Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Хоць не даеш ты чорту веры, Ды ўсё ж адкрый свае намеры.
ФАЎСТ '
Міжвольна ў мора позірк мой імклівы Прыцягваюць бясконцыя прылівы: Яно ўздымаецца, расце ў памерах I ўпарта сунецца, плыве на бераг
I залівае поймы, топіць поле.
Мне стала крыўдна. Гэта самаволле Сляпой стыхіі мой свабодны дух Абразіла. А мора дзёрзкі рух Карысным можа стаць для нас: Яно ж на берагі праз пэўны час, Нібыта знаючы і моц сваю, і сілу, Нясе ўсё новыя наплывы ілу.
МЕФІСТОФЕЛЬ (ad spectatores)
Ён мне адкрыў быцця адвечны ход! — Я гэта ведаю сто тысяч год!
ФАЎСТ (натхнёна)
I гэтыя спрадвечныя прылівы Нашэсцямі знішчальніцкімі хваль Зняплоджваюць палетак урадлівы I зноў вяртаюцца ў марскую даль. He ўтаймаваная нікім стыхія Без сэнсу моц сваю марнуе, Бязмэтна над абшарамі пануе.
I вось мой творчы дух, які я Збярог, праз церні ідучы, Заве мяне — утаймаваць, перамагчы.
Пад сілу дзёрзкі подзвіг мне! Я б мог Дзірван падступны векавых аблог Аберагчы. Управу я знайду на воды — Пагоркі ім працівяцца заўсёды;
А я гляджу на гэта ўсё, і планы Раяцца ўжо ў маім мазгу — I адабраць у мора поймы, ланы Я дзейнасцю працоўнаю змагу, Адгараджу ад мора сушу I злой стыхіі межы звужу.
Ды тут узважыць трэба кожны крок.
А ты мне пасабляй, ты ж, д’ябал, даў зарок. 3 правага боку, з за публікі, з далечыні, чуюцца барабаны
і ваенная музыка.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Як проста ўсё! Ці чуеш крыкі, трубы? ФАЎСТ
Ах, зноў вайна, і гвалт, і націск грубы! МЕФІСТОФЕЛЬ
Вайна ці мір — чаго пазногці грызці,
Мудрэц павінен ведаць смак карысці. Сачы адно, фартуну не ўпускай. Ну, Фаўсце, дзейнічай, давай!
ФАЎСТ
На прыгаворкі ты лаўкач — Прасцей, даходлівей тлумач. МЕФІСТОФЕЛЬ
Дазнаўся я, што добры наш царок У клопат даўся незнарок;
Калісь яму і прагнай знаці Мы аддалі фальшывыя багацці. 3 вялікай лёгкасцю здабыўшы трон, На свет паквапіўся няўдала ён, Рашыў, што з гэтакай нагоды Ён можа царствам кіраваць I пра палітыку не дбаць, А дбаць адно — пра асалоды.
ФАЎСТ
Як неразумна!
Бо сама ж улада — Найлепшы слодыч і прынада.
Шапнуў слаўцо, ці мала гэта — многа, I ўсё табе гатова, быццам з рога.
I свет дзівуецца, і свет глядзіць, Як, дзе і чым манарху дагадзіць. А лішак, непатрэбная раскоша, Яна ж зглуміць усю магутнасць можа.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Раскошы, лішкаў меў царок нямала.
А край грызня тым часам раздзірала,— Стары з малым і з братам родны брат Зацята б’юцца ўсе падрад.
На горад — горад, вёска з вёскай, Парафіянін з цэрквай боскай, 3 дваранствам смерды, голь і чэлядзь Рахункі зводзяць, крыўды дзеляць. Пайшла такая калатня, Што ў ясны дзень не ўбачыш дня — Спакою ні хвіліны не было.
Жыць — значыць бараніцца. Так і йшло. ФАЎСТ
Ішло, кульгала, падала, ўставала, I раптам потырч пляснулася, ўпала.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Становішча ў найлепшы акурат, Бо кожны сам сабе і кум і сват; Падняўся смерд на поўны рост, Гізуе, прэ, задраўшы хвост. Ды ўжо абрыдла многім свара тая.
' Крычаць: «Дзе ж трон, дзе ты, царква святая? Спакой і лад у край вярнуць пара!
Калі замала розуму ў цара, Пасадзім іншага; любоў народа Яму здабудуць мір і згода». ФАЎСТ
Папоўшчына!
МЕФІСТОФЕЛЬ
А хто, як не сутаны, Маліцца любяць на трыбух напханы? Яны найболып пілі і жэрлі, Цяпер, глядзі, з ражном паперлі: I вось правіцель наш набожны Ідзе на бой, на бой апошні.
ФАЎСТ
Шкада, ён добры быў і мілы. МЕФІСТОФЕЛЬ
He траць надзеі да магілы.
