Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
ФАЛЕС
Слухаць я люблю старога, Бо нясе з сабою ён Шмат жывога і святога, Жыццядайны песціць плён. ПСІЛЫ I МАРСЫ (плывучы на марскіх быках, цялятах і баранах)
Далёка ад мора — у норах, На Кіпры ў падземных пячорах Жывём мы і не баімося Нептуна і дзеда Сейсмоса. Шануем, як вока зяніцу, Багіні марской калясніцу. Калі ж мы парою начною Пад плёскат і гоман прыбою Маўкліва-трывожнай гурмою Ўсплываем наверх весяліцца 3 дачкой Акіяна, тады ўжо царыца Hi льва, ні паўмесяца болып не баіцца. Hi крыжа, ні нават арла,— Яны не шкадуюць людзей і жытла,
Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датла
I сеюць варожасць усюды заўжды.
Ды толькі не могуць яны перашкодзіць
На хвалях красуням марскім карагодзіць
I везці царыцу сюды.
СІРЭНЫ
Рушыць плаўна ў шуме, ў пене
За царыцай світа слуг —
Ззяе, грае атачэнне;
Замыкаюць доўгі цуг Фаварыткі-нерэіды.
А ў святочным тым святле —
Сёстры мілыя дарыды
3 Галатэяй на чале — Бессмяротнай, багароўнай, Што красуе, нібы квет, Прыгажуняю чароўнай — Самай першай на ўвесь свет. ДАРЫДЫ (плывучы на дэльфінах міма Нерэя, хорам)
Асмужы срабрыстым глянцам,
О Селена, гэты фэст,
Каб наш бацька мог абранцам
Памагчы абраць нявест.
(Нерэю.)
Гэтых гордых мараходаў
Ратавалі, бераглі.
Між камення, скал і гротаў
Даглядалі як маглі.
I цяпер мы плату возьмем Пацалункамі любві, Ты ж уваж пачцівым просьбам I саюз наш блаславі.
( Нерэю.)
Двайны здабытак ваш у дабраце,
3 якою вы ў суладдзі жывяце. ДАРЫДЫ
Стаўся ты такім сардэчным, Новы цуд яшчэ ствары — Каб каханне стала вечным, Іх — бяссмерцем адары.
НЕРЭЙ
Упіцеся сваёю доляй, Любіце смелых юнакоў,—
Ды я не Зеўс і ўласнай воляй He абяссмерчу маракоў.
Хістаюць хвалі вас і месяць — Вось так хістае і любоў;
Калі міне мядовы месяц, На бераг іх вярніце зноў.
ДАРЫДЫ
I тут разлука, хоць ты плач,
I межы, й берагі.
Кахання вечнага і ўдач
He хочуць даць багі.
ЮНАКІ
Каб вы ў наканаваны час Любілі гэтак міла — He трэба вечнасці, хай нас Пасля бярэ магіла.
Г а л а т э я набліжаецца на ракавіне-калясніцы.
НЕРЭЙ
Ты тут, мая радасць!
ГАЛАТЭЯ
О бацька! О лёс! Спыніся, дэльфіне, мяне ты прывёз. НЕРЭЙ
Мінулі нас, плывуць далей Шумлівай чарадою.
Бо што ім бацька іх Нерэй 3 бясконцаю журбою;
Адна хвілінная сустрэча —
I ўжо суцешыўся старэча!
ФАЛЕС
Пашана, хвала вам і слава!
Душу маю ўцехай заслала.
I радасна помніць заўжды: Паходзіць усё ад вады!
У ёй анішто не завяне.
Пануй жа, царуй, Акіяне!
Каб не ты з вятрыскамі, 3 дажджавымі пырскамі, Рэкамі, патокамі, Росамі і сокамі,
Амярцвела б зямля назаўсёды!
Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!
РЭХА (хор з усіх кругоў)
Вы — крыніца жыцця, жывдядайныя водыі НЕРЭЙ
Плывуць яны ўдалечыні, На мора сеюць прамяні,— Чароўная пярэзва.
Гулліва, весела і рэзва
Сваволіць гурма.
А трон-калясніца
Па хвалях імчыцца;
На троне сама,
Галатэя — дачка, Як зорка.
Любімае бачыцца, сніцца
Блізка, далёка...
ГАМУНКУЛ
У хвалістым разгоне, На хуткаплынным троне Пануе прыгажосць!
ПРАТЭЙ
У жыватворным цудзе
Твой прагны дух здабудзе
Усё, што ў свеце ёсць!
НЕРЭЙ
Які там агеньчык у свіце царыцы Успыхнуў раптоўна і зырка свіціцца? Іскрыцца ўжо ракавіна-каравела, Агеньчык гарэзуе, кружыцца смела, Нібыта яго прыняла Галатэя.
ФАЛЕС
А гэта ж Гамункул; паслухаў Пратэя
I кінуўся ў хвалі шукальнік-нябога, Адважны шукальнік, ён прагнуў так многа, Ох, каб не наскочыў знячэўку на трон! Вось так я і ведаў — ён зыркнуў і...
