• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Стар. 254. Трытоны — міфічныя марскія істоты з ча: лавечым торсам і хвастом дэльфіяа, абаронцы мараходаў.
    Гуртом. паплылі/Яны ў Самафракію.../Да добрых кабіраў.— Самафракія — востраў у Эгейскім моры, кабіры (яўр. ♦ кабірым» — магутныя) — таямнічыя боствы, культ якіх быў на востраве Самафракія.
    Стар. 255. Нерэй — бог Эгейскага мора; нерэіды — яго дочкі, марскія німфы.
    Стар. 256. Там першая красуня Галатэя.— Галатэя — дачка Нерэя, саперніца Афрадзіты. Кіпрыда — Афрадзіта (Венера), Пафос — горад на Кіпры, дзе быў храм Афрадзіты.
    Стар. 257. Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя.— Пратэй— сын Акіяна і Фетыды, мудры марскі старац, які мог пераўтварацца.
    Кабірам шчыт Хілоны.— Хілона — німфа, была ператворана Гермесам у чарапаху.
    Стар. 258. 3 намі трое, а чай,вёрты.../Сямёра ўеіх было.— Іранічны намёк на розныя ♦ звесткі» пра колькасць кабіраў — у працах даследчыкаў міфаў.
    Стар. 261. Трайною духі йдуць хадою.— Маюцца на ўвазе Гамункул, Фалес і Пратэй.
    Тэльхіны (радоскія) — марскія дэманы, што выйшлі з мора на востраў Радос; у Гётэ яны абаронцы Галатэі.
    Стар. 263. Псілы і Марсы — міфічныя заклінальнікі змеяў, лівійскі народ (псілы), марсы — італійскі народ, ведалі лекавыя расліны. Тут — абаронцы Галатэі.
    Hi льва, ні паўмесяца болый не баіцца,/...ні наваш арла.— Арол — гербавы знак рымскай дзяржавы, крылаты леў — герб Венецыі, крыж — эмблема рыцараў-крыжакоў, паўмесяц — эмблема мусульман, герб Атаманскай імперыі. Маецца на ўвазе паслядоўнае панаванне на Эгейскім моры Рыма, Венецыі, крыжакоў і Турцыі.
    АКТ ТРЭЦІ
    Пачаты ў 1800—1801 гт., закончаны ў 1827 г.
    Перад палацам Менелая ў Спарце
    Стар. 268. Што ў родны край яе прынесла з Фрыгіі./...I ўкрадзена была фрыгійскім злоснікам.— Фрыгія — старажытная дзяржава ў Малой Азіі, сталіца яе Троя (Іліён); Пасейдон — бог мора, Эўр — усходні вецер, Тындарэй — цар Спарты, муж Леды — маці Алены, Клітэмнестра — дачка Тындарэя, Цытэры храм — паводле легенды, Алена была выкрадзена Парысам (фрыгійскім злоснікам), калі яна прыйшла ў храм Цытэры паглядзець на Парыса.
    Стар. 269. Калі ж у завадзях Эўрота ціхага.— Эўрот — рака ў Спарце (Лаконіі). Сталіца дзяржавы — Спарта (Ла кедэмон).
    Стар. 272. Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом...— Стыгійцы — міфічныя боствы падземнай ракі Стыкс, варожыя людзям.
    Стар. 274. Пэўна, пачвара, з кодлішча граяў.— Граі і Гаргоны — дочкі Форка, бога цемры.
    Стар. 275. Пакуль не праглыне іх цемра Оркава...—Орк (Оркус) — бог падземнага свету.
    Як дзікія менады.— Менады — вакханкі, жрыцы Вакха.
    Стар. 276. Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак? :— Эрэб — самая страшная частка падземнага царства.
    Скажы пра Сцылу...— Сцыла — марская пачвара, якая брахала па-сабачы.
    А ты якраз з Цірэзіем кахалася б! — Цірэзій — сляпы вяшчун, персанаж з «Адысеі».
    Табе за ўнучку мамка Арыёнава.— Арыён — адзін з самых старых гігантаў.
    Цябе ж кармілі гарпіі.— Гарпіі — міфічныя крылатыя страшыдлы.
    Стар. 277. Тэзея ты прынадзіла.— Тэзей — афінскі цар.
    Стар. 278. Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын.— Патрокл — сябар Ахілеса.
    Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі.— Паводле пазнейшай легенды, Парыс прывёз у Трою толькі цень Алены, а сама яна тым часам жыла ў Егіпце.
    Стар. 283. На поўначы ад Спарты — Тайгет велічны.— Тайгет — горны хрыбет у Лаконіі.
    Стар. 284. Знак Аяксавы.— На шчыце Аякса, сябра Ахіла, героя траянскай вайны, быў паказаны дракон.
    Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі.— Міфічныя правадыры войска аргавян, героі паходу супраць Фіваў.
    Хіба забыла ты, як Дэіфоба ён... (Дэйфабус) — брат Парыса, сын траянскага цара Прыама. Паводле легенды, пасля смерці Парыса ён ажаніўся з Аленай. Загінуў пакутніцкай смерцю ад рукі Менелая...
    Двор з а м к a
    Стар. 287. О, дзе ты, Піфаніса...— Піфаніса (Піфія) — імя дэльфійскай вяшчункі.
    Стар. 290. Я ў першым твары нарабіла ліха.../...i ў чацвёртым.— Паводле міфаў, Алена мела некалькі жыццяў: у першым жыцці (твары) яна была жонкай Менелая, у другім — была адначасова ў Троі і ў Егіпце, у трэцім — выйшла замуж пасля смерці за Ахіла, цяпер яна ў чацвёртым — вярнулася з Аіда.
    Стар. 296. Нам дапамог скарыць Пілос.— Пілос — горад у Месеніі.
    Карынфа берагі.../Дару нарману Аргаліду.— Фаўст звяртаецца да германцаў, французаў (франк), саксаў (англічан) і нарманаў; у феадальных княствах, заснаваных у Грэцыі крыжакамі, рыцарскія маёнткі былі падзелены паміж прадстаўнікамі пералічаных народаў.
    Стар. 298. Калі ў чароце на Эўроце,/Як лебядзёўна, ў свет пайшла.— Паводле аднаго з міфаў, Алена выйшла з яйка, аплодненага лебедзем-Зеўсам.
    Сцэна зусім мяняецца
    Стар. 302. Песняў Махі пра сына.— Маха (Мая) — міфічная грэчаская плеяда, німфа гор, маці Гермеса.
    Стар. 304. (Эўфарыён — сын Фаўста і Алены (паводле міфа — Алены і Ахіла). Рысы Эўфарыёна навеяны асобай Байрана, які загінуў, прымаючы ўдзел у вызваленчай вайне грэчаскага народа.
    Стар. 307. Я ў Пелопса стпаю.— Пелопс — паводле грэчаскай міфалогіі, унук Зеўса і ўладар Пелапанеса.
    Стар. 312. На палях асфадэльных.— Паводле грэчаскага міфа, шырокі луг у падземным царстве, на якім расце падобная на лілею кветка асфадэліі, сімвал неўрадлівай зямлі.
    Стар. 314. Следам хеўра казланогіх і... Сіленій.— Сіленій — настаўнік Вакха, бога віна; меў асла, які сваім крыкам палохаў нават і веліканаў.
    АКТ ЧАЦВЁРТЫ
    Напісана ў 1830—1831 гг.
    Н а г о р’ е
    Стар. 316. Юнона — рымскае імя багіні Геры.
    Стар. 317. Адкрыў апостал Павел для людзей.— Пасланне св. Паўла да эфесянаў, 6, 12: «Бст наша змаганне не супраць крыві і плоці, а супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць светаўпраўцаў цэлага свету цемры, супраць духаў злосці паднябесных».
    Стар. 328. «Зямныя царствы ўсе і веліч іх».— Цытата з Евангелля паводле Манвея, дзе расказваецца, як д’ябал спакушаў Хрыста.
    Стар. 320. Брыда! Тыран Сарданапал! — Сарданапал— легендарны асірыйскі цар Ашурбаніпал (668—626 да н. э.), які любіў раскошу.
    Стар. 324. Як Пітэр Сквенц, я сёння склікаў...— Пітэр Сквенц — персанаж з шэксіііраўскага «Сна ў летнюю ноч».
    Уваходзяць Трое Дужых.— Вобразы Трох Дужых запазычаны з біблейскай «Другой кнігі царстваў», дзе называюцца героі войска Давіда (Кн. царстваў, 11, 23, 8).
    Прадгор’е
    Стар. 328. Твой прыяцель — нурсійскі некрамант.— Нурсійскі некрамант — прыдуманы Гётэ персанаж. Некрамант — варажбіт, які выклікае душы мёртвых і выпытвае ад іх усё, што хоча ведаць. Нурсія — горад у Сярздняй Італіі.
    АКТ ПЯТЫ
    Некаторыя сцэны былі напісаны ў 1798—1800 гт. Канчатковая рэдакцыя — у 1830 г.
    Палац
    Стар. 353. Меў добры сад і Навуфей.— У бібліі расказваецца пра тое, як Самарыйскі цар Ахаў пры ўдзеле сваёй жонкі Іезавелі адабраў вінаграднік у Навуфея, які адмовіўся прадаць яго.
    Вялікі двор перад палацам
    Стар. 359. Лемуры — замагільныя здані, якія, паводле павер’яў, блукаюць каля магіл.
