Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Парка літасцівая, Сівіла любамудрая, Ніць жыцця не абрывай!
He адбірай святло жыцця! Мы ўжо чуем калыханне і жахлівае гайданне Нашых цел, якім прыемней
калыхацца ў лёгкіх танцах, У абдымках спачываць.
АЛЕНА
Як страшна ім! А мне дык толькі — горасна!
Для іх ратунак прыняла б з удзячнасцю, Скажы! Хай немагчымае абернецца Магчымай яваю. Скажы! Чакаем мы.
ХОР
He марудзь, скажы хутчэй жа, як пятлі пазбегнуць нам, Шорсткіх, брыдкіх тых караляў, што ўжо шыю абвілі?
Смерці жах мы адчуваем, задыхаемся мы ўжо. Злітуйся з няшчасных, Рэя, маці чыстая багоў, Уратуй нас, памажы!
ФАРКІЯДА
Ці хопіць вам цярпення сказ мой выслухаць 3 парадаю маёй? У ім шмат важнага!
ХОР
Хопіць, хопіць! Мы з увагай будзем слухаць, будзем жыць!
ФАРКІЯДА
Хто дома даглядае скарб сямейны свой, Хто беражэ ад злому мур жылля свайго, Хто сочыць, каб у навальніцу дах не цёк,— Той доўга будзе жыць у доме ў радасці. А хто пакіне свой ачаг і з лёгкасцю У белы свет самохаць пойдзе швэндацца,— Жытло старое знойдзе ён, вярнуўшыся, Ужо не гэткім, як было,— разбураным.
АЛЕНА
Навошта прытча мне, даўно вядомая?
Ты гавары, а раны не раз’ятрывай.
ФАРКІЯДА
Без гневу сказана і без дакору вам!
У бухтах і на астравах рабуючы,
Твой слаўны Менелай гуляў ці мала год, Вяртаючыся кожны раз з захопленым. Праваяваў ён дзесяць год пад Трояю, А колькі плыў назад — сама не ведаю! Між тым што з домам Тындарэя сталася? Што сталася з дзяржавай Менелаевай?
АЛЕНА
Ты ўжо не скажаш слова, каб не лаяцца, Як толькі рот разявіш,— сыплеш кленічы.
ФАРКІЯДА
Жылі мы доўгія гады у марнасці.
Забыты горы, што паводдаль высяцца На поўначы ад Спарты — Тайгет велічны,— Адкуль бадзёра ўніз Эўрот струменіцца Праз зарасці ў даліну прамявістую, Дзе ў чаратах гняздзяцца вольна лебедзі. Там на адхонах племя пасялілася, Яно да нас прыйшло з далёкай поўначы. I, збудаваўшы крэпасць непрыступную, На ўласны лад здаўна кіруе Спартаю.
АЛЕНА
Ах, дзёрзкія! I як маглі асмеліцца! ФАРКІЯДА
Бо мелі часу шмат — аж цэлых дваццаць год! АЛЕНА
А хто ўзначальвае ліхіх грабежнікаў?
ФАРКІЯДА
Грабежнікі ліхія? He, не ганю я Начальніка чужынцаў; не суровы ён: Забраць усё ён мог бы, а здаволіўся Дарамі небагатымі, ды шчырымі.
АЛЕНА
А з твару ён які?
ФАРКІЯДА
Прыгожы. Здатны муж! Адукаваны, статны ён паставаю, Няма такіх разумных паміж элінаў. Хоць племя прышлае завецца варварскім, Ды з іх ніхто не здольны быў на жорсткасці, Што натварылі эліны пад Трояю.
Яго шаную шчырасць і велікадушнасць я. А крэпасць іх, пабачыце, пастаўлена Зусім не так, як продкі ў нас грувасцілі Нязграбныя цыклопскія будыніны.
Калі раўняць са Спартаю прыземістай,— У іх усё інакш: адвесна, гонкасна, Размерана, грунтоўна і надзейна ўсё, Муры, палацы, вежы ў іх спічастыя, Усё імкнецца ўгору, ў высь нябесную, Прасторныя дамы ў іх з прыбудовамі, Калоны і калонкі, аркі, арачкі, Альтанкі ўтульныя, гербы над брамамі. ХОР
Які ў іх герб, расказвай!
ФАРКІЯДА
Знак Аяксавы!
Гадзюка на шчыце; шчыты падобныя Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі, I кожны шчыт памечаны быў знакамі: Праменным месяцам, яшчэ і зоркамі, Мячамі, маскамі альбо паходнямі.
Усё на іх было, што страх узбуджвае, Што пагражае смерцю люду мірнаму.
I ў нашага героя герб пагрозлівы: Ільвы, арлы і крылы каршуновыя, I буйвалавы рогі, й хвост паўлінавы, Блакітныя палосы, срэбныя.
I колькі зброі ў залах панавешана, А ў залах так прасторна і так весела, Што хоць да танца йдзі...
