Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Ці бачыш, скарб свіціцца з лёха? Дастань яго — чарцям так лёгка.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дастану, добра. Скарбаў тых Я знаю безліч; асабліва
Адзін каштоўны, з дзіваў дзіва — Паўнюткі горшчык залатых.
ФАЎСТ
Каб то пярсцёначак які,
Дык падарыць я быў бы рады. МЕФІСТОФЕЛЬ
О, там на выпадак такі Каралькі — чыстыя смарагды. ФАЎСТ
А то ж! Я не магу згадзіцца Ісці да мілай без гасцінца.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Чаго саромецца быць скнарам! Абы далі — бяры задарам!
Пры бляску месяца я кралі Спяю начную серэнаду Ці песню, поўную маралі, Каб лепей брала на прынаду. (Спявае пад цытру.)
Скажы, чаго Чакаць яго, Хлапца свайго, Ля дома з ночкі ў ночку?
На ноч, на дзве Гукне цябе, Вянок сарве — He выйдзеш у вяночку.
Твой мілы друг Хлапчына — зух, Ён мае нюх,
Умее заляцацца.
Спявай, кахай, Цалуй, гуляй — Цябе ж ён, знай, He павядзе вянчацца.
ВАЛЯНЦІН (выходзячы)
Каго ты надзіш, госць нязваны, Сабачы хвост, пацукалоў!
Зламаю інструмент паганы! Шпурну да д’ябла спевакоў!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Разбіў нягоднік цытру нашу.
ВАЛЯНЦІН
Ды я вам чарапы распляжу!
МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
Ну, пане доктар, вам уважу —
За вас у бойцы пастаю!
Вымай жалезіну сваю, Калі смялей — я адаб’ю!
ВАЛЯНЦІН
Дык адбівай!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Чаму ж бы не!
ВАЛЯНЦІН
Яшчэ!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Адбіў.
ВАЛЯНЦШ
Тут спрыт па сатане!
Ды што такое? Слабне ўжо рука.
МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
Калі!
ВАЛЯНЦІН (падае)
Канец!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Утаймавалі блазнюка!
Цяпер бяжым, пакуль не позна, прэч — Падымуць шум. Хутчэй! Ты не пярэч — 3 паліцыяй управіўся б я тут.
Але нам пагражае суд.
МАРТА (з акна.)
Сюды! Сюды!
ГРЭТХЕН (з акна)
Агню! Авой!
МАРТА (з акна)
Ратуйце! Тут разня! Разбой!
ЛЮДЗІ
Адзін забіты! Людзі — гвалт!
МАРТА (выходзячы)
Лавіце іх, зладзеяў, ды вяжыце!
ГРЭТХЕН (выходзячы)
Няўжо забіты хто?
ЛЮДЗІ
Твой брат!..
ГРЭТХЕН
О божа! Людзі! Памажыце! ВАЛЯНЦІН
Канаю ўжо! Сказаў — аж бач, 3 касою смерць адразу тут.
Пакіньце, бабы, енк і плач — Скажу я слова, добры люд.
Усе абступаюць яго.
Сястрыца, розум твой дзіцячы,— Ты, ўцех шукаючы і ўдачы, Ліхія выбрала шляхі.
Скажу адно, а ты паслухай: Калі зрабілася ўжо шлюхай, Дык адкрывай свае грахі.
ГРЭТХЕН
Браточак! Што ты! Божа мой! ВАЛЯНЦШ
Маўчы, хоць богу дай спакой.
Ты добра ведаеш сама: Што страчана, таго няма. 3 адным круціла ты залёты, Дайшлі другія да ахвоты, А як за тузін запаўзе, Ўвесь горад будзе на чарзе.
Складаныя шляхі аблуды: Употай крадзецца яна, Хаваючы свой твар усюды, Заўжды, з відна і да цямна. Спярша яшчэ ў ёй сілы мала; Пасля ж расце і, як назло, Выходзіць голай на святло, Хоць прыгажэйшаю не стала. I чым страшнейшая з аблічча, Тым бессаромней яна кліча.
I прыйдзе, прыйдзе час той хутка, Калі табе сумленны люд За твой падман і брудны блуд У вочы плюне, прастытутка! Пашэрхне сэрца, як кара, Калі хто гляне, і адмовяць Насіць каралькі, і на споведзь He пойдзеш больш да алтара.
He пакрасуешся сукенкай. He будзеш мілаю паненкай — Юродкаю паміж калек Ганебна дажывеш свой век; Хай богам ты і не праклята, Але прымі пракляцце брата! МАРТА
He праклінай, пабойся бога, Твая ўжо смерць каля парога. ВАЛЯНЦШ
Каб растаптаць я толькі мог Цябе, распусная гадзюка, Была б то лепшая зарука, Што мне грахі даруе бог.
ГРЭТХЕН
Якая мука! Братка мой! ВАЛЯНЦІН
Паплач, паплач за сорам свой! Яго ты ўжо даўно згубіла I брата ганьбаю забіла. Салдацкі гонар я збярог,
I мне суддзёй — хай будзе бог. (Памірае )
САБОР
Набажэнства, арган, спевы.
