Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
He бачыў век такога я сафіста. МЕФІСТОФЕЛЬ
I ў чорта інтэлект узрос.
Mary быць пэўны, што за нос Паводзіш Грэтхен, урачыста Ёй будзеш клясціся ў каханні, Спяваць ёй будзеш на світанні. ФАЎСТ
Ад сэрца, шчыра. МЕФІСТОФЕЛЬ
He смяшы!
Пачнеш трубіць пра вобраз мілы, Пра вернасць сэрцаў да магілы — I гэта шчыра, ад душы?
ФАЎСТ
Пакінь! Скажу адно я — вер не вер:
Калі ўсяму, што ў сэрцы маю, Я назвы правільнай не знаю, Калі дапытліва цяпер У белы свет іду блукаць, Каб словы ісціны шукаць, Калі агонь, якім палаю, Бясконцым, вечным называю,— Дык хіба ж гэта — прыдур, бзік? МЕФІСТОФЕЛЬ
Па-мойму — так!
ФАЎСТ
Нашто надсаджваць грудзі!
Той, у каго даўгі язык
I хто дурыць лаўчэй прывык,— Той — слушны будзе.
Хадзем! Здаюся моўчкі сатане, Бо так выгоды болей мне!
САД
Маргарыта пад руку з Ф аў стам, Марта з Мефістофелем— прагульваюцца.
МАРГАРЫТА
Пан з далікатнасці гатовы
Да буднай знізіцца размовы.
Павандравалі вы па свеце шмат, I ў вас жыццёвы вопыт за плячыма,—
Ці ж можа простая дзяўчына Патрапіць вам у акурат?
ФАЎСТ
Ад мудрасці зямной мне горка — Чаруе толькі позірк твой, гаворка... (Цалуе ёй у руку.)
МАРГАРЫТА
Як можна цалаваць руку, Шурпатую ад хатняй працы, Бо я ж гатую, мыю, тку — Усё раблю, што скажа маці.
Праходзяць.
МАРТА
Дык пан заўсёды на калёсах? МЕФІСТОФЕЛЬ
Што зробіш, лёсу я не ўладца!
3 тугой бярэш у рукі посах, А так хацелася б застацца.
МАРТА
Калі ты малады, то добра ўсяк:
I пасядзець, і ў свеце пабадзяцца.
А пераспелы халасцяк, Самотнік горкі без апоры — Ён і памрэ ў галечы й горы!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Пра гэта й думаць цяжка, млосна! МАРТА
А вы падумайце, пакуль не позна.
Праходзяць.
МАРГАРЫТА
Як той казаў: пайшоў — забыў імя.
А вы пачцівы пан, лагодны, Разумны і высакародны — Навошта вам спатрэбілася я?
ФАЎСТ
Павер мне, мілая, што ўся асвета — To пустата адна і слепата.
МАРГАРЫТА
Ну, што вы?
ФАЎСТ
Ах, нявіннасць, прастата — Сама сабе не ведае цаны.
Бо, можа, лепшае на свеце — гэта Цнатлівая пакорнасць, без маны...
МАРГАРЫТА
Ці ўспомніце мяне сяды-тады?
А я запомню пана назаўжды. ФАЎСТ
Вы, пэўна, часта на самоце? МАРГАРЫТА
Пра гаспадарку трэба дбаць I думаць толькі аб рабоце. Сама ўсё мушу гатаваць, I шыць і мыць — і ўсё адна, Штодзень кручуся да цямна. Хай не харомы, ве палаты, Пакінуў тата нам гарод, Садок каля старэнькай хаты. Жыць можна сціпла, мець даход, Калі парадак весці строга. Падаўся брат мой у салдаты, Сястрычка адышла да бога. Хоць з ёю клопатаў было, Ды перанесла б я іх зноў спачатку: Так спагадала я дзіцятку — Як тая красачка расло.
ФАЎСТ
Калі, як ты,— анёл!
МАРГАРЫТА
Я гадавала Дзіця без мамы і без брата. А тут якраз памёр мой тата, А маму немач прыкавала — He дай бог іншым — да пасцелі. Як той казаў, паўнютка хата Турбот з нядзелі да нядзелі;
I давялося мне адной Карміць малое малаком з вадой — Так я сястры сваёй за маму стала, Так у мяне дачушка падрастала. ФАЎСТ '
Якое чыстае ты шчасце адчувала! МАРГАРЫТА
Ах, не зусім! Пастаўлю я паблізку На ноч дзіцячую калыску: Паварухнецца, я ўстаю.
Кладу дзіця ў пасцель сваю, Кармлю і ціха калышу Або ад вечара да ранку, Калі не спіць яно, нашу, I ўсё спяваю калыханку, I кожны рух бяру на вочы. А раніцою — зноў за ночвы, Пасля на рынак і да печы — Дзень цэлы не разгорбіш плечы. Нялёгкая, мой пане, гэта справа — Затое спіш усмак, усмак і страва.
Праходзяць.
