• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Спыніўся, думае, не рады.
    Дамо яму яшчэ прынады.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (прастуючы да іх) Смялей ідзі на абардаж, За кудлы дзеўку — і на борт. Які ж я, зрэшты, буду чорт: Без ведзьмы — траціць чорт кураж!
    ЛАМІІ (завабліва)
    He цурайцеся, дзяўчаты, Наш герой — нішто сабе, I напісана на лбе, Што яшчэ ён не пачаты.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    У прыцемках спакусніцы — што трэба, Нібыта дочкі бога Феба.
    ЭМПУЗА (уварваўшыся)
    А вось і я! Вясёлыя галузы, Ці ёсць у вас тут месца для Эмпузы?
    ЛАМІІ
    Сыдзі з дарогі, брыдкае страшыдла. He прыставай, ты нам абрыдла.
    ЭМПУЗА (Мефістофелю)
    Табе сваячкаю карга: Ў мяне ж асліная нага, Ты з капытом — а ўжо ж такі 3 табой, кумок, мы сваякі.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Бадзяюся ў чужых краях, А ўсюды ўсё ж радня мая. Адно і ў Гарцы, і ў Эладзе — Усюды з чортам чорт у ладзе. ЭМПУЗА
    Ад вас, пляменнічак, не ўтою, Што я люблю пераўтварацца: Вось каб да вас падтасавацца, Прыйшла з аслінай галавою. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Гляджу, прыкінуўшы на вока, Сваяцтва цэняць тут высока,— Аднак, асліха, чорта з два Твая мне трэба галава.
    ЛАМІІ
    Ты плюнь! Ад гэтакай брыды Чакай адно — чакай бяды!
    Заўсёды ад Эмпузы мы
    Бяжым, як людзі ад чумы.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Якія твары ў вас і галасы —
    He бачыў я такой красы!
    Вы дзевы сноў маіх і кроз,— Але баюся я метамарфоз.
    ЛАМІІ
    Ты паспрабуй! Лаві хвілінку! Нас многа тут; бяры ў палон Найпрыгажэйшую дзяўчынку! Хоць сам — зусім не Апалон, А ходзіш з форсам, сэрцаед, Як знаўца дзевак і кабет... Вось увайшоў у наша кола ён. Цяпер мы скінем маскі, каб наш госць Убачыў сам, хто з нас што ёсць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    ■ Вось гэту ясачку люблю я палкаі (Абдымае адну.)
    О чорт! Худая, нібы палка.
    (Хапае другую.)
    А гэтая? — Старая кляча!
    ЛАМІІ
    Які жаніх — такая ўдача! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Маленькая — то ўжо мая!
    Ды, бач, вільнулася змяя!
    А мо да гэтых весялух
    Пад’еду, як чапурны зух?
    Ды гэта, быццам кій, худая, Як венік, высахлая тая. Тут сухарэбрыцы... і дошкі!.. Хай лепш пухнаценькая котка Мяне прыгрэе ў лапках трошкі — Гарэму гэткая — знаходка, Такія цэняцца на ўсходзе...
    Ат, спрахні! Порхаўка, дый годзе! ЛАМІІ
    Бяжым, дзяўчаты! Шумным роем Лунайма, як нетапыры, Над прыгаломшаным героем!
    Што, пекла выпладак паганы,— Паквапіўся на марцыпаны, Дык на вось, клыгай сухары! МЕФІСТОФЕЛЬ (апамятаўшыся)
    Цяпер я сам — асёл адпеты.
    I Грэцыя, і Гарц — адзін абсурд!
    I там, і тут — вядзьмацкі гурт,
    I там, і тут — псеўдапаэты, I там, і тут — блазнуе люд I танным асалодам рад! — Паўсюль суцэльны маскарад! Схапіў, здавалася, дзяўчыну, Аж — абдымаю, бач, дубіну; Чаго ж я гэта, баламут, Без дай прычыны б’ю ў хамут? (Заблудзіўшыся сярод камення.) Дзе ж гэта я? Які сюрпрыз! — 3 дарогі збіўся і раскіс.
    Дарма блукаў між камяніскаў, Дзе ж я знайду цяпер тых сфінксаў? To ж трэба ўмець за ноч адну Згрувасціць гэткую сцяну!
    Такое цяжка зразумець мне, Тут Брокен свой пры кожнай ведзьме.
    АРЭЯДА (з уцёса)
    Сюды залазь! Майму уцёсу Гады лічы яшчэ з хаосу;
    Наведай скалы, стромы, кручы: Яны — як свет наш неўміручы — Я ўсё стаю з тых пор, калі Пампея войскі тут ішлі.
    А свята гэтае ў тумане Бясследна мроівам растане, I здані знікнуць, і гара — Усё пунсом залье зара.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Цябе я слаўлю, німфа гор, I твой зялёны пышны ўбор. Тут нават месячны прамень He можа ажывіць глухмень... Што гэта?.. Нейкае святло У змроку цьміцца пачало... Ну, дзе ты быў? Які ж ты хуткі?!
