Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Цяпер у нас усё — на двух па два! МЕФІСТОФЕЛЬ
Жывое пудзіла! Баюся, што браты Дадуць ад страху з пекла лататы.
Выходзіць.
СКАЛІСТЫЯ ЗАТОКІ ЭГЕЙСКАГА МОРА
Нерухомы месяц у зеніце.
СІРЭНЫ (атабарыўшыся на скалах, спяваюць пад флейты) Памятаеш, як вядзьмаркі, Фасалійкі-недавяркі Трон царыцын подла ў хвалі 3 неба скінуць спрабавалі?
Нас не крыўдзі: глянь, царыца, Як затока ў ззянні льсніцца У паўзмроку пад табою
Пад нязмоўчны шум прыбою. Услужыць табе прыемна, О прыхільная Селена.
НЕРЭІДЫ і ТРЫТОНЫ (у вобразе марскіх дзіваў)
I пад гімн салодказвонны Нерэіды і трытоны Выплываюць з пенных вод I ў затоцы з гладдзю чыстай Пад апекай Прамяністай Пачынаюць карагод.
На ўрачысты фэст у моры Мы святочныя уборы, Бранзалеты і каралі На сябе панадзявалі.
Розных шмат у нас аздоб. Каб не вы, марскія дзевы, Каб не зваблівыя спевы — Дык і скарбаў не было б.
СІРЭНЫ
Добра знаем, пад вадою Ходзяць рыбкі чарадою — To наверх ідуць, то ўглыб. To гуляюць зноў на хвалі. Пэўна, ў світу вы папалі, Бо значнейшыя ад рыб.
НЕРЭІДЫ I ТРЫТОНЫ Выплываючы з пучыны, Зразумелі мы прычыны, Што дурніцамі былі б, Каб нырцамі, плывам спорым He даказвалі, што ў моры Мы значнейшыя за рыб. (Адплываюць.)
СІРЭНЫ
Імгненна ўцяклі?
Гуртом паплылі Яны ў Самафракію Далей ад вампіраў Да добрых кабіраў На гожасць усякую, На дальнія рыфы. Ёсць даўнія міфы,
Што плодзяцца боствы Там самі з сябе. He могучы проста Стрымацца ў пладзьбе.
He гасні, свяціла, Да ранішняй золі, Дай нашай сваволі Нацешыцца міла. ФАЛЕС (на беразе, Гамункулу)	-
Я б мог цябе правесці да дзвярэй, Пячоры той, дзе песціцца Нерэй. Але ён стаў такі дзікун, Такі прыдзірлівы буркун, Нібы цячэ ў ягоных жылах жоўць — Яго цяпер і не заводзь.
Жыве самотна, як анахарэт, Відаць, яму нямілы белы свет. А зрэшты, што ні гавары, А шмат каму памог стары. ГАМУНКУЛ
Пастукаем. Я не баюся,
Што, можа, стукну й разаб’юся. НЕРЭЙ
О, галасы людскія на дварэ.
Мяне адразу ўжо і злосць бярэ,— 3 багамі чэрнь надумала раўняцца. He могучы і над сабой падняцца. Мне, богу, адпачыць даўно пара, Ды не магу я не рабіць дабра. Ці не таму мне так несамавіта, Што ўсё дабро маё людзьмі забыта. ФАЛЕС
I ўсё ж адказам нас не абыходзь;
Вось гэты дух, увязнены ў сасудзе, Агеньчык-чалавек, удзячны будзе, Калі параіш, як ужыцца ў плоць. НЕРЭЙ
Народ сваім стаў ррзумам багаты,— He будзе ён маім указкам рады. Ці ж то не я асцерагаў Парыса: Пакінь, казаў, нашто табе здаліся Жанкі чужыя? Слухаў ён парады? — Вайну траянцаў, элінскі паход.