Хадзем і выцягнем за вушы Вялікасць гэтую з калужы. Хто ведае, ці будзе лёс удалы, Калі пашчасціць — вернуцца васалы.
Яны выходзяць на ўзгор'е і аглядаюць войска ў даліне. Знізу чуецца барабанны бой і ваенная музыка. .
МЕФІСТОФЕЛЬ
Нішто пазіцыя, каб выйграць бой, Няма там толькі нас з табой.
ФАЎСТ
Пра перамогу не кажы.
Ты ж любіш толькі міражы.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты лепей слёзы страху вытры,— Перамагае той, хто хітры! А я ўжо сам сваё ўтрасу. Разбіўшы ворага дашчэнту,—
Ахвотна здасць табе ў арэнду Манарх прымор’я паласу.
ФАЎСТ
Служыць ты хочаш? — што ж, служы, Хітруй, чаруй, перамажы!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Я стану пад тваё начала, Будзь ты за обергенерала. ФАЎСТ
Мо завялікі гонар, дабрадзею,—
Я ж і камандаваць не ўмею. МЕФІСТОФЕЛЬ
Калі мазгуе генеральны штаб, Патрапіць даць каманду эскулап. Я план даўно давёў да ладу I маю ўжо для гэтай мэты раду 3 чароўных сіл і духаў гор. Цяпер пара трубіць ім збор.
ФАЎСТ
О, бачу, зброя іх блішчыць на сонцы. Відаць, пайшлі з табою горцы?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Як Пітэр Сквенц, я сёння склікаў Найлепшых з лепшых — трох асілкаў!
Уваходзяць Трое Д у ж ы х (Кн. царстваў, II, 23,8.)
МЕФІСТОФЕЛЬ
Глядзі, ідуць мае героі; Апрануты як след яны, У новых латах і пры зброі — Як роджаныя для вайны.
(Ad spectatores)
Якраз і мода настае
На рыцараў, турніры, латы — Дык прыдадуцца і мае Алегарычныя салдаты.
ДАЎБАЙЛА (малады, лёгка ўзброены, страката апрануты)
Хто паглядзіць мне ў вочы дзёрзка, Таму заеду ў карак і у морду, А хто наўцёкі ўдарыць порстка, Таго адпраўлю ў пекла к чорту.
X АПАЙЛ A (у сярэдніх гадах, добра ўзброены, багата ўбраны) Дарэмна вашы бітвы, сечы, Інтрыгі вашы — смехата. Хапай у торбу і — на плечы, А ўсё астатняе — лухта!
ТРЫМАЙЛА (у добрым веку, увешаны зброяй, проста апрануты) Бывае, што за нюх табакі Дабро сплыве ад небаракі, Як бы яго і не было.
Узяць — не штука, утрымаць — задача. Па-мойму, ўдача ёсць удача, Калі напоўнена кубло!
Усе сыходзяць у даліну.
ПРАДГОР’Е
Знізу чуюцца бой барабанаў і ваенная музыка. Імператарскі шацёр.
Імператар. Галоўнакамандуючы. Світа.
ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
Намер адвесці нашы войскі 3 цяснін і гор — адзнакі варты,— Бо нам такі манеўр геройскі Дае бяспройгрышныя карты.
ІМПЕРАТАР
Наступнае наглядна нам пакажа, Якую выгаду дае рашэнне наша.
ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
На правы фланг дзівіцеся, сеньёр,— Узор пазіцый нашых — воку любы, На ўмацаваных кручах, схілах гор Усякі злыдзень скрышыць зубы. Нам хоць бы што, а іх райтарам Набег ніяк не пройдзе дарам.
ІМПЕРАТАР
Хвалю стратэгію. Няблага Праявіць тут сябе адвага.
ГАЛОУНАКАМАНДУЮЧЫ
Замацаваўшы на пагорках флангі.
Пашлём у цэнтр адборныя фалангі — Глядзі: праз дым густы, праз чад Пабліскваюць іх дзіды і булаты, Ды войска наша спраўна — рад у рад, Ужо стварае грозныя квадраты. Групоўка наша ворагу ўвапрэ Смяртэльны клін у роўнае карэ.
ІМПЕРАТАР
Тут кожны воін варты двух, Якая моц, які здаровы дух! ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
I левы фланг як нельга больш удалы: Героі нашыя, забраўшы скалы, Уцёсы стромыя, уступы, гроты, Абараняюць важныя праходы.
Я разлічыў, што ў самы акурат Спаткнецца там драпежны супастат.
ІМПЕРАТАР
Варожы стан: лісліўцы, ілгуны — Браты, братанічы, дзядзькі. Яны — Падступна, хітра, лоўка і ўмудрона Вядуць падкопы пад устоі трона, Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі, Цяпер краіну рэжуць на кавалкі. Народ вагаецца. Паток падзей Заўжды нясе няўстойлівых людзей.
ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
Ідзе лазутчык наш. Павінны Мы зараз выслухаць навіны.
ПЕРШЫ ЛАЗУТЧЫК ’
Мне, бадай, усё спрыяла Хітра тайны выяўляць, Толькі ж радаснага мала Я магу вам расказаць. Рассыпаюць шчодра церні На твае шляхі сябры; Небяспека ўся ад чэрні — Ад бражэнняў унутры.
ІМПЕРАТАР
He гонар, не падзяка, не любоў, А эгаізм дыктуе змест умоў — Бо хто спакойны на сваім дварэ, Калі пажар суседаў дом жарэ.
ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ
Другі ганец — у целе змора, На твары смутак, страх і гора. ДРУГІ ЛАЗУТЧЫК
Толькі здолеў я дазнацца, Хто ўсю кашу заварыў. Гэта войска самазванца, Ён усіх падгаварыў.
Падтрымана злая здрада:
Голь — хто з мечам, хто з ражном,— Як дурных авечак стада, Прэ за першым бараном.
ІМПЕРАТАР
Вось і прычына — шлях адкрыць вайне I даказаць, што трон належыць мне, Што ў бітве гэтай я — салдат, Які сустрэчы з ворагамі рад, Які адважна прыме бой
I пераможа, як герой.
Калі б я радцаў занядбаў падказку, Ужо цяпер я ззяў бы ў німбе бляску! Бо так прадвыракла мая планіда, Што мне дарога к подзвігу адкрыта, Што разграмлю я ворагаў ушчэнт, I мне — не страшны гэты прэтэндэнт. He, я не выпушчу цяпер удачу — Пачатак шляху подзвігам адзначу, Раней я сніў аб славе на вайне, I вось яна даецца ў рукі мне! (Пасылае герольдаў выклікаць на бой самазванца.)
Уваходзіць Фаўст у латах і ў шаломе з прыспушчаным забралам.
Т ро е Д у ж ы х, узброеныя і апранутыя, як у папярэдняй сцэне.
ФАЎСТ
Пачатак добры маем — з ласкі бога!
I пэўнай справе трэба засцярога. Душой і сэрцам горцы — мастакі, Таму і лёгка ім чытаць прыроду, I што ў цяжар раўніннаму народу, Дык горцам — як само ідзе з рукі. Сярод уцёсаў горных і правалаў
Яны адкрылі залежы металаў I ў кузнях, неўтаймоўныя заўжды, 3 расплаўленай на вогнішчы руды Гатуюць сумесі, рыхтуюць газ, Каб новае адкрыць. He першы раз Гаспадары пячор і скалаў Ствараюць цуды з рэдкіх мінералаў I праз крышталь празрысты і маўклівы Усе на свеце бачаць цуды й дзівы.
ІМПЕРАТАР
Я чуў, адважны муж, што ты сказаў, Але ўжо час нам перайсці да спраў. ФАЎСТ
Твой прыяцель — нурсійскі некрамант — Ён твой слуга надзейны і гарант. Згадай: калі агонь смаліў паленні I ўжо лізаў варажбіту калені, Тады не бог альбо нячысты дух, А ты яму рассек пакут ланцуг. Дык хай вялікасць ваша прыме Падзяку за выратаванне ў Рыме. Забыў сябе ён з той гадзіны, I клопат у яго цяпер адзіны, Каб ты не быў ніколі ў горы, Каб дзеянням тваім спрыялі зоры. Паслаў ён нас крывёй служыць і потам I быць табе апорай і аплотам.
Павер, што тупасць цэрквы меж не знае,— Разумны чын вядзьмарствам называе.
ІМПЕРАТАР
Вітаць бы мы жадалі найчасцей У радасныя дні гасцей. Але стакроць хай будзе пахвалёны, Хто з дапамогаю у час шалёны, Каб не пакінуць у ліхой бядзе, Як лепшы прыяцель ідзе, Той, хто без страху і вагання За нас ідзе ў агонь змагання. Але прашу пакуль не агаляць мячы — Яшчэ паспеем ворагаў сячы, Расправіцца са здраднікам паганым. Павінен я ацэнку даць вайсковым планам. Я так хачу! Вам гэта кажа цар — Ваш палкаводзец і ўладар!
А самазванца, што ўзмуціў народ, Я растапчу, а з ім — ягоны зброд! Каб ведалі наперад — не дазволю Васалам папіраць царову волю.
ФАЎСТ
Прыемна ворагу адсекчы галаву, А падстаўляць сваю пад булаву ЦІ ёсць, мой пане, рацыя, рахуба? — Яна ж нам цэлая куды больш люба. Навошта цела нам без галавы? Яна засне — тады і цела спіць, Яна баліць — і ў целе ўсё баліць, Яна здаровая — здаровы й вы!