    ГАМУНКУЛ
    Аблётаў тут я ўсе закуткі.
    Хачу я ў поўным сэнсе нарадзіцца — Разбіць пасудзіну сваю і ўліцца
    У вір жыцця, але калі б да гэтай прагі Крыху дадаць яшчэ адвагі...
    У лесе я падслухаў двух мужоў,— Гарачы дыспут там ішоў Аб сутнасці субстанцый. Мудраца Даслухаць варта да канца: Філосаф добра мусіць знаць Зямную сутнасць, даць параду, Як да назначанага ладу Дайсці і чым магу я стаць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ты па сваёй, па ўласнай волі стань. Філосаф, ён фактьічна — здань, I ён другім такім во зданям Мільён прыдумае пытанняў.
    Напрыклад, памыліўся ты, залез у путы — Разумны, значыцца; бо розум нарадзіцца Павінен толькі праз пакуты.
    ГАМУНКУЛ
    Парадай добрай варта пажывіцца. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ну што ж, ляці! He траць дарма й мінуты.
    Развітваюцца.
    АНАКСАГОР (Фалесу)
    Якія довады я мушу ўжыць,
    Каб ісціне і ты мог паслужыць!
    ФАЛЕС
    Па волі ветру воды хваль
    Бягуць ад цвёрдых скал удаль!
    АНАКСАГОР
    К агню вядуць жыцця сляды.
    ФАЛЕС
    He, ўсе пачаткі ад вады.
    ГАМУНКУЛ (паміж імі)
    Дазвольце ў дыспут умяшацца —
    I мне хацелася б пачацца.
    АНАКСАГОР
    Скажы, Фалес, а ты ці ў стане
    Гару за ноч узвесці з твані?
    ФАЛЕС
    Прырода ў руху, вольным ад руціны. He замыкаецца ж у ночы, дні, гадзіны. На ўсё законы ёсць, ва ўсім свой лад, Пераўтварэнням не патрэбен гвалт.
    АНАКСАГОР
    А выбух? А зямны агонь пякучы?
    Плутон жа выбухам падкінуў кручы, Эол зарадам сціснутага газу Перамалоў усю зямную масу.
    ФАЛЕС
    Ды што з таго? — Стаіць сабе гара
    I добра, што стаіць. А нам пара Пакінуць спрэчкі пра адвечны цуд, Час марнаваць, дурыць цярплівы люд.
    АНАКСАГОР
    Ужо кішаць па скалах мірмідоны, Мурашкі, дактылі, пігмеі — Народ руплівасцю вядомы, Сяліцца ў шчылінах малеча ўмее.
    (Да Гамункула.)
    He марыў ты, каб панаваць над светам,
    Жывеш у посудзе анахарэтам;
    А хочаш, я табе, тутэйшаму цару, Ва ўладу горы падару?
    ГАМУНКУЛ
    А што параіць мне Фалес? ФАЛЕС
    Маленькаму і траўка — лес.
    Сярод малых ты станеш дробны, Сярод вялікіх — волатападобны. Ты бачыш хмары журавоў? — Пігмеяў, дактыляў і іх цароў. Яны панішчыць здольны ўміг, Яны без жалю абскубуць I задзяўбуць усіх малых.
    Яны ўжо ім праклёны шлюць За перабітых сваякоў.
    За мёртвых чапляў, за іх кроў Адказваць мусяць паразіты, Пігмеі, дактылі. Hi дзіды, Hi шаблі вострыя, ні латы Іх не ўбароняць ад расплаты, Ім паратунку не дадуць. Радзеюць дактыляў рады, Пігмеі ў сполаху бягуць, Згубіўшы зброю, хто куды. АНАКСАГОР (памаўчаўшы, урачыста)
    Раней падземныя хваліў я сілы, Цяпер імкнуся ўславіць небасхілы. Ты на нябёсах, вечная, натхнёная, Трохвобразная, трохімённая — Дыяна, Луна і Геката, Народ мой уратуй ад супастата. Ціхапраменная, усюдыісная, Ты летуценная, ты непахісная, Моц пакажы сваю, бо час прыспеў На ворагаў абрушыць грозны гнеў.
    Маўчанне.
    Пачута ўжо мальба
    Гаротнага раба:
    Геката ў гонар згоды Мяняе рух прыроды. Бліжэй, бліжэй — о, ўжо і блізка Срабрысты бляск начнога дыска,
    Багіні прамяністай трон — Як сімвал гневу ззяе ён.
    He набліжайся, грозна-ўладны шар: Зямлю і мора спаліць твой пажар. Вядома ўсім, як часта чары, скокі Фесальскіх ведзьмаў, чарадзеяў Уніз скіроўвалі твой лёт высокі Да спраў ліхіх, нядобрых дзеяў. Цямнее шар... яшчэ... яшчэ...
    I раптам — іскры, гром і стрэлы, Штось па зямной кары сячэ! — Чаго ж я стаў, нібы здранцвелы? — У ногі, раб! — ты вінаваты: Бяду наклікаў іменем Гекаты. (Падае ніцма.) ФАЛЕС
    Што не прымарыцца Анаксагору?