МАРТА
Халасцяка старога выправіць магіла — Жаночая яго не возьме сіла.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну, каб такая вось, як вы, Ды, закасаўшы рукавы, Мяне да сэрца прыгарнула, Ураз бы смак жыцця вярнула. МАРТА
Ці ёсць у вас хто на прыкмеце? Прытулак маеце на свеце?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Як той казаў, агмень ды жонка верна Нам даражэй смарагда й перла.
МАРТА
Ды не — я пра каханку, даму сэрца. МЕФІСТОФЕЛЬ
О, сэрца ўсюды прадаецца. МАРТА
А, божа, я ў тым сэнсе, што жанчыны... МЕФІСТОФЕЛЬ
На жарты з дамаю свае прычыны. МАРТА
He, вамі я не вразумета! МЕФІСТОФЕЛЬ
Вы проста ягадка, а не кабета! Праходзяць.
ФАЎСТ
А ці мяне адразу ты пазнала, Калі ўвайшоў я сёння ў сад?
МАРГАРЫТА
Я так збянтэжана стаяла
I апусціла вочы.
ФАЎСТ
Я сабе дазволіў шмат Тады, сустрэўшыся каля сабора. Прашу мне вольнасць дараваць.
МАРГАРЫТА
Узрушанасць сваю няскора Змагла я ў сэрцы ўтаймаваць. He чула я яшчэ дакораў, Што я лядашчая, благая.
Ах, думала, няўжо твой нораў Такі, што ўжо няма і спасу, Ці не падумаў ён, што я такая... Што можна ўзяць мяне адразу? Прызнаюся: чаму, не знаю, Прыхільнасць я да вас у сэрцы маю. Але сябе тым часам дакарала, Што крыху вас пашкадавала.
ФАЎСТ
Каханая!
МАРГАРЫТА
Хвіліначку!
(Зрывае рамонак, ірве пялёсткі.) ФАЎСТ
He рвіце.
МАРГАРЫТА
Гульня!
ФАЎСТ	*
Ды ну?
МАРГАРЫТА
Прашу, з мяне не кпіце! (Абрывае пялёсткі і шэпча.)
ФАЎСТ
Што шэпчаш ты?
МАРГАРЫТА (напаўголаса)
Кахае — не!
ФАЎСТ
Анёлак мой!
МАРГАРЫТА (шэпча)
Кахае — не! Кахае — не! (Зрываючы апошні пялёстак, радасна.) Кахае!
ФАЎСТ
Так, дзіця, няхай рамонка мова Прысудам божым будзе: ён кахае!
(Бярэ за абедзве рукі.)
МАРГАРЫТА
Я так усхвалявана!
ФАЎСТ
О, не дрыжы! Хай позірк мой, Хай поціск рук табе раскажа, Што словамі сказаць не ўмею! Аддацца б цалкам! Асалодай Упіцца я бясконцай прагну! Бясконцай! Бо канец — адчаем быў бы! Бясконцай! He хачу канца!
Маргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае.
Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.
МАРТА (уваходзячы)
Сцямнела, ноч!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ісці пара!
МАРТА
Вас не пусціла б я з двара,
Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед: Нібы ва ўсіх адна турбота — Дацікаваць паціхеньку з-за плота, Што з’еў, чым закусіў сусед, Што ні зрабі — адразу плёткі.
Дзе ж пара наша?
МЕФІСТОФЕЛЬ
П’юць нектар салодкі, Як пчолкі.
МАРТА
Блізіцца да згоды. МЕФІСТОФЕЛЬ
Каханне скрозь!
Такі закон прыроды!
АЛЬТАНКА
Убягае Маргарыта, хаваецца за дзвярыма, прыкладае палец да вуснаў
і глядзіць у шчыліну.
МАРГАРЫТА
Ідзе!
ФАЎСТ (уваходзячы)
Ах, дражнішся! Чакай, злаўлю!
(Цалуе яе.)
МАРГАРЫТА (абдымае яго і вяртае пацалунак) Каханы мой! Люблю! Люблю!
Стукае Мефістофель.
ФАЎСТ (тупае нагой) Хто там?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Твой друг!
ФАЎСТ
Скаціна!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Развітацца час!
МАРТА (уваходзячы) Так, позна ўжо!
ФАЎСТ
Дазвольце мне правесці вас? МАРГАРЫТА
А маці? He, не трэба!
ФАЎСТ
Цяжкі час расстання! Бывайце ўсе!
МАРТА
Ад’ё! Бывайце! МАРГАРЫТА
Да спаткання!
Фаў cm і Мефістофель выходзяць.
О, як натхнёна, мілы божа, Мужчына гэты мысліць можа! Я ж перад ім стаю, дурніца, Стаю, гатова праваліцца. Ах, Грэтхен бедная, чаму Ты спадабалася яму? (Выходзіць.)
