• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    АЛЕНА
    Ці маю права я караць правіны, Якім сама прычынай?
    Гора мне!
    Навошта мне прадвыракла планіда — Бянтэжыць самых годнейшых мужчын? Прымусам, зманам, хітрасцю, палонам Багі, героі, дэманы, паўбогі
    Мяне паўсюль вадзілі за сабой. Я ў першым твары нарабіла ліха, Пасля ў другім падвоіла бяду, Памножыла і ў трэцім, і ў чацвёртым,— He, права пакарання я не маю.
    Раскуй няшчаснага! Нявінны той, Каго багі раптоўна асляпілі!
    ФАЎСТ
    Я здзіўлены, царыца, >что і ён, Тваёй стралой пацэлены, упаў. Ты, пругкую напяўшы цеціву, О лучніца, пускаеш стрэлы трапна У сэрца мне. А колькі тых ахвяр, Калі ты ў замку сядзеш на прастол I хмары стрэл засвішчуць, запяюць, Тут будзе! Ты ўзбунтуеш цэлы двор, I воіны мае, што служаць мне, Непераможнай прынясуць прысягу. Што застанецца мне, як не аддаць Сябе і край мой пад тваю апеку?
    Дазволь і мне, твайму рабу, прасіць
    Цябе, каму мы ўсе цяпер належым, Быць нам царыцай і заняць прастол. ЛІНКЕЙ (са скрынкаю, на чале некалькіх мужчын з такой самай ношай) За твой спагадлівы пагляд Багач жабрачыць будзе рад, Жабрак зірне царыцы ў твар — I ўжо багаты ён, як цар.
    Чым быў я? Кім паспеў я стаць? Што мне рабіць? Чаго жадаць?
    Мой востры зрок? — Нашто мне ён,— Яго ж бо твой заслепіць трон.
    3 усходу мы ў паход пайшлі На захад, аж на край зямлі. Усіх разбіла наша раць — Нідзе нам роўных не відаць.
    Адзін загіне ў громе сеч, Другі вымае з похваў меч, За кожным паўставала сто, Забітых не лічыў ніхто.
    У чадзе вогненнай жуды Знікалі вёскі, гарады — I кожны з бою браў дабро: I золата, і серабро.
    Дзе ўчора я здабычу браў, Другі там сёння панам стаў: Рабуе сёлы, у палон Бярэ красунь найлепшых ён.
    Як знаўца самых тонкіх спраў Я толькі рэдкаснае браў, I долі болыпае сабе Я не выгадваў пры дзяльбе.
    Угледзець скарб? — Ды што лягчэй, Нішто не ўкрыецца з вачэй! — Хай у замкнутых сундуках, Хай у глыбокіх тайніках...
    Найболып любіў я камяні.
    Адно смарагдаў прамяні Аздобяць прыгажосць тваю — Табе смарагды аддаю.
    Прымі, царыца ўсіх царыц, Жамчужных пару завушніц,— Рубін дык той паблякне ўміг Перад румянцам шчок тваіх.
    Вазьмі ж увесь багаты скарб, Што йграе тысячамі фарб — Ўраджай крывавых перамог Я да тваіх прыношу ног.
    Бяры каштоўныя дары;
    Напоўню імі ўсе куфры.
    Адно скажы мне слова ты — Палац збудую залаты.
    Як толькі ты ўзышла на трон, Дык сіла, розум і закон Адразу ў гэты светлы міг Схіліліся да ног тваіх.
    На хараства твайго алтар Я ўсё дабро прыношу ў дар. Раней дабро было мне ўсім, Цяпер не бачу шчасця ў ім.
    Усё, што дарагім было, Панікла, як у суш быллё, Але мяне за горыч страт Узнагародзіць твой пагляд. ФАЎСТ
    Нясі назад здабыты ў бітвах скарб, Бо ўсё, што ёсць у скарбніцах у нас,— Належыць ёй; адасабляць дары Нягожа нам; ідзі і занясі
    Куфры свае ў агульны склеп; няхай Ва ўсім адзін парадак будзе, каб Скляпенне ззяла, быццам неба; ты ж Рай з безжыццёвага жыцця ствары! Скрозь дываны, кілімы пасцялі I кветкамі асып, нага яе
    Няхай адно па мякенькім ступае, Каб акружаў царыцу бляск такі, Што не аслепіць толькі бажаство.
    ЛІНКЕЙ
    He бывае, пане, каб
    Твой загад не споўніў раб!
    Толькі ж дух і кроў сваю Ёй цяпер я аддаю.
    Прад красою наша раць Болып не можа устаяць. Нам адзін яе прамень, Быццам сонца ў ясны дзень, А яе прыгожы твар
    Даражэй за ўсякі дар. (Выходзіць.) АЛЕНА (Фаўсту)
    Хачу пагутарыць з табою я.
    Займі на троне месца ўладара,— Займі і стань апораю маёй.
