• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Зямной гароты не люблю:
    Там столькі слёз, што беднага народа I чорту нават стала шкода.
    ГАСПОДЗЬ
    Ты знаеш Фаўста?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Доктара?
    ГАСПОДЗЬ
    Майго слугу!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    0, гэта асаблівы служка бога —
    He любіць харчу ён падножнага, зямнога;
    Ці то яго апанаваў які паморак, Ці думкі ў нетры завялі — Ён патрабуе з неба лепшых зорак I асалод найлепшых на зямлі, Ды ні зямля, ні далечы сусвету Ніяк душу не задаволяць гэту.
    ГАСПОДЗЬ
    Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае,— Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот: Садоўнік загадзя, па кветках знае, Які на дрэве выспеліцца плод.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Іду ў заклад — не скажа «дзякуй богу»!
    Я толькі ў вас дазволу папрашу Павесці Фаўста на маю дарогу. ГАСПОДЗЬ
    Пакуль жыве ён, за яго душу
    I без майго дазволу можаш ты змагацца: Пакуль імкнецца, можа памыляцца!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца — Здаровыя, разумныя мне любы.
    Чым варушыць у пекле трупы, Лепш пашукаць другіх выгод, 3 жывым гуляць, як з мышкай кот.
    ГАСПОДЗЬ
    Калі да грэху ад святой крыніцы
    За чортам кінецца стары, Дык пашырай тады свае граніцы I ўладу поўную над ім бяры. Але на кару сам гатовы будзь, Калі свайго ты не стрымаеш слова I не патрапіш Фаўста павярнуць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я згодзен. He пужае ўмова.
    Калі жаданая у рукі дасца мэта, Узнагародай будзе мне за гэта Бязмежны мой трыумф і твой давер — I ўжо тады яго прымушу я, Каб ён зямлю сырую жэр, Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.
    ГАСПОДЗЬ
    Люблю такіх, як ты, аблуда-чорт. Калі знагодзіцца, заўжды заходзь I ведай — ад сваіх шчадрот Цябе адорыць ласкаю гасподзь. А Фаўст слабы, бо цішыню шануе, Пакорліва жыве самотніцкі ізгой. Каб раздражніць, узбунтаваць спакой, Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе. (Да архангелаў.) А вас, сыноў сапраўдных рая, Няхай уцешыць прыгажосць святая, I вечна творчы дух нябёс Любоўнай лучнасцю няхай павяжа, А ўсё няпэўнае, няяснае, як лёс, Няхай ахопіць думка ваша.
    Неба зачыняецца. Архангелы разыходзяцца.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (адзін)
    А мне ў дзядка штораз мілей!
    Чаго сварыцца з ім! — Стары I чорту шчодры на дары, Аж з вуснаў капае ялей!
    ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
    ноч
    Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем. На крэсле за сталом устрывожаны Ф аў cm.
    ФАЎСТ
    Я філасофію вучыў, і права, I тэалогію, і медыцыну. Здаецца, бачу ўсё яскрава, А ў галаве калі прыкіну, Дык хоць чытаў я процьму кніг, А глузду не набраўся з іх. Магістр я, доктар — а між тым Гібею ў склепе пыльным і пустым I дзесяць год наўпрост-наўскос Ваджу людзей даверлівых за нос, Хоць і падказвае мне сэрца, Што нельга да ўсяго даўмецца. Прафанаў я ў навуках абышоў: Магістраў розных, дактароў, папоў, He ведаю сумненняў я, адчаю I перад пеклам боязі не маю, А ўсё ж без радасці жыву — не знаю, Ці ключ да ісціны трымаю, Ці ў тайны вучням адчыняю дзверы, Ці далучаю іх да шчырай веры. He маю ні набыткаў я, ні грошай, I славы гэтак жа няма харошай — Сабака так не мог бы жыць!
    I вось пачаў я варажыць, Спадзеючыся, што адвечны дух Мне разамкне таемнасці ланцуг, Каб ведаў я, што гавару,—
    Ці злу служу я, ці дабру,— Каб сувязь рэчаў разгадаць I тлумачэнне думцы даць, Каб дзеянняў спазнаць асновы, I перакласці іх дакладна ў словы.
    О, на пакуты з вышыні, Мой месячык, хоць раз зірні: Як я над кнігамі ўсю ноч Нядрэмных не заплюшчыў воч. Зірні і сумны свой прывет Пашлі ў абрыдлы кабінет! О, каб узняцца мне да гор, Лунаць, як дух, каля пячор, Турбот няпэўнасці пазбыцца, Расой гаючаю абмыцца I вызваліць душу і рукі Ад марнасці пустой навукі!
