• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    I ўмомант заступіла шлях рашуча мне, Як гаспадыня страшная, агідная, 3 агнём крывавым у вачах бясколерных, Абрыдлівая з выгляду, смярдзючая.
    He, слоў адных не хопіць мне, каб я змагла Дакладна апісаць партрэт страшылішча. Але глядзіце! Вось яна і выпаўзла!
    Пакуль прыедзе цар — мы гаспадыні тут! Яе ж цар выселіць у апраметную — Мой любамудры Феб, наш друг цудоўнага.
    На парозе Фаркіяда.
    ХОР
    Многа пакут і цяжкіх нягод Я, маладая, уведала рана, Жудасць і слёзы, жорсткасць і мукі; У полымі, дыме мой Іліён У бітве паў.
    У гуле шалёным Войнаў няспынных Чула, як зыкам утробным багі Сверб распалялі да славы ваеннай, I голас жалезны свары крывавай, Братазабойчай, Біў у муры.
    Ах! Муры Іліёна, яны
    Стаялі яшчэ, а грозны агонь Паглынаў, сакрушаючы ўшчэнт За вуліцай вуліцу, жах наганяючы,
    Агнявы ураган закружыў Горад у цемры начной.
    Уцякаючы, бачыла я праз чад, Праз куродым і пасмы агню Над сабой валатоўскія постаці Гнеўных багоў алімпійскіх; Грозна, уладна ступалі яны У зыркіх сполахах зарыва. He знаю, ці бачыла ўсё я наяве, Ці дух мой, ахоплены страхам, прытрызніў Гэта жахоцце? He ведаю I не скажу! Толькі ж цяпер я Бачу пачвару сваімі вачыма — Нешта жахліва-агіднае.
    Нават рукой дакрануода магла б Да страшыдла,— Ды жудасць мяне працінае!
    3 Форкава роду Ты несумненна, Толькі каторая 3 дочак ягоных? Пэўна, пачвара, з кодлішча граяў, Страшных граяў, што зуб адзін Маюць на ўсіх, папераменна Носяць вока на ўсіх адно.
    Як ты, агідніца, Побач з красою З’явішся сёння Фебу на вочы? Знікні, гадаўка! Прэч! Хай не азмрочыць цар Менелай У часе сустрэчы з дзіцем красы Вочы свае нават ценем мярзоты такой. Нас, смяротных, на жаль, прымушае Няўмольная жорсткая доля Глядзець на мярзоту цярпліва.
    Горка, пакутліва нам, красалюбным, Вочы свае брыдой абражаць. Ты, што сустрэла нас дзёрзка, Слухай праклёны, Слухай пагрозы
    3 разгневаных вуснаў шчаслівіц, Створаных воляй багоў бессмяротных. ФАРКІЯДА
    Старая ісціна — ды сэнс глыбокі ў ёй: Што прыгажосць ніколі разам з сорамам He крочыла, не йшла адной дарогаю, Нянавісць узаемная ад веку ў іх. Сустрэўшыся, абое, на адным шляху, 3 пагардай несхаванай вечна крывяцца I потым ворагамі разыходзяцца.
    Смуткуе сорам і краса гарэзуе, Пакуль нарэшце старасць не ўтаймуе іх, Пакуль не праглыне іх цемра Оркава. Сюды, нахабніцы, вы пазляталіся 3 крыклівым шумам чарадой бязладнаю, Нібыта жураўлі вясною з выраю, Што вабяць з вышыні сваім курлыканнем Вандроўніка — зірнуць у высь нябесную, Дзе іх шляхі нязменныя пракладзены,— Ды чалавек ідзе сваёй дарогаю.
    Дык хто ж вы і адкуль, чаму харомы ўсе, Як дзікія менады, запаланілі ўжо, Старую ахмістрыню ўраз абгаўкалі, Нібы гайня сабак уночы месячык? Вы думаеце, што я вас не ведаю? Пабоішчаў насенне, войнаў выпладкі, Блудніцы апантаныя, зайздросніцы, Што абкрадаюць грамадзян і воінаў! Вы хмара саранчы, казурак роішча — Зляцеліся сюды на рунь зялёную. Вы жараце плады чужой руплівасці, Чужой заможнасці й дабра знішчальніцы,— Палонніцы, тавар прадажны, рыначны.
    АЛЕНА
    Хто лае слуг, той права гаспадыніна Прысвойвае нахабна, неабачліва, Бо толькі ёй адной хваліць дазволена Або караць таго, хто варты гэтага. А службай слуг сваіх я задаволена. Яны і ў Троі зморанай аблогаю,— I вераю, і праўдаю служылі мне He меней, чым падчас вандроўкі стомнае, Са мной нягоды і турботы дзелячы;
    Я тут на вернасць слуг сваіх разлічваю;
    He хто слуга, пытае пан, a — служыць як. Замоўкні ж і не выскаляйся з’едліва.