    Пакладзіны ў труну
    Стар. 364. Крылатая Псіхея — увасабленне душы ў грэка-рымскіх міфах.
    Горныя цясніны, лес, скалы, пусткa
    Стар. 369—370. Pater Ecstaticus (лац.) — айцец экзальтаваны, Pater Profundus (лац.) — айцец паглыблены, Pater Seraphicus (лац.) — айцец анёлападобны. Гётэ дае замест імёнаў святых пустэльнікаў-анахарэтаў толькі іх тытулы: пустэльнікі ў творы з’яўляюцца толькі каментарыем да думкі аўтара — прасвятленне праз чыстую любоў.
    Стар. 373. Doctor Marianas (лац.) — «марыінскі доктар», аскет, заглыблены ў сузіранне дзевы Марыі.
    Стар. 374. Mater Gloriosa (лац.) — божая маці ў ззянні нябеснай славы.
    Magna Peccatrix (лац.) — вялікая грэшніца Марыя Магдаліна.
    Стар. 375. Mulier Samaritana (лац.) — самарыцянка, якая напаіла Хрыста каля калодзежа.
    Maria Aegyptiaca (Acta Sanctorum) (лац.) — Марыя Егіпецкая («Жыція святых») — блудніца, якая раскаялася пасля таго, як нябачная рука засланіла ёй дарогу ў храм; рэшту жыцця пражыла ў пустыні ў малітвах і пастах.
    Una poenitentium (лац.) — адна з пакаянных грэшніц, якая раней называлася Грэтхен.
    Стар. 376. Chorus Mysticus (лац.) — містычны хар.
    ВечнаЖаночае/Вечна заве! — ВечнаЖаночае — сімвал нараджэння і смерці, пачатак, які абнаўляе людзей і перадае з роду ў род найлепшыя парыванні людзей.
    Finis (лац.) — канец.
    ЗМЕСТ
    Прысвячэнне	5
    Пралог у тэатры	7
    Пралог на небе	13
    ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЬП
    Ноч	18
    Каля брамы	30
    Кабінет 	40
    Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу	65
    Кухня ведзьмы	75
    Вуліца	,	. . 84
    Вечар	87
    На шпацыры	91
    Дом суседкі	93
    Вуліца	99
    Сад	100
    Альтанка	106
    Лес і пячора	107
    Пакой Грэтхен	111
    Сад Марты	112
    Каля студні	117
    Гарадскі мур	118
    Ноч	119
    Сабор	124
    Ноч Вальпургіі	126
    Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі	137
    Пахмурны дзень. Поле	143
    Ноч. Адкрытае поле	145
    Цямніца	145
    ДРУГАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
    ў пяці актах
    АКТ ПЕРШЫ
    Прыгожая мясціна	153
    Імператарскі палац	156
    Тронная зала	156
    Шырокая зала з прыбудовамі	165
    Парк	190
    Цёмная галерэя	196
    Ярка асветленыя залы	200
    Рыцарская зала	202
    АКТ ДРУГІ
    Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем . . 210
    Лабараторыя 	217
    Класічная ноч Вальпургіі	223
    Фарсальскія лугі	223
    Каля вытокаў Пенея	226
    Каля вусця Пенея	231
    Каля вытокаў Пенея	238
    Скалістыя затокі Эгейскага мора	253
    АКТ ТРЭЦІ
    Перад палацам Менелая ў Спарце	268
    Двор замка	287
    Сцэна зусім мяняецца	299
    АКТ ЧАЦВЁРТЫ
    Нагор’е 	316
    Прадгор’е	325
    Шацёр самазванца	338
    АКТ ПЯТЫ
    Адкрытая мясціна	346
    За сталом утрох у садзе	348
    Палац	349
    Глыбокая 		353
    Апоўначы 	355
    Вялікі двор перад палацам	359
    Пакладзіны ў труну	362
    Горныя цясніны, лес, скалы, пустка	369
    Каментарыі	377
    Літаратурна-мастацкае выданне Школьная бібліятэка ЁГАН Еольфганг Гётэ ФАЎСТ
    Трагедыя
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Рэдактар У. А. Марук
    Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі Тэхнічны рэдактар A. В. Русецкая
    Здадзена ў набор 25.03.95. Падпісана да друку 29.10.96.
    Фармат 84ХЮ8'/з2Папера друкарская. Гарнітура Школьная.
    Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 21,00. Ум. фарб.-адб. 21,42. Ул.-выд. арк. 23,06. Тыраж 13 850 экз. Зак. 2095. Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    Гётэ Ё. В.
    Г 44 Фаўст: Трагедыя: Для ст. шк, узросту/ Пер. з ням. і камент. В. Сёмухі; Маст. A. I. Аблажэй.— Мн.: Юнацтва, 1996.— 398 с., іл.— (Школьная бібліятэка).