    Няўжо да гэтае пары He вырвуся з глухой нары, Дзе і нябеснае святло Ледзь-ледзь прасочваецца ў шкло, Дзе стосы кніг маіх пад столь — Вучоных доследаў клады — Чарвяк стачыў, паела моль За ўсе бясплённыя гады. Сядзіць, як здань, убогі дзед, А на стале прабірак строй, Прылады складзены гарой. Такі твой свет! I гэта свет?!
    Пытаешся, чаму туга I роспач у душы расце, Чаму няпэўнасці смуга Бадзёрасць гасіць, дух гняце? — Твая стыхія не цяпло, Якім гасподзь сагрэў людзей, А павуціна, пыл і тло I холад нежывых касцей.
    Бяжы на волю! Кінь бярлог! Ці ж таямнічы Нострадам Табе парадай не памог?
    He стаў апораю? Ты там Спазнаеш без усіх свяціл I выверыш прыроды рух, Духоўных набярэшся сіл I будзеш з духамі, як дух. Наш чэрствы розум тых радкоў Святых не растлумачыць, не! Вы, духі, тут, з усіх бакоў! — Прашу вас, адкажыце мне! (Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму.) Га! Знак чароўны раптам зноў Усімі думкамі і сэрцам авалодаў, I кроў застылая, старая кроў Юнацкіх прагне асалодаў.
    Той, пэўна — бог, хто склаў радкі, Што бунт унутраны таймуюць, Уцехай сэрца беднае чаруюць; Мне знакі геніяльнае рукі Па-свойму сэнс жыцця трактуюць! Ці сам я бог? Мне ж ясны да канца Аб дзейнасці прыроднай сілы словы, Я разумею праўду мудраца I споведзі ягонай сэнс суровы: «Для нас свет духаў не замкнуты, Але на розуме ў нас путы;
    Стань, вучань, і пунсом зары Зямныя грудзі абатры!» (Разглядвае знак.) Нішто адвольна цэласці не рве, Усё ўзаемнай еднасцю жыве! Нябеснай сілай свецяцца паўсюды Быцця крыштальныя сасуды.
    I сіле той няма запруды — На крылах у гармоніі чароўнай Усе часцінкі і сасуды роўны.
    Які спектакль! У шклянцы бура!
    Дзе ж я схаплю цябе, бясконцая натура? Дзе ж я знайду цябе, жыцця крыніца, Што моц дае і небу, і зямлі?
    Калі ж таму, хто п’е з цябе, прыпаўшы ніцма, Астудзіш вусны смяглыя, калі?
    (Нецярпліва перагортвае старонкі, бачыць знак Духа Зямлі.)
    Другая ў знэку моц відна!
    О Дух Зямлі! Ты мне бліжэйшы! Здаецца — сам я стаў дужэйшы, Палаю, нібы ад віна,
    I мужнасць маю ў свет ісці, Дзяліць і сум, і радасці, Цяпер мне стала ўсё адно — Перамагчы
    Ці з караблём — на дно!
    Гусцеюць хмары...
    Закрылі меряца святло...
    Мігае лямпа... чад...
    Праменні скачуць
    Над галавой... і дзьме
    Са столі жудасць на мяне, Агортвае, хапае!
    Я чую — Дух жаданы тут!
    Адкрыйся мне!
    А сэрца рвецца, рвецца з пут!
    Да адчуванняў новых
    Душой і сэрцам я гатовы!
    Я прагну адкрыцця! —
    З’явіся, Дух! З’явіся, Дух!
    Мне не шкада ні сэрца, ні жыцця! (Бярэ кнігу і вымаўляе таямнічае заклінанне Духа.)
    Успыхвае барвовае полымя.
    У полымі з’яўляецца Д у х 3 я млі.
    ДУХ ЗЯМЛІ
    Хто зваў мяне?
    ФАЎСТ (адварочваецца)
    Жахлівы твар!
    ДУХ ЗЯМЛІ
    Маіх ты прагнуў сфер, з маіх піў чар! Нашто ж благаў, нашто прасіў, Калі цяпер...
    ФАЎСТ
    О боль! Глядзець нясіл!
    ДУХ ЗЯМЛІ
    Здзівіўся я: хто так упарта кліча? Хто хоча глянуць мне ў аблічча? Дай, думаю, прыму яго капрыз.
    I вось я тут, а Фаўст — раскіс!
    Цябе, звышчалавек, скруціў мізэрны страх. Дзе кліч душы? Няўжо зачах Той свет, які за доўгія гады У сэрцы выпеставаў ты, Каб потым цешыцца заўзята, Што з духамі ты стаў запанібрата! Дзе Фаўст наш горды, чый язык Данёс душы збалелай крык?
    Як разумець, што раптам ты Майго агню спалохаўся і твару I ўжо не хочаш стаць са мною ў пару, А толькі, знішчаны, трасешся ад жуды, Нібы чарвяк! О гэты вечны страх!
    ФАЎСТ
    He страшна мне! Агонь мой не патух!
    Я — Фаўст! 3 табою роўны, Дух!