ХОР
Там і танцоры ёсць? ФАРКІЯДА
Танцоры — як на подзіў! Сінявокія!
Юнацтва поўныя! Бадай, Парыс адзін Раўня ім быў, калі сустрэў царыцу ён.
АЛЕНА
He адыходзь ад сутнасці, канчай хутчэй! ФАРКІЯДА
Канчаць павінна ты, адкажаш згодаю — Дык будзеш у палацы.
ХОР	О, цудоўмая,
Дай згоду, мудрая, і ўсіх нас выратуй! АЛЕНА
Хіба павінна я збаяцца гнеўнага
Цара! Няўжо ён крыўду ўчыніць жорсткую? ФАРКІЯДА
Хіба забыла ты, як Дэіфоба ён, Парысавага брата, мучыў ярасна, Які цябе, ўдавіцу, ўзяў наложніцай? Спаганіў плоць яго, адрэзаў нос яму. А бэсціў як! Жахлівае відовішча!
АЛЕНА
Ён за мяне так жорстка пакараў яго. ФАРКІЯДА
Ён можа і з табою так расправіцца.
Красу дзяліць шкада: хто меў усю яе,— Хутчэй ушчэнт загубіць, чым падзеліцца!
Гучаць далёкія трубы, хор жахаецца.
Як трубны зык нутро і слых уражвае, Па сэрцы рэжа, так і рэўнасць мужава Нагадвае, чым ён валодаў некалі, Што страціў ён, чаго не мае ўжо.
ХОР
Чуеш, чуеш трубны рокат?
Бачыш, бачыш зброі бляск? ФАРКІЯДА
Калі ласка, гаспадар мой!
Здам табе рахункі я!
ХОР
Як жа з намі?
ФАРКІЯДА
Вам, вядома, паратунку ўжо няма.
Перш памрэ царыца ваша, а за ёю следам — вы.
Паўза.
АЛЕНА
Я ведаю — рашучы крок павінна я Зрабіць цяпер перад абліччам дэмана, Які дабро аберне ў зло з прыемнасцю. Найперш, аднак, ісці у крэпасць мушу я. Ды не скажу я, што ў грудзях царыцыных 3 трывогаю глыбокаю затоена.
Хадземце ўсе! Ну што ж, вядзі, старая, нас! ХОР
О, як ахвотна з табой
Хадою таропкаю
Пойдзем, царыца, ад смерці.
Прад намі муры
Непрыступнага замка Грозна ўзвышаюцца. Нас яны абароняць, Быццам муры Іліёна,— Толькі ад хітрасці подлай Ён нарэшце паў.
Туман расплываецца і завалакае задні план сцэны.
Што гэта, што? Што, сёстры, бачу? Ааірніцеся, сёстры!
Дзень быў пагодны, вясёлы!
Раптам пасмы туману
Наплылі пяшчотна з Эўрота.
Зніклі з вачэй
Мілыя бухты, чаротам парослыя,
I вольныя, гордыя лебедзі, Якія плылі чарадою.
Я нічога не бачу? Нічога!
Толькі ўсё чуюцца, Гукі ўсё чуюцца трубныя. Чуюцца гукі суровыя — Смерць яны нам прадракаюць. Ах, ратунку чакалі мы,— Што ж цяпер станецца? Гукі далёкія гэтыя Зноў пагражаюць Нам, прыгажуням, Лябёдачцы нашай, царыцы, Статнай красе белагрудай...
Гора нам, гора!
Усё абвалок непраглядны туман.
Мы самі сябе ўжо не бачым.
Што адбываецца?
Ці мы ідзём?
Ці стаім, ці лунаем?
Бачыш, плыве перад намі
Постаць Гермеса, як прывід?
Бачыш, жазлом залатым
Нас пасланнік багоў запыняе.
Нас заварочвае ён
Да панурага,
Поўнага ценяў празрыстых,
Ненасытнага, Вечна пустога Аіда.
Пачарнелі, пацямнелі нас акрылыя туманы, Стала змрочна, бы ў магіле.
Вольны позірк сустракае Скрозь злавесныя муры.
Што такое? Двор? Магіла? Страшна, жудасна, сястрыца!
Мы — у пастцы, у палоне, Нам не вырвацца адсюль!
ДВОР ЗАМКА,
акружаны багатымі фантастычнымі сярэдневяковымі пабудовамі.
ПАНТАЛІДА
Цярпення, розуму ў жанчын — ні каліва! Вы лёсу забаўкі, ахвяры моманту.
Hi ў долі, ні ў нядолі вы не ўмееце 3 належнай годнасцю явіць характар свой. Прывыклі супярэчыць вы адна адной, I ў шчасці, і ў няшчасці толькі плачаце. Заціхніце! Чакайце мудрай уладарніцы. АЛЕНА
О, дзе ты, Піфаніса, будзь прыхільная! He пакідай нас у памроччы замкавым! Калі правадыру чужынцаў з поўначы Пайшла сказаць, што мы сюды з’явіліся, Тады я дзякую! Вядзі ж палонніцу — Хачу спакою я, канца вандроўніцтву.
ПАНТАЛІДА
Дарэмна ты, царыца, азіраешся, Старая знікла: можа, засталася там У мгле, з якой мы выйшлі так загадкава На гэтае дварышча незнаёмае, Альбо блукае ў лабірынце замкавым, Са многіх дзіўных прыбудоў утвораным, Шукаючы на учту ганаровую Гаспадара. Глядзі, ўгары пад вокнамі, На галерэях і ў шматлікіх порціках Натоўпы слуг ужо замітусіліся, Прыём належны нам, відаць, рыхтуючы.
ХОР
Сэрца б’ецца вальней!
О, зірніце туды! Як па лесвіцы ўніз крокам лёгкім да нас Рад у рад юнакі роўным цугам ідуць. Чый спаўняюць загад, хто паслаў юнакоў? I каго сустракаюць урачыста яны У адзенні святочным спяшаюць сюды? Як узрушана я! Як прыгожа ідуць, На падбор малайцы, кучаравыя ўсе, Шчочкі-персікі, мяккі пушок на губах — Адкусіла б, здаецца, кавалачак я.
Адкусіла б, ды страх: як бывала не раз — Раптам попелам возьмуцца вусны.
Хлопцы прыгожыя Ўжо набліжаюцца, Моўчкі прыносяць Трон і ступені, Сцелюць дыван, Ставяць над тронам Балдахін каляровы — Воблачкам над галавою Царыцынай Ён урачыста плыве. Самавіта ўзыходзіць! Станьма, сёстры, і мы Поруч з царыцай! Слаўся, о слаўся тройчы, Ушанавання дастойнага час!
Усё, што абвяшчае хор, паступова выконваецца. Пасля таго як доўгі цуг пажаў і збраяносцаў сышоў уніз, угары на лесвіцы паказваецца Фаў cm у сярэдневяковым рыцарскім убранні і павольна, з годнасцю таксама сыходзіць уніз.
ПАНТАЛІДА (уважліва яго разглядваючы) Калі яму паставу зграбную, Прывабнасць і манеры далікатныя He на кароткі нейкі час пазычылі, А назусім далі, на векі вечныя, Тады з удачай будзе неразлучны ён: На полі бою пераможа воіна, А ў бітве сэрцаў — прыгажуню першую.
Я ўпэўнена, ніколі не зраўняецца Ніхто з мужчын, якіх я толькі ведала, 3 мужчынам гэтым. Вось ён набліжаецца, Пачціва, велічна. Вось князь наблізіўся. Царыца, азірніся на дастойнага!
ФАЎСТ (падыходзячы з закаваным Лінкеем) Царыца! Я замест прыветных слоў, Якімі твой прыход адзначыць трэба, Прывёў у кайданах раба, які
Забыў пра абавязак свой і гэтым Мяне магчымасці пазбавіў ён Гаспадара свяшчэнны абавязак Належна споўніць. Стань, нікчэмны раб, Перад царыцай светлай на калені I павініся перад ёй. Царыца, Слуга, надзелены выдатным зрокам, Пастаўлены на вежу аглядаць Палі, лясы, бязмежны схіл нябёс I ўсё, што толькі з’явіцца ў даліне, На схілах гор, на беразе ракі,— Што йдзе да крэпасці — няхай то статак, Няхай то войска. Статак мы захопім, А ворага паб’ём. Вялікі грэх!
Ты — тут, а ён, злачынны,— не даносіць! I па яго віне мы не сустрэлі Высокай госці. Смерць ён заслужыў! Карай яго ці літуй, о царыца!
АЛЕНА
Вялікай годнасцю суддзі, царыцы Мяне ты адараеш, хоць, магчыма, Выпрабаванне хочаш мне зрабіць. Але судзейскі абавязак споўню I з допыту няшчаснага пачну.
ЛІНКЕЙ (вежавы дазорца)
Загадай, краса-царыца,— Кару ўсякую прыму, Каб і ў смерці пакарыцца Слову першаму твайму.
Золак ранішняй парою Шле з усходу нам святло, Раптам,— дзіва! Прада мною — 3 поўдня сонейка ўзышло.
Я не ўбачыў край бясконцы,— Сініх гор, зялёных ніў, Я на гэтым ясным сонцы Позірк здзіўлены спыніў.
Мой рысіны зрок і ўночы He падманвае мяне. Сёння ж днём аслаблі вочы — Я ўсё бачыў, нібы ў сне.
Замільгалі ў мглістай плыні Вежы, хмары, горны стан,— Раптам светлы твар багіні Выплывае праз туман.
I сумеўся я, дазорны, Знепрытомнены, без сіл — Вобраз дзіўны, непаўторны Асляпіў мяне зусім.
I, знядбаўшы службу, грэшны, Затрубіць забыў я ў рог. Пакарай мяне! Няўцешны Ля тваіх сканаю ног.