    ФАЎСТ
    Спачатку на каленях, гаспадыня, Дазволь падзякаваць табе! Руку Тваю — рабу пацалаваць дазволь I суправіцелем тваёй дзяржавы Мяне прызнач; прымі ў адной асобе Твайго прыхільніка, ахоўніка, слугу!
    АЛЕНА
    Дзівотаў розных многа бачу я. Уражана! I хочацца спытацца, Чаму прамова вернага слугі Гучала так нязвыкла і так дзіўна?— Да гука гук прыстройваўся суладна, Сугучна слова клалася да слова, Лагодна, трапна, песціла мой слых.
    ФАЎСТ
    Калі ты нашу мову ўпадабала. To з радасцю і нашу песню прымеш, Здаволіш слых і розум наталіш.
    Я вельмі рады. Лепш, аднак, калі Табе я мовы ўрок практычна дам, Бо слова складнае чаруе, вабіць.
    АЛЕНА
    Мне складнасці научыцца памажы. ФАЎСТ
    He цяжка, толькі б словы йшлі з душы.
    Калі ад страсці ные сэрца наша, Шукаем...
    АЛЕНА . ...хто ўзаемнасцю адкажа.
    ФАЎСТ
    Што будзе, што было — не бачыць дух, Бо толькі ж у сучасным...
    АЛЕНА ...шчасце двух.
    ФАЎСТ
    У ім цяпер жывём і ты, і я; Зарукай лучнасці...
    АЛЕНА
    ...рука мая!
    ХОР
    Хто царыцу папракне, Што зычліва так прымае Ўладцу крэпасці яна! Мы палонніцы — I ўжо не ўпершыню,— 3 часу пагібелі ганебнай Іліёна; з пачатку нашых Страшэнных бадзянняў па свеце.
    Звыклыя да кахання жанчыны Ведаюць, хто чаго варты, Ды права на выбар не маюць. I пастушок кучаравы, I чорнашчаціністы фаўн,— Кожны, хто выпадак зловіць,— На цела крамянае Права аднолькава маюць.
    Садзяода бліжэй, Адно аднаму Плячо да пляча, Калена ў калена, Рука ў руку
    I песцяцца замілавана На тронных падушках, На мяккіх і пышных.
    Манарх не адмовіцца ад Радасцей тайных
    Нават пры ўсіх, На віду.
    АЛЕНА
    Далёка я і блізка — нейкі цуд! Ды лёгка я скажу табе: я тут! ФАЎСТ
    Я сёння, нібы ў сне, я стаў нямы, Ці я жыву, ці не,— дзе ж гэта мы? АЛЕНА
    Ты абнавіў мяне, ўваскрэсла я, Я ўся ў любві цяпер, я ўся твая. ФАЎСТ
    3 любві вазьмі, што толькі можаш ты,— Жыццё ёсць міг — яно наш доўг святы. ФАРКІЯДА (энергічна ўмешваецца)
    На абдымкі, гулі, ласкі, На любоўныя папаскі, На ўсе казані і казкі — Мушу вам сказаць — не час! He ўзварушаць гэтай пары Нават трубы і фанфары. Ды ўжо рушыла на нас У паход ліхая зграя Ваўкарэзаў Менелая — Зараз будзе тут якраз! Пераможа — вам няволя. Дэіфоба злая доля, Я мяркую — не для вас. Годзе цешыцца; а зрэшты, Мне ўсё роўна, як памрэш ты — Толькі ж ён тапор прыпас.
    ФАЎСТ
    Зноў непрыемнасці і перашкоды зноў! Я ў небяспецы не люблю гарачнасці. Благая вестка брыдзіць і прыгожага, А ты — ганец-брыда, ды дрэннай весткаю He ўдасца сапсаваць мне самы лепшы дзень — Пустое кажаш ты, няма пагрозы нам, Калі ж і ёсць яна,— зусім не страшна мне.
    Сігналы, стрэлы з веж, барабаны, гукі рога, ваенная музыка; чуецца набліжэнне вялікага войска.
    На бітву, слаўныя дружыны, Герояў непахісных раць!
    Бо варты толькі той жанчыны, Хто йдзе яе абараняць!
    (Да военачальнікаў, якія выходзяць з каланады і набліжаюцца да яго.) Вы — поўначы і ўсходу сіла!
    Вымайце ж вострыя мячы;
    На тое вас зямля ўскарміла, Каб ворага перамагчы.
    Сябры, і воіны, і слугі — Раскаты чуюцца грымот.
    Настаў наш час надзець кальчугі I рушыць у святы паход.
    Чый, як не ваш, імпэт геройскі, Нам дапамог скарыць Пілос?
    I ці не доблесныя войскі Звалілі элінскі калос?
    Цяпер адкіньце Менелая
    Ад нашых сцен да мора прэч — Хай там удачы ён шукае, Аматар рабаўнічых сеч.
    Вам, герцагі, царыцу Спарты Даверу я і ўсе правы Даю на землі, калі варты Іх у баі адстойваць вы.