    Калі ты дом цара майго дагледзела Замест законнай гаспадыні, ўдзячна я. Цяпер сыдзі ж убок, бо я вярнулася,— Сыдзі, бо ўдзячнасць ў гнеў абернецца.
    ФАРКІЯДА
    Караць слугу — ёсць права несумненнае, Якога ты, царова жонка гордая, За шмат гадоў замужжа заслугоўваеш. Цяпер, калі дамоў ты зноў вярнулася, Прыйшла царыцаю і гаспадыняю, Прымі ж кляйноды ў рукі і сама кіруй — Будзь чэлядзі і скарбам уладаркаю.
    Яшчэ прашу, абарані старэнькую
    Ад гэтых балбатух, што побач з лебедзем Красы тваёй мне выдаюцца качкамі!
    ПАНТАЛІДА
    3 красою побач недарэчы брыдкае! ФАРКІЯДА
    А побач з розумам дурнота горш яшчэ!
    Далей харэтыды выходзяць з хору і адказваюць паасобку.
    ПЕРШАЯ ХАРЭТЫДА
    Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак? ФАРКІЯДА
    Скажы пра Сцылу родную сястру сваю! ДРУГАЯ ХАРЭТЫДА
    To ж твой лядашчы род радзіў страшылішча. ФАРКІЯДА
    Сама ты з кодла Оркава, ён родзіч твой. ТРЭЦЯЯ ХАРЭТЫДА
    Ты нават і для Оркі стараватая.
    ФАРКІЯДА
    А ты якраз з Цірэзіем кахалася б! ЧАЦВЁРТАЯ ХАРЭТЫДА
    Табе за ўнучку мамка Арыёнава. ФАРКІЯДА
    Цябе ж кармілі гарпіі аб’едкамі!
    ПЯТАЯ ХАРЭТЫДА
    А ты, худобіна, чым ты кармілася?
    ФАРКІЯДА
    Ды толькі ж не крывёй, якую смокчаш ты. ШОСТАЯ ХАРЭТЫДА
    Жарэш здыхляціну й сама здыхляціна. ФАРКІЯДА
    Табе ж вампір аддаў і пашчу з ікламі. ПАНТАЛІДА
    Імя тваё скажу, каб ты заткнулася. ФАРКІЯДА
    Ану, скажы, цікава! Назаві ж сябе!
    АЛЕНА
    Бязгнеўна я стаю, забараняючы Заводзіць свары, звады неразумныя: Няма на свеце злыбяды больш горкае, Як калатня бязглуздая між чэляддзю, Калі загады болей не вяртаюцца Да ўладцы рэхам выканання спраўнага I праца занядбана ў марнай лаянцы. Яшчэ не ўсё. Зласлоўем неразумным вы Сюды наклікалі нядобрых прывідаў. Яны зляцеліся й аблогай шчыльнаю Стаяць вакол мяне, нібыта я сама Цяпер у царстве Орка апынулася.
    Ці праўда гэта ўсё, ці мне прыснілася, Ці я была, ці ёсць, ці буду жахам тым, Знішчальніцаю гарадоў фатальнаю? Дзяўчаты ў жудасці, аднак жа ты, старэйшая. Стаіш спакойна — гавары разважліва!
    ФАРКІЯДА
    Хто доўгіх год былое шчасце згадвае, Таму здаецца сном і ласка божая. Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана, Прымала ты ў жыцці любоў салодкую Герояў тых, што за цябе на рызыку He раз ішлі, на подзвігі вялікія. Яшчэ дзіця — Тэзея ты прынадзіла, Асілка мужнага, Гераклу роўнага.
    АЛЕНА
    Узяў мяне Тэзей, падлетка-козачку. Схаваў мяне ў Афідне, аж у Атыцы.
    ФАРКІЯДА
    Але й пасля твайго вяртання ў дом братоў Героі за табою ўсё ўвіваліся.
    АЛЕНА
    Быў першы ласкаю маёй адзначаны
    Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын. ФАРКІЯДА
    Ды бацькам Менелаю ты аддадзена —
    I дамалюб, і смелы мараплавец ён. АЛЕНА
    Аддаў яму дачку і царства ўсё,
    I ў шлюбе Герміёна нарадзілася. ФАРКІЯДА
    Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна, Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца. АЛЕНА
    He ўспамінай удоўства вымушанага,
    Якое шмат бяды пасля прынесла мне. ФАРКІЯДА
    Чаму ж павінна я забыць той час ліхі,
    Калі і я зрабілася рабыняю?
    АЛЕНА
    Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю,
    Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў. ФАРКІЯДА
    А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася.