звон. СІРЭНЫ
На хвалях у іскрах, агнях акіяна Вялікае дзіва прыйшло нечакана. Гайдаюцца ў цемрыве ночы і вод Праменныя целы ўлюбёных істот.
Ахутаны полымем радаснай тайны... Хай славіцца вечна Эрос жыццядайны!
Слава цуду! Слава мору, Што ўздымае хвалі ўгору!
Слава полымю і водам!
Слава рэдкасным прыгодам!
АГУЛЬНЫ ХОР
Слава вольным, мяккім ветрам!
Слава таямнічым нетрам!
Хай гучыць, як зычны гром, Гімн стыхіям чатыром!
Й
АКТ ТРЭЦІ
ПЕРАД ПАЛАЦАМ МЕНЕЛАЯ Ў СПАРЦЕ
Уваходзяць А лена і хор палонных траянак з Панталідай на чале.
АЛЕНА
На цэлы свет праслаўлена, зняслаўлена! Сюды Алена з карабля з’явілася, Ад калыхання бурнай хвалі п’яная, Што ў родны край яе прынесла з Фрыгіі Па волі Пасейдона Эўра сілаю.
I Менелай, і ратнікі на беразе Піруюць з выпадку вяртання ўдалага. Прымі ж мяне ласкава, дом прыветлівы, На ўзвышшы гордым каля мора ўзведзены У час, калі, наведаўшы Палады храм, Вярнуўся бацька Тындарэй. Прымі ж мяне! У доме гэтым я дзяцінства бавіла, 3 братамі і сястрой расла бясклопатна — 3 Касторам, Полуксам і Клітэмнестраю. Парог вітаю й браму векавечную, Што прапусцілі ў дом гасцінна некалі Майго абранца, Менелая мужнага!
Дык адчыніся ж, каб магла я выканаць Гаспадароў наказ, загад цара майго! Наканавання ўрок няхай забудзецца!
3 часой, калі ў Цытэры храм даверліва Пайшла святы абрад я выканаць
I ўкрадзена была фрыгійскім злоснікам,—
Сплыло так шмат падзей, людскімі вуснамі Удосталь абгавораных; пакутныя, Яны — выток легенд пра лёс гаротны мой. ХОР
О, не пагарджай, царыца, красой. Шчасцем надзелена рэдкасным ты. Адзначана лёсам веліч твая — Веліч адзінай з смяротных дачок. Героя на бітву слава вядзе — Таму ён і горды заўжды. Ды самы адважны храбрэц на зямлі Схіляецца перад уладай красы.
АЛЕНА
Даволі! 3 мужам прыплыла здалёку я I ў горад уступаю, ім пасланая, Задум загадкавых не разумеючы. Ці жонкай я іду? Ці йду царыцаю? Альбо ахвяраю журботы царскае I злога лёсу, што дастаўся элінам? Ці я свабодная, ці паланянка я — He ведаю, бо ў позірках ахоўнікаў Я двухсэнсоўнасць хітрую пабачыла: Глядзяць яны з варожасцю пагрозлівай. Яшчэ на караблі слаўца пяшчотнага Мой муж не вымавіў, глядзеў сурова ён, Нібыта сам супроць мяне падступніцкі I злы намер выношваў ён употайкі. Калі ж у завадзях Эўрота ціхага Прыязна караблі з зямлёй сустрэліся, Прамовіў ён, бы волю бога вызнаўшы: ♦ На сушу выйдуць ваяры тут слаўныя, А ты ідзі далей, мая ўладарніца, Па пладаносных берагах Эўротавых, Мурожнымі лугамі коні правячы, Пакуль вачам даліна не адкрыецца, Дзе некалі, гарамі атачоныя, Палі ўрадлівыя ўраджай выспельвалі, А сёння наш Лакедэмон узвысіўся.
Пасля, ўступіўшы ў царскі дом мой вежысты, Ты скліч служанак мне, якіх пакінуў я 3 разумнаю старою ахмістрыняю.
I хай яны табе пакажуць скарбішчы, Якія я ад бацькі ўзяў у спадчыну, Сабраў, у міры і вайне памножыўшы.
Іх знойдзеш ты ў парадку найдакладнейшым, Бо па адвечных, па святых правах сваіх Усю маёмасць, лад, здаўна заведзены,
Цар заставаць павінен непарушнымі, Наш царскі лад мяняць рабу не дадзена».
ХОР
I вочы, і сэрца, царыца царыц, Усцеш нам відовішчам скарбаў сваіх; Ірдзеннем караляў, святлом дыядэм, Што горда пакояцца ў строгай цішы. Адно пажадай — і ўсё для цябе Адразу паслужліва будзе гарэць.
I ў паядынак уступіць тады
3 красою алмазаў твая прыгажосць. АЛЕНА
А ў заключэнне мне ўладар паведаміў: «Агледзеўшы палац мой і валоданні, Вазьмі пасля найлепшыя трыножнікі, Сасуды,— ўсё, што трэба для выконвання Абрада даўняга, ахвяравальнага.