Аблогу доўгую на дзесяць год, Трэск бэлек, грукат, шал агню, Знішчэнне, страшную разню, Герояў мужных марны скон I судны дзень, калі загінуў Іліён,— Прынц гэта на алтар усклаў Сваіх сумніцельных любоўных спраў. I гэта непазбыўная хімера, На страх патомкам ліраю Гамера Апетая,— прадказана ж была. He слухаўся Парыс, не ўнікнуў зла. I колькі слаўных дочак і сыноў Здабычай сталі піндавых арлоў! Ці не дарма чакала Пенелопа? А я ж казаў герою Адысею Пра хітрую, падступную Цырцэю, Пра аднавокага казаў Цыклопа, Пра неабачлівасць яго сяброў.
Што ж ён? Паслухаўся разумных слоў? Ды не! — ён рынуўся ў віры трывог I толькі выпадкам жыццё збярог.
ФАЛЕС
Забудзь хутчэй гарачнасць маладых — Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх; Удзячнасць пераважвае заўжды Няўдзячнасці і чэрствасці плады. Парай, вялікі старац і мудрэц, Як можа волю атрымаць хлапец?
НЕРЭЙ
He псуйце мне мой радасны настрой — На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой. На фэст чакаю дочак-нерэід, Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд. Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас, Алімп не бачыў і Парнас — Гарэзуюць у ярасці буруна,
I чуецца крыштальных кропель звон,— Калі імчацца скакуны Нептуна, Калі імчыцца вадзяны дракон.
Усё ў вадавароце — бог і світа — 3 марской стыхіяй непарыўна зліта. Ужо ляціць па хвалях калясніца, Венерына квадрыга-бліскавіца! Там першая красуня Галатэя
На ярка-чыстай роўнядзі Эгея Картэжам правіць. Ёй пасля Кіпрыды Прыпала ездзіць на святочным возе. Дарыды служаць ёй і нерэіды Яна цяпер багіняй у Пафосе;
Ідзіце да Пратэя — мудры дзед Параду дасць, раскажа ўсё як след. (Ідзе да мора.)
ФАЛЕС
Казаў жа я, што цвёрды мае лоб Стары Нерэй, пустэльнік-мізантроп. Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя.
Есць хібы і ў яго — ды іншага парадку: Дзядок таемнасць любіць і загадку; Па-свойму кожны з нас дурэе.
Выходзяць.
СІРЭНЫ (на еяршынях скал)
Што гэта там у далях Калышацца на хвалях, Дзе парус мкне крылаты? Вясёлыя дзяўчаты, Русалачкі марскія.
Вада — то іх стыхія.
Са скал сыходзьма, дзевы, Паслухайма іх спевы.
НЕРЭІДЫ I ТРЫТОНЫ
Хай дзівяцца нябёсы На дзіўныя дзівосы. Кабірам шчыт Хілоны — Як сімвал абароны.
Кабіраў сустракайце
I гімны ім спявайце!
СІРЭНЫ
Вы ростам — няўдалыя,
Вы сілай — трывалыя,
Надзея апошняя
Тапельца кожнага.
НЕРЭІДЫ I ТРЫТОНЫ
Хай з намі і кабіры Спраўляюць фэст у міры. Калі кабір гуляе, Нептун адпачывае.
СІРЭНЫ
Наткнуўшыся на мель, Патоне карабель.
Кабір жа мараку
Заўжды падасць руку.
НЕРЭІДЫ I ТРЫТОНЫ
3 намі трое, а чацвёрты, Вельмі важны, вельмі горды, He прыстаў да іх траіх,— Кажа: «Думаю за ўсіх».
СІРЭНЫ
Хай бог смяецца з бога,
3 таго ім анічога.
А ў нас да ўсіх павага, Таму й жывём няблага.
НЕРЭІДЫ I ТРЫТОНЫ
Сямёра ўсіх было.
СІРЭНЫ
А трох куды сплыло?
НЕРЭІДЫ I ТРЫТОНЫ
Гэта адкуль нам знаць? Лепш на Алімпе спытаць.
He ведаем вось мы, Адкуль там восьмы. Прыйсці абяцаюцца, Заўсёды спазняюцца.