Г р э т х е н сярод парафіян. За ёю 3 лы Д у х.
ЗЛЫ ДУХ
Зусім інакш, ты Грэтхен, Да алтара Нявіннаю хадзіла.
3 зачытанае кніжкі Малітвы ты шаптала. Гульня дзіцячая I бог у сэрцы!
Грэтхен!
Дзе галава твая?
Якая скруха Ляжыць на сэрцы?
Ці молішся за матчыну душу,
Што па віне тваёй асуджана на мукі? А на тваім парозе кроў. Чыя яна?
...Што пад трывожным сэрцам
Варушыцца, жыве?..
Ці не палохае цябе яно
Грахоўнаю прысутнасцю сваёю?
ГРЭТХЕН
О, гора мне!
О, як пазбыцца цяжкіх дум,
Што пранікаюць у душу
I сэрца мне вярэдзяць!
ХОР
Dies irae, dies ilia
Solvet saeclum in favilla.
Акорды аргана.
ЗЛЫ ДУХ
Гучыць труба!
Дрыжаць магілы!
Душа твая
3 агню і тлену
Да мук пякельных
Са страхам паўстае.
ГРЭТХЕН
Навошта я прыйшла?
Здаецца, сам арган
Дыханне мне сціскае.
А спеў глыбока
У сэрца западае.
ХОР
Judex ergo cum sedebit,
Quidquid latet adparebit. Nil inultum remanebit.
ГРЭТХЕН
Як страшна мне!
Муры вакол
Гнятуць, гнятуць;
Скляпенні душаць, Душна мне.— Паветра!
ЗЛЫ ДУХ
Туляешся! А грэх і ганьбу
Куды схаваеш?
Святла? Паветра хочаш?
Гора табе!
ХОР
Quid sum miser tunc dicturus?
Quern patronum rogaturus, Cum vis justus sit securus?
ЗЛЫ ДУХ
Адварочваюць твары
Святыя ад цябе
I рукі працягнуць
Баяцца чыстыя!
О гора!
ХОР
Quid sum miser tunc dicturus?
ГРЭТХЕН
Суседка! Дайце ваш флакон!
(Падае непрытомная.)
НОЧ ВАЛЫГУРПІ
Гарц.
Ваколіцы Шырке і Эленда. Фаў cm. Мефістофель.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Каб вам мятла ці ступа хоць якая! Я ж сеў бы на смярдзючага казла! — Бо нас дарога доўгая чакае.
ФАЎСТ
Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі. He бачу ў тым я ні бяды, ні зла — Пяшэчкам вымяраць дарогі;
Казёл нам тут не дапаможа.
Блукаць па лабірынце ў бездарожжа, Узлазіць на вяршыню па скале, 3 якой ручай струмені лье — У гэтым бачу слодыч падарожжа! Вясна ідзе, бярозка сок пускае, Цяпло адчула і сасна;
He дзіва, што і ваша кроў іграе. МЕФІСТОФЕЛЬ
Няхай сабе ідзе вясна —
Болып даспадобы мне зіма з вятрыскам. Я сцюжу і глыбокі снег люблю!
Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскам Падсвечвае, самотнік, нам зямлю,— Аднак усё ж на кожным кроку Расквасіць лоб тут можна ў цемнаце. Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку, Хай светлячок нас правядзе!
Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам! БЛАКІТНЫ СВЕТЛЯЧОК
3 ахвотаю! Сваім панам
Гатоў служыць, змяню сваю прыроду:
У траўцы поўзаць — звычай наш. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты пераняў сабе людскую моду?
Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш! Бо ўраз жыцця агеньчык патушу.
БЛАКІТНЫ СВЕТЛЯЧОК
Вы гаспадар, і вам я паслужу, Што загадалі, давяду да ладу. Але тут сёння шабас, аж зямля гудзе, Дык і святляк, магчыма, дрэнна правядзе, I вы ўжо майце да яго спагаду.
ФАЎСТ, МЕФІСТОФЕЛЬ,
БЛАКІТНЫ СВЕТЛЯЧОК (спяваюць па чарзе) Вось у сферу сноў і чараў Мы ўвайшлі, як мне здаецца: Дык праводзь нас між абшараў.
Кожны з нас даўно імкнецца Зведаць край пусты і дзікі.
Глянь, як гэты лес вялікі
Міма нас назад сплывае,
I гара свой горб схіляе, Скал грувасткія насы Чмышуць сонна на лясы.
I гарамі і лясамі
Ручаіна ўслед віецца.
Ці то спеў, ці хто смяецца, Можа, радасць, можа, скруха Ці ўспаміны душаць глуха, Можа, цьмяны вобраз духа Мчыцца ўдалеч лёгкім ценем За каханнем-летуценнем?
Шалясціць трывожна хвойка...