ЛЕС I ПЯЧОРА
ФАЎСТ (адзін)
Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё, Чаго ў цябе прасіў. Ты нездарма, Аблічча ў полымі сваё явіўшы, Усю прыроду мне пад ногі кінуў I сілу даў, каб здолеў я жыццё He толькі подзівам халодным мераць, Але й заглядваць у яго глыбіні, Нібыта ў сэрца сябра дарагога, Ты паўз мяне правёў жывых чароды, Ты навучыў мяне шукаць братоў У ціхім лесе, у вадзе й паветры! Калі раве, лютуе ў пушчы бура, I хвоя-волат, падаючы долу, Сасоннік трушчыць малады, і глуха Падзенне рэхам горы абуджае,— Тады вядзеш мяне ты ў ціхую пячору, Каб я, сябе пазнаючы, ўсе цуды Таемнага нутра свайго пабачыў! Калі ўстае пяшчотна чысты месяц На небе,— о, тады насустрач мне Плывуць са скал крутых і з гушчару, Як здані, постаці часоў мінулых, Лагодзячы натхнёную душу.
Я ведаю, нішто не дасканаласць! Аднак ты шчодра шчасцем надзяліў, Якое зблізіла мяне з багамі, Даў спадарожніка, які ужо стаў Патрэбны мне, хоць холадна і дзёрзка Мяне ў маіх вачах шальмуе, бэсціць I з дзікім рогатам на глум і здзек Дары твае і шчодрасць выстаўляе, Распальвае ў душы маёй агонь, Агонь кахання абуджае зноў. Ад прагі рвуся я да асалоды, А ў асалодзе мару ўпіцца прагай.
Уваходзіць Мефістофель.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ці не абрыдла вам яшчэ? Ці. можа, досыць той забавы?
Нядрэнна скаштаваць любоўнай стравы, Ды нам далей пара, жыццё ж цячэ.
ФАЎСТ
Няма ў цябе другой турботы, бачу, Як ліпнуць да мяне ўвесь час смалою? МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну-ну! Пайду сабе — і не заплачу! — Я так не раю жартаваць са мною. Калі ты гэткі грубіян, дзікун, To, кінуўшы цябе, не шмат я страчу. Ты дзень у дзень служы яму, цікуй, Насі, вазі, шукай яму дзяўчат,— А ўсё не так табе, не ў акурат.
ФАЎСТ
Ты што? Чакаеш ад мяне падзякі
За кожны выбрык свой, фартэль усякі? МЕФІСТОФЕЛЬ
А як жа ты, зямлі гаротнай сын, Прабавіў бы жыццё сваё адзін? Хіба не я, хіба не чорт Цябе пазбавіў ад згрызот?
Каб не стараўся я і не штукарыў, Даўно б ты, пане мой, зямельку парыў; Чаго ж бо ты, нібы сава ў дупле, He на дажджы сядзіш, але ў цяпле, Сядзіш, як жаба сярод багны, I смокчаш гразь, да ежы прагны,— А планаў маеш колькі ў галаве! — He, доктар у табе яшчэ жыве.
ФАЎСТ
Каб ведаў ты — як ачуняў я скора I колькі сіл дала мне гэтая пячора, Вярнуўшы дар шчаслівай маладосці! Каб ведаў ты, дык пазайздросціў!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прыемнасці, відаць, нямала — Вылежвацца ў траве, нагульваць сала, I заадно ў нябёсы ад зямнога Ляцець на крылах мар, ляцець да бога, I думкай працінаць зямлю і цвердзь, I божыя тварэнні ўразумець, I асалодай незямной упіцца, Ў любові зноў расчулена забыцца, Турботы будныя забыць
I свой парыў...
(Робіць непрыстойны жэст.) маўчу... вось гэтым завяршыць.
ФАЎСТ
Цьфу на цябе!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ай-ай! He даспадобы! — Яму варочае вантробы!
Ханжам заўсёды вянуць вушы Ад рэчаў, да якіх імквуцца душы. Я ж толькі даў магчымасць вольна жыць. Сябе самога часам пачмурыць, А ты адразу — на дыбкі.
Калі характарам такі, Дык можаш розумам звіхвуцца, Зноў у віры шалёным апынуцца.
Пра тое годзе! Грэтхен там — адна. Вядро наплакала з тугі, I мроіцца ёй вобраз дарагі — Па вушы закахалася яна.
Твая любоў нядаўна бушавала, Нібы вясною горная рака, I да грудзей яе дапала,— Ды з той ракі цяпер не вып’еш і глытка. Па мне, чым тут бадзяцца па балоце. To леппі было б вярвуцца зноў, Каб у салодкай, радаснай пяшчоце Аддзякаваць красуні за любоў. Гадзіна днём, дзень тыднем ёй стае, Сядзіць, глядзіць, як за акном Заткалі неба хмары шэрым палатном, ♦Чаму не птушка я?» — пяе.
Туга дзяўчыне сэрца разрывае.
To падбадзёрыцца, то зноў на твар Кладзецца роспачы цяжар, To моўчкі пацеркі перабірае, Імя тваё з журботай паўтарае. To зноў у слёзы, зноў у плач — А ты тырчыш тут, як таўкач.