Але хадзем! Бо лёгкі змрок і мгла Заткалі далячынь, і стома падпаўзла. У берлагу нам толькі ноччу міла. Чаго пасталі, што вас так здзівіла, Чым вас уразіў морак надвячорны? ФАЎСТ
    Бяжыць па руні цюцька чорны!
    ВАГНЕР
    Няхай сабе. А што ж у тым такога? ФАЎСТ
    I не сабака, не! Прыгледзься да яго! ВАГНЕР
    Звычайны пудлік, болып, бадай, нічога — Згубіў, відаць, гаспадара свайго.
    ФАЎСТ
    Ды не — пятляючы, да нас бяжыць.
    Я нават бачу хіжы выскал,
    I з поўсці сыплюцца пад ногі іскры, I ўвесь ад хцівасці дрыжыць.
    ВАГНЕР
    Вас змрок падманвае заўчасна — Сабака чорны — бачу ясна.
    ФАЎСТ
    Здаецца мне, вядзьмарскі круг Ён робіць, бегучы па полі.
    ВАГНЕР
    Блазнуе, скачучы ў сваволі — Гаспадароў угледзеў двух.
    ФАЎСТ
    А можа, праўда — бачу я сабаку?
    ВАГНЕР
    Дальбог! Тут прывідаў — ні знаку!
    Усё звычайна, як вядзецца — Хвастом віляе, лашчыцца, кладзецца!
    ФАЎСТ
    Ну што ж! Цю-цю! Хадзі да нас! ВАГНЕР
    Пацешны цюцік, толькі чый?
    Стаіш спакойна, ён цікуе, А загаворыш — добра чуе, Згубі што, адшукае ўраз, 3 вады табе дастане кій!
    ФАЎСТ
    I праўда ж — плоцкая натура. Hi звання духу тут, усё — дрэсура.
    ВАГНЕР
    Калі прайшоў сабачыя навукі, Мужам вучоным дасца ў рукі; Відаць адразу: гадунец шкалярскі, Бадай што, варты нашай ласкі.
    Ідуць пад гарадскую браму.
    КАБІНЕТ
    Уваходзіць Фаўст з пудзелем.
    ФАЎСТ
    Пакінуў нівы я, паляны
    У цемрыве глухой начы, Каб, жудасным адчаем гнаны, Самому ад сябе ўцячы.
    Усе спакусы і ўсе звады 3 сваёй я вытруціў крыві, Любві нябеснай зноў я рады I рады зноў зямной любві.
    Пакінь скуголіць, пудзель, супакойся! Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог?
    Ідзі за печ прыляж, не бойся, Пазбудзься й ты сваіх трывог. Калі за горадам дарэчы дужа
    Твая была мне весялосць,
    Дык тут, няўрымслівы мой дружа, Будзь як жаданы і спакойны госць.
    Калі ў пакоі цесным гэтым Праменьчык цемру разграбе, Узняты ў высі духам светлым, Ты быццам спазнаеш сябе,— Выходзіць розум з укрыцця.
    I я тады, цяплом сагрэты, Няўтольна п’ю з крыніц жыцця!
    Дык не скуголь, прашу! Святыя гукі, Якія сэрца грэюць, не павінны Заглухнуць у выцці звярыным.
    Мы ведаем, што людзі ад дакукі 3 вялікіх ісцін строяць кпіны I вельмі часта могуць самі На іх накідвацца ліхімі псамі.
    Ой гора мне! Хоць маю сілу волі, Але ці ж гэтага даволі?
    Чаму павінна высахнуць крыніца? Чаму, сасмяглы, мушу адступівда?
    He! я дасведчаны няблага:
    Каб недастачу ў шчасці замяніць, Мы звышзямное вучымся цаніць; Наканавана ж нам да чыстай праўды прага, Што выяўляецца на гэтым свеце —
    I толькі ў Новым Запавеце.
    Дык разгарну ж той кнігі першароднай Святы арыгінал
    I, ўклаўшы ў працу ўвесь запал, Яго ўключу ў здабытак мовы роднай. (Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.) Напісана: «Было спачатку Слова!» Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова? Лічу, для С л о в а гонару зашмат,— Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай.
    «Была спачатку Думка!»—Так лагічней. Але без спеху толькі, з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз,—
    Бо хіба ж Д у м к а што-небудзь тварыла?
    Скажу ясней: «Была спачатку Сіла!» Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не С і л а й творыцца быццё. Чакай,— мо В о л я, Р о з у м, Дзеянне, Парыў?