Сыч, і кнігаўка, і сойка Правяць у начы маленні: У карчах сядзяць рапухі — Даўгалыгі-таўстабрухі — Лезе змеямі карэнне Праз пясок і праз каменне Пад калені і пад локаць, Каб сурочыць, каб спалохаць, Смокчуць сокі з дрэваў чагі, На дарогу пруць карчагі, Ад стагноты пухнуць нетры, Гул праносіцца ў паветры. Баль спраўляюць пацукі. Замільгалі светлякі Прад вачмі хімерным роем, Заступаюць шлях героям. Ці мы збіліся з дарогі, Ці сумеліся з трывогі? Стогне ўсё, шалее, вые: Дрэвы, горы, кручы, скалы. Як пачвары-зубаскалы, Здані, прывіды начныя.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дык ідзі ж за мной пакорна. Мы ў гарах, дзе бляск і звон, Дзе навокал змрочна, чорна, Дзе пануе цар Мамон.
ФАЎСТ
Як дзіўна льсніцца праз даліны Унізе цьмяная зара, ,
Зганяе морак у цясніны, Як прывід кожная гара.
Тут вецер чадны хмары пеніць, Там промень вырваўся з імглы, To тоненькім цурком струменіць. To б’е крыніцай са скалы, To мноствам жылачак барвяных Лагчыну краскамі затчэ, To зноў у прорве гор крамяных Ракой магутнаю цячэ, Тут пырскі іскраў пад нябёсы Пясочкам сыпле залатым, А там узносяцца уцёсы, Румяняцца рабром крутым.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Напэўна, к святу ягамосьці Раззалаціў Мамон палац? Шчаслівы той, хто зведаў Гарц! Але я чую — блізка госці.
ФАЎСТ
А вецер, вецер так і б’е, Лупцуе ў плечы бізунамі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
За рэбры скал дзвюма рукамі Трымайся, бо змяце цябе. Вакол клубіцца ўжо туман, Дубровы трушчыць ураган, Лапоча сыч, як утрапёны. Ты чуеш? — Крышацца калоны Палацаў, гай гудзе зялёны, Скрыгоча сучча і галлё.
I стогны волатаў-камлёў, I енкі дзікія карэння.
I лямант-гвалт жывых стварэнняў,
I векавечныя кражы
Трашчаць, бы ссохлыя лаўжы;
I валіцца каменне ўпокат, Пад сковыт дзікі і пад ёкат, I ў прорвах заягліў, завіскаў Шалёны продзімень вятрыскаў. Чуеш крык — далей, бліжэй? Чуеш енк — вышэй, ніжэй? Там на схілах дзікіх гор Заспяваў вядзьмарскі хор.
ХОР ВЕДЗЬМАЎ
На Брокен, ведзьмы, на папас!
Там рунь ужо чакае нас!
Там Урыян у карагод Сабраў увесь нячысты зброд. Хутчэй туды на мётлах едзьма! — Казёл смярдзіць, смярдзіць і ведзьма!
ГОЛАС
Старая Баўба з храпай грознай Імчыцца на свінні пароснай.
ХОР
Хвала таму, каму хвала!
Няхай бы Баўба нас вяла!
Вядзі, старая Баўба, рэй — На Брокен заляцім хутчэй! ГОЛАС
А ты адкуль?
ГОЛАС
Праз Ільзенштэйн, жыве там
Саве знаёмая з прыветам —
Сядзіць лупатая...
ГОЛАС
Каб ты згарэла;
Бяжыш, ад спешкі ашалела?
ГОЛАС
Сава мне здуру
Злупіла скуру.
ХОР ВЕДЗЬМАЎ
Шырокі шлях, усім праход, А мы стаўкліся на скале! Хто з віламі, хто на мятле — Цяжарнай раздушылі плод. ЧАРАДЗЕІ (палавіна хору)
Паўзуць мужчыны, як смаўжы, За бабамі брыдуць мужы. Як што да чорта ці да зла, Жанчына б ракам дапаўзла.
ЧАРАДЗЕІ (другая палавіна хору)
Ды не зусім дакладна гэта,
Хай зробіць крокаў сто кабета, Мужчына ж можа ў адзін скок Паабганяць усіх жанок.
ГОЛАС (згары)
Хадзем за намі вы, з азёр!
ГАЛАСЫ (знізу)
Мы б рады вырвацца да гор —
Тут мыемся мы круглы год, Ды не завязваецца плод.
АБОДВА ХОРЫ
Віхуры сціхлі, змоўклі ледзь,
Завылі дзесь ваўкі ў гарах,
Імчыцца гурт распусных ведзьм, А следам іскры, серкі пах...
ГОЛАС (знізу)
Чакайце! Стойце! He бягом!
ГОЛАС (знізу)
Хто гэта енчыць наўздагон?
ГОЛАС (знізу)
Прашу, вазьміце ў карагод!
Сяджу я ў прорве трыста год
I не магу ўслужыцца чорту
I ўбіцца ў вашую кагорту.
АБОДВА ХОРЫ
На вілах едзь, на памяле, Ці на ражне, ці на казле, Хто не дагодзіць сатане. Таго балота праглыне.
ПАЎВЕДЗЬМА (знізу)