    ДУХ ЗЯМЛІ
    У бурах падзей, у жыццёвых вірах To — упаду, то — узлячу. To — назад, то — наперад імчу!
    Імкнуся я ўдаль!
    I жыццё, і смерць, I мора, і цвердзь — Як зменлівасць хваль!
    Так тчэцца на кроснах прыродных кругоў Жывое адзенне багоў.
    ФАЎСТ
    Ты маеш свет і тчэш адзенне бога, Які ж, Дух дзейны, блізкі я табе! ДУХ ЗЯМЛІ
    Ты блізкі Духу, свет якога
    Уразумеў! He мне!.. (Знікае.) ФАЎСТ (узрушана, з адчаем)
    Табе не блізкі я?..
    Каму ж тады?..
    Богападобны вобраз я! — Табе не блізкі, не?..
    Стук у дзверы.
    О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс, Прыйшоў, каб галаву мне затлуміць I ў жылы зноў атруты ўліць — Сухі праныра і падступны хлус!
    Уваходзіць Ва г н ер у начным каўпаку і ў шлафроку з лямпай у руцэ.
    Фаўст з прыкрасцю п.аварочваецца да яго.
    ВАГНЕР
    Прабачце, вы дэкламавалі нешта
    3 трагедый грэчаскіх, відаць!
    I я не супраць у мастацтве, зрэшты, Каронаю трыумфу заўладаць.
    Камедыянт, хай грае вельмі ўдала. He пераплюне кардынала.
    ФАЎСТ
    Калі, канечне, non ваш не са сцэны — Такія ў нас здараюцца падмены.
    ВАГНЕР
    Ах, ці не лепш утульны кабінет!
    3 яго ў акенца мы глядзім у свет.
    Нібы ў падзорную трубу на неба.
    Дык як жа нам вучыць людзей як трэба? ФАЎСТ
    Мастацтва без душы — не адмыслова.
    Калі ў яго я ўкладваю душу, To шчырым і сардэчным словам Людзям я сэрцы ўзварушу.
    А вы! Сядзіце, выбірайце з місак Чужыя недаедкі на булён
    I дзьмухайце ў даўно астылы прысак — А мо жарынкай выблісне вам ён.
    He дзіва, што не адрыгнецца Такая страва смачная, ані —
    I вы не злучыце ніколі з сэрцам сэрца Сваёй няшчырасцю і поліўкай з хлусні.
    ВАГНЕР
    Ах, толькі казань шчасце нам дае, Ды жаль, мне красамоўства не стае. ФАЎСТ
    А ты адразу хочаш стаць кумірам! Навошта пераймаць табе аслоў?
    Будзь простым, будзь заўсёды шчырым, Зрачыся звышразумных слоў.
    Сур’ёзнае паслухаць кожны рады, Калі яно без трэску, без бравады. А вашых фраз бліскучых — ані блізка! Ад іх аскома і настрой ліхі.
    Шумяць, бы ўвосень з поўначы вятрыска, Калі па лузе гоніць ліст сухі.
    ВАГНЕР
    Мой бог! Мастацтва без мяжы, без краю — Жыццё ж кароткае занадта ў нас.
    Вось мне, калі крытычна разважаю, Аж неяк страшна робіцца падчас.
    Шлях да вытокаў ісцін не кароткі — Змардуешся, пакуль сам знойдзеш сродкі, Глядзіш, прайшоў не болып як паўдарогі, Ды тут пара прыйшла выцягваць ногі.
    ФАЎСТ
    Няўжо твае пергаменты — крыніца, 3 якое можна мудрасці напіцца?
    Патолі не здабудзеш анідзе, Калі яна сама з душы не йдзе.
    ВАГНЕР
    А як прыемна часам у самоце Абмераць духам даўняе стагоддзе, Здаволена скептычным кінуць вокам На ўяўны розум колішніх прарокаў? ФАЎСТ
    О так! Удаль! Вышэй! Да зор!
    Мой друг, часоў былых прастор — Ёсць кніга пры сямі пячацях.
    А што вы духам часу завяцё,— Ёсць сам ваш дух, які жыццё Перадае ў людскіх паняццях. Як не заплакаць ад сумоты нуднай, Як не зняверыцца ў сваёй душы! — Пакажуць п’есу модную на кірмашы Сярод галечы, нэндзы
    і старызны бруднай — Фарс на дзяржаву, пошлыя маралькі,— Нібыта цешацца на сцэне лялькі!
    ВАГНЕР
    А дух, а сэрца, а вялікі свет —
    Цікава ж вывучыць такі прадмет!
    ФАЎСТ
    Ах, у пазнанні чалавек няўтольны, А сам імя дзіцяці даць няздольны. Нямногіх тых, што нешта зналі, Дарогу думкам смелым адкрывалі,— Палілі, білі іх і крыжавалі.