I шалі ты вазьмі, катлы і келіхі, 3 крыніц зямных налі вады чысцюткае У срэбны збан і падрыхтуй найлепшых мне Смалістых дроў на полымнае вогнішча, I востры нож з тугім лязом, бязлітасным, А ўсё астатняе на ўласны густ рабі». Так ён сказаў пры расставанні, ўтоіўшы, Хто воляй царскай быў прадвызначан Істотаю сваёй ахвяраванаю
Узнесці на Алімп пашану шчырую. Загадкава! Аднак цару вялікаму Відней, чым нам, каго ахвярай вызначыць, Каб за спагадлівасць багам аддзякаваць. Дабро задумана ці зло — не ўтоіцца Ад празарлівых іх вачэй праніклівых. А мне судзіць жаданні іх не дадзена! He раз ужо жраца сякера цяжкая, Над шыяй тленнае істоты ўзнятая. He апускалася, бо перашкоджвала Альбо ўмяшанне бога, альбо ворага.
ХОР
Хто можа ведаць, які яго лёс!
Мужна, царыца.
Ідзі ў гэты дом! Зло і дабро Застаюць нечакана.
I прадракаць іх не дадзена нам. Троя гарэла — перад вачамі Бачылі смерць, жудасць, жах. Тут жа з табою Слугі твае, Сонцам сагрэтыя, бачаць святло I славу пяюць Твайму хараству.
АЛЕНА
Хай будзе, што наканавана! Я ўвайду У царскія скляпенні векавечныя;
Жаданы, любы і амаль забыты дом! I зноў ты лёсам мне зычліва вернуты.
I цяжка так парог пераступаю я, Які ў маленстве я ўпадскок адольвала. (Уваходзіць у палац.)
ХОР
Сёстры бяздольныя, Супаланянкі, Скруху давайце адкінем! Шчасце з царыцаю Разам падзелім, Шчасце вяртання дадому. Позна яна Ачаг свой убачыла, Ды ўпэўнена ў дом увайшла.
Слаўце пеанамі — Нашых заступнікаў Багоў, акрыленых шчасцем! Мы раскаваныя, Радасці поўныя,— Гэтак і вязень, Сцены пакінуўшы, Вежы астрожныя, Птушкай раскрыльвае рукі.
Алену багі ўратавалі! I з краю чужога, 3 руінаў разбуранай Троі У дом старавечны.
Найдаражэйшы, Зноў перанеслі. Хай шматпакутная Радасцю поўніцца, Шчасцем былога маленства. ПАНТАЛІДА (кіраўніца хору)
Сыдзіце, сёстры, з песенных шляхоў сваіх, На дзверы накіруйце вашы позіркі!
Што, сёстры, бачу я! Назад царыца йдзе, Усхваляванымі спяшае крокамі.
Што там было, царыца? Чым, скажы, цябе Ачаг твой родны ўразіў нечакана так, Чым болесна апёк? Ад нас не тойся ж ты! Бо я агіду бачу на чале тваім,— Здзіўленнем і жудой яна народжана. АЛЕНА (узбуджаная, не зачыніўшы дзверы)
He красіць страх дачку Зевеса ўладнага, I сполах лёгкі нават не да твару ёй. Аднак той жах, дрыготкі шматаблічны жах, Жудою вечнае начы народжаны!
Як вогненная хмара вулканічная Ў цяснінах гор займае подых волату — Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом Адзначылі жудою і памрочышчам, I я з двара, нібыта госць няпрошаны, Пабегчы мусіла. I вельмі рада я, Што выйшла на святло! Цяпер я вольная, Я не ўцяку цяпер, о сілы цёмныя! Я асвячу мой дом,— ачаг ачышчаны Сустрэне радасна цара з царыцаю!
ПАНТАЛІДА
Адкрый рабыням паслухмяным смутак свой. Што ўразіла цябе, што там збянтэжыла?
АЛЕНА
Што ўбачыла, і вы пабачыць можаце, Калі яшчэ ў глыбіні патаемныя Глухая ноч не прыняла пачварыну. Аднак усё ж я раскажу вам словамі: У дом цара ўваходзячы паспешліва, Каб выканаць загад, я ўраз здзівілася Несамавітай цішыні, спакойнасці: He ўбачыла слядоў работы рупнае. Hi шолахаў не ўчуў мой слых напружаны. Hi служкі не сустрэлі там, ні ключніца.
Гасцям заўсёды радасна-прыветныя. Калі ж далей, да ачага я рушыла, Ля прыску недатлелага заўважыла Бабулі нейкай постаць незнаёмую. Уладным голасам старую клічу я, За ахмістрыню царскую прымаючы, Пакінутую кіраваць гасподаю,— Старая моўчкі слухае, няўзрушная, Пасля, нібы не зразумеўшы слоў маіх, Загадвае ісці мне прэч. Разгневана Ад дзёрзкасці такой, хутчэй спяшаюся Угору я да лесвіцы разбёнае, Якая ў скарбніцу вядзе дзяржаўную. Але пачвара раптам падхапілася