Вечна спяшаюцца Непараўнальныя, Зведаць стараюцца Непазнавальнае.
СІРЭНЫ
Малітвай ім, Багам усім — Чужым, сваім — Мы дагадзім.
НЕРЭІДЫ I ТРЫТОНЫ
Свята пышнае мы справім
I саміх сябе праславім.
СІРЭНЫ
Герояў Элады
Уславіць мы рады —
Руно здабылі
I славу знайшлі!
I вас мы славім шчыра, Бо вы знайшлі кабіра!
АГУЛЬНЫ ХОР
I вас мы славім
I нас праслаўце
шчыра,
Бо вы
Бо мы
знайшлі кабіра!
Нерэіды і трытоны плывуць далей.
ГАМУНКУЛ
3 такога прымітыву
Даюся проста дзіву —
У ім вучоныя бароды
Шукаюць завязі прыроды.
ФАЛЕС
Стары мядзяк не йдзе ў раміз, Іржа ж — каштоўнейшая з рыс. ПРАТЭЙ (нябачна)
Я люблю ва ўсім і ўсюды
Рэспектабельнасць і цуды.
ФАЛЕС
Дзе ж ты, Пратэй?
ПРАТЭЙ (чэрававяшчальна, то здаецца зблізку, то здаецца здалёк) I там, і тут!
ФАЛЕС
Ты ўсё штукарыш, баламут?
Я твой таварыш, я — Фалес, Выходзь ужо, куды залез? ПРАТЭЙ (нібыта здалёк)
Бывай тады!
ФАЛЕС (нішкам Гамункулу)
Ён недзе блізка.
Каб гэта ты ярчэй забліскаў —
На ўсё цікаўны ён, як рыба,—
ЦІ там дабро, ці там пахіба. ГАМУНКУЛ
Я ўжо нагрэўся дабяла —
Баюся я, каб не расплавіць шкла.
ПРАТЭЙ (у вобразе вялізнай чарапахі)
Што там блішчыць, мігціць, іскрыцца? ФАЛЕС (засціць Гамункула)
Выходзь, каб добра падзівіцца.
А хочаш знаць, якія рэчы
Мы ад цябе хаваем, ты
Прымі лепш вобраз чалавечы Без розных штук і смехаты.
ПРАТЭЙ (у высакароднай чалавечай паставе) А ты і ў хітрыках мудрэц!
ФАЛЕС
Табе ж патрапіць трэба ўмець!
(Адкрывае Гамункула.)
ПРАТЭЙ (здзіўлена)
Бліскучы карлік! Проста дзіва!
ФАЛЕС
Парады просіць ён пачціва.
Адкрыў сваю мне мару, свой сакрэт, Што хоча цалкам выпладзіцца ў свет.
У ім духоўнага паўнютка-поўна, А плоцкае ў ім выяўлена ўмоўна. Даўно б загінуў, каб не берагло Яго істоту колбы гэтай шкло. Вось мы і думаем — ты не супроць, Каб гэты дух ды ўжыўся ў плоць?
ПРАТЭЙ
Ты, беззаганнага зачацця плод. He нарадзіўшыся, ты рынуўся ў палёт? ФАЛЕС (ціха)
Здаецца мне, дзіцёнак голы Яшчэ ў дадатак і двухполы. ПРАТЭЙ (да Фалеса)
Тым лепей, бо ён выбраць можа, Што больш яго істоце гожа.
(Да Гамункула.)
Няма чаго круціць глузды — Пачні жыццё сваё з вады. Жыві, расці, нагульвай тлушч, Малых, слабых глытай і плюшч. Уведаўшы законы мора, Удасканалішся ты скора.
ГАМУНКУЛ
Які прыемны пах духмяны — Я нібы ў млосці нейкай, п’яны.
ПРАТЭЙ
Ты маеш рацыю, малы, Хадзем хутчэй на водмель, там Марскія пенныя валы I пах гаючы, як бальзам.
Пільней углядвайся ў бязмеж —
Марскі паявіцца картэж.
Хадзем туды.
ФАЛЕС
I я з табою!
ГАМУНКУЛ
Трайною духі йдуць хадою!
Радоскія Тэльхіны з трызубцам Нептуна падплываюць на марскіх конях і драконах.
ХОР
Мы гэты трызубец Нептуну скавалі, Каб ён таймаваў ім бурлівыя хвалі. Нептун ім адказвае Зеўсу старому — На грозныя грукаты страшнага грому; Ён хвалі сярдзіта ўздымае да хмар — На кожнай маланкі пагібельнай ўдар. А ўсё, што між імі трапеча,— загіне У чорнай, як прорва, бяздоннай пучыне. Таму ён сягоння аддаў нам жазло, Каб слаўнае свята без буры прайшло.
СІРЭНЫ
Вас, жрацоў у храме Феба, Дзетак сонечнага неба, Мы, прыхільніцы Гекаты, Прывітаць сардэчна рады.
ТЭЛЬХІНЫ
Багіня начная, красуня Геката, Зычліва і прыязна славіш ты брата, Жадаеш, каб песціў яго акіян, Каб Фебу радосцы спявалі пеан. Пачаўшы ўзыход свой з начной глыбіні, Ён шле нам пяшчоты і ласк прамяні.
Бог сонца глядзіць на палі, берагі, I парастак кожны яму дарагі.
Калі ж наплыве на наштзостраў імгла, Імглу разганяе ён ззяннем святла I з неба глядзіць на скульптуры Радоса:
На Феба Лагоднага, Феба-Калоса. Мы першыя ў свеце ўвасобілі бога Ў абліччы жывым чалавека зямнога ПРАТЭЙ
Няхай яны пяюць пеаны Праменням Феба і Дыяны, Будуюць ім высокі храм, Хай ідалаў шукаюць новых, Багоў ствараюць мармуровых — А мёртвы хлам ёсць мёртвы хлам. I прастаіць тут патароча, Пакуль не здарыцца канфуз I не стаўчэцца ў пыл і друз, Калі ў глыбінях загрукоча.
Засушаць сэрцы, ссушаць душы Гады жыцця на ўбогай сушы. Найлепшы побыт у вадзе, Там светлы дух не прападзе. Пратэй-дэльфін я, дай памчу (Ператвараецца ў дэльфіна.) Цябе на воды і на волю.
Тваю там прагу задаволю I з Акіянам спалучу.
ФАЛЕС
Параду мудрую дае Фалес: Стварэння новага працэс Пачні з азоў, пачні з калыскі, Правер усе спачатку вормы, Прайдзі шматтысячныя формы — Да чалавека шлях не блізкі.
Гамункул сядае на Пратэя дэльфіна.
ПРАТЭЙ
Спяшайся ў мора, дух без плоці! Жыві ў яго вадавароце, Дазнай уласнай паўнаты, Але не ўзлазь багам на плечы, Захоўвай вобраз чалавечы — Далей ісці няма куды.
ФАЛЕС
I нам з табою, бедалагам, Пабыць людзьмі было б няблага.
ПРАТЭЙ (Фалесу)
А ён твайго, бадай што, складу!
I ты свой час пакінуў ззаду — Як здань, хоць тысячу гадоў Па фэстах гойсаць ты гатоў. СІРЭНЫ (на скалах)
Распасцерлі мякка крылы Галубіцы ў чарадзе, Лёгкім вэлюмам закрылі Срэбны месяц на вадзе. Аж з Пафоса прыляцелі На вясёлы фэст начны, Асалоды захацелі I любоўных ласк яны. НЕРЭЙ (падыходзячы да Фалеса) Што над морам серабрыцца,— He пазнае просты госць. А ў мяне, у празарліўца, Думка правільная ёсць: Гэта служкі Афрадыты, Галубіцы з пышнай світы Галатэі; з бегам год Прыгажэе іх палёт.