    АЛЕНА
    He асалодамі, але пакутамі,
    Якіх ці мала-многа ў Троі зведана. ФАРКІЯДА
    Казалі, й там ты двайніком яўлялася,—
    Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі. АЛЕНА
    He трэба паўтараць пустыя выдумкі,
    Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю. ФАРКІЯДА
    Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам
    Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.
    АЛЕНА
    Як цень да ценю, да яго тулілася,—
    Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная?
    Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?
    (Падае непрытомная на рукі харэтыд.) ХОР
    Змоўкніце, змоўкніце.
    Вусны злавесныя!
    Што з адназубае пашчы язык Можа сказаць лагоднае нам?
    Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная, Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном. Твой язык нам страшнейшы, чым трохгаловага Цэрбера зяпы жахлівыя.
    Страхам агорнуты ны
    У прадчуванні,
    Што вусны падступніцы
    Ікламі страшнай пачвары абернуцца.
    Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады, Што адсылае ў Лету трывогі і жах, Наша мінулае зноў выклікаеш, Злое бярэш, адкідаеш дабро I азмрочваеш глянцам сучаснага, Будучага— Мякка-праменнае сонца надзей!
    Змоўкні, змоўкні!
    Хай жа душа царыцына,
    Ужо адляцець гатовая,
    У целе яе ўтрымаецца,
    Душа найпрыгажэйшай красуні, Першай і, пэўна, апошняй на свеце.
    Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.
    ФАРКІЯДА
    Выйдзі, сонца, з хмар лятучых,
    сонца радаснага дня, I ўрачыста з паднябесся свет зямны
    наш азары.
    Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства. АЛЕНА
    Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам
    жыць, як людзі ўсе жывуць.
    Сіл набрацца, каб пагрозам
    смела ў твар пасля глядзець.
    ФАРКІЯДА
    Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй красы!
    Бачу твой пагляд загадны.
    Што ты хочаш? Загадай! АЛЕНА
    Будзь гатова дзёрзкай звадкі хутка згладзіць прыкры след!
    Бездакорна падрыхтуйся справіць наш стары абрад.
    ФАРКІЯДА
    Ўсё гатова: шалі, місы, нож, сякера
    і трыног —
    Для краплення і ўскурэння.
    Хто ж ахвяра? Назаві!
    АЛЕНА
    Цар ахвяру не назваў мне.
    ФАРКІЯДА
    He назваў? О, гора ўсім!
    АЛЕНА
    Што за гора? Што за жахі?
    ФАРКІЯДА
    О, ахвяра гэта — ты!
    АЛЕНА
    Я?
    ФАРКІЯДА
    I гэтыя.
    ХОР
    О гора!
    ФАРКІЯДА
    Пад сякерай прымеш смерць.
    АЛЕНА
    Жудасна! Я прадчувала!
    ФАРКІЯДА	Непазбежны горкі лёс!
    ХОР
    Ax! А мы? Што будзе з намі?
    ФАРКІЯДА
    Смерць пачэсная — не вам!
    Крокваў царскага палаца вашай хопіць чарадзе, Затрапечаце вы ў петлях, як дразды ў тугіх сілах.
    Алена і хор стаяць ашаломленыя і спалоханыя ў маляўнічых групах.
    О прывіды! У спалоху застылі вы, Баіцеся пакінуць свет, не ваш ужо, Прыціхлі, нібы здані, хоць не здані вы;
    А зрэшты, людзі ўсе — такія ж прывіды — He хочуць пакідаць яны свет сонечны.
    Няма ратунку ад наканаванага! — Ўсе знаюць гэта, ды не ўсе скараюцца. Ды што казаць: пара за справу брацца нам. (Пляскае ў далоні.)
    У дзвярах з'яўляюцца ў масках карлікі, яны хутка і спрытна выконваюць усе загады.
    Збягайцеся хутчэй сюды, нячысцікі! — Здавольце свой запал знішчальніцкі! Алтар ахвярны стаўце, не марудзячы, I срэбную сякеру з краю ўскладвайце, А каб крывава-чорны след з трыногі змыць, Напоўніце вадой збаны ахвярныя, Зямлю ўсцяліце дыванамі ўсходнімі. Каб царственна на іх царыца ўкленчыла, Каб мы маглі з пашанай агарнуць яе I пахаваць з усёй належнай пышнасцю.
    ПАНТАЛІДА
    Царыца адышлася задуменная, Паніклі дзевы, як трава пакосная — Але павінна я, сястра старэйшая, 3 табою, найстарэйшая, параіцца. Ты мудрая, ты добрая, зычлівая, Хоць хор зласліва бэсціў, зневажаў цябе,— Скажы, ці бачыш ты, які ратунак нам?
    ФАРКІЯДА
    Параіць мне не цяжка, бо ратунак ваш, Збавенне лёгкае — ў руках царыцыных. Яна ж — няхай рашэнне прыме хуткае. ХОР