    Карынфа берагі, затокі Германец сцеражэ няхай, А готу аддаю шырокі Ахеі вольнай горны край.
    Хай возьме франк сабе Эліду, Месенію сакс возьме ў лен, Дару нарману Аргаліду, Я ж над усімі — сюзерэн.
    Як толькі вораг пакарыцца, Уводзьце кожны свой закон,— Але адная ў вас царыца, Адзін у вас — Лакедэмон.
    Дапамагчы яна вам рада, Вам сілы дасць для перамог. А трэба рада ці спагада — Вы да яе ўпадзіце ног. (Фаўст сыходзіць з трона.) Князі абступаюць яго, каб лепш пачуць яго загады і распараджэнні.
    ХОР
    Хто хоча прыгожую мець, Хай за зброю бярэцца. Калі ён узяў прыгажосць, Роўнай якой на свеце няма,— Ёю спакойна валодаць не будзе: Бо хітры праныра ўкрасці гатовы яе, А дзёрзкі разбойнік вырваць сілаю з рук,— Гэтым замахам рыхтуй адпор!
    Князя за гэта хвалю я.
    Князя за гэта шаную — Смела, разумна паводзіць сябе, Нават моцныя перад ім, Схіліўшы галовы, пакорна стаяць, Ловячы кожны загад на паўслове. I хай сабе за мізэрную плату, Але славу князю здабудуць I сілу памножаць яго.
    Хто ж яе адбярэ
    У магутнага ўладцы, Хто з рук яго вырве царыцу? Дык хай жа валодае ёю адзін,— Мы ўдвайне яго ўладу шануем, Бо ён абароніць і нас Мурам высокім і войскам магутным. ФАЎСТ
    Для ўлады нашае — не страта
    Такія шчодрыя дары:
    Хай войска йдзе на супастата, А мы застанемся ў шатры.
    Яны ўбароняць ад захопу Умацаваны царскі двор, I гэты край, і ўсю Еўропу, Спалучаныя стужкай гор.
    Шчаслівы край! Усе плямёны
    Тут у раі жывуць здаўна! Алены край багаславёны, Тут нарадзілася яна.
    Сястру, братоў і ўсіх у родзе
    Красой яна пераўзышла, Калі ў чароце на Эўроце, Як лебядзёўна, ў свет пайшла.
    I краю ў яркім пышным цвеце, Табе пакорліваму зноў, Адзінаму на белым свеце Ты аддавай сваю любоў.
    Няхай праменне і не вельмі грэе Крутой гары сівую галаву, Але сям-там на схілах зелянее,— I козачка паскубвае траву.
    Ніжэй — цурчаць крыніцы, стужкі рэчак Іскрацца ў зелені густой травы, I тысячагаловы гурт авечак Спяшаецца на выпас лугавы.
    Пасуцца быдла свойскага атары
    Над прорвамі на кручах вольных гор — Хлявы ім не патрэбны і кашары, Калі навокал тысячы пячор.
    Тут храм прыродны Пана, тут раздолле Гарэзам-німфам ў дзікім гушчары, Дзе дрэваў векавых густое голле Калышацца шумліва на вятры.
    Адвечны дрэмле лес сівы, дрымучы! Лагодзіць сэрца мяккі халадок Дубровы водарнай на дзікай кручы; Зямных крыніц бруіць гаючы сок.
    Плыве пад шатамі лясной дрымоты Малочных ручаінак сырадой...
    Ніжэй — сады цяністыя, гароды Мядзвянаю прапахлі смакатой.
    Народ здаровы т. , на белым свеце Няма нідзе такіх румяных шчок, Нібы ашчасціла само бяссмерце Усіх сыноў тутэйшых і дачок.
    Тут чалавек, як бацька клапатлівы, Заўсёды ў дзецях вечніць сваю кроў, I я не ведаю, ці на зямлі вы, Ці, можа, вы сышлі пад райскі схоў.
    I Апалон тут пасвіў коз чароды, Сам — дасканаласць ён і прыгажосць;
    У харастве і чысціні прыроды Заўсёды лучнасць чыстых сэрцаў ёсць. (Садзіцца поруч з Аленай.) Багі ў адзнаку ўзнагароды Табе прывабнасць аддалі, Каб ты няшчасці і нягоды Магла нам скрашваць на зямлі.
    Ганебна ў замкавым палоне
    Няволіць гордую газель!
    Табе — Аркадзіі улонне!
    Табе — нектарная купель!
    Нас клічуць вольныя паляны У край бясхмарнай пекнаты, Там у лясны шацёр лісцвяны Царыцай шчасця ўвойдзеш тыі
    СЦЭНА ЗУСІМ МЯНЯЕЦЦА
    Да чарады гротаў і пячор туляцца закрытыя альтанкі.
    Цяністы гай прасціраецца аж да навакольных стромых скал.
    Фаўста і Алены не відаць.