    Што з ім такое? Ўпаў. Глядзіць угору. Па-рознаму на ўсё глядзім мы У гэтыя вар’яцкія гадзіны: Ён бачыць шар, а мне здаевда, Што месяц не крануўся з месца.
    ГАМУНКУЛ
    Зірні на месца, дзе было Нядаўна карлікаў жытло. Упала з месяца скала, I ўжо не стала там жытла. Сам бачыў я, як са свяціла Ляцела глыбіна і як змясіла Сяброў і ворагаў яна.
    Мяне, аднак, хвалюе тая сіла, Якая ў творчых дзеяннях відна I воляю зямлі й нябёсаў Будуе тысячы уцёсаў.
    ФАЛЕС
    Тут толькі здані, патарочы!
    Няхай іх прыме пыл і гразь! I добра, што не ты іх князь. А ці не лепей нам замест Пустых дыскусій зведаць фэст.
    Выходзяць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (прадзіраецца з другога боку) Як цяжка па крутых гарах цягацца.
    Як хочацца ўдыхаць смалісты водар Гарца! Ах, мілы Гарц, туды адкрыта Я сцебануў бы наўскапыта;
    Аднак я ўведаць быў бы рады, На чым усё ж сыны Элады, He маючы ні серкі, ні смалы, Патэльні грэюць і катлы.
    ДРЫЯДА
    Магчыма, дома ўвішны ты і ўпарты, А ў нас дык проста смеху варты.
    Чым выгаворваць злосныя намовы, Святыя ўшанаваў бы ў нас дубровы.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Пакінуты аднойчы родны край
    I чорту дарагі, як богу рай.
    Што за пачвара там гняздзіцца
    Трайная? Мо ў вачах траіцца?
    ДРЫЯДА
    Там фаркіяды! Падыдзі! Кабеты
    Ў эстэтыку ўвядуць і ў этыкеты.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Чаму б і не? Мне хараство ўласціва!
    Эге! Тут болей дзіва чымся піва, Агіда сутаргай мне зводзіць пысак. Лепш здохнуць, чым яшчэ хоць раз Такіх убачыць адалісак, Такіх страшыдлаў і зараз.
    Ды гэта проста — як кашмар!
    Падумаць толькі — тых пачвар Яшчэ й антычнымі завуць!
    Мы выспяткамі з пекла прэч Прагналі б гэтакіх старэч! — Бы кажаны, пішчаць, сапуць. ФАРКІЯДА
    Падайце вока мне, зірну я, Хто гэта ў госці ўжо іпыбуе.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Шаноўныя!
    Прыміце мой трайны паклон!
    Вам не знаёмы я, але спакон Я родзіч ваш з пабочных ліній. Наведаўшыся ў вашыя святыні, Багіням Опс і Рэі біў чалом, Сустрэў дачок Хаоса — німф і парак —
    Сябровак вашых і таварак.
    I хоць багата вартых скрозь было, Аднак не бачыў вам раўні ні разу. He маю слоў на паўнату расказу.
    ФАРКІЯДЫ
    А ён не дурань — дэман гэты. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Адно здзіўляе,— што паэты
    He склалі гімнаў, што партрэты Яшчэ не пісаны ў натуры — Бо мастаку і твары вашы і манеры Дадуць натхнення болей, чым амуры, Чым хараство захваленай Венеры.
    ФАРКІЯДЫ
    Самоце ночы і цямна
    Забыта існая цана.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Як можна ў змрочышчы пячор Глуміць адзіны ў свеце ўзор Красы, пасланай вам з нябёс? Я на алтар мастацтва вас бы ўзнёс I ўвекавечыў бы ў скульптуры Прынады вашае натуры.
    ФАРКІЯДЫ
    Маўчы, навошта нам спакусы, Якімі цешацца какоткі музы.
    Мы — дзеці ночы; у антычным клане Трымаемся на заднім плане.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Тым больш патрэба і ў рэкламе! На трох па зубу маеце, па воку. Без шкоды смаку вашаму і зроку Узмоцнім мы міфічны дух, Істоты трох злучыўшы ў дзвюх, Аддаўшы трэці мне партрэт На дасягненне гэтых мэт.
    АДНА ФАРКІЯДА Ну, як ідэя?
    ДЗВЕ ДРУГІЯ
    Толькі без пазык!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    А мой ты д’ябле,— ўвесь разлік — Якраз на вашым зубе.
    АДНА ФАРКІЯДА
    Мілы кавалер, Заплюшчы вока, зуб ашчэр, Зацісні ці заклей наздру, Падобны будзеш на сястру — У профіль станеш акурат, Бы наш адзінакроўны брат.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Хай так!
    ФАРКІЯДЫ
    Няхай!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    (у абліччы фаркіяды, у профіль) Прымай жа позу! — Найлепшы з лепшых, сын Хаосу! ФАРКІЯДЫ
    Мы дочкі, сёстры, ў нас жаночы від! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Якая ганьба! Я — гермафрадыт! ФАРКІЯДЫ
    Цяпер мы